Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Я зразумеў, што паважаны Ян, заўважыўшы прыкрае ўражанне, якое на мяне зрабіла гэтая інфармацыя, апошняй заўвагай хацеў мяне супакоіць. У сваю чаргу, для мяне было зразумела, што нявыкарыстаны трыумф паўстанцкай зброі пад Грахавіскамі прывёў да сумных наступстваў аж у глыбіні Літвы, робячы паспяховымі мураўёўскія пераследы. Знаёмства з супярэчнасцямі, з якімі мне прыйдзецца сустрэцца, хоць і не былі прыемнымі, не паменшылі мой энтузіязм. Я быў гатовы да самаадданай працы.
Пасля дамовы Сулістроўскага з Янам адносна месца, дзе павінна будзе адбыцца апоўначы мая сустрэча з групкай паўстанцаў, арганізаванай Чарнэцкім, Ян ад’ехаў, каб папярэдзіць яго аб гэтым рашэнні, сардэчна мяне абняўшы, заліваючыся слязамі і абяцаючы, што ніякая сіла не магла б змусіць яго разлучыцца са мной, калі б ён быў на пару гадоў маладзейшым.
Я працягваў сваё падарожжа аж да позняга вечара, недзе ў бок Валожына457, затрымаўшыся на ростані ў глыбі вялікага лесу, дзе знаходзілася вызначанае месца для сустрэчы з паўстанцамі, якія павінны былі ўтварыць аснову майго атрада. Там я доўгі час размаўляў з п. Юзафам Сулістроўскім, стараючыся нічога не забыць, што магло б дапамагчы распачаць паўстанне, якое да гэтай пары драмала, карыстаючыся прысутнасцю гэтага геніяльнага грамадзяніна, які павінен быў стаць пасярэднікам паміж мной
і Літоўскім аддзелам. Бліжэй да поўначы, калі коні адпачылі, надышоў час расставацца. Сулістроўскі ад’ехаў, пакідаючы мяне аднаго.
Каб мяне не заўважылі на ростанях, я схаваўся ў лесе чакаць паўстанцаў, якім на вымаўленае прывітанне я павінен быў адказацьумоўленымчынам, прымаючы падсваё камандаванне справу, якой часова кіраваў п. Макрыс, а ён пасля павінен быў выконваць адміністрацыйныя абавязкі па-за лагерам.
Ведаючы, што момант чаканай сустрэчы не можа так хутка наступіць, пад уплывам чароўнай прыроды лясных гушчараў, дзе вецер даносіць недачутую гаворку, калыханні галін і трымцення лісткоў, забываў аб вайсковых разліках.
He ведаю, як доўга я быў пад уплывам гэтай лясной моцы, якая вяла да поўнага дурману, змагаючыся са сном, калі пачуў вымаўленае прывітанне, спешна прывітаў групу моладзі Макрыса, прымаючы яе пад сваё камандаванне. Сярод прыбылых 28 добраахвотнікаў знаходзіўся ляснічы, які добра ведаў усе лясныя сцежкі, дзе павінна была адбыцца гэтая сустрэча, і пад яго кіраўніцтвам мы адразу ж пакінулі гэтае месца на раздарожжы, аддаляючыся на некалькі стай да мясцовасці, дзе быў вялікі луг, на якім мы маглі размясціцца.
Там мы павінны былі заставацца да той пары там пакуль не збяруцца ўсе атрады часткі, застаючыся недалёка ад скрыжавання, каля якога павінен быў увесь час хавацца пікет для забеспячэння сувязі са знешняй арганізацыяй і прывозу неабходнага правіянту. 3 аднаго боку луга знаходзілася бурлівая крыніца, якая забяспечвала нас вадой. Змучаная доўгім маршам моладзь магла зручна размясціцца. Аднак я не дазволіў піць гэтую празрыстую, як крышталь, крынічную ваду, пакуль не высахне пот, які сцякаў па скронях змучаных доўгім падарожжам.
Пасля таго як мы прыехалі на гэты луг, камісар п. Макрыс, вылучыўшы адпаведны момант, немагчымы для падслухоўвання і шпіёнства з боку маскалёў, перадаў пад маё кіраўніцтва сфармаваную ім грамаду паўстанцаў, звяртаючы ўвагу на добрыя якасці кожнага паасобку і ўсіх разам, запэўніваючы, што яны самааддана будуць несці адказнасць перад сваёй бацькаўшчынай. Некалькімі словамі я падзякаваў п. Макрысу за яго руплівасць у прадпрынятай справе, просячы. каб ён заўсёды даваў прыклад руплівай працы
астатнім жыхарам павета, спрычыніўшыся да хуткага адраджэння бацькаўшчыны, і каб, заняты адміністрацыйнай працай, знаходзіў хвіліну, каб адведаць наш лагер, узмацняючы яго сілу.
Перад адыходам з новага лагера п. Макрыс даў мне некаторую інфармацыю, указваючы на асаблівую вартасць і высокую адукацыю некаторых паўстанцаў, на якіх я змагу ў будучыні абаперціся, пакуль змагу ацаніць вартасць кожнага асобна. Так адбылося, што сярод прыбылай моладзі было некалькі маіх знаёмых з дзяцінства. Гэтая сустрэча вельмі ўзрадавала мяне.
Перад адыходам на адпачынак для бяспекі лагера расставіў вакол пікеты і пакінуў каля сябе групку жаўнераў, неабходных для зменнага патрулявання. Рэшта моладзі ў вызначаны час пайшла адпачываць. Усе мы адчувалі нязмерную радасць і шчасце ад таго, што доўгачаканая служба распачалася.
Зялёны луг адкрыўся незвычайнай прыгажосцю пры дзённым святле наступнага дня, мы ўзрадаваліся, што маем такое прыгожае жытло. Моладзь адпачыла каля серабрыстага ручая, зрабіла ранішні туалет і, адспяваўшы ранішнюю малітву, скіравалася ў вызначаныя пазіцыі на заняткі па муштры, па рэгламенце яны праводзіліся на польскай мове, інструкцыі якіх з лёгкасцю ўбірала нашая моладзь, усё было зразумела, і да таго ж прыемна гучалі каманды на сваёй мове. Той, хто вучыў, цешыўся з таго, што меў такіх прагрэсіўных вучняў, якія вызвалялі яго ад маруднай працы, з якой звычайна прыходзілася сутыкацца ў іншым выпадку. За гадзіну я змог дастаткова добра навучыць двух маладых людзей асновам муштры, каб даверыць ім выкананне гэтай працы, надаўшы ім званне капралаў, вызваліў сябе ад гэтага для іншых неабходных арганізацыйных спраў у лагеры.
Усю мінулую ноч я пакутаваў, у дадатак да стомленасці мяне ахапіў непакой праз тое, што сярод прыбылых паўстанцаў увогуле не было касінераў, гэта даказвала, што вясковае насельніцтва да гэтай пары не ўзяло ўдзел у патрыятычным руху. У сваю чаргу, узбраенне паўстанцаў, якое складалася толькі з дубальтовак, і ніхто не меў штыкоў, не забяспечвала нам абарону. Я таксама быў упэўнены, што шляхецкая, мяшчанская моладзь і тая частка, якая складалася са служачых і прызвычаеная была ўдзельнічаць у паляваннях, з неахвотай узялася б за косы, што не дазваляла мне арганізаваць поўную абарону без штыкоў і халоднай зброі.
He забываючы пра касу і маючы намер выкарыстаць усеагульны прызыў, не выключаючы ў ім удзелу мужыкоў, я быў упэўнены, што каса хутка будзе ўведзеная ва ўжытак, каб забяспечыць поўную перамогу. Тады я, напаўсонны і пад уражаннем яснабачання, абдумаў спосаб забеспячэння паўстанцкіх дубальтовак штыкамі, прымацоўваючы іх пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання да дулаў дубальтовак і аднастволак. Такім чынам, да таго як сярод нас з’явяцца касінеры, мы маглі б ператварыць атрады, узброеныя дубальтоўкамі, у сапраўдных карабінераў.
Пасля ранішняй муштры я пайшоў пад цень вялікага дрэва, дзе ўсталяваў часовае бюро, і пачаў вычэрчваць прыладу, якая прымроілася, каб, увасобіўшы яе выяву на паперы, даслаць вайсковай адміністрацыі для хуткага масавага вырабу. Папраўдзе, ужо даўно я думаў над тым, што неабходна мець прыстасаванне, якое, прымацаваўшы да мяча ці да стрэльбы, магло б змяніць іх на карабін, але цяперашняя сітуацыя паўплывала на наданне яму практычнай формы, якую змог з поспехам накрэсліць.
У дадатак да адпаведнага малюнка майго вынаходніцтва я даслаў ужо сённяшнім кур'ерам тлумачэнні, просячы аб неадкладным выкананні адначасова з мячом, каб салдатаў, якія ёсць, і атрады, якія прыбудуць, адпаведна ўзброіць. Разам з гэтым я прасіў, каб неадкладна замовілі пару тысяч косаў і выслалі ў мой лагер, якімі змог бы адразу ўзброіць рэкрутаваных сялянаў. Пасля дапаўненняў такога кшталту падрыхтоўкі я быў задаволены, ведаючы, што ў нас не будзе недахопу ў дамарослай зброі напачатку, меўшы магчымасць удасканаліць наша ўзбраенне дзякуючы здабытаму ў баях з ворагам.
Я разлічваў, што замоўленая мной зброя, як вельмі лёгкая ў выкананні, можа быць дастаўленая мне на працягу тыдня, калі будзе замоўлена адразу ў некалькіх майстэрнях. Для мяне было важным хуткае выкананне, каб я змог распачынаць аперацыі, цягнуць з якімі нельга было, калі мы хацелі перамагчы. Я таксама не сумняваўся, што кіруючыя члены адміністрацыі хутка выканаюць усе мае даручэнні, калі будуць паведамлены аб прадпрынятым плане маіх аперацый, пра якія павінен быў сказаць ім Сулістроўскі, а план быў наступны: на месцы, дзе я затрымаўся з групкай моладзі, прыведзенай Макрысам, я павінен быў чакаць яшчэ некалькі сотняў паўстанцаў, мяне запэўнівалі, што гэта будзе як мінімум 400 чалавек, каб пачаць аперацыю, згодна з якой, падзяліўшыся на вялікую
колькасць груп, мы павінны былі выступіць, праходзячы адначасова ўвесь абшар павета з намерам злучыцца ў вызначаным месцы праз тыдзень. Кожнаму з такіх атрадаў было загадана ліквідаваць маскоўскія ўлады, схапіць шпіёнаў і заклікаць добраахвотнікаў да ўдзелу ў абароне бацькаўшчыны, а таксама зачытваць адпаведны маніфест да мясцовых людзей.
Збор вялікіх сіл у вызначаным пункце, павялічаны за кошт добраахвотнікаў, дадаў бы веры ў поспех паўстання, змушаючы маскалёў сканцэнтравацца ў Ашмянах у сувязі з пагрозай пагрому, калі б яны даведаліся аб з’яўленні паўстанцаў адразу ва ўсіх мясцовасцях павета ў колькасці, шматкроць павялічанай дзякуючы даносам габрэяў, якія знаходзяцца на службе ў нашых ворагаў. Такім чынам, дзелячыся на вялікую колькасць груп, ведзеных пад абаронай харугваў, упрыгожаных Арлом і Пагоняй, зробленых нашымі жанчынамі, і аб’ядноўваючыся зноў у атрады, мы былі б у стане ўтрымаць паўстанне, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сілы для народа і дастатковыя для гарантыі яго незалежнасці і шчаслівага выніку паўстання. Такі быў мой план, апісаны арганізацыі ў лісце.
Просячы ў дадзены момант аб дасылцы кос і прылад для замены дубальтовак на карабіны, забяспечаныя мячом, адначасова высыланымі ў мой лагер паўстанцамі, я быў упэўнены ў хуткім выкананні маіх пажаданняў, без чаго я заставаўся б безабаронным. Выконваючы гэтыя дзеянні, я заставаўся спакойным і аддаўся з вялікім натхненнем справе вывучэння статуга з той моладдзю, якая ў мяне была, група складалася з 28 удальцоў, якія таксама з вялікім запалам і без стомы імкнуліся да дасканаласці, каб з поспехам выканаць свой абавязак у абароне радзімы.
Так незаўважна праходзіў наш час у лагеры, дзе праз два дні, акрамя дасланага правіянту і хлеба, нас забяспечылі невялікім запасам мукі, каб мы маглі самі выпякаць хлеб. У сувязі з гэтым мы хутка зрабілі адпаведную печ, у якой спяклі прыгожыя буханкі, якія замянілі нам дэсерт. Мы былі шчаслівыя: нам усяго хапала ў лагеры, мы былі ўпэўненыя, што хутка наша колькасць павялічыцца, утварыўшы выдатны лагер; нам нецярпелася хутчэй адзначыцца і пакінуць лясны схоў. Нягледзячы на тое што два разы на дзень праходзілі доўгія вайсковыя трэніроўкі, якія хутка навучылі рэкрутаў фармавацца ў фронты і калоны, ніхто не стамляўся і быў гатовы без бурчанняў да выканання патрульнай