Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
На Віленскай вуліцы, каля касцёла Св. Кацярыны45-’, я ўбачыў наш дом, з трапятаннем у сэрцы наблізіўся да яго і, без дакладу ўвайшоўшы ў нашу кватэру, убачыў сваю маці, якая кінулася ў мае абдымкі, яе вялікія вочы былі ў слязах, у гэты момант яна адчувала вялікае шчасце. Рэшта прысутных, сабраных у сталовай
за ранішняй гарбатай, доўгі час заставалася нерухомай, мая любімая маці асыпала мяне пацалункамі. Падавалася, што іншыя нібы ўстрымліваліся ад прывітання з даўнім выгнаннікам, у мяне было такое адчуванне, што яны забылі мяне і страцілі братнюю любоў, якая яднала нас з дзяцінства. Там былі мае сёстры Разалія і Альберціна, якая прыехала ў госці з некалькімі сваімі дочкамі. Майго брата Яўстахія не было.
Зразумела, што заўважаная затрымка выбуху радасці ў маіх сясцёр хутка перайшла ў вялікую расчуленасць. Мы без перапынку абдымаліся і не маглі нагледзецца адно на аднаго. Таксама шмат часу было прысвечана частаванню мяне нанесенымі ласункамі за піццём гарбаты, тады мне растлумачылі, чаму ўзнікла такая незвычайная рэакцыя ад майго нечаканага з’яўлення. Я даведаўся, што некалькі дзён таму па мне была спраўленая жалобная служба, і толькі тады я заўважыў, што ўсе былі апранутыя ў жалобнае. Аказалася, што нейкая з маскоўскіх віленскіх газет абвясціла, што ў адным з баёў, нібы пераможным, хоць неіснуючым, сярод вялікай колькасці забітых «разбойннков» фігуравала маё імя і прозвішча. Такога кшталту весткі стваралі для прапаганды, з намерам дэмаралізаваць паўстанцаў, будучы ўпэўненымі, што гэтыя паведамленні ў польскіх газетах ніхто не наважыцца апратэстоўваць.
Разумеючы, што сустрэліся не з духам, які з’явіўся, каб устрывожыць жывых, усё атачэнне было незвычайна ўсцешанае. Мы пачалі наўзаем дзяліцца расповедамі аб мінулых падзеях і не маглі распавесці адразу пра ўсё, што з намі здарылася, разумеючы, што час ідзе, я вымушаны быў прапанаваць расстацца, каб працягнуць размову вечарам, на кватэры адваката п. Сэленса, жанатага з сястрой майго швагра Тыдмана, дзе я павінен быў хавацца — паводле ўказання маёй маці — падчас майго побыту ў Вільні, бо заставацца далей у нашым доме было небяспечна. Пасля чаго я накіраваўся да п. Юзафа Сулістроўскага454, члена аддзела літоўскай арганізацыі, адрас якога я атрымаў у Кракаве з абавязкам запомніць яго, менавіта яму я павінен быў сказаць пра сваё прызначэнне. Гэта быў адзіны кантакт, названы ў Кракаве для ўстанаўлення сувязі з тайным урадам, з-за асцярожнасці, каб чалавек, які трапіў у маскоўскія рукі, пад катаваннямі не мог выдапь больш чым адну асобу.
Знайшоўшы кватэру п. Юзафа Сулістроўскага, на шчасце, я застаў яго дома і мог неадкладна дастаць захаванае прызначэнне, што пацвердзіла маё становішча. 3 усёй шчырасцю мяне абняў
гаспадар дому, ён быў упэўнены, што вітае новага барацьбіта прыбылага ў Літву з далёкіх краёў, не мог устрымацца ад выказвання ўзнёслых пачуццяў. Пан Юзаф, малады грамадзянін, быў адным з многіх вялікіх патрыётаў Вільні. Ён хацеў пакінуць мяне ў сябе на ўвесь час, аж пакуль не будзе вырашанае пытанне з маёй выправай на поле бою, я з цяжкасцю змог пераканаць яго ў сыноўскім і братэрскім абавязку, які мяне яднае з сям’ёй, што яна з нецярплівасцю чакае мяне на сняданак у вызначаным месцы, і гэта змушае мяне хутка з ім развітацца.
Аднак да таго, як гэты момант надышоў, я быў пачаставаны згодна з літоўскай гасціннасцю, маючы гонар быць прадстаўленым прыгожай жонйы, якая распачынала новую гаспадарку пасля нядаўняга замужжа. Пасля таго як мы дамовіліся сустрэцца на наступны дзень, калі я павінен быў даведацца аб рашэнні аддзела наконт вызначэння мясцовасці, у якой я павінен буду кіраваць паўстаннем, развітаўся, тады мяне агарнула радасць, што мая бацькаўшчына мае такіх узорных грамадзянаў.
У п. Сэленса я патануў у асалодзе, там сабралася мноства сваякоў, па якіх я даўно сумаваў, каб урачыста абняць мяне пасля доўгага расстання. He хапала толькі майго брата, які быў у вёсцы. Таксама прыйшло некалькі блізкіх сяброў нашай сям’і. Сабраныя ў вялікай колькасці, мы захоўвалі адпаведную цішыню, каб пазбегнуць падазрэнняў з боку паліцыі, трымаючы ў таямніцы гэты шматколькасны сход. Да п. Сэленса ўсе ішлі паасобку рознымі вуліцамі, не прыцягваючы ўвагі, бо адначасова з прыездам Мураўёва ў Вільню распачаўся пагром. Усе вымушаны былі захоўваць асцярожнасць і цішыню, мы перажывалі шчаслівыя моманты, наша бацькаўшчына была ў адкрытай барацьбе з ворагам, надзея аб вызваленні краіны з няволі яшчэ не знікла. Мая прысутнасць сярод блізкіх падбадзёрвала і ўзбуджала запал да барацьбы і веру ў поспех. Я, у сваю чаргу, лічыў гэтыя хвіліны самымі шчаслівымі і незабыўнымі ў жыцці.
Размова вялася ціха, але яна была жывая і невычарпальная для ўсіх, трэба было інфармаваць і выказваць думкі, пытацца і адказваць, не маючы магчымасці дасягнуць вырашэння закранутых праблем. I хоць час ісці адпачываць даўно надышоў, неабходна было ўмяшальніцтва маёй маці, каб завяршыць паседжанне, распачатае пасля ўрачыстасці.
На гэтым скончылася зведаная мной радасць пасля вяртання ў край, бо на наступны дзень, заняты падрыхтоўкай да выезду на
поле бою, толькі на нейкія моманты я меў магчымасць сустракацца са сваякамі і дарагімі мне людзьмі, а таксама з пакутніцай матуляй, якая збірала сына на паўстанне. У той жа вечар я знаходзіўся ў дарозе, накіроўваючыся з п. Юзафам Сулістроўскім у Ашмянскі павет, вайсковым начальнікам якога я быў прызначаны Літоўскім аддзелам Нацыянальнага ўрада. Мне паведамілі аб неабходнасці развіць паўстанцкі рух у Ашмянскім павеце, які дагэтуль знаходзіцца ў спячцы праз недахоп чалавека, які змог бы прыняць кіраўніцтва, нягледзячы на тое што, паводле дадзеных, некалькі сотняў добраахвотнікаў знаходзіліся ў спісе гатовых і з нецярпеннем чакалі пачатку руху.
Пан Сулістроўскі, выказваючы жаданне ўсіх членаў аддзела дамагчыся хуткай перамогі, запэўніваў, што напачатку яны вырушаць у бой з 400 добраахвотнікамі, сярод іх — маладыя памешчыкі, мяшчане і служачыя, удзельнікаў хутка будзе ўдвая болей за кошт вялікай колькасці жадаючых. Я адказаў яму, што мяне нішто не стрымае ад намеру дзейнічаць, пасля чаго мы вырашылі ў той самы дзень пакінуць Вільню.
Пасля таго як мяне пацалавала маці, усе мае сваякі і сябры, я вырушыў, на працягу ўсёй ночы я ехаў дарогай, якая вяла ў Ашмяны. Мы з п. Сулістроўскім ехалі ў добрым экіпажы, нас везла пара амаль не стомленых коней, толькі каб іх напаіць і накарміць, мы ненадоўга спыніліся.
Гэтай вясенняй ноччу, удыхаючы свежае паветра на поўныя грудзі, я адчуваў сябе магутным і здольным да працы на карысць паўсталай бацькаўшчыны, захоўваючы нічым нязломленую веру ў дасягненне чаканай мэты, я быў перакананы, што насельніцтва нашага краю з ахвотай выступае ў бой, жадаючы вызваліцца з варварскай няволі, якая балюча кранала да мозгу косці ўсе слаі грамадства, шляхту, мяшчанаў і сялянаў, найбольш з усіх прыгнечаных. Я дзякаваў Вышэйшым сілам, што яны дазволілі мне стаць на чале паўстанцкай моладзі ў родных ваколіцах, знаёмаму з вайсковай справай і ўжо трохі спрактыкаванаму ў баі, каб сапраўды стаць для іх карысным.
Пад наплывам такіх думак яшчэ раніцай мы дабраліся да Ашмянаў, якія пакінулі не затрымліваючыся, мяне тут абавязкова пазналі б і гэта магло прывесці да арышту. Пан Сулістроўскі нават хацеў аб’ехаць Ашмяны, але мост, пабудаваны на рачулцы Ашмянцы, вымусіў нас праехаць праз горад, каб скараціць шлях.
Падчас пераезду па вуліцах я меў магчымасць разгледзець вядомыя з даўнейшай пары мясціны, жыхароў і змены, якія адбыліся за апошні час. Я ведаў, што, узначальваючы тут паўстанне, у хуткім часе я павінен буду распаўсюдзіць сваю ўладу ў цэлым павеце. Я адчуваў сябе ўсёмагутным, разлічваючы на лёгкую перамогу ў гэтых ваколіцах яшчэ да таго, як маскаль зможа сабраць сваіх салдафонаў, разграміўшы іх без затрымкі нашымі сабранымі атрадамі, гатовымі імгненна ўдарыць.
Праз дзве гадзіны пасля таго, як мы выехалі з Ашмянаў, мы заехалі ў прыгожы лясны зараснік, дзе мы і нашы коні маглі адпачыць. Там мы падсілкаваліся і заснулі для аднаўлення фізічных сіл. Наступную частку дарогі, якая пачыналася днём і цягнулася аж да позняга вечара, на працягу падарожжа мы некалькі разоў спыняліся для адпачынку, таксама ў бязлюднай глушы, не жадаючы прыносіць мясцовым гаспадарам фальваркаў на падазрэнні падтрымкі адносінаў з тым, хто ўдзельнічае ў паўстанцкім руху, праз вяскоўцаў, якія працуюць у полі. Мы не хацелі, каб нас хтонебудзь пазнаў.
Мы заехалі далёка за Ашмяны ў бок вялікай пушчы і шырокіх балотаў, менавіта гэтыя мясціны ашмянская паўстанцкая арганізацыя лічыла найбольш адпаведнымі для пачатку руху. Недалёка ад Расолішак455 п. Сулістроўскі хацеў спыніцца, скіроўваючы ў гэтую мясцовасць падрыхтаваных да выступлення паўстанцаў пад маім кіраўніцтвам. Я даведаўся ад яго, што перад выездам з Вільні была высланая дэпеша для папярэджання аб нашым прыездзе з вызначэннем пазіцыі, на якой ён павінен быў нас сустрэць на пераездзе з паведамленнем аб выкананні даручанай місіі.
Прыбыўшы ў вызначанае месца, мы засталі пасланца, які ўжо нас чакаў, для размовы з ім мы выйшлі з экіпажа, даючы трошкі адпачыць коням, і схаваліся ў цень прыгожых раскідзістых дрэў, дзе нас ніхто не мог падслухаць. Пан Сулістроўскі пачаў тлумачыць пасланцу, што можа адкрыта даваць справаздачу, маючы ў маёй асобе перад сабой кіраўніка паўстанцаў, а таксама адначасова назваў мне яго імя і прозвішча. Гэтая рэкамендацыя асабліва мяне ўразіла, бо імя пасланца было мне даўно знаёмае, а ўгледзеўшыся ў яго твар, я пазнаў Яна, які яшчэ з часоў майго дзяцінства служыў у нас эканомам, маленькім я быў да яго моцна прывязаны. Гэтая нечаканая сустрэча прыемна здзівіла мяне; я сардэчна расцалаваў
узорнага патрыёта, які ўжо ў сталым веку працаваў з вялікай самаадданасцю на карысць радзімы.
Ад п. Яна, прозвішча якога я не памятаю, мы даведаліся, што сабраныя ў розных месцах групы паўстанцаў у чаканні галоўнакамандуючага не вытрымалі і разышліся, лёгка атрымліваючы звальненне з пункту гледжання эканоміі, і толькі невялічкая групка, кіраваная п. Чарнэцкім 456, засталася ў поўным камплекце, які складаўся з дваццаці з нечым паўстанцаў, гатовых вырушыць сёння на вызначаныя пазіцыі. Іншым групам паведамілі аб неадкладным злёце, пасля якога яны павінны былі адправіцца ў месцы, вызначаныя военачальнікам Ашмянскага павета. Пан Ян, дзелячыся з намі вышэйапісанымі навінамі, дадаў, што першапачатковы энтузіязм, які натхняў паўстанцкую моладзь, значна аслаб, верагодна, ён зноў узрасце — паводле яго меркаванняў — доўгачаканай навіной аб прыбыцці камандуючага, выхаванца генуэзскай школы.