Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Знаходзячыся ў стане незразумелага адурэння, я сніў сон, дзе адбываліся сцэны нападу аўстрыйцаў на паўстанцкія групы, пасля я бачыў вялікае поле бою, на якім шчодра лілася кроў нашых ворагаў — маскалёў і аўстрыйцаў, аб’яднаных у адзін вялікі атрад тых, хто хоча нас перамагчы. Мы давалі адпор, дзе каса грала галоўную ролю, і касінеры павінны былі перамагчы. У гэты кры-
тычны момант я адчуў, што мяне нешта выцягвае з гэтага стану дрымоты.
Ачуняўшы, я убачыў перад сабой ветлівыя твары польскіх жанчын, клапатлівых анёлаў, якія прыйшлі на дапамогу сваёй бацькаўшчыне. Гэтыя пані, атрымаўшы дазвол ад аўстрыйскіх уладаў, прыбылі на золку з вялікім цяжарам запасаў ежы, каб накарміць схопленых паўстанцаў. Яны прапанавалі мне, здзіўленаму іх з’яўленню, бо я знаходзіўся яшчэ пад уплывам дзівацкіх сноў, выбраць стравы, якімі хацеў бы падсілкавацца. Адначасова з гэтым я заўважыў кош, напоўнены булачкамі, якія адзін са слуг дзяліў паміж нявольнікамі, другі наліваў з вялікіх збаноў каву з малаком, кармілі таксама разнастайнымі мяснымі стравамі.
Незразумелыя адказы, якія я даваў дабрадзейным паням на прапанову ежы, былі няскладныя і толькі ад моманту поўнага ацверазення вярнулі іх увагу і жаданне бліжэй пазнаёміцца са мной. Калі яны даведаліся, што я эмігрант, які прыбыў з далёкіх краёў, каб удзельнічаць у паўстанні, прапанавалі выкрасці мяне зараз жа з аўстрыйскага палону, для гэтага яны разам з лакеямі абкружылі мяне, каб такім чынам схаваць ад вачэй ахоўнікаў і замяніць маю венгерку на строй з сярэбранымі гузікамі, што належаў аднаму са слуг, які разносіў булачкі. Пасля гэтага я пайшоў следам за імі, уважліва выконваючы давераны абавязак падзелу прынесеных харчоў, баючыся, каб мяне не пазналі паліцыянты, якія знаходзіліся ў манежы і з якімі я ўчора меў дачыненне. Раздача кавы з малаком і спусташэнне майго каша з булачкамі адбывалася паволі, бо трэба было чакаць, пакуль усё будзе з’едзена.
У той час юрысдыкцыйныя ўлады, усталяваўшыся на балконе манежа, выклікалі паўстанцаў па спісе, зробленым падчас іх учарашніх ловаў, каб, пазнаёміўшыся з імі бліжэй, вызначыць лёс кожнага адносна вызначэння месца інтэрнавання альбо зняволення. Я цвёрда вырашыў заставацца абыякавым, калі б пачуў сваё імя, бо ўчора я назваў сваё сапраўднае. Між тым я прызвычаіўся да новага імя Ігнацій, якое далі мне дабрадзейныя пані, яго часта паўтаралі ў дачыненні да мяне, калі яны кіравалі выкананнем паслуг. Нарэшце дачакаўся шчаслівага моманту спусташэння збаноў і майго каша, пасля чаго мы вырушылі хуткім крокам да шырокіх варотаў манежа, адкуль выйшлі ў горад без перашкод з боку ахоўнікаў, якія добра ведалі, як выглядаюць ліўрэі слуг.
Трапіўшы ў цэнтр горада Кракава, вольна ўздыхнуў, набіраючыся ўпэўненасці ў тым, што ўцячы ад аўстрыйцаў у мяне атрымаецца. 3 пустым кошыкам увайшоў услед за панямі, якія выратавалі мяне з няволі, у вялікі старажытны дом, дзе даведаўся, што імі былі пані Вадзіцкая442 і пані Гроплер443, першая — уладальніца палаца, а другая прыехала з Канстанцінопаля, жонка багатага эмігранта, які валодаў бораксавымі і мармуровымі радовішчамі.
Гасцінна прыняты, я чакаў там лакея, які спазняўся, бо, апрануўшы маю вайсковую венгерку, меў клопат і павінен быў даказваць, што ён лакей на службе ў спадарства Вадзіцкіх і што ён не ўдзельнічаў у паўстанні. Тады ж пасля абмеркавання вырашылі, што я размяшчуся на кватэры ў п. Гроплер, а пасля таго, як лакей вярнуўся, я, зноў пераапрануты ў сваю венгерку, пакінуў палац з п. Гроплер, падзякаваўшы за дабрыню, якую праявіла да мяне п. Вадзіцкая, і атрымаўшы запрашэнне наведваць яе.
Пані Гроплер, маючы запрашэнне ў гэты дзень на сняданне да спадарства Гараевічаў, палічыла неабходным узяць мяне, незапрошанага, з сабой, дзе, прадстаўлены некалькімі словамі, быў ветліва прыняты гаспадарамі дому, а асабліва мноствам іх яшчэ дробнай дзятвы, якая вітала нас гарачымі абдымкамі, вешаючыся на шыю ваякі, зайздросцячы, што я маю права ўдзельнічаць у вайне з ворагамі Полынчы. Сёння ўсе гэтыя маладыя людзі, тады яшчэ недаросткі, з’яўляюцца бацькамі цяперашняга пакалення і сведкамі дзвюх мінулых войнаў, калі засталіся цэлымі ў выпрабаваннях апошніх хвілін іх цяжкага жыцця. Пан Гараевіч444 быў доктарам, кіраваў службай гарадской бальніцы Кракава і адным з жыхароў, які шчыра выконваў абавязкі патрыёта. Спадарства запрасіла мяне кожны дзень прыходзіць да іх, каб разам снедаць, куды таксама часта прыходзіла п. Гроплер як падарожніца, якая толькі часова спынілася ў Кракаве, не маючы дома кухні.
На наступны дзень я далажыў аб сабе ў алдзеле Нацыянальнага ўрада ў Кракаве, просячы даць мне прызначэнне і выслаць на поле бою. Там запісалі мой адрас і сказалі чакаць загаду. Нягледзячы на тое што вялікая колькасць паўстанцаў былі схопленыя аўстрыйскімі ўладамі ў час пераходу мяжы, яны яшчэ не распачыналі працэсу над нашай паўстанцкай арганізацыяй, якая ўладкавалася ў Кракаве, пакідаючы магчымасць для фарміравання новых атрадаў, якія раз-пораз пераходзілі мяжу, накіроўваючыся для ўзмацнення знясіленага паўстання.
Я часта выходзіў за горад у бок мяжы тэрыторыі, захопленай Расіяй, прыглядаючыся да рассыпаных па полі шматлікіх падраздзяленняў, якія імкнуліся да вызначаных пунктаў, адкуль павінны былі быць высланыя ў наваствораныя атрады. Аўстрыйскія ўлады разумелі, у чым справа, але працягвалі рабіць выгляд, што прыязна ставяцца да палякаў і маскалёў адначасова. Лавілі палякаў, каб даказаць існаванне непарыўнага саюза, але дазвалялі нам ваяваць з імі з мэтай аслабіць занадта магутную імперыю. Знайшлі таксама добрую магчымасць прадаць непатрэбны вайсковы матэрыял за добрыя грошы і пазбыцца фанатычна-патрыятычнай моладзі, якая пагражала лакальнымі бунтамі.
У выніку Кракаў стаў месцам збораў паўстанцаў з розных ваколіц Малой Полыпчы, патрыятычнай моладзі, якая не хутка даведалася аб роспуску лагера Лангевіча і хацела выканаць свой абавязак перад радзімай, якая змагалася з Расіяй. Аўстрыйскія вайсковыя і палітычныя ўлады сутыкаліся на вуліцах і ў публічных месцах з паўстанцамі, якія адрозніваліся ад вядомай ім гарадской публікі строем і выглядам, не робячы нікому найменшай перашкоды.
Маладыя паўстанцы, чакаючы выправы, з ахвотай забаўляліся аж да позняй ночы ў рэстаранах, каб развітацца з сябрамі і знаёмымі, якія праводзілі іх за мяжу горада, жадаюча поспехаў у будучай барацьбе. Такога кшталту рух працягваўся яшчэ пару тыдняў, да пераходу мяжы Чахоўскім445, але паволі пачаў сціхаць, бо маскалі змаглі хутка сабраць значныя вайсковыя сілы на аўстрыйскай мяжы і, асмялелыя ад поспеху, кідаліся на нашыя атрады, якія яшчэ толькі фарміраваліся, з засад, змушаючы іх разыходзіцца і групкамі пераходзіць мяжу на аўстрыйскую тэрыторыю. Гэтая акалічнасць выклікала новыя арышты аўзэрамі і аўстрыйскімі памежнікамі, якія адбыліся ў дзень ганебнага пераходу атрада, які арганізоўваў Смяхоўскі.
He маючы ніякай працы, акрамя шпацыраў, я рэгулярна хадзіў за Кракаў, дзе здалёк назіраў за сцэнамі пераходу мяжы паўстанцамі туды і назад. Такога кшталту рухі паволі пачыналі кампраметаваць поспех нашай справы перад намі і чужаземцамі. Я ўзрадаваўся, што кракаўскі адцзел Нацыянальнага ўрада прызначыў мне выправіцца ў далёкія польскія правінцыі, гэта абараняла мяне ад паўторнага арышту аўстрыйцамі.
Тым часам вясна ішла наперад. Мы дачакаліся велікодных святаў, якія я правёў у раздражненні з прычыны зацягвання майго
ад’езду, тым болын што, застаючыся ў Кракаве, я рызыкаваў трапіць у непрыемнае становішча праз поўную адсутнасць грошай, якія ў мяне скончыліся адразу ж. Мяне добра кармілі абедам у Гараевічаў, але гэтага мне не хапала на ўвесь дзень. Нікому не прыйшло ў галаву, што не меў за што купіць нават кавалак хлеба, каб заспакоіць свой голад увечары, які прыводзіў мяне да страшэнных пакутаў. Каб супакоіцца, ішоў рана ў свой пакойчык, маючы ключ, які мне дала п. Гроплер, яна звычайна была ў каго-небудзь у гасцях і позна вярталася дамоў. Я хацеў супакоіцца, таму шукаў ратунку ў сне.
Часам здаралася, што запрошаны кім-небудзь з новых знаёмых на куфель піва, я наядаўся закускамі, але гэта не магло працягвацца вечна, бо, не маючы магчымасці аддзячыць узаемнасцю, вымушаны быў адмаўляцца ад паўторнага запрашэння, тлумачачы гэта неабходнасцю вырашаць выдуманыя справы. Доўга я трываў гэтыя пакуты ад голаду, аж пакуль нечакана не сустрэў на вуліцы таварыша Густава Рэута, які першы раз пасля папраўкі выйшаў на шпацыр, ён кульгаў з-за ранення ў пяту, здаецца, у баі пад Крыжам446. У Рэута заўсёды было дастаткова грошай, і ён не толькі ўзрадаваўся, што сустрэў мяне, але і, здагадваючыся аб маёй няшчымніцы, прапанаваў мне фінансавую дапамогу ў памеры 50 залатых крон447.
3 гэтага часу мой побыт у Кракаве быў не такім цяжкі з матэрыяльнага пункту гледжання, у мяне з’явілася магчымасць запасацца закускамі, а таксама адплочваць узаемным пачастункам у кавярнях і рэстаранах сваім знаёмым. 3 гэтага моманту мой настрой падняўся настолькі, што я стаў больш прыемным госцем у спадарства Гараевічаў, перастаўшы думаць аб прагным абжорстве, і меў час удзельнічаць у размовах і дыспутах, да якіх раней быў абыякавы.
З’явіўся час перад адыходам да сну размаўляць з п. Гроплер, якая вярталася позна дамоў, пра бягучыя падзеі і даўнейшыя здарэнні, звязаныя з побытам у Канстанцінопалі, дзе вялікая колькасць людзей была вядома нам абаім. Гэтыя размовы вельмі часта зацягваліся, што вельмі здзівіла п. Гроплер, яна не магла зразумець, чаму адбыліся такія змены са мной, з тым, каго яна лічыла заспаным лянотнікам, які не меў дастаткова добрага выхавання, каб удзельнічаць у салонным жыцці. Яна паспяшалася адкрыта прызнацца, што не была высокай думкі пра мае чалавечыя якасці,
і,	хвалячы мяне, была ўзрадаваная, што я рэабілітаваўся ў яе вачах. Я не хацеў расказваць аб прычынах апанаваўшага мяне хмурнага настрою, які, жадаючы вярнуцца да актыўнасці, што меў у нармальным стане, не мог перамагчы, нягледзячы на ўсе намаганні.
He толькі я, але і амаль усе землякі на эміграцыі падвяргаліся такога кшталту выпрабаванням, пазбягаючы хадайніцтва аб дапамозе і пошукаў міласціны, часта паміралі з голаду. Шмат прыкладаў можна знайсці сярод выдатных грамадзянаў — удзельнікаў паўстанняў 1830, 1848 і 1863. Усе эмігранты, нават тыя, што належалі да класа інтэлігенцыі, былі гатовы ўзяцца нават за самую цяжкую працу, насіць цяжары і такога кшталту працу, пазбягаючы толькі зневажальнай службы, якая магла б прынесці шкоду рыцарскай годнасці, да чаго ўсе вельмі далікатна ставіліся.