Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
’ Тамсама. С. 304.
Революцнонный подьем в Лнтве м Белорусскн в 1861-1862 гг.: Матерналы н документы. Москва, 1964. С. 61.
Fajnhauz, D. 1863 Litwa і Biatorus. Warszawa, 1999. S. 30. Cyt. z Jussiewicz, W. Wspomnienia z lat 1861 — 1867 // Litwa i Rus, zesz. X—XII. Wilno, 1913. S. 48.
Вярнуўшыся дамоў, Зыгмунт Мінейка, апрача ўдзелу ў маніфестацыях, разам з мясцовай моладдзю заняўся правядзеннем агітацыйных акцый сярод сялянства, якое не праяўляла асаблівай цікавасці да палітычных падзей у краіне. Падобныя захады былі ў той час дастаткова папулярныя. Жадаючы перацягнуць на свой бок простых людзей, студэнты, прыязджаючы на канікулы ў свае маёнткі, часта пераапраналіся ў сялянскую вопратку і ішлі ў вёскі для наладжвання кантакту і правядзення антыўрадавых размоў з насельніцтвам. За такімі ініцыятывамі пільна сачылі, і ўжо 10 жніўня 1861 года ў III аддзяленне царскай канцылярыі прыйшоў данос ад тайнага агента Юзафа Бярнацкага, дзе паведамлялася, што «ё'срь яшчэ адзін небяспечны чалавек у Ашмянскім павеце — кадэт Мікалаеўскага інжынернага вучылішча Сігізмунд Мінейка, які ходзіць пераапрануўшыся селянінам, разносіць “Гутаркі” і ўзбуджае народ супраць гасудара»’. У гэтым жа даносе паведамляецца пра аўтара (на меркаванне Ю. Бярнацкага) беларускай «Гутаркі старога дзеда» — пачынальніка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, чалавека, які, паводле словаў даносчыка, уяўляў з сябе небяспеку для дзяржавы, бо меў вялікі ўплыў на сялянаў і ўсялякім чынам намагаўся ўзбудзіць іх супраць цара. Гэты агітацыйны ананімны твор (даследчыкі пакуль не прыйшлі да адзінай высновы адносна аўтарства «Гутаркі») набыў у 1861 — 1863 гадах вялікую папулярнасць у Беларусі і Літве. «Яе чыталі і перапісвалі ад рукі. Царскія ўлады знаходзілі пракламацыю ў розных кутках краю і жорстка каралі тых, хто яе распаўсюджваў. У 1864 годзе за распаўсюджванне “Гутаркі” быў высланы на катаргу селянін Троцкага павета Хама Буткевіч»". 3 даносу Ю. Бярнацкага высвятляецца, што Зыгмунт Мінейка спрычыніўся да распаўсюджвання агітацыйнага выдання. Варта зазначыць, што даносчык Юзаф Бярнацкі, завербаваны III аддзяленнем, вучыўся ў адзін час з Францішкам Багушэвічам і Зыгмунтам Мінейкам у Першай віленскай гімназіі, верагодна, што яны нават былі знаёмыя. Паводле спіса выпускнікоў гімназіі за 1860 год вынікае, што Юзаф Бярнацкі з’яўляўся аднакласнікам Ізыдора Ромера, лісты якога да Зыгмунта Мінейкі ўключаны ў публікаваныя ўспаміны. Даносчык паводзіў сябе вельмі актыўна. Ён разам са сваімі землякамі ўдзельнічаў у маніфестацыях, яго прозвішча побач з прозвішчам
Революцвонный подьем в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг.: Матерналы н документы. Москва, 1964. С. 55.
Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага: артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 г. Мінск, 1963. С. 142.
Яўстахія Мінейкі фігуруе ў данясеннях аб спяваннях патрыятычных гімнаў. Ю. Бярнацкі нават пэўны час знаходзіўся пад судом за тое, што выліў кіслату на сукенку паненкі Радзевіч, якая не насіла жалобу пасля падзей у Варшаве’. Ніхто з яго знаёмых не здагадваўся, што іх сябра выконвае заданні III аддзялення. Але ўсё ж агент не пазбег арышту. Ён неабачліва зрабіў спробу атрымаць грошы за сваю «працу» адначасова і з Віленскага ўпраўлення, і з Пецярбургскага, пра што хутка даведаліся. Бярнацкі быў арыштаваны і высланы ў Архангельск. Яго дадзеным пасля такога выпадку проста перасталі давяраць, што адцягнула арышт многіх будучых паўстанцаў, у тым ліку і 3. Мінейкі. Пасля задушэння паўстання службамі была зробленая выснова, што інфармацыя агента была дакладная, але на лёс здрадніка гэта ўжо ніяк не паўплывала. Вядома, што да 1870 года ён заставаўся ў Архангельску і нават адтуль слаў даносы ў III аддзяленне на ссыльных землякоў'*.
Актыўная антыўрадавая дзейнасць Зыгмунта Мінейкі не магла быць не заўважанай спецыяльнымі службамі. Зразумеўшы небяспечнасць свайго становішча, будучы паўстанец вырашае ехаць за мяжу, каб арышт не перашкодзіў яму ў патрэбны момант вярнуцца і ўзяць удзел у вызваленні радзімы. Аўтар успамінаў вырашае ехаць у Італію для навучання ў Польскай вайсковай школе, якая знаходзілася ў Генуі. Яго спадарожнікам стаў вопытны канспіратар Станіслаў Бухавецкі, агент генерала Людвіка Мераслаўскага, які, разумеючы неабходнасць агітацыйнай працы, даваў загады сваім эмісарам, кім і з’яўляўся С. Бухавецкі, развіваць на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны актыўную дзейнасць. «На думку генерала, маніфестацыі павінны былі актывізаваць народныя масы і паскорыць выбух паўстання. Расійскія ўлады неаднаразова былі інфармаваныя аб побыце на Літве і Беларусі эмісараў Мераслаўскага. Назімаў атрымліваў паведамленні, што рэвалюцыйны дух утрымліваецца дзякуючы “распальваючым адозвам Мераслаўскага”, што “адозвы Мераслаўскага моцна паўплывалі на тутэшых палякаў”. Падобныя адозвы выяўлены ў Вільні, Мінску, Коўне і ў шматлікіх павятовых гарадах. Захавалася, напрыклад, паведамленне пра побыт на Літве Станіслава Бухавецкага, члена Таварыства польскай моладзі, навучэнца вайсковай школы ў Генуі»"'.
Тальвнрская, 3. Созданне ошмянской революцяонной органнзацнн н обіцество «Пёнтковнчей» в 1861—1862 гг.//Освободнтельное двнженне западных н южных славян. XIX—XX вв. // Ученые запнскя Мнстнтута славяноведенмя Академня наук СССР. Т. 29. Москва, 1965. С. 66.
Кісялёў, Г. Смак Беларушчыны. Мінск, 2013. С. 466—469.
Fajnhauz, D. 1863 Litwa і Bialorus. Warszawa, 1999. S. 44.
Зыгмунт Мінейка разам са сваім апекуном, нелегальна перайшоўшы мяжу, трапілі ў Малдавію. Трэба адзначыць, што «па меры абвастрэння сітуацыі ў Польскім царстве, усё большае значэнне набываў памежны раён паміж Расіяй і Малдовай. Трохкутнік Міхалены (на тэрыторыі Малдовы) — Наваселіца (у Расіі) — Чарнавіцы (у Аўстрыі) становіцца галоўнай арэнай польскіх патрыётаў. 3 1860 г. усё больш частымі становяцца нелегальныя пераходы мяжы польскімі патрыётамі. 3 Букавіны ў Малдову яны ажыццяўляліся каля мястэчка Міхалены і Герцы»". Менавіта ў гарадок Міхалены і накіраваліся ўцекачы, каб сустрэцца з Зыгмунтам Мілкоўскім, патрыятычным дзеячам, пісьменнікам, вядомым пад псеўданімам Т. Т. Еж, які ў Малдавіі займаўся арганізацыяй вайсковай дапамогі паўстанню. Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт, кіруючы цэнтр партыі «чырвоных», менавіта 3. Мілкоўскаму даручыў арганізаваць тайныя майстэрні і фабрыкі для вырабу зброі, падрыхтаваць кадры для барацьбы”. Зыгмунт Мінейка з вялікай павагай ставіўся да гэтай неардынарнай асобы, пазней, напрыканцы 1862 г., нават быў ініцыятарам двубою, заступіўшыся за годнасць пісьменніка, пра якога беспадстаўна распаўсюджваў брудныя чуткі Юліуш Грахольскі, абвінавачваючы 3. Мілкоўскага ў прысваенні грошай, сабраных на ўтрыманне польскай моладзі, якая прыбыла ў Малдавію і чакала паўстання. Зыгмунт Мілкоўскі ва ўспамінах «Od kolebki przez zycie» ўзгадваў свайго маладога знаёмага як аднаго з тых, хто разумеў яго погляды і пазіцыю, а таксама ўзгадваў і абставіны двубою: «Хлусня выйшла на паверхню, але Грахольскі сабраў калекцыю скаргаў і абвінавачванняў супраць мяне, завёз іх да Галіцыі і развозіў па Залешчыцкім, Цярнопальскім, Беражанскім, Станіславаўскім, Каламыяўскім паветах. Недзе сустрэўся з ім Мінейка, адзін з тых, хто пракраўся ў Галіцыю, і калі Грахольскі паўтараў пры ім абвінавачванні, вылаяў яго і выклікаў і на двубой»”'.
Са шматлікімі прыгодамі, падрабязна апісанымі ва ўспамінах, 3. Мінейка трапляе ў Геную, каб стаць вучнем Польскай вайсковай школы, створанай пры падтрымцы Джузэпэ Гарыбальдзі. Тут мемуарыст меў магчымасць пазнаёміцца з такімі значнымі для будучага паўстання асобамі, як генерал Юзаф Высоцкі, генерал Зыгмунт Падлеўскі,
Сторожук, В. Польская эмнграцня в Румыннн н восстанне 1863 года (по матерналам донесеняй дяпломатнческнх представнтелей Росснн) II Освободнтельное двнженне западных н южных славян. XIX—XX вв. // Ученые запнскн Ннстнтута славяноведення Академнн наук СССР. Т. 29. Москва, 1965. С. 78.
Тамсама. С. 80.
Teodor Tomasz Jez (Zygmunt Miikowski). Od kolebki przez zycie: wspomnienia. T. 2. Krak6w, 1936. S. 382.
будучы дыктатар паўстання Мар’ян Лангевіч і многія іншыя. Аднак тут аўтара спаткала і вялікае расчараванне. Пачатак заняткаў усё адцягваўся, Л. Мераслаўскі, прызначаны дырэктарам вучэльні, не жадаў ехаць у Італію, палічыўшы такое прызначэнне для яго значнай асобы ледзьве не абразай. Існаванне школы было пад пагрозай, а калі дырэктар усё ж з’явіўся ў сценах установы, сітуацыі гэта не выратавала. Праз некаторы час група моладзі ў складзе 26 чалавек, абураная паводзінамі і ўчынкамі Л. Мераслаўскага, вырашыла пакінупь Геную. У гэтым бунце адну з самых актыўных пазіцый займаў Зыгмунт Мінейка.
Час паўстання набліжаўся. Моладзь рыхтавалася да выступу, далучалася да фарміраванняў. Якуб Гейштар, які падчас паўстання з’яўляўся кіраўніком Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, пісаў: «На Літве ўвогуле нават больш багатая абшарніцкая моладзь пайшла ў фарміраванні. Яраслаў Касакоўскі пераканаў, што ў сённяшніх Касакоўскіх цячэ высакародная кроў. Маладыя — Монтвіл Cm., Казакоўскі Cm., Хрыпцэвіч, Мінейка, Комар, Пуслоўскі і сотні іншых — спяшаліся да атрадаў. Наколькі ўсё па-іншаму адбывалася за Нёманам! Там, калі мая жонка ў Зянона Гейштара распавядала, як на нашым баку моладзь спяшаецца ў паўстанцкі лагер, пані М. са здзіўленнем усклікнула: “Як гэта, ідуць на паўстанне сыны грамадзян ? У нас толькі адна шляхта бярэ ў ім удзел”. На гэта мая абураная жонка адказала: “Я не ведала, што вашыя браты не належаць да шляхты”. Гэтая пані мела шасцёра братоў, з якіх асабліва адзін быў вельмі гарачым патрыётам, але ўвачавідкі астываў па меры набліжэння небяспекі»’.
Удзел у доўгачаканым паўстанні прынёс аўтару ўспамінаў расчараванне: яго памкненні не споўніліся, планы не апраўдаліся, намаганні засталіся безвыніковымі. Далучыўшыся да фарміраванняў Лангевіча, 3. Мінейка перажыў першае расчараванне і паразу. Быў яшчэ адзін шанец выкарыстаць на радзіме ўсе свае веды і вопыт, атрыманыя ў вайсковых вучэльнях Санкт-Пецярбурга і Генуі. Але і тут усё адбывалася далёка не так, як планавалася. Прыбыўшы ў Вільню, 3. Мінейка атрымаў ад паўстанцкага кіраўніцтва прызначэнне на пасаду ваеннага начальніка Ашмянскага павета. Напачатку пад камандаванне Мацея Баравога (псеўданім 3. Мінейкі) паступілі 28 добраахвотнікаў, пасля яшчэ 10 замест абяцаных чатырохсот. Сувязь з цэнтрам спынілася, правіянту не хапала, прыходзіла разуменне, што лепей распусціць атрад. Паводле іншых крыніц, жаўнераў было не 40 чалавек, як піша Мінейка, a 70. Атрад пачаў фарміравацца прыкладна на пачатку мая 1863 года. На свята Божага Цела (якое прыпадала ў 1863 годзе на 4 чэр-