Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пачаўшы апоўдні і працягваючы паход да вечара, мы часта знаходзілі зброю, кінутую ворагам, якая служыла нам, а асабліва мне, бо я не меў касы, калі атрымалася наблізіцца да хмызнякоў і пнёў, дзе хаваліся маскалі, абстрэльваючы іх са сваёй зброі, часта з поспехам мы маглі канстатаваць, што падчас заўсёды няўдалых атак ворага заставалася шмат забітых і кінутых параненых.
Многія касінеры ўзброіліся знойдзенымі карабінамі, якія яны ўжывалі эпізадычна, бо болыпую перавагу аддавалі сваёй народнай зброі. Пад вечар, калі запанавала цішыня і перастала даходзіць рэха ад гарматных і карабінных стрэлаў, якія абвяшчалі заканчэнне бою, мы паволі вярталіся да першапачатковай пазіцыі, жадаючы злучыцца з астатнімі атрадамі, пакідаючы месца, якога касінеры дасягнулі, ажыццяўляючы сваю няўдалую пагоню. Мы не ведалі, хто з’яўляецца пераможцам, бо ніводная вестка да нас не дайшла, каб паведаміць аб гэтым альбо перадаць які-небудзь загад адносна нашага перамяшчэння. Мы ішлі самі па сабе, нічога не ведаючы пра іншыя атрады.
Усе, хто належаў да атрада касінераў, не маглі зразумець noyHaft абыякавасці, якую праявілі да іх, чаго да гэтай пары не было. Адначасова з надыходам ночы пачаў ісці моцны снег, зноў пакрываючы тоўстым пластом палі, якія за некалькі дзён да гэтага, пад сонечнымі промнямі вызваліліся ад яго. Мы гэта заўважылі, калі затрымаліся на начлег у даліне каля пагорка, адкуль распачалася баталія, лічачы, што не маем права, як непераможаныя маскалямі, перамяшчацца ў тыл поля бою, хоць за час нашага падарожжа мы
не сутыкнуліся ні з адным з нашых атрадаў і не ведалі, што з імі адбываецца. Гэтая акалічнасць нас патаемна непакоіла, нам падавалася, што свае нас пакінулі.
Моцная стомленасць не дазваляла нам працягваць вандроўку, таму кіраўнік касінераў загадаў паставіць пасты, варту і зрабіць належны дазор, каб забяспечыць усім спакойны сон. Вогнішчаў ніхто не раскладаў, каб не выклікаць нападу вялікіх маскоўскіх сілаў на наш невялікі атрад, які складаўся з пары сотняў жаўнераў, і не трапіць у акружэнне. Мы спешна з’елі вячэру, дзелячыся хлебам, які быў ашчаджаны ў торбачках, і пачалі на снезе рыхтаваць сабе пасцель, каб хутчэй заснуць. Мне, як новенькаму, які выглядаў афіцэрам і аддана ваяваў побач з імі ў якасці жаўнера, далі, акрамя хлеба, кавалак сыру і сушаных прысмакаў, угаворваючы гэта з’есці і частуючы свежай вадой, набранай з ручаіны, якая цякла ўздоўж даліны.
Вяршыняй праяўленай гасціннасці, пра якую я ніколі не забуду і якая выдатна ўзнагародзіла мяне за ўсе непрыемнасці, перажытыя за апошнія дні: мае новыя таварышы, якія прызналі мяне годным іх таварыства і хацелі засведчыць і адзначыць гэта, падрыхтавалі для мяне пасцель. На разасланых на снезе дрэўках кос мне паказалі падрыхтаванае для мяне месца адпачынку. Глыбокі і спакойны сон адразу агарнуў усіх адначасова, усыпіў нас аж да раніцы, калі, расплюшчыўшы вочы, мы маглі асэнсаваць становішча, у якім апынуліся пасля бітвы.
Нядоўга трэба было чакаць, каб пасля больш грунтоўнай разведкі даведацца, што недалёка за намі — з правага і з левага боку — размяшчаліся нашы атрады, якія найчасцей не мелі інфармацыі аб дакладным месцы размяшчэння адзін аднаго. Кожны з нашых атрадаў ведаў пра сваю перамогу і пра выгнанне маскалёў з займаных імі пазіцый, але ніхто не меў інфармацыі аб атрадах, якія знаходзіліся па суседстве. На золку, пасля таго, як наладзілі сувязь, мы даведаліся аб перамозе па ўсёй лініі і аб адступленні Bopa­ra, які пакінуў забітых, параненых і палонных. Гэтага было дастаткова, каб забяспечыць нас далейшай — у бесперапынным шэрагу трыумфаў — перамогай, але гэта хутка змянілася неапісальным болем, роспаччу і скрыгатаннем зубоў.
Нам стала вядома, што вораг, пабіты на ўсіх франтах, уцякаў з жахам, баючыся нашай пагоні, але адначасова з гэтым да нас даходзілі весткі, што ніхто і не падумаў выправіцца ў пагоню за
маскалямі, бо ў час учарашняй бітвы з маскалём мы змаглі яго перамагчы, не знаходзячыся пад камандаваннем аднаго начальніка, які кіраваў выправай, але падпарадкоўваючыся адначасова загадам многіх кіраўнікоў, што не мелі паміж сабой сувязі. Ужо пад Хробржам пачалося абмеркаванне адхілення Лангевіча ад кіраўніцтва і падзеле яго атрада на вялікую колькасць падатрадаў. Тое, што не атрымалася да канца ажыццявіць пад Хробржам, здзейснілася пад Грахавіскамі.
Я, як звычайны жаўнер, не мог мець падрабязнай інфармацыі адносна гэтых важных хвілін для нашага паўстання, задавальняючыся толькі атрыманымі ўражаннямі, імі і дзялюся. Іншае пакідаю больш кампетэнтным для разблытвання, бо ніколі, нават у пазнейшыя часы, не меў адпаведных магчымасцяў для іх вывучэння. Аднак адчуваю нават цяпер, што бітва пад Грахавіскамі прывяла б да іншых вынікаў, калі б нашыя войскі заставаліся пад чыім-небудзь уладным кіраўніцтвам, калі б на тое быў здольны генерал.
У момант, калі нашыя атрады здабывалі перамогу, а вораг страціў галаву і шукаў ратунку ва ўцёках, шукаў абароны ў вёсках, лёгка было б узяць у палон маскоўскую, хоць і большую за нашу, армію. Мы занадта позна даведаліся пра нашу перамогу, бо новыя падмацаванні, магчыма, большыя па колькасці ад пачатковага войска, падцягнутыя своечасова, каб затрымаць уцекачоў, знайсці тых, хто хаваўся і мог зноў гвалтам ісці на нас.
Але назаўсёды застанецца смутным тое, што, абмяркоўваючы расфарміраванне атрада Лангевіча на драбнейшыя і раскіданыя на вялікай тэрыторыі часткі, не хацелі падумаць, што найперш трэба адбіцца ад нападак, каб мець належны спакой для дэбатаў і спрэчак, і што першым абавязкам тых, на каго напалі, з’яўляецца выступленне ў абароне для выратавання сябе ад нападаў і ўсталявання спакою, хоць бы на працягу дэбатаў, каб не заставацца пад уплывам пагрозы, якая звычайна трымаецца на працягу баталіі. Як салдат, я маю права выказваць сваю думку, што ніхто не меў права аслабляць абарону тых, на каго нападалі, спрашчаючы ворагам шлях да перамогі. Трэба было мець цярплівасць хоць бы да завяршэння распачатага бою, каб выратаваць сябе ад згрызотаў сумлення за тое, што несвоечасова пакінулі лагер і падверглі пакінутых небяспецы ці нават магчымаму вынішчэнню, калі было вядома, што сілы ворага пераўзыходзілі нашы.
Як жаўнер, я таксама зразумеў, прачнуўшыся і пачуўшы вестку пра тое, што дыктатар пакінуў лагер, а атрадам загадана разысціся ў розныя бакі і адступіць у тыл для таго, каб знайсці адпаведныя пазіцыі раздробленым часткам, што мы апынуліся ў сапраўднай разгубленасці. Гэтае ненатуральнае рашэнне прывяло да жорсткіх наступстваў: нашая армія пераможцаў была дэмаралізаваная, а разбіты маскаль замест таго, каб быць узятым у палон, у які сам здаваўся, просячы літасці ў жыхароў вёсак і навакольных мястэчак, дачакаўся прыбыцця дапамогі ад сваіх, якая змагла суняць паніку і зноў прасоўвацца наперад, ужо за намі, а мы знаходзіліся ў стане адступлення і не мелі вызначанай мэты і пункта апоры.
Бітва пад Грахавіскамі магла і павінна была даць нам калі не ўпэўненую перамогу, то прынамсі гарантыю разгортвання ў вялікай ступені і ў вялікім маштабе паўстання ва ўсіх раёнах Польшчы, змушаючы маскалёў да выключных намаганняў, а магчыма, да спробаў паразумецца і дамовіцца аб мірным зыходзе сутычкі пры ўмяшальніцтве еўрапейскіх дзяржаў, выразна зацікаўленых нашай справай. Перамога пад Грахавіскамі, адначасова з развіццём паўстання ва ўсіх, нават аддаленых, нашых раёнах, гарантавала яго ўпэўнены поспех, абуджаючы энтузіязм прыгнечаных народаў да супраціўлення, перад якім маскоўскі дэспатызм павінен быў скарыцца, а Польшча, якая ўжо даўно заставалася пад акупацый Масквы, была б вольнай. [...]
Адна нешчаслівая хвіліна, адзін пракляты момант выхапіў у нас вялікую перамогу, якая ў нас ужо была і якую мы неабачліва страцілі. Няма сумневу, што каб прыбылая маскоўская дапамога ўбачыла перад сабой нашыя шчыльныя шэрагі ў гатоўнасці выкарыстаць усе веды свайго камандавання, паспяшалася б знікнуць. Мы змаглі б хутка вярнуць умацаваныя пазіцыі, каб падрыхтавацца да новых атак, якія б, без сумневу, забяспечылі поспех у будучыні.
На грахавіскіх палях павінен быў усталявацца пункт дыслакацыі, які забяспечваў бы вызваленне цэлай правінцыі з навакольных ваяводстваў, дазваляючы пашыраць яго развіццё, прасоўваючыся наперад і выціскаючы захопніцкую арду штораз далей з нашых межаў. Узнёслыя пачуцці самаадданасці і адвагі, узгадаваныя пакаленнем 1863 г., выступілі з усім запасам моцы перад ворагам на грахавіскіх палях; пазбаўленыя кіраўніцтва, але з’яднаныя паўстанцкія грамады мелі дастаткова сіл, каб змяць войска ворага, большае ад іх у два разы.
Калі б на чале тых, хто змагаўся пад Грахавіскамі, быў Зыгмунт Падлеўскі437 альбо Яраслаў Дамброўскі438, у яднанні гэтым не было б недахопу і жаўнер ведаў бы пра сваю перамогу і, скіраваны парой у пагоню за маскалём, які ўцякаў, забраў бы яго цалкам у палон і стаяў бы фронтам са штыком і касой, гатовы да новых баёў. Значная частка расійскай арміі знаходзілася б у нашым палоне, а прыбылыя падмацаванні адразу ўцяклі б, не даючы нам сябе дагнаць і шукаючы сховаў.
Трыумф народных намаганняў на палях пад Грахавіскамі ствараў ддя нас магчымасць разграміць Маскву. У нас быў пункт дыслакацыі, з якога было лёгка распаўсюджваць дзейнасць на вялікую колькасць кіраўнікоў, збіраючыся і рассейваючыся на вялікую колькасць пазіцый. Паўстанне моцна развілася б на Русі, Літве і Жмудзі, а галоўны кіраўнік польскіх войскаў мог бы часта і свабодна змяняць месца знаходжання сваіх штабоў без кампраметацыі імя дыктатара.
Наша моц адразу ўзрасла да ўзроўню, калі мы маглі выклікаць павагу ў ворага, даказаўшы дыпламатычнаму свету неабходнасць сур’ёзнага ўрэгулявання польскага пытання. Разам з тым найвышэйшай заслугай гэтай перамогі было б перакананне ўсіх народаў, якія ўваходзяць у склад нашай Рэчы Паспалітай, што надышоў час нашага адраджэння і што дадаткам да рэшты абавязкаў застаецца выкананне вернай службы, указанае польскім урадам, усталяваным у Варшаве, які ўжо змог выклікаць павагу Масквы.
Умацаванне народнай веры ў тое, што мы выйшлі на шлях адраджэння, жывіла б упэўненасць у адбудове Полыпчы на тэрыторыі, захопленай Масквой, пасля чаго таксама і Аўстрыя, скампраметаваўшы сябе перад Расіяй, не рабіла б нам перашкод, хоць бы ў дадзены момант, разлічваючы, што будзе ў стане аднавіць у навастворанай Польшчы свае ўплывы і кантроль. Са стратай перамогі мы трацілі ўсё разам, паволі ідучы да заняпаду. Да гэтага моманту паўстанне ўзрастала з моцным энтузіязмам, а вера ў поспех натхняла да бою змагароў, непазбежна прыводзячы да разгрому ворага, бо яго войска не мела духу, які ажывіў бы іх маральную вартасць, з’яўлялася інструментам у руках тырана і цягнулася рабалепна ў агідную для іх барацьбу.