Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
службы і іншых абавязкаў. Праз 4 дні я ўжо мог вылучыць самых здольных сярод моладзі, надаючы некаторым сярод іх званне афіцэраў, унтэр-афіцэраў і капралаў, неабходных для спрашчэння муштроўкі атрадаў, які мы чакалі.
Новапрызначаныя афіцэры, якія павінны былі стаць кіраўнікамі атрадаў і паводле маіх планаў павінны былі скіравацца ў вызначаны для кожнага асобна пункт павета, падлягалі доўгаму інструктажу па адпаведных паводзінах падчас выканання імі гэтай цяжкой службы, каб яна была выкананая з поспехам, без злоўжыванняў і кампраметацыі сябе перад мясцовым насельніцтвам. Так пра мой праект даведалася некалькі асоб і будучы захопленымі энтузіязмам, не стрымаліся і пераказалі яго сутнасць сваім таварышам улагеры, без дэталяў апісалі будучую аперацыю, прадказваючы добрыя вынікі выступлення, калі толькі колькасць паўстанцаў узрасце да адпаведнай сілы. Усе радаваліся і весела бавілі час у малым, але чароўным лагеры, дзе пасля дзённай працы засыналі пад спевы саловак.
На пяты дзень нашым патрулём быў узяты нейкі валацуга сталага веку, падазравалі, што ён шпіён. Гэтыя абставіны стварылі неабходнасць правядзення следства і неадкладнага стварэння судовых уладаў для пакарання альбо вызвалення абвінавачанага. Прызначаныя судовыя следчыя для ўстанаўлення праўды і прыняцця рашэння, якое павінна было служыць падставай для асуджэння абвінавачанага за шпіёнства, апынуліся ў цяжкім становішчы, калі падсудны апраўдваўся, што яго прызначэннем з’яўляецца валацужніцтва па свеце, збіранне міласціны і што ў маладосці ён быў ляснічым у гэтых ваколіцах, таму ён ведае, дзе знаходзіцца крыніца і прыйшоў на месца нашага лагера, жадаючы спатоліць смагу і адпачыць перад тым, як адправіцца ў людныя мясціны паблізу, каб збіраць міласціну.
Праведзенае следства не выявіла нічога падазронага, а валацуга кляўся ў сваёй невінаватасці, даводзячы, што ніхто яго не засылаў і што ён не ведаў, што мы тут знаходзімся. У выніку — немагчыма было абвінаваціць яго ў шпіянажы і прысудзіць непазбежнае пакаранне смерцю; з іншага боку, нельга было пазбавіцца ад падазрэнняў, што валацуга гэты працаваў на маскалёў і сачыў за нашым лагерам, каб весці падлік паўстанцаў у ім.
Пасля доўгіх абмеркаванняў следчая камісія, якая не жадала абцяжарваць сумленне памылковым рашэннем, пастанавіла: па-
дазронага пакінуць у лагеры пад аховай аж да таго моманту, калі атрымаецца высветліць сітуацыю для абароны сябе ад верагоднага шпіянажу. Такое рашэнне было адпаведна запісанае і прызнана мной, як вышэйшай уладай, слушнай і пацверджанай.
Гэты выпадак стаў прычынай увядзення ў нашым малым лагеры судовага ладу, які мог быць падставай для ўдасканальвання яго арганізацыі ў будучыні, калі мы пачнем дзейнічаць на ўсю моц, маючы штодзённую неабходнасць сутыкацца з маскоўскімі злачынцамі і караць іх.
Да гэтай пары нішто не парушыла наш спакой, і ў надзеі здзяйснення прадбачанай будучыні мы з запалам аддаваліся штодзённай працы, але ўжо пару дзён адсутнічала сувязь і спазняўся прывоз правіянту, гэта пачало нас непакоіць. Я загадаў паменшыць порцыі, каб нашых запасаў хапіла надаўжэй. Мяне моцна непакоіла адсутнасць карэспандэнцыі, і, прадбачачы пэўную небяспеку, для свайго заспакаення, выклікаў на нараду персанал свайго маленькага штаба.
Ніхто не мог зразумець, па якой прычыне пра нас забыліся, і даць параду, што неабходна было б зрабіць для высвятлення сітуацыі. На сёмы дзень я вырашыў ноччу прадпрыняць далёкую выправу нашага патруля з 6 таварышаў за лес, у адкрытыя палі, на чале якога знаходзіўся асабіста я, маючы надзею ўбачыць набліжэнне ворага альбо прыбылую дапамогу і абоз з чаканым прыстасаваннем, а таксама ежай для падтрымкі галодных яшчэ да таго, як яны пачнуць скардзіцца. Нічога не ўбачыўшы, мы вярнуліся ў лагер давідна, каб не выдаць цікаўнаму воку нашага схову.
Наш побыт у лагеры з цягам часу рабіўся невыносным, мы ўсе прадбачылі непазбежную катастрофу. Ніхто не наважваўся скардзіцца і не меў на гэта права, але ўсе пасумнелі, лічачы сябе няшчаснымі. А я быў у роспачы, бо прадбачыў, што мой праект не ажыццявіцца і што вялікае няшчасце навісла над нашымі галовамі.
Скліканы паўторна сход штаба, павялічаны гэтым разам за кошт удзелу ў нарадзе капралаў, павінен быў вызначыць, ці існуе неабходнасць пакінуць лагер з прычыны адсутнасці мукі пасля апошняй выпечкі хлеба і выступіць на полі бою з нашымі невялікімі сіламі, альбо рашыцца на роспуск у сувязі з немагчымасцю разлічваць на перамогу ў бітве з непараўнальна большым войскам ворага.
Размова ішла вельмі доўга; усе, пачынаючы ад найніжэйшага складу, выказвалі сваё меркаванне па чарзе. Ніхто не агучыў думку
аб роспуску і было пастаноўлена працягнуць побыт у лагеры, аж пакуль у нас не скончыцца ўвесь правіянт, каб пасля вырашыць лёс маленькага лагера, у якім сабраліся, які палюбілі і шмат чаму навучыліся за кароткі час.
Прадбачачы, што магчымае з’яўленне значнай маскоўскай сілы зрабіла немагчымым доступ рэшты паўстанцкіх аддзелаў у мой лагер, я хацеў распусціць лагер, рэкамендуючы ўсім вярнуцца дамоў, дзе павінны былі чакаць далейшых загадаў, калі сітуацыя ўрэгулюецца, бо ў такой малой колькасці і ў безабаронным стане я лічыў шаленствам уключацца ў барацьбу. Я, у сваю чаргу, беручы ў якасці правадніка аднаго з паўстанцаў, мясцовага вопытнага паляўнічага, хацеў схавацца ў адным з найбліжэйшых маёнткаў, чакаючы адпаведнага моманту для выступлення на поле бою, калі ўрэгулюецца пытанне больш адпаведнай падрыхтоўкі паўстанцаў, у якой цяпер мяне моцна падвялі.
Я таксама разлічваў на тое, што пасля нашага роспуску, маскалі, пераканаўшыся, што ім трапіў фальшывы данос, бо існаванне паўстанцкага атрада ў гэтых мясцінах не было выкрытае, пакінуць нас у спакоі надоўга, ужо не давяраючы так лёгка іншым даносам. У выніку вышэйапісаных камбінацый я вырашыў пасля таго, як мы з’ядзім апошні кавалак хлеба, што настала б праз 24 гадзіны, распусціць лагер, з надзеяй на лепшы лёс будучых выступленняў. Свайму сумленню я тлумачыў, што, паступаючы так, не грашу, не прыводжу гонар вайсковай барацьбы да заняпаду, беручы для прыкладу партызанскія выправы, у якіх роспуск з намерам сабрацца зноў з’яўляецца дазволеным.
Тады я загадаў выплаціць належныя грошы, рэшткі якіх засталіся ў нашай вайсковай касе, жаўнерам майго лагера, бо выдзеленыя першапачаткова грошы не павялічваліся за кошт новай дапамогі. Я забыў запісаць, што п. Макрыс пакінуў мяшэчак, поўны звонкіх сярэбраных манет, і што адміністрацыя, вярбуючы добраахвотнікаў, вызначыла плату жаўнерам, якая кожны тыдзень павінна была выплачвацца.
Вечарам таго ж дня, калі я падрыхтаваўся да ажыццяўлення роспуску, авангарды паведамілі пра з’яўленне групкі паўстанцаў. У хуткім часе пасля выканання неабходных фармальнасцяў адрэкамендаваўся пан Н., былы маёр расійскага войска, перадаючы пад маё камандаванне 10 добраахвотнікаў, і апавясціў, што ў яго з цяжкасцю атрымалася ажыццявіць падарожжа да нашага схову,
бо здалёк за ім сачылі маскалі. У такой цяжкой сітуацыі, дадаваў ён, відавочна, знаходзяцца іншыя атрады, якія імкнуцца сабрацца ў адзін вялікі атрад. Пан маёр ніякага ліста ад знешняга ўпраўлення не прынёс с сабой і ні з кім ужо даўно не быў у кантакце, маючы толькі загад, дадзены яму 10 дзён таму, як мага хутчэй звязацца са мной.
Ён тлумачыў, што запозненасць у выкананні вышэйзгаданага загаду адбылася з-за цяжкасцяў, звязаных са зборам сарака з нечым добраахвотнікаў, занесеных у яго спіс, з вялікай цяжкасцю ён змог сабраць толькі дзесяць з іх, бо рэшта дэмаралізавана з-за вялікага пагрому, распачатага ў Вільні генералам Мураўёвым. Гэтыя непрыемныя навіны хоць былі расказаныя толькі мне пад сакрэтам, добра былі вядомыя дзесяці прыбылым, якія распавялі гэта ўсім, пазбаўляючы такім чынам веру ў поспех нашага паходу.
Моладзь, муштраваная дзесяць дзён у маёй школе, на першую вестку аб далучэнні новых сіл, якія павінны нас узмацніць, радавалася, нягледзячы на апошнія рэшткі правіянту, у надзеі, што здзейсняцца чаканыя перамогі над ворагам і вызваліцца гэты край з няволі. Ад прыбылай моладзі чакалі радасных навінаў і прывозу новых харчоў. Ніхто не дапускаў, што мы будзем сытымі жоўцю і страшэнным засмучэннем, якое яшчэ больш пагоршылася, калі даведаліся, што нашы госці галодныя і разам з намі павінны з’есці рэшткі стравы.
Сітуацыя выглядала так: мы павінны былі пакінуць наш лагер, ужо высачаны ворагам, і шукаць больш прыдатнае месца для абароны і назапашвання харчоў для забеспячэння нашага ўтрымання. Аб роспуску ў дадзены момант нельга было думаць, бо, паводле навінаў, прынесеных маёрам, было магчымым сцягванне іншых паўстанцкіх груп да нас. Я вырашыў пачакаць іх яшчэ ноч, каб толькі прыбылыя маглі адпачыць пасля цяжкой дарогі ў спёку і на золку разам з намі пакінуць лагер.
Выйшаўшы з ляснога гушчару на дарогу, якая вядзе да Расолішак, вымуштраваная моладзь пад рэха польскай каманды вырушыла наперад, маючы ў ар’ергардзе дзясятку маёра, якую лічылі яшчэ няздольнай для нясення рэгулярнай службы. Я ўпэўніваў рэкрутаў, якія былі ў адчаі, што хутка і яны авалодаюць навукай, фармуючы суцэльную гармонію польскага войска.
Я спрабаваў падняць ім настрой, падбадзёрыць сваіх жаўнерў, якія да гэтага жылі нязломнай верай у поспех польскай справы,
хоць для мяне было відавочным, што сумневы і дэмаралізацыя авалодалі іх настроем з моманту павелічэння нашых сілаў новым дзясяткам. Мне хацелася плакаць і рваць на сабе вопратку з роспачы ад ператварэння ў нішто выдатных планаў, згодна з якімі ў момант выхаду з нашага схову павінна была распачацца паніка сярод маскалёў, прымушаючы іх спешна ратавацца перад нашай магутнасцю, якая ўвесь час узрастала.
Атрымалася наадварот: пакідаючы наш скампраметаваны лагер, мы вырушылі ў дарогу, каб шукаць для сябе кавалак хлеба і бяспечны схоў для выратавання, чакаючы ўрэгулявання нашай вайсковай адміністрацыі, якая паспела б нас забяспечыць адпаведнай зброяй і больш адпаведнымі сіламі для абароны. He падаючы выгляду, загадаў спяваць вайсковую песню звонкім голасам, якую да гэтай пары мы спявалі напаўголас у пакінутым лагеры. Так мы цягнуліся наперад, не маючы магчымасці далей хавацца, з напускной бадзёрасцю, пад заслонай нашага штандара. Такім чынам мы дайшлі адкрытым гасцінцам да маленькай вёсачкі, назвы якой я не памятаю, маючы намер затрымацца там для падмацавання і забяспечыцца неабходным правіянтам хойь бы на 24 гадзіны458.