Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Тагачаснае пакаленне не было здольнае супраціўляцца маскоўскай навале шляхам ўзброенага паўстання, аднак рабіла намаганні і прыносіла рознага кшталту ахвяры, каб зменшыць няшчасці. Польская арыстакратыя, за выключэннем Вітгенштэйна60, які выступаў у ролі маскаля, і аднаго з Агінскіх61, які адыгрываў ролю прадажнай падлюгі, паводзіла сябе годна. Больш ніхто не запляміў сябе ўчынкамі, якія прыніжалі нацыянальныя пачуцці. У той самы час вялікая колькасць грамадзянаў шчыра працавала, рызыкуючы панесці ахвяры, у многім дзякуючы маральнай падтрымцы біскупа Валанчэўскага. Пра гэта мне паспеў распавесці перад сваёй смерцю бацька Станіслаў.
Самым агідным учынкам Агінскага было спаленне шляхецкіх дакументаў, сабраных ім у падманутай шляхты, якой абяцаў дапамагчы ў іх пацверджанні, карыстаючыся сваім уплывам у Пецярбургу62. Яшчэ да сёння праклінаюць нашчадкі тых няшчасных шляхецкіх сем’яў на Жмудзі63 імя гэтага Агінскага, якое ўцякло з маёй памяці, вінаватага ў вялікіх бедах на карысць маскалёў. Пасля знішчэння сабраных шляхецкіх пасведчанняў у сваім палацы на Жмудзі64 ён спаліў расенскі65 архіў, дзе захоўваліся іх рэшткі.
РАЗДЗЕЛ II.
ШКОЛЬНЫЯ ГАДЫ
У сувязі з хваробай вачэй старэйшага брата Яўстахія, які не мог чытаць, нашыя бацькі былі вымушаны трымаць дома настаўніка ддя вуснага выкладання ўрокаў, з якім і я адначасова атрымліваў веды. На працягу двух гадоў мы абодва карысталіся эрудыцыяй вучонага дзядулі, імя якога не памятаю, а раптоўная смерць якога пазбавіла нас яго неацэннай прысутнасці. Ён шмат ведаў, шмат чаму навучыў нас, але новыя яго наступнікі мужчынскага полу ці таксама разумныя паненкі не змаглі замяніць нам панесенай страты.
Зрэшты, што тычылася маёй асобы, набліжаўся момант страты хатняга выхавання, бо пасля канікулаў мяне рыхтаваліся адвезці ў кадэцкую школу. Непахісны лёс наканаваў мне падпарадкавацца сумнаму прызначэнню страты хатняга агменю на дзявятым годзе жыцця. Я балюча адчуваў непазбежнасць гэтага.
Неабходна было аднаму з двух братоў паступіць на вайсковую службу, каб выратаваць шляхецкія прывілеі. Пачалі рабіцца прыгатаванні да падарожжа, а бацькі збіралі інфармацыю, каб даведацца, у якой з двух кадэцкіх школ, Полацкай ці Брэсцкай, прызначаных для шляхецкай моладзі з Літвы, забяспечваецца лепшае выхаванне хлопцаў.
Тады Яўстахію, які быў старэйшы за мяне на два гады і меў больш шырокае кола знаёмых сярод моладзі, удалося даведацца што ў абодвух вышэйназваных кадэцкіх корпусах маскалі выкарыстоўваюць методыку жорсткай дысцыпліны і бясконцых цялесных пакаранняў, каб выдрэсіраваць маленькіх хлопцаў на верных служак цара, непахісна прывязаных да яго, каб выракліся нацыянальных пачуццяў паляка, каб любілі вялікую Расію і яе белага цара. У час гэтай дрэсіроўкі імкнуліся, каб ніводзін з выхаванцаў не смеў адгукацца па-польску і каб забыў родную мову.
Яўстахій, параіўшыся з сястрой Альберцінай, вырашыў адкрыць мне таямніцу небяспекі, якая мне пагражала, яны абяцалі мне сваю дапамогу, каб яе пазбегнуць. Даведаўшыся ў чым справа, не
хваляваўся за магчымасць страты патрыятычных поглядаў і сваёй пераробкі ў маскаля, але я не мог добраахвотна пагадзіцца на падпарадкаванне варварскай методыцы дрэсіроўкі і знявагі нашым катам.
У абставінах, якія склаліся, дзеці хутка станавіліся дарослымі. I таму — пасля глыбокіх разваг і прыгатавання да рытарычнага выступу — адважна падышоў да сваіх бацькоў і запытаў у іх, у чым я так вінаваты перад імі, што яны выракаюць мяне на такую цяжкую кару, ад якой уся мая істота ўздрыгвае, усведамляючы, што не змагу да яе прыстасавацца.
Прысутныя пры гэтым Альберціна і Яўстахій падтрымалі мой пратэст, звяртаючы ўвагу, што на вайсковую службу мяне будзе можна адаслаць пасля заканчэння гімназіі, бо расійскі ўрад не патрабуе абавязковага скіравання ў кадэцкія корпусы недаросткаў.
Іх умяшальніцтва паскорыла канец гэтай справы, тым больш што і бацькам цяжка было на сэрцы ад рашэння аддаць на пакуты свайго любімца і расстацца на некалькі гадоў з маёй асобай. Адразу ж яны мне прызналіся, што толькі хацелі мне дапамагчы лягчэй зрабіць кар’еру і выдатную вайсковую будучыню, не ведаючы, што ў кадэцкіх школах выкарыстоўваюцца варварскія методыкі. 3 гэтай прычыны, калі гэтыя ўмовы былі канстатаваныя, яны змяняюць сваё рашэнне і пастараюцца інакш пракласці дарогу для маёй будучыні. Таксама ўбачыўшы маё незвычайнае раздражненне і роспач, якой быў ахоплены, у той самы момант спалохаўшыся за маё здароўе, прытулілі мяне да свайго лона, супакойваючы і просячы мяне, каб я ў будучыні пазбягаў уплываў непатрэбнай экзальтацыі і, калі мне будзе патрэбна, адразу звяртаўся да іх па параду.
Праз тыдзень мы былі ў дарозе з Балванішак ў Вільню, падарожнічаючы экіпажам па цяжкіх для язды дарогах, спыніліся на першы начлег у карчме габрэйчыка Іцка Бакшты з Ашмянаў, які меў пратэкцыю і давер нашых бацькоў, а таксама быў радцам і пасярэднікам у разнастайных гандлёвых аперацыях па продажы збожжа, ільну, воўны і арэхаў, з якіх звычайна выходзіла выгада для абодвух бакоў. Іцку пазычаліся грошы без працэнтаў, давяралі толькі яго слову. Гэтыя абставіны дазволілі яму хутка ўзбагаціцца, а маім бацькам — знайсці вернага сябра.
Паслужлівасць Іцка Бакшты, яго жонкі і рэшты яго сваякоў у адносінах да нас была незвычайнай. Бацькоў ён частаваў гарэлкай
пейсахоўкай66, віном з разынак, а калі мы траплялі да яго ў суботу, на стол неслі рыбу ў перачна-шафранным соусе, злоўленую ў Ашмянцы67 і прыгатаванай майстрам кулінарнага мастацтва пані Іцковай.
Нягледзячы на тое што адлегласць ад Балванішак да Ашмянаў была не большая за тры гадзіны язды і можна было пераначаваць нават гэтулькі ж далей за Ашмянамі, карчма ніколі не абміналася. Усё гэта рабілася для прызвычаення да цяжкасцяў падарожжа, а таксама для вырашэння розных спраў і атрымання інфармацыі.
Наступная ноч праводзілася ў адным са шматлікіх заезных дамоў, што знаходзіліся на тракце, які вёў з Ашмянаў у Вільню, ад якога летам падымаўся пыл, а вясной і восенню — падчас адлігі ці дажджу — па ім цяжка было ехаць, бо гэты тракт, хоць і вельмі шырокі, не быў пасыпаны жвірам і колы экіпажаў вельмі глыбока гразлі ў багне, з цяжкасцю выбаўляючыся добра выпасенымі коньмі. Вышэй пералічаныя акалічнасці змушалі грамадзянаў ехаць павольна, часта спыняцца на адпачынак, каб стрэсці пыл, адчысціцца ад балота і пакарміць падарожнікаў і коней.
Акрамя разнастайных запасаў, прыгатаваных служанкай, якія мы хутка з’ядалі праз непераможны апетыт, закуплялі харчаванне ў заезных дамах, калі не для сябе, то для чэлядзі, жадаючы забяспечыць карчмароў адпаведным заробкам, у сувязі з гэтым узрастала ветлівасць працаўнікоў гатэля да гасцей.
Нягледзячы на тое што дарога з Ашмянаў у Вільню займала 9 гадзін і было магчымым ажыццявіць падарожжа на працягу аднаго дня, звычайна мы затрымліваліся, каб пераначаваць у адным з заезных дамоў, які знаходзіўся ў палове дарогі альбо за тры мілі да Вільні, каб уехаць у вялікі горад на золку. На апошнім начлегу вычэрпваліся ўсе запасы ежы, акрамя тых, якія прызначаліся і везліся ў падарунак сваякам і сябрам, перапаўняючы шматлікія сховы брычак і экіпажаў.
Зімовай парой на начлегах, акрамя разнастайных закусак з вялікай колькасцю шклянак гарбаты, спажыванай з самавара, які ўвесь час кіпеў, таксама гатавалі сытны напой з падагрэтага піва і смятаны. Часам пілі крупнік, напой, які рабілі з гарэлкі і мёду, альбо таксама літоўскі мёд. У піцці такога кшталту — што пагражала ап’яненнем — удзельнічалі толькі мужчыны.
Запавольвалася падарожжа з прычыны адлігі і дажджлівай пары года, з невялікай розніцай па часе цягнулася яно і тады, калі было
суха, калі для гэтага не было падстаў. Адбывалася гэта па прычыне пошукаў уражанняў і збірання матэрыялаў для доўгіх аповедаў пра перажытыя прыгоды, хоць і з нядоўгіх падарожжаў, калі не было магчымасці і патрэбы для далёкіх падарожжаў за мяжу. Зрэшты, хацелася падтрымаць прынятыя звычаі, якія парушаліся толькі ў некаторых выпадках, калі справа ішла аб дастаўцы доктара ў Вільню альбо выкананні патрыятычнай місіі. У такім выпадку ляцелі хутка, ажыццяўляючы паездку туды і назад з Ашмянаў у Вільню на працягу адных сутак, без скаргаў на перажытыя цяжкасці.
У нас не было патрэбы спяшацца, і таму толькі на трэці дзень выезду з Балванішак мы прыехалі ў Вільню, пасля таго як скончыліся канікулы [1851 г.], бо бацькі пасля ўладкавання мяне ў адну з падрыхтоўчых школ хацелі вярнуцца ў вёску, каб займацца гаспадаркай.
Праз некалькі дзён я быў змешчаны ў інтэрнат прыватнага нямецкага пансіяната, якім кіраваў п. Герман, а хутчэй, яго дачка, панна Эльвіра68, бо праз сталы ўзрост ён не быў у стане сачыць за ўсімі патрэбамі школьнай гаспадаркі.
He памятаю, чаму бацькі вырашылі змясціць мяне ў нямецкай навучальнай установе69, якая — мне падаецца — была адзінай падобнай у Вільні. He магу ні скардзіцца, ні хваліць гэтую ўстанову, бо я не ў стане ацаніць вартасці ці вызначыць існуючыя ў ёй недахопы. Mary толькі сказаць, што тады ўсе метады папярэдняга выхавання змяніліся дарэшты, і мне падавалася, што я быў перанесены ў нейкую невядомую краіну. Па-іншаму тут кармілі, па-іншаму нас клалі спаць.
Замест ложкаў кожны з выхаванцаў меў камоду, у якой, акрамя пасцелі, змяшчалася ўся яго вопратка і бялізна. Выцягнуўшы ніжнюю шуфляду, нас клалі спаць у гэтай камодзе, накрываючы пярынамі. Ранкам школьныя слугі зацягвалі назад шуфляды нашых начных кватэр, і камоды вярталіся да першапачатковага выгляду, у супрацьлеглыя сцены ўпіраліся вельмі доўгія залы, якія хутка пераходзілі ў сталовую; пасярэдзіне яе гэтыя ж самыя слугі размяшчалі асобныя сталы і тры разы на дзень накрывалі іх для сняданкаў і абедаў. Усе аперацыі такога кшталту адбываліся пад пільным наглядам нястомнай у працы панны Эльвіры, якая падтрымлівала строгую дысцыпліну сярод служачых установы.
Я першы раз апынуўся ў вялікім таварыстве чужых мне вучняў, сярод якіх знаходзілася некалькі немцаў і маскалёў. He вельмі хутка я зарыентаваўся ў гэтым становішчы, не маючы ніводнага сябра, каб параіцца і распавесці пра сваё пачуццё прыгнечанасці.
На вялікую маю радасць, праз некалькі дзён сярод вучняў, якія бесперапынна прыбывалі сюды, тут з’явіўся мой даўні сябра Казімір Гірдвойн70. Сустрэча з ім ураўнаважыла маю роспачную адасобленасць. Адчуваў сябе здольным і моцным для таго, каб далей перамагаць усялякія цяжкасці і каб аддана ўзяцца за навуку.