Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
У Канстанцінопалі і Парыжы вялікая колькасць землякоў памерлі ад поўнай знясіленасці, не жадаючы дэманстраваць нават перад сваімі сваю нядолю. Польскі эмігрант, нават калі гэта быў самы сціплы і непісьменны селянін, не працягваў рукі на міласціну. Заўсёды спраўджвалася тое, што тыя, хто туляўся па свеце ў ролі бедных палякаў, упарта патрабаваў дапамогі, былі валацугамі і пустабрэхамі, якія належалі да міжнародных гультайскіх суполак альбо былі немцамі, якія жылі ў польскіх правінцыях, у дадатак яны дастаткова часта нядрэнна валодалі нашай мовай. Добрасумленныя палякі ніколі не кампраметавалі нашага імя.
Нежаданне выклікаць пагарду была настолькі моцным, што нават перад сябрамі і таварышамі хавалі сваю нястачу, каб не стварыць падазрэння ў спробах атрымаць выгоду і жадання палепшыць сваю сітуацыю за чужы кошт, не карыстаючыся сваімі даходамі, альбо пазбягаючы працы з-за гультайства. Далікатнасць гэтая часта ставалася прычынай смерці вялікай колькасці эмігрантаў. Часта пасля іх смерці сябры і таварышы даведваліся аб яе прычынах са спачуваннем, што не змаглі здагадацца і дапамагчы бедакам зборам грошай.
Недахоп ежы моцна ўплываў на тэмперамент чалавека, што дарэчы заўважыла пані Гроплер, калі казаць пра мяне, які ў 23-гадовага юнака павінен быць выдатным, а задавальненне жыццёвых патрэб больш імклівым. Ежа, якую мне давалі, хоць яна была шчодрай і якаснай, не магла мяне спатольваць на працягу 24 гадзін. Я добра ведаю, што з ахвотай і ветлівасцю мяне запрашалі б і на ранішнюю каву, падвячоркі і вячэры, але я баяўся выглядаць
нясціплым, не жадаў выкарыстоўваць гасціннасць, якая змусіла б павялічваць выдаткі маіх дабрадзеяў. Таксама я ведаў, што п. Гроплер нарабіла б шмат крыку, калі б я расказаў аб прычынах сваёй ранейшай хмурасці, жадаючы выправіць сітуацыю, яна арганізавала б мне запрашэнні да сваіх шматколькасных сяброў на вячэры і гарбату.
Вяртанне да нармальнага стану сталася прычынай раптоўнай змены ў адчуванні пакутаў ад доўгага знаходжання ў Кракаве, мясцовасці, якая зачаравала мяне з першага з’яўлення ў яе ваколіцах. Я перастаў спяшацца з выездам і назаляць штодзённымі візітамі аддзелу Нацыянальнага ўрада, дамагаючыся рэзалюцыі аб сваім хутчэйшым прызначэнні, пасля атрымання якой, што адбылося праз некалькі дзён пасля майго ўзбагачэння, развітваючыся з сям’ёй Гараевічаў, п. Гроплер і іншымі знаёмымі, мне хацелася застацца тут хоць бы яшчэ на адзін дзень з імі, каб наталіцца яшчэ больш іх таварыствам, і толькі пачуццё абавязку вымусіла неадкладна выехаць у дарогу.
Да сёння я памятаю добрае стаўленне і сяброўскую шчырасць шаноўнай сям’і Гараевічаў, якую праявілі да мяне падчас майго побыту ў Кракаве, таму развітваўся з імі і з іх дзеткамі з сапраўдным пачуццем страты, якую чалавек адчувае, пакідаючы блізкіх сваякоў. Таксама незабыўнай для мяне застаецца п. Гроплер, якая мела годнасць і вытрымку характару, якія яе вылучалі ў грамадстве праз карысную працу для яго.
Я пакідаў Кракаў, даўнейшую сталіцу Польшчы, з адчуваннем страты высакародных яго жыхароў, якія змаглі беззаганным чынам захаваць узнёсласць духу, даючы прыклад поўнай самаадданасці ў справе вызвалення народа з путаў няволі.
3 вагона, які вёз мяне ў Багумін448, да мяне даходзіла рэха кракаўскай песні, народжанай у даўнейшыя часы паэтычным польскім пакаленнем горада, якая застанецца ў спадчыну нашаму вялікаму народу на ўсе часы.
Афіны, 12 лютага 1922 г.
Раздзел XII.
У дарозе на Літву і ўдзел у Літоўскім паўстанні
Накіраванне Нацыянальнага ўрада ў Літоўскае аддзяленне449 было дадзенае мне пры пасярэдніцтве Кракаўскага камісарыята, згодна з якім загадана было прызначыць мяне там кіраўніком аднаго з паўстанцкіх атрадаў. Гэты загад адначасова з’яўляўся пасведчаннем, складаўся з невялічкай колькасці слоў на маленькім кавалачку папяроснай паперы. Так перадаваліся разнастайныя загады і распараджэнні для больш простага іх знішчэння ў выпадку арышту чалавека, у якога дакумент знаходзіўся, скруціўшы яго ў маленькі шарык, можна было б з лёгкасцю яго праглынуць. Падчас даручэння мяне таксама папярэдзілі, што калі гэтае прызначэнне трапіць у рукі ворага, то яго ўладальніку пагражае павешанне.
Добра падумаўшы, пасля вялікай колькасці спробаў глытання папяровых шарыкаў заўважыў, што гэта ў мяне атрымліваецца не вельмі добра і хутка, гэта выклікала ў мяне невыносную агіду, я вырашыў схаваць дакумент унутры брыля толькі што купленай элегантнай шапкі. Тонкая кравецкая аперацыя ахоўвала ад падазрэнняў, што ў маім брылі можа знаходзіцца нейкі падазроны тайнік, я старанна пазбавіўся ад слядоў аперацыі знешняй і ўнутранай пры дапамозе воску і прыцісканняў. Гэта былі першыя спробы кравецкага майстэрства, якія я выканаў з поспехам. Ад гэтай доўгай і незвычайнай для мяне працы я скалоў сабе пальцы, але я быў узнагароджаны тым, што меў пры сабе важны дакумент і быў упэўнены, што без перашкод давязу яго да канца свайго падарожжа ў Вільні.
Дзякуючы намаганням камісарыята мне быў выдадзены пашпарт з апісаннем знешнасці, больш-менш падобнай да маёй, які, будучы вельмі пацёртым, даказваў частыя падарожжы сапраўднага гаспадара. Адначасова мяне пазнаёмілі ў бюро камісарыята з п. Пётрушкам, які павінен быў ехаць з асаблівым загадам у Аўгустоў450, адкуль паходзіў, яму сказалі паспрыяць мне
адтуль перабрацца ў Вільню з дапамогай свайго брата, які выконваў абавязкі камісара Нацыянальнага ўрада ў вышэйзгаданай мясцовасці. Мне была аказаная неабходная грашовая дапамога і дадзены адрасы людзей у Крулеўцы, якія маглі перавесці мяне праз мяжу ў Польшчу пад маскоўскім панаваннем.
3 бюро камісарыята я пайшоў з новым таварышам, п. Пётрушкам, да мяне дамоў, каб дамовіцца і падрыхтавацца да падарожжа. Там у нас быў час пазнаёміцца бліжэй. Аказалася, што п. Пётрушак нядаўна вярнуўся з Амерыкі і што дарога, якую мы павінны былі прайсці, была яму знаёмая. У імгненне вока я змог ацаніць вялікую маральную вартасць яго асобы, узрадаваны, што знайшоў таварыша, які гарантаваў шчаслівы вынік майго падарожжа. Я выпытваў у яго розныя дробязі, якія тычыліся нашай дарогі, каб не мець праблемаў падчас падарожжа ў выпадку, калі яго арыштуюць.
Таксама жадаючы пазбегнуць магчымага арышту прусакамі, якія, згодна з існуючымі весткамі, арганізавалі моцны кантроль на мяжы, збіраючы там вялікую колькасць шпіёнаў, я абдумаў і вырашыў падчас пераезду мяжы іграць ролю франта, падшытага ветрам, які не можа мець нічога агульнага з сур’ёзным паўстанцам. Для гэтага я купіў у горадзе манокль, пальчаткі яркага колеру, люстэрка і разнастайныя дробязі. Перад ад’ездам на чыгуначнай станцыі я пайшоў да цырульніка для надання прэзентабельнасці майму выгляду і для таго, каб падушыцца. Пасля чаго вярнуўся ў кватэру, дзе чакаў майго вяртання п. Пётрушак, каб разам з ім пайсці на чыгуначны вакзал.
Развітваючыся, п. Гроплер выбухнула смехам, не адразу мяне пазнаўшы і не зразумеўшы прычын маёй змены. Я лёгка змог растлумачыць гэтай мудрай жанчыне прычыны маёй метамарфозы, што, аднак, не выратавала мяне ад розных жартачак і несправядлівых абвінавачванняў у ветранасці і жаданні спадабацца нейкай кракавянцы, у якую я паспеў закахацца, не марнуючы часу, і падацца прыгажэйшым, каб захаваць прыемны ўспамін на будучыню, калі пасля вайны я змагу вярнуцца, каб аднавіць свае заляцанні.
Верагодна, п. Гроплер магла мяне падазраваць у гэтым, ведаючы, што ў Гараевічаў расце прыгожая дачушка, якую я мог бачыць кожны дзень падчас майго ў іх пачастунку. Я змог абараніць сябе ад падобных падазрэнняў, тлумачачы, што з усімі знаёмымі развітваўся ў сваім старым строі і што пасля цырульніка мяне ніхто
не бачыў, у такім выглядзе я меў гонар з’явіцца толькі перад ёй, каб развітацца болып урачыста, яна блаславіла мяне і пажадала шчаслівай дарогі.
На чыгуначнай станцыі Кракава паліцыя пакуль не стварала для падарожных праблемаў, таксама і мы спакойна працягвалі сваё падарожжа аж да Багуміна, дзе сыходзіліся тры мяжы нашага падзелу, каля чыгуначнай станцыі, якая насіла назву Одэрберг. У вагоне было вельмі мала пасажыраў, таму я знаходзіўся там самнасам з Пётрушкам, я слухаў аповеды аб цікавых мне месцах, якія мы праязджалі, і гісторыі, звязаныя з горадам Вроцлаў451, дзе мы павінны былі затрымацца на ноч у гатэлі «Пад арлом» і сустрэцца з некаторымі яго знаёмымі, яны павінны былі даць нам неабходную інфармацыю і дапамагчы ў выпадку неабходнасці, пасля чаго на наступны дзень мы змаглі б вырушыць далей да Крулеўца452.
Пан Пётрушак, як чалавек, які вяртаўся дамоў з далёкага падарожжа, меў вялікую колькасць разнастайных пакункаў, калі мы пад’язджалі да Багуміна, ён выкарыстаў мяне для дапамогі ў падрыхтоўцы багажу, каб пасля прыбыцця на станцыю прасцей было перамясціць рэчы ў іншы цягнік, бо мы ехалі ў цягніку, які скіроўваўся ў Расію, і павінны былі перасесці ў іншы, прызначаны для пераезду — трохі пазней — да прускіх мясцовасцяў.
Перад рэстаранам паштовай станцыі размяшчаліся накрытыя сталы для сняданку падарожных, якія маглі ў добрае надвор’е на свежым вясеннім паветры сілкавацца з падвойным апетытам.
Пасля размяшчэння маёй элегантнай валізкі на адным з крэслаў я не затрымаў з замовай шніцэля па-венску, тое самае зрабіў і п. Пётрушак. Пасля гэтага я дапамог знесці на перон багаж Пётрушка, які, баючыся, што я замерзну, накінуў мне на плечы прыгожы амерыканскі плед. Такім чынам, я стаў выглядаць яшчэ больш парадна, заціснуўшы манокль на воку і шпацыруючы каля станцыі спружыністым крокам, быў падобны на вытанчанага франта, звяртаючы на сябе прыхільную ўвагу ўсіх шпіёнаў, якіх было там у вялікай колькасці, якія бачылі ў маёй асобе здольнага толькі да заляцанняў і таго, хто не можа мець нічога агульнага з палітыкай і паўстаннем.
У момант, калі ўсе пасажыры сабраліся каля сталоў, каб паесці, з’явілася пара службоўцаў, каб сабраць для прагляду пашпарты. Яшчэ да таго, як мы з’елі нашыя шніцэлі, мы пачулі пашпартнае прозвішча Пётрушка, якое назваў чыноўнік у суправаджэнні
прускіх паліцыянтаў, гэта прадракала яго арышт, бо падарожжа праходзіла з фалыпывым пашпартам.
Нішто не дапамагло пераканаць іх, што гэта памылка. Бядак Пётрушак вымушаны быў падпарадкавацца, перадаўшы багаж насільшчыкам, якія неслі яго ўслед за ім, быў адведзены ў пастарунак для рэвізіі. Я думаў, што хутка надыдзе і мая чарга, бо на працягу ўсяго падарожжа я быў разам з Пётрушкам, дапамагаў яму пераносіць валізкі на перон і снедаў разам з ім. Пётрушку, які хацеў пераканаць паліцыянта, што гэта памылка і што ён будзе адказваць за тое, што беспадстаўна арыштоўвае аўстрыйскага грамадзяніна, які займаецца гандлем, і гэтым прыносіць яму вялікія страты, паліцыянт адказаў, што сапраўднага ўладальніка пашпарта ён добра ведае і менавіта па гэтай прычыне адбыўся арышт.