Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Паступова колькасць кніг павялічвалася, і студэнты ўжо не маглі трымаць такую літаратуру ў сценах вучэльні. Каб не выклікаць падазрэнняў у кіраўніцгва вучылішча, вырашана было хаваць кнігі на кватэры ў «ветэрана польскіх студэнтаў Пецярбурга» Віктара Каліноўскага, з якім Мінейку пазнаёміў адзін з яго віленскіх сяброў. Віктар Каліноўскі, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага, у многім паўплываў на фарміраванне светапогляду будучага героя і кіраўніка паўстання. Зыгмунт Мінейка часцей за астатніх сукурснікаў бываў на кватэры Вікгара Отана і таму вельмі дакладна апісаў атмасферу, якая панавала ў гэтым доме. Віктар Каліноўскі за час сваёй працы ў Імператарскай Публічнай бібліятэцы ў Пецярбургу па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі выявіў вялікую колькасць каштоўных матэрыялаў, звязаных з гісторыяй Літвы і Польшчы.
Знакаміты гісторык Мікалай Кастамараў, які напрыканцы вясны 1859 года прыехаў у Пецярбург і шмат часу праводзіў у бібліятэцы, у «Аўтабіяграфіі» ўзгадваў пра свайго частага суразмоўцу: «...паляк Віктар Каліноўскі, які займаўся цэлымі днямі ў бібліятэцы польскімі рукапісамі і хутка нажыў сабе ад узмоцненых заняткаў сухоты, якія паклалі яго ў труну. Мне не здаралася ў жыцці бачыць чалавека, з такой захопленасцю адданага археаграфіі і гісторыі, але толькі ў вузкім сэнсе. Яго веды не крочылі далей Літвы і Полыйчы, але затое яго можна было назваць хадзячым каталогам самых дробных звестак пра мінулае гэтых мясцін. Чалавек гэты адрозніваўся, звыш таго, вялікім дабрадушшам і бязмежнай паслужлівасцю. Памяткай аб знаёмстве з ім застаўся ў мяне багапгы збор выпісак з указаннем на нумары і фарматы тых рукапісаў, з якіх яны ўзяты. Родны брат яго пасля арыштаваны за польскі мяцеж як адзін з важных дзеячаў у Літоўскім краі і быў павешаны; мой жа прыяцель быў чалавекам іншым: ён цалкам жыў у мінулых стагоддзях і амаль не цікавіўся цяперашнімі падзеямі. Ведаючы гісторыю сваёй бацькаўшчыны нашмат глыбей тых павярхоўных патрыётаў, якія, не вывучаючы дасканала мінулае, складалі сабе пра яго летуценныя вобразы, Каліноўскі ў коле сваіх суайчыннікаў узбуджаў нават незадаволенасць за тое, што смела гаварыў такія рэчы, якія тагачасным польскім патрыётам былі не ў смак... Каліноўскі мала клапаціўся пра свой бытавы камфорт і, можна сказаць, yea ўсіх адносінах быў чалавекам “не з гэтага свету”»’.
Аднак, у некаторым сэнсе М. Кастамараў памыляўся адносна свайго сябра. Браты Каліноўскія ўваходзілі ў суполку Зыгмунта Серакоўскага і Яраслава Дамброўскага, а Віктар з’яўляўся адным з яе кіраўнікоў: ён браў пад апеку маладых землякоў, якія прыязджалі вучыцца ў Пецярбург, гуртаваў, займаўся складаннем для іх спіса неабходнай
* Костомаров, Н. Нсторнческне пронзведення. Автобяографня. К., 1990. С. 525.
літаратуры, у большасці забароненай цэнзурай. Відавочна, такім чынам і Зыгмунт Мінейка разам са сваімі сябрамі-аднакурснікамі трапіў у кола В. Каліноўскага. Аўтар успамінаў як загадчык сфармаванай студэнтамі інжынернага вучылішча бібліятэкі, якая знаходзілася ў кватэры Віктара. меў з ім найбольш шчыльны кантакт, і той у пэўным сэнсе паўплываў на фарміраванне яго поглядаў, ідэй і спосабаў рэалізацыі планаў адносна будучага вызвалення радзімы.
Праз некаторы час студэнтам інжынернага вучылішча стаў яшчэ адзін зямляк 3. Мінейкі, былы студэнт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Пётр Эмануэль Юндзіл. Сам Зыгмунт Мінейка ва ўспамінах пісаў: «Пазнеіі аказалася, што паступленне Юндзіла ў нашае вучылішча не было звязанае з вывучэннем вайсковага майстэрства, але прадпрынятае было з намерам распаўсюдзіць уплывы на перыяд падрыхтоўкі да ўдзелу ў паўстанні і не дапусціць, каб хтонебудзь з насмог падпасці пад маскоўскіўплыў». Студэнты інжынернага вучылішча, якія паходзілі з беларускіх, літоўскіх, украінскіх і польскіх земляў, у хуткім часе захапіліся неардынарнай асобай Эмануэля Юндзіла, які мэтанакіравана займаўся арганізацыяй моладзевых антыўрадавых гурткоў. Ён разам са сваім добрым знаёмым і будучым кіраўніком паўстання Кастусём Каліноўскім, які ў гэты перыяд знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу, а таксама будучымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання на Беларусі і Літве Ігнатам Здановічам, Эдмундам Вярыгай, Юзафам Ямантам быў у складзе кіруючай групы студэнцкай зямляцкай арганізацыі «Агул», якая аб’ядноўвала вакол сябе выхадцаў з Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Колькасць іх складала прыкладна пятую частку студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта'. Эмануэль Юндзіл актыўна супрацоўнічаў з Зыгмунтам Серакоўскім, які ў час свайго навучання ў Акадэміі генеральнага штаба ў Пецярбургу стаў арганізатарам канспірацыйнага кола, што за чатыры гады аб’яднала каля двухсот афіцэраў розных рангаў і нацыянальнасцяў. Будучыя кіраўнікі намагаліся напярэдадні паўстання далучэння ўсіх іх да агульнага кантэксту падзей і ладзілі сувязі паміж рознымі студэнцкімі зямляцкімі арганізацыямі. Навучэнцы Мікалаеўскага інжынернага вучылішча не мелі дастатковай магчымасці для гэтага ў сувязі з павышаным кантролем і вайсковай дысцыплінай. Студэнтаў, якія прыехалі на навучанне здалёк, як сцвярджае 3. Мінейка, нават не адпускалі дамоў на вакацыі. Тым часам атмасфера ў грамадстве станавілася ўсё больш напружанай. Расстрэлы 27 лютага і 8 сакавіка 1861 года мірных
Шалькевнч, В. Кастусь Калнновскнй. Страннцы бнографмн. Мннск, 1988. С. 78.
дэманстрацый у Варшаве, дзе загінула больш за сто чалавек, выклікалі магутную хвалю абурэння і супраціву. Моладзь адчувала хуткі выбух паўстання і неабходнасць вяртання на радзіму. На гэты перыяд прыпадае заўважная тэндэнцыя: студэнты з беларускіх, літоўскіх і польскіх земляў пачалі пакідаць свае навучальныя ўстановы і выязджаць дамоў. Гэта не магло быць незаўважным для ўрада, бо з кожным месяцам самавольнае пакіданне навучальных устаноў студэнтамі альбо вызваленне іх ад заняткаў бацькамі рабілася ўсё болып масавым. Пазней, калі паўстанне ўжо пачалося, гэтая з’ява набыла масавы характар. Паводле статыстычных дадзеных, у 1863 годзе толькі за сакавік — красавік: «Без весткі знікла і самавольна накіравалася ў інсургенцкія банды: з Віленскай 8, са Слуцкай 5, з Пінскай 7, з Гродзенскай 1; са Свіслацкай прагімназіі 10 і Маладзечанскай 5, усяго 76 чалавек. Добраахвотна было забрана бацькамі 440 чалавек, менавіта: з Панявежскай у сакавіку 97 і ў красавіку 85; з Беластоцкай 90; з Шавельскай 158; са Слуцкай 77; у апошняй без вестак знік і 1 настаўнік». Зменшыць тэндэнцыю да пакідання гімназій атрымалася толькі пасля ўвядзення Міхаілам Мураўёвым, які прыбыў у Вільню ў маі 1863 года, правілаў прыёму вучняў у навучальныя ўстановы толькі з даручальніцтва бацькоў, сваякоў ці апекуноў і ў выпадку правіны вучня — караць даручальнікаў штрафам у памеры 200 рублёў. Студэнты многіх вышэйшых навучальных устаноў Расійскай імперыі таксама імкнуліся пакінуць свае навучальныя ўстановы, каб у патрэбны момант прымкнуць да паўстання. Зыгмунт Мінейка не з’яўляўся выключэннем: у 1861 годзе ён, спаслаўшыся на сямейныя абставіны, вяртаецца дамоў. Гэта было абумоўлена прадбачаннем таго, што яго, як студэнта вайсковага інжынернага вучылішча, які паходзіць з паўночна-заходніх тэрыторый Расійскай імперыі, што ўжо не выклікала даверу з боку кіраўніцтва, проста не выпусцілі б з вучэльні, калі выбухне паўстанне.
Ужо ў родных Балванішках, сустрэўшыся са сваімі сябрамі і аднадумцамі, аўтар успамінаў актыўна ўключаецца ў патрыятычную барацьбу, тым больш што на працягу некалькіх гадоў ён быў пазбаўлены такой магчымасці. У гэты час у Вільні моладзь ужо актыўна дэманстравала сваю нязгоду з уладамі і абуранасць падзеямі ў Варшаве. «21-га мая 1861 г. па завяршэнні абедні ў касцёле Св. Яна быў, як звычайна, прапеты польскі рэвалюцыйны гімн. Падчас выхаду з касцёла натоўп гімназістаў у колькасці 200 чалавек абкружыў на вуліцы паліцэйскіх чыноў
Шолковнчь, С. Польская пропаганда вь учебныхь заведеніяхь С. 3. Края // Сборннкь статей разьясняюшнх польское дело по отношенлю кь западной Росснн. Выпуск 1. Внльна, 1885. С. 309-310.
і з дзікунскім галасам і смехам называў іх шпіёнамі і зладзеямі. 25 мая паўтарылася тое самае спяванне, а пры выхадзе з касцёла тое ж самае шаленства, але яшчэ з дадаткам палак і камянёў. Моладзь да такога стану ўзбуджаная была супраць паліцыі, што, паводле водгукаў паліцмайстра, паліцэйскім чынам было небяспечна выходзіць на вуліцу»'. Прыкладна тое самае адбывалася і ў правінцыі. Паўсюдна ў касцёлах служыліся жалобныя імшы па забітыху Варшаве, збіраліся грошы на падтрымку ахвяр гэтых падзей. У той час спяванне патрыятычных песень у касцёлах стала цалкам звычайнай з’явай, спосабам прадэманстраваць сваю нацыянальна-палітычную пазіцыю і стаўленне да расійскіх уладаў. Аўтар успамінаў неаднойчы ўдзельнічаў у падобных акцыях пратэсту, што не засталося па-за ўвагай. Ужо 11 жніўня 1861 года Уладзімір Назімаў (віленскі генерал-губернатар з 1855 г. да мая 1863 г.) рабіў паведамленне ў Пецярбург аб спяванні забароненых гімнаў у касцёлах Віленскай і іншых губерняў у чэрвені — ліпені. У лісце адзначалася, што «ў Ашмянскім павеце абуральны гімн быў прапеты: чатыры разы ў смаргонскім касцёле, адзін раз у крэўскім / два разы ў галыйанскім; у спяванні былі заўважаны, у апошнім касцёле, дваране Мінейкі, Юсевічы і Невяровічы, а таксама студэнты Карчэўскі і Пячкоўскі. Гэтыя асобы, не задавальняючыся спяваннем гімна ў касцёле, паўтарылі-такі 9 ліпеня ў заезнай карчме габрэйкі Шэншалёвай»". «Дваране Мінейкі» — гэта аўтар успамінаў і яго родны брат Яўстахій, які, застаючыся дома ў сувязі з хваробай, не адыходзіў ад палітычных спраў і браў удзел у мясцовых патрыятычных арганізацыях, а калі распачалося паўстанне — адным з першых у Ашмянскім павеце прыняўся за фарміраванне атрада.
Яшчэ да паступлення ў інжынернае вучылішча Зыгмунт Мінейка з’яўляўся адным з арганізатараў парафіяльных патрыятычных аб’яднанняў. Адзін з сяброў канспірацыйнага гуртка, добры знаёмы і паплечнік Зыгмунта Мінейкі Вітальд Юсевіч пісаў пра дзейнасць ашмянскай арганізацыі: «Мы бясконца дэбатавалі, як трэба арганізаваць агітацыю, як узняць усе слаі насельніцтва... вырашалі, як праводзіць партызанскую барацьбу, абмяркоўвалі вайсковае пакаранне, у сваю чаргу, для тых, хто трымаўся ў баку ад руху, магло быць толькі так — альбо з намі, альбо ганьба»'".