Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
He маючы магчымасці абараніць таварыша па падарожжы ці выказаць салідарнасць, я быў вымушаны назіраць разам з іншымі пасажырамі за гэтай трагічнай сцэнай, робячы выгляд, што гэта мяне не кранае, а насамрэч я быў працяты болем з-за гэтай страшнай страты і з-за таго, што ў рукі нашых самых горшых ворагаў трапіў зямляк, які павінен быў прынесці карысць сваёй бацькаўшчыне. Калі выносілі багаж Пётрушка, я ўзгадаў, што на маіх плячах застаўся яго амерыканскі плед, якога вярнуць Пётрушку ўжо не мог. Я застаўся, нібы скамянелы ад ўбачанага, забыў пра сваю ролю салоннага франта, думаючы аб цьмяным далейшым падарожжы ў адзіноце, без карысных настаўленняў майго спадарожніка.
3 гэтага стану мяне вывеў чыноўнік, які вярнуў мне мой фальшывы пашпарт з візай для працягу падарожжа. Заціснуўшы вокам манокль як неабходны інструмент, які гарантаваў мне недатыкальнасць, прыняў з належнай павагай выдадзены мне дакумент, хаваючы яго ў кішэню без выразаў падзякі; насвістваючы мелодыю з нейкай оперы, я шпацыраваў вясёлым крокам перад станцыяй, чакаючы аб’явы выезду. Я быў перакананы, што змена майго стылю і гранне ролі моднага франта выратавалі мяне ад непазбежнага арышту разам з Пётрушкам.
У адзіноце я выехаў у Вроцлаў, не так востра адчувалася панесеная страта за любаваннем прыгожымі пейзажамі і частай зменай пасажыраў, амаль заўсёды палякаў, бо гвалтоўнага анямечвання гэтай часткі краю яшчэ не адбылася.
Пад вечар я прыехаў у Вроцлаў і, размясціўшыся ў гатэлі «Пад арлом», толькі тады адчуў, што панёс вялікую страту, не маючы
таго, хто пазнаёміць мяне з людзьмі, якія павінны былі мне дапамагчы ў далейшым падарожжы і пераадоленні перашкодаў. Страціўшы ўсялякую падтрымку і неабходныя кантакты, я мусіў быў разлічваць толькі на волю лёсу. Павячэраўшы ў гатэлі, дзе ўжывалі польскую мову, я пайшоў у горад, наведваючы вялікую колькасць публічных месцаў, у якіх пераважна панаваў польскі дух, бо падобна на тое, што нават прускія чыноўнікі размаўлялі па-польску, бо іх нямецкае гергетанне ніхто не разумеў, нават калі пачыналі гаварыць высокім тонам.
Сёння я даведваюся, што горад Вроцлаў перапоўнены германскім племем і што наш элемент, не маючы магчымасці памнажацца, тоне ў навале чужой напасці, хоць у прылеглых ваколіцах пераважае польскае насельніцтва. Нягледзячы на гэта, адбылася вялікая несправядлівасць, перадача саюзнікамі гэтай часткі Полынчы ў няволю немцам, а таксама Багуміна, дзе з даўніх часоў не гняздзіўся ніякі чужаземец.
У гатэль я вярнуўся позна ноччу, калі апусцелі ад аматараў забаў публічныя месцы, бо спаць мне не хацелася, а хваля разнастайных падлікаў і ідэй паглыналі мяне.
Наступны дзень прайшоў спакойна ў падарожжы да Крулеўца, куды я прыбыў яшчэ да заходу сонца і яшчэ меў час, каб звязацца з людзьмі, да якіх меў ад Кракаўскага аддзялення неабходныя інструкцыі для вырашэння пытання з пераходам мяжы ў горад Аўгустоў, якія былі мне пакінуты яшчэ да рашэння ехаць разам з Пётрушкам. Цікава было тое, што гэтымі асобамі былі два немцы, якія заставаліся ў нас на службе і верна яе неслі, маючы добрыя заробкі. Мне ўзгадваецца, што ў таварыстве аднаго з іх я пайшоў у кандытарскую, якая знаходзілася на цэнтральнай плошчы горада, у якую можна было трапіць, толькі пераадолеўшы вялікую колькасць лесвіц, яна ўзвышалася, дамінуючы над пазіцыяй, дзе шпацыравалі мясцовыя жыхары. Усеўшыся на эстрадзе, застаўленай крэсламі, мы маглі ўзірацца на яе, спажываючы замоўленыя па парадзе майго агента марцыпаны, якія з’яўляліся асаблівым мясцовым ласункам Крулеўца. Зразумела, я з вялікім апетытам з’еў адразу два, тады я першы раз у жыцці пакаштаваў марцыпаны, пра якія раней толькі чуў.
На занятай пазіцыі я праседзеў досыць доўга, чакаючы вяртання другога агента, які пайшоў замовіць экіпаж на заўтрашняе падарожжа, якое павінна было распачацца на золку. Пасля ўтрох мы
пайшлі ў рэстаран, каб павячэраць, зразумела, за мой кошт, а пасля ў кавярню. Паслужлівыя агенты прапанавалі пазнаёміць мяне з вядомымі ім прыгожымі немкамі. 3 цяжкасцю растлумачыўшы ім выдуманы недахоп грошай, я змог вызваліцца ад іх кампаніі, скіроўваючыся ў гатэль, каб адпачыць.
Доўгі час я не спаў, глядзеў праз акно свайго пакоя на горад, які адразу з маім прыездам быў ахоплены ноччу, што не дазволіла ўбачыць яго дастаткова добра. Сумныя ўспаміны аб страце п. Пётрушка павялічвалі адчуванне агіды з-за сувязі з брыдкімі прусакамі, якія, нягледзячы на грошы, якія ім плаціць польскі ўрад, хацелі нахабным чынам атрымаць дадатковыя грошы з кожнай асобы, якую павінны былі абслугоўваць.
На золку, так, як дамаўляліся, з’явіўся толькі адзін з двух агентаў, каб кіраваць маім далейшым падарожжам, відавочна прадбачачы, што ў мяне ёсць дастаткова грошай для добрага пачастунку іх абодвух.
Добра не памятаю тыя прускія мясціны, праз якія ехаў у захопленыя Масквой землі, што праклёнамі спаткалі сумную долю бесперапыннай дэнацыяналізацыі. Я толькі памятаю, што гэта быў прыгожы і ўрадлівы край, шчодра наталілі яго нашай крывёй тэўтонцы, заклікаючы Бога адпомсціць і пакараць пачвар людскога племені, якое ў змове з шатанам нішчыць працу Стваральніка. Я быў упэўнены, што павінны надысці часы адраджэння, але не мог вызначыць час, калі гэта прыйдзе, што выклікала ў мяне невыносную тугу на працягу доўгага падарожжа ў суседстве з агідным падлюгам, сутычкі з якім выклікалі невыносную моташнасць, яшчэ мацнейшую, чым у час марскога падарожжа.
Гэта цягнулася аж да мяжы, што падзяляла наш край, якую перайшоў без перашкод, і пасля нядоўгага шпацыру я прыйшоў у Аўгустоў яшчэ да заходу сонца.
Аптэку, якая належала брату Пётрушка, знайшоў з лёгкасцю, але не мог адразу перамовіцца з яе гаспадаром, бо чакаў, калі выйдуць кліенты. Каб мая прысутнасць не падавалася падазронай, я папрасіў прынесці мне напой з соды, які мяне ажывіў, і, пакуль яго рабілі, я, сеўшы за стол, праглядаў перыядычныя выданні. Пасля таго як чужыя выйшлі, я даў знак і сказаў неабходныя словы, каб гаспадары зразумелі, што я належу да арганізацыі і хачу пагаварыць сам-насам.
Пан Пётрушак, пакінуўшы ўсё на свайго памочніка, запрасіў мяне ў сваю кватэру, дзе, даўшы магчымасць сябе ідэнтыфікаваць, прасіў дапамагчы мне трапіць у Вільню і спакваля расказаў аб няшчасці, якое раздзяліла мяне з яго братам. Зразумела, што гэтая навіна балюча ўразіла майго новага апекуна, але тады гэта здаралася амаль ва ўсіх сем’ях. Я павінен быў расказаць усе дэталі майго знаёмства з яго братам, аб арышце і клопатах, якія перажыў праз яго страту і ў час падарожжа.
Пасля, не марнуючы часу, п. аптэкар заняўся маёй справай. Лёс пажадаў, каб тады ў Аўгустове знаходзіўся малады чалавек з тутэйшых ваколіц, які належаў да арганізацыі, ён меў толькі што атрыманы пашпарт і ласкава прапанаваў яго мне. Мы дамовіліся, што па прыбыцці ў Вільню я як мага хутчэй адашлю яму пашпарт, бо яму трэба было часта падарожнічаць. Таксама ён перасцярог мяне, каб я не затрымліваўся ў гатэлі, дзе звычайна затрымліваўся ён і дзе яго ведалі гаспадары і ўся прыслуга.
Увесь вечар мы правялі за цікавай размовай, з якой даведаліся п.п. аптэкар і малады чалавек ад мяне пра сітуацыю з паўстаннем у Кракаўскім ваяводстве, толькі павярхоўна, бо не хацеў апісваць трывожных наступстваў у сувязі з тым, што бітва пад Грахавіскамі не была выкарыстаная, выказваючы меркаванне, што ў будучыні мы спадзяемся на шчаслівыя вынікі. Я, у сваю чаргу, даведаўся ад іх горкую праўду, што паўстанне на Жмудзі і Літве, якое развівалася з поспехам на ўсіх пазіцыях, пачало затухаць і маскалі, зусім здэмаралізаваныя перад гэтым, пачалі набіраць адвагі дзякуючы страшным пагромам генерала Мураўёва.
Я спрабаваў пераканаць, што перамога заўсёды застаецца ў нашых руках, бо сілы ворага зыходзяць на нішто перад шматмільённай народнай моцай і таму абавязкам нашай інтэлігенцыі з’яўляецца падтрымаць дух, не дазваляючы маскалям знішчыць першапачатковы народны энтузіязм, які пракладаў дарогу да адбудовы бацькаўшчыны.
На наступны дзень абодва мае знаёмыя правялі мяне да чыгуначнай станцыі, дзе п. Пётрушак, заўважыўшы, што я не маю цёплай вопраткі, а раніца была халодная, накінуў мне на плечы амерыканскі плед свайго брата, які я яму аддаў учора падчас нашай сустрэчы, выказваючы пажаданне, каб я яго пакінуў сабе. Цягнік вырушыў наперад, не пакідаючы часу на адпаведную ўдзячнасць, і разлучыў нас, верагодна, назаўсёды.
Мяне несла ў глыб Літвы, я набліжаўся да Вільні, адчуваў сябе шчаслівым і з асалодай удыхаў роднае паветра страчанай даўно радзімы. Падлічваў, беручы пад увагу развіццё пачатковага паўстання ў Літве, што чыгунка, па якой я ехаў, у значнай частцы, калі не на ўсёй лініі, павінна была б заставацца цяпер пад польскім кіраўніцтвам, калі б не атрымалася ў маскалёў выкарыстапь нашую бездапаможнасць пасля грахавіскага бою, уводзячы мураўёўскі тэрор. Аднак я спадзяваўся, беручы пад увагу ўпарты характар ліцвінаў, што лёгка не страцяць пачатковага запалу і атакай замацуюць поспех. У такім настроі і з верай у шчаслівую будучыню позна ноччу я прыехаў у Вільню.
Маючы пашпарт невядомай мне і маёй сям’і асобы, я не мог пайсці дамоў да маёй маці, кампраметуючы сябе і яе, бо ведаў аб неабходнасці рэгістравацца ў паліцыі ўсіх, хто прыязджаў. 3 чыгуначнай станцыі брычкай я паехаў у адзін з цэнтральных гатэляў горада, дзе пасля майго размяшчэння ў мяне запатрабавалі мой пашпарт для неадкладнай перадачы яго паліцыі. Пад уплывам вялікай колькасці ўражанняў амаль бяссонна правёў усю ноч і раніцай пайшоў у паліцыю, я быў паведамлены супрацоўнікам гатэля, што ўпраўленне паліцыі патрабуе з’яўляцца па пашпарт асабіста.
Верагодна, мой выгляд, а асабліва прыгожа трыманы манокль, выклікаў прыхільнае стаўленне, бо апрача вядомага хамства і выбівання хабару мне прапанавалі крэсла, просячы, каб я быў ласкавы трошкі пачакаць камісара, які павінен хутка з’явіцца. Я канчаткова пераканаўся, што мой манокль з’яўляецца найлепшым пашпартам, забяспечваючы мне павагу нямецкіх і маскоўскіх паліцыянтаў. Вызвалены ад усялякіх распытванняў, паслужліва атрымаў назад свой пашпарт.
Я ўпэўненым крокам пакінуў паліцыю і адправіўся на шпацыр, праходзячы па розных вуліцах горада, на ўсялякі выпадак аглядаючыся па ўсіх баках, каб упэўніцца, што за мной не сочаць. Гэты манеўр рабіўся спецыяльна, каб не падвергнуць небяспецы маю сям’ю, бо я меў намер наведаць сваю маці. Гэты шпацыр заняў шмат часу, адцягваючы доўгачаканую сустрэчу з дарагімі мне людзьмі.