Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Ідучы ўздоўж берагоў Віслы і ўглядаючыся ў яе плыні, перажываў горкія ўражанні ад таго, што калі напрамак нашага падарожжа не дастасоўваўся да прынятых памкненняў, якія маглі выклікаць у нас галавакружэнне. Прыкладна апоўдні наш лагер, усё радзеючы па дарозе, дайшоў да Вісліцы440, дзе нас сустрэлі з вітаннямі жыхары горада, відавочна, іх папярэдзілі аб нашым прыбыцці.
Калі прыйшла чарга маскоўскіх палонных, якія ішлі гімнастычным крокам пад маёй камандай і якіх вялі на рыначны пляц пад аховай касінераў, сабраныя натоўпы жыхароў, шчаслівыя ад гэтага доказу перамогі, сустракалі нас вітаннямі і воплескамі. Мне на момант падалося, што мы маем права трыумфаваць, але, заўважыўшы фігуру генерала Смяхоўскага з закрытым тварам, які з’явіўся ў гэты момант конна на рыначным пляцы і не меў адвагі адкрыцца перад дзённым святлом, я працверазеў, добра ведаючы, што наша публіка памыляецца, што нейкі праклён прывёў нас да страты права на воплескі, бо мы не змаглі выкарыстаць перамогу пад Грахавіскамі, якая давала нам магчымасць узяць у палон усё маскоўскае войска, а не гэтую купку з 80 палонных.
Сёння ўся Польшча мела б права адзначаць трыумф ліквідацыі ўсяго войска, высланага супраць нас для знішчэння паўстання ў Польскім Каралеўстве. 80 палонных, прыведзеных у Вісліцу, якія ўдзельнічалі ў нашым роспуску, можа паслужыць доказам, што яго не павінна было быць. Мы мелі абсалютнае права ісці наперад і трыумфаваць паўсюль. Нейкі праклён змог скрывіць наш шлях.
Жыхары горада пачаставалі нас багатым сняданкам, іначай мы ўсе засталіся б галоднымі, бо гаспадарчая служба спыніла сваё існаванне. Разам з намі накармілі таксама і маскалёў. Пасля невялічкага адпачынку мы вырушылі далей. Падчас развітання з жыхарамі горада мы заўважылі, што яны зразумелі нашую сумную сітуацыю. На іх тварах узнікала роспач, бо яны прадбачылі паўторны напад маскалёў.
У час далейшага паходу, пасля таго як мы пакінулі Вісліцу, розныя атрады, якія ацалелі, змяшаліся паміж сабой, уяўляючы з сябе непаслухмяную масу, у якой палонныя пад маім камандаваннем служылі прыкладам захавання парадку. Часам уздоўж дарогі пралятаў нейкі малады афіцэр, заклікаючы салдат сабрацца ў кучу, паведамляючы, што ўдалечыні набліжаецца варожая конніца, якая сочыць за нашым рухам. Аднак яны не наважваліся нас атакаваць, бо памяталі нашу ўчарашнюю сустрэчу.
Я меркаваў, што заклікі такога кшталту былі выкліканыя прынятым рашэннем затрымаць рэшту нашых войскаў і ўступіць у бой, каб даць адпор смельчакам, якія могуць перад намі з’явіцца. Падаецца, нас заставалася яшчэ каля дзвюх тысяч. Марныя чаканні. Мы ўсё працягвалі маршыраваць на поўдзень яшчэ больш спешна, а асмялелая конніца, набраўшыся адвагі і наблізіўшыся да нас, пачала абстрэл, што прывяло да паскарэння маршу, відавочна, з намерам выратавацца ад маскоўскіх куль, якія пакуль не траплялі ў мішэнь. Пасля нядоўгіх намаганняў наш авангард затрымаўся, а падыходзячыя да гэтага месца атрады атрымлівалі загад складаць зброю з дазволам на адвольнае разыходжанне. Гэта была аўстрыйская мяжа, адкуль удалечыні віднеўся Кракаў.
Калі надышла мая чарга, я атрымаў загад распусціць палонных. Многія з іх былі незадаволеныя, верагодна, з-за боязі, што прыйдзецца адказваць за тое, што яны трапілі ў палон. Яны хацелі б ісці далей з намі, каб пазбегнуць жорсткіх службовых спагнанняў, якія практыкаваліся ў Расіі. Я не ўпэўнены, што ўсе яны выкарысталі гэты шанец на волю.
Я быў сведкам трагічнай сцэны складання зброі, якая ўтварыла агромністую кучу, а жаўнеры ж ўздымалі яе не для гэтага. Куча ўсё расла, а да нашых вушэй увесь час далятала вялікая колькасць праклёнаў сумнай долі, якая нас чакала. Апошні раз прайшла перад намі закрытая фігура генерала Смяхоўскага, за ім вырушылі
раззброеныя рэшткі атрада Лангевіча, якіх лавілі аўстрыйскія памежнікі, каб замкнуць у вязніцы.
Польскае войска не ведала, што Смяхоўскі робіць адступленне ў Галіцыю і мала б знайшлося тых, хто хацеў бы яго суправаджаць. Я не магу зразумець, чаму ён не ўзяў прыкладу з камандзіраў іншых атрадаў і не застаўся ў паўстанцкім краі і чаму не прапанаваў тым, хто застаўся пад яго камандаваннем, каб яны парой аддзяліліся ад яго і сфармаваліся ў новыя атрады, каб пазбегнуць сораму і аўстрыйскага палону. Незразумелым застаецца складанне зброі ў рукі ворага, тады калі вельмі лёгка яе можна было пакінуць у краіне, падзяліўшы яе паміж атрадамі, якія вырашылі працягваць далейшую барацьбу. Урэшце, яе можна было пакінуць на захаванне жыхарам Вісліцы. Найбольш адпаведным крокам было б затапіць яе ў глыбінях Віслы, а не пакідаць маскалям багатыя незаслужаныя трафеі, якімі адразу ж пачалі хваліцца і фанабэрыцца нават перад намі, палякамі, якія іх парвалі на шматкі пад Грахавіскамі. А было чым ганарыцца, калі ў нагрувашчанай кучы зброі здабыча была не толькі разнастайнай, але і каштоўнай.
Узбраенне польскіх паўстанцаў 1863 г. не складалася з карабінаў вызначанай сістэмы, але амаль ва ўсім сваім складзе ўяўляла з сябе разнастайнасць настолькі вялікую, што амаль кожная адзінка адрознівалася адна ад адной. Болыная палова паўстанцаў былі ўзброеныя дубальтоўкамі і паляўнічымі аднастрэламі, часта вельмі каштоўнымі, тое самае ўяўлялі з сябе пісталеты саматужнага вырабу. Нямала шабляў паходзіла са здабытых у турак і татар, якія цяпер былі перададзеныя бацькамі і дзядамі сваім сынам і ўнукам. Гэта былі каштоўнасці, якія замест таго, каб нікчэмна валяцца на зямлі, маглі б вісець у храмах як памяць аб геройстве нашых продкаў і на вечную памяць нашчадкам. Сёння яны трапяць у рукі тых, хто не заслугоўвае нашых трафеяў, і адбудзецца гэта не па віне народа і таксама не па віне змагарных паўстанцкіх войскаў, а з нявысветленых добра да гэтай пары прычын, якія прывялі тады да вялікай бяды.
Рэшту грамадкі Смяхоўскі цягнуў да мяжы захопленых аўстрыйцамі земляў, якая заставалася для ўцёкаў, уздоўж ляска, які засланяў нас ад маскоўскіх драгунаў, а таксама ад іх стрэлаў. Маскалі зразумелі нашы намеры перайсці аўстрыйскую мяжу і хацелі нам перашкодзіць, таму ўсё хутчэй набліжаліся да нас.
Па прыкладзе, дадзеным камандзірам і яго штабам, раззброенае ўжо войска, якое не мела начальнікаў, разбеглася, каб не трапіць у маскоўскі палон. 3 моманту пераходу праз мяжу Лангевіч і Смяхоўскі са сваім выдатна сфарміраваным штабам назаўсёды зніклі для Польшчы і ніхто з іх не ўдзельнічаў у далейшай барацьбе за яе.
Калі была прынятая пастанова разбіць вялікі лагер на вялікую колькасць меншых, то генерал Смяхоўскі мог гэта зрабіць адкрыта, не выкарыстоўваючы для сябе эскорт у выглядзе двухтысячнага войска, кінутага на знявагу.
Што з гэтага мела Польшча — толькі тое, што яго састарэламу целу было забяспечана пару гадоў мізэрнага і непатрэбнага існавання ўзамен на змарнаваную вялікую колькасць салдатаў, якіх ён замест таго, каб натхняць на барацьбу, прывёў да роспуску і змусіў панікаваць. Чаму Смяхоўскі не паехаў разам з Лангевічам, які змог хоць бы з невялікім эскортам пакінуць поле бою, каб пазней на яго больш не зазірнуць, хоць бы пад іншым прозвішчам, бо ўзрост яго яшчэ абавязваў да вайсковай службы, нават калі б прыйшлося быць простым салдатам, каб пазбегнуць згрызотаў сумлення. Даследаваць неабходна той асаблівы выпадак, што толькі генерал Смяхоўскі са сваім атачэннем змог пазбегнуць арышту пасля пампезнага пераходу аўстрыйскай мяжы, у той час калі ўсё войска і афіцэры ніжэйшага рангу былі схопленыя і арыштаваныя.
Шмат трэба высветліць пытанняў, якія да гэтай пары схаваны пад заслонай таямніцы. Як самы трагічны момант у жыцці застанецца ў памяці ўсіх тых, хто ўдзельнічаў у пераходзе мяжы, бясконцая колькасць трагічных сцэн, роспачных праклёнаў, балючых скаргаў, скрыгатання зубоў і заломліванне рук. Беспарадкі і матанне па коле трывалі доўгі час. Ніхто не хацеў першым даваць прыклад уцёкаў; агульнае ўзаемнае імкненне вылучала смельчакоў, каб змагацца з памежнікамі, якія хацелі распачаць лоўлю.
Яшчэ да таго, як падышла чарга да касінераў, што знаходзіліся пад маім камандаваннем, якія доўга прыглядаліся, ці можна знайсці іншыя бочныя шляхі, каб выбрацца з маскоўска-аўстрыйскай пасткі, і толькі ў момант роспачы, калі кавалерыя з шумам набліжалася да зараснікаў, пагражаючы нам небяспекай быць схопленымі, яны рашыліся адсячы ад дрэўкаў свае гаспадарчыя мячы і схаваць іх пад світку, шырока разгрупавацца па адным за пасам мяжы — згодна з дадзенай мной парадай, — каб не дацца
лёгка ў палон і ў выпадку верагоднай небяспекі арышту ўдаваць мясцовага земляроба, які не мае нічога агульнага з паўстанцамі.
Яшчэ да таго, як касінеры рашыліся на гэтую скрайнасць, у іх атрымалася злавіць поўнасцю запрэжанага спуджанага каня, узабраўшыся на якога я суправаджаў іх у сумным падарожжы, стараючыся пазбегнуць арышту. Хутка ўсе разбегліся ў розныя бакі, каб не быць схопленымі памежнымі атрадамі, якія хапалі паўстанцкія групы, так мы страцілі ўсялякую сувязь паміж сабой.
Мне, які сядзеў на прыгожым аргамаку, не пагражала небяспека быць схопленым аўзэрамі, я змог пазбегнуць сустрэчы з імі, скіроўваючыся праз палі і лугі, недасягальныя для іх нападаў, паволі набліжаючыся да горада. Але ў момант, калі мне падавалася, што я выратаваўся, абрушылася цяжкое бервяно папярок дарогі, якая вяла да брамы Кракава, што стрымала ўваход. Мяне ўзялі разам з аргамакам, я трапіў у аўстрыйскі палон. У суправаджэнні патруля, які складаўся з некалькіх салдатаў і аднаго афіцэра, мяне падвялі да дзвярэй манежа на Плантах441. Я быў вымушаны злезці з каня, каб зайсці туды, там было поўна паўстанцаў, схопленых paHeft, якія ўпокат ляжалі на пяску, рыхтуючыся да сну. Пачаў апускацца змрок.
Тады я першы раз адчуў на сабе, што такое няволя. Станавілася балюча, узнікала пачунцё абразы ад таго, што абараніць сябе не было магчымым і трэба было добраахвотна падпарадкавацца кайданам. Аднак я не магу паскардзіцца на жорсткасць адносінаў аўстрыйцаў, якія, шануючы афіцэрскую годнасць сваіх нявольнікаў, не абшуквалі мяне, задаволіўшыся патрабаваннем аддаць шаблю, у выніку чаго ў мяне застаўся рэвальвер. Аргамака забралі як трафей, а анёльскае сядло, не ведаю па якой прычыне, пакінулі мне, яно стала маёй падушкай, час ночы праведзенай на пяску ў манежы ў суседстве з астатнімі таварышамі, колькасць якіх увесь час узрастала. Страшэнны гармідар рэхам разыходзіўся па гэтым вялікім будынку, перашкаджаючы думаць аб адпачынку, нягледзячы на нашу страшэнную стомленаснь і абяссіленасць.