Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 204.
Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 204.
Восстанне 1863 года. Матерналы н документы // Русско-польскне революцнонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 620.
бязладдзя і хабарніцтва магла ўзнікнуць блытаніна з дакументамі і спісамі сасланых, а Зыгмунт Мінейка мог уяўна і толькі на паперы скіравацца на катаргу, а насамрэч пад прозвішчам Струмілы застацца ў Томску. Былі выпадкі, калі сярод землякоў трапляліся і тыя, хто спрабаваў давесці да вышэйшых уладаў сапраўдную сітуацыю на этапах, відавочна разлічваючы на амністыю. У паказаннях Вашкевіча ўзгадваецца факт, калі Мінейка падчас знаходжання ў Томскай бальніцы разам з іншымі высланымі і з дапамогай мясцовага доктара Дамініка Пацалуеўскага спрабаваў жорстка расправіцца са здраднікам Антонам Станевічам, які падазраваўся ў жаданні выдаць тых з асуджаных на катаргу, якія засталіся ў Томску. Група ссыльных спрабавала забіць яго зубнымі атрутнымі лекамі’.
Паводле паказання Вашкевіча, у Томску існавала цэлая падпольная арганізацыя, сам Мінейка, як актыўны яе член, займаўся распаўсюджваннем ліберальных і рэвалюцыйных ідэй сярод мясцовага насельніцтва, імкнучыся распаўсюдзіць уплывы арганізацыі ў Сібіры. У Томскую следчую камісію (1867 г.) паступіла інфармацыя пра планы ўзброенага паўстання ў Сібіры, пра склады зброі ў Томску, якія знаходзіліся ў татараў. Праўда, гэтую інфармацыю, атрыманую ад ссыльнага Франца Вяржбіцкага, томскія ўлады не ўспрынялі ўсур’ёз. У сваю чаргу, Вашкевіч дае падрабязныя паказанні аб кантактах Мінейкі ў Томску. Трэба зазначыць, што прозвішчы многіх з гэтага кола нават не ўзгадваюцца ва ўспамінах. Сапраўды, яшчэ па дарозе ў ссылку мемуарыст пісаў пра стварэнне касы ўзаемадапамогі, якая, маючы цэнтральнае кіраўніцтва і назву Нацыянальная ўлада, павінна была ў будучыні аб’яднаць вялікую колькасць людзей і сабраць дастаткова грошай, каб падняць узброенае паўстанне і перайсці ў Кітай. Гэта былі толькі планы, якія ў выніку не ажыццявіліся. Гісторык В. Слівоўская зазначае, што «следчыя матэрыялы пазнейшых гадоў не даюць падстаў, як слушна заўважыў выбітны омскі гісторык Анатоль Рамнёў, прыйсці да высновы, што існавала ў Заходняй Сібіры “магутная тайная польска-расійская арганізацыя з разгалінаванымі сувязямі і нават складамі зброі”, бо “нельга кожную дапамогу, аказаную польскаму выгнанцу (часам нават небескарыслівую), прымаць за супрацоўніцтва ў рэвалюцыйных планах”»".
Тамсама. С. 612.
Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 207. Цыт. паводле: Ремнев, А. Польская ссылка м западносвбнрская адмнннстрацня (1863—1868 гг.) // Обшественное двнженне н культурная жнзнь Снбмрн (XV1I-XX вв); сборннк научных статей. Омск, 1996. С. 43.
Адразу па прыбыцці ў Томск 3. Мінейка пачаў планаваць уцёкі. Такія думкі ў яго ўзнікалі ўжо падчас этапу. Па натуры чалавек вольналюбівы, ён не мог знаходзіцца ў прымусовай высылцы, хоць побыт з цягам часу быў наладжаны і нястачы не адчувалася. Разам з Г. Вашкевічам і А. Акінчыцам 3. Мінейка выправіўся ў небяспечнае падарожжа, усяго толькі маючы адрасы ў Маскве і Пецярбургу, па якіх яны маглі звярнуцца па дапамогу.
Перажыўшы вялікую колькасць прыгод, група ўцекачоў прыбыла ў Маскву. Чалавекам, з якім сустрэўся Мінейка, быў Баляслаў Шастаковіч — у будучыні родны дзед знакамітага кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча. Пазней ён таксама трапіў пад арышт і быў высланы. Вашкевіч, у сваю чаргу, сведчыў: «Размова галоўным чынам тычылася лепшага ўладкавання арганізацыі пецярбургскай перад маскоўскай, так як гэтая апошняя складала ўсяго толькі частку першай. Мэта ў абедзвюх арганізацый была адна, а менавіта: знішчэнне царскага дому, звяржэнне існуючага ладу кіравання, увядзенне канстытуцыі, для дасягнення якой меркавалася праводзіць праз членаў арганізацыі сярод народа ў розных месцах дзяржавы думку, што ён (народ) не будзе шчаслівым, знаходзячыся пад сапраўдным дэспатычным кіраваннем». Невядома адкуль у даносчыка з’явілася такая інфармацыя, бо ва ўспамінах Мінейка дакладна піша, што з маскоўскімі студэнтамі сустракаўся толькі ён, а Вашкевіч і Акінчыц чакалі яго на вуліцы. У ходзе размовы з Б. Шастаковічам высветлілася, што ў Маскве ўцекачы заставацца не могуць, бо тут на той час ужо хавалася каля сарака збеглых, таму ім неабходна ехаць у Пецярбург, дзе іх сустрэнуць.
У Пецярбургу 3. Мінейка атрымаў новыя дакументы на імя барона фон Мэберта і летам 1865 года скіраваўся ў Францыю. Так удзельнік паўстання на доўгія гады развітаўся з радзімай. У Францыі, якая прыняла эмігранта не вельмі гасцінна, скончыў прэстыжную Школу Генеральнага штаба (1868 г.), пасля перабраўся ў Балгарыю, якая знаходзілася пад панаваннем туркаў. У 1870 годзе ненадоўга вярнуўся ў Францыю, каб узяць удзел у Франка-Прускай вайне. Больш за дваццаць гадоў 3. Мінейка знаходзіўся на тэрыторыі Асманскай імперыі, працаваў інжынерам на будове дарог, мастоў, чыгунак. У саракагадовым узросце, праз доўгія гады выпрабаванняў і выгнанняў, Мінейка ажаніўся з грачанкай Празерпінай Манарыс, дачкой дырэктара гімназіі ў Яніне (горад у Грэцыі, у 1430—1913 гг.
Восстанне 1863 года. Матерналы н документы // Русско-польскле революцмонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 594.
знаходзіўся пад панаваннем Асманскай імперыі). Пераезды на гэтым не скончыліся, у 1888 годзе сям’я трапіла ў Смірну (антычны горад, сучасная назва Ізмір, горад у Турцыі) і толькі ў 1891 годзе — у Грэцыю. Неаднойчы прыходзілася былому паўстанцу абараняць сваю новую радзіму, беручы ўдзел у грэка-турэцкай вайне 1897— 1898 гадоў і балканскай вайне 1912—1913 гадоў (працаваў у генеральным штабе). Новая радзіма, у сваю чаргу, умела быць удзячнай, і ў 1910 годзе аўтар успамінаў атрымаў ганаровае грамадзянства Грэцыі'. Да жніўня 1917 года працаваў у Мінстэрстве грамадскіх прац, але стан здароўя пагоршыўся, і 3. Мінейка вымушаны быў пакінуць працу. У гэты час паўстанец і вырашыў распачаць апісанне падзей свайго складанага лёсу. Неаднойчы да вядомага героя паўстання прыязджалі госці з радзімы. Польскі паэт і драматург Люцыян Рыдэль (1870—1918), які ў 1907 годзе падарожнічаў па Грэцыі, пісаў: «У1907г. жыў Мінейкаў Патрасе... Славянскія шэрыя вочы зацягнуліся слязамі, абняў мяне і пачаў пявучым літоўскім акцэнтам: — Паляк у нас, пан, гэта і дома вялікае свята... Жонка — грачанка, дзяцей па-польску навучыць не мог... Але яны Полыйчу любяць і ведаюць. Жонка з сынам Станіславам была ў краі ў Варшаве і ў нас на Літве. Я не магу: пасля 1863 г. скампраметаваны»". Пазней яшчэ адзін польскі пісьменнік Ян Парандоўскі (1895-1978) апісаў сваю сустрэчу: «Віла Мінейкі знаходзілася на ўскрайку горада. Сам адчыніў мне дзверы і з першага ж слова сардэчна разгаварыўся. 3 Польшчы, з Польшчы... Яму было ўжо за восемдзесят, але энергія, з якой гаварыў, і жывасць рухаў пярэчылі метрыцы і тым далёкім падзеям, якія нёс у сабе... На наступны дзень сустрэў яго ў горадзе. Быў у мундзіры ветэрана паўстання з пазнакамі палкоўніка і з крыжам Virtuti Mill­ion. Адразу мяне пазнаў, а пасля некалькіх фраз зморшчыўся і сувора паглядзеў на мяне: — Гэта значыць пан забыў, які ў нас сёння дзень ? Я іду аддаць знак павагі паслу Рэчы Паспалітай у дзень 3 мая»’”. Такім непахісным, шчырым патрыётам Зыгмунт Мінейка заставаўся да канца сваіх дзён.
Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 11.
Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 12. Cyt. z Rydel, L. Pod Akropolem i na Akropolu // Przeglad Powszechny. T. 96. S. 349.
Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 13. Cyt. z Parandowski, J. Wspomnienia i sylwety. Wroclaw, 1969. S. 224.
Першая частка публікаваных успамінаў была скончаная аўтарам у 1919 годзе, апошні запіс быў зроблены 16 снежня 1925 года. 27 снежня Зыгмунта Мінейкі не стала. Аўтару на момант напісання было 85 гадоў, узрост і даўнасць падзей паўплывалі на з’яўленне некаторай колькасці недакладнасцей, якія сустракаюцца ў тэксце. Арыгінал успамінаў захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі пад сігнатурай 7092*. Першае выданне ўспамінаў, паводле якога і рабіўся пераклад, ажыццявілася ў 1971 годзе. Кніга «3 тайгі пад Акропаль» (назва належыць выдавецтву) была падрыхтаваная да выдання польскімі вучонымі Элігіушам Казлоўскім і Казімірам Альшанскім. Працуючы над выданнем рукапісаў паўстанца ім у некаторых выпадках, як адзначана ў прадмове, даводзілася рэдагаваць тэкст, адаптаваць яго для больш зразумелага ўспрыняцця сучасным чытачом. Трэба памятаць пра тое, што 3. Мінейка ўсё ж доўгі час быў адарваны ад радзімы і моўнага асяродку, што адчуваецца ў тэксце. У сувязі з рознымі абставінамі ўспаміны не маглі быць надрукаваныя цалкам. Кніга «3 тайгі пад Акропаль» надрукавана з некаторымі скаротамі (у тэксце пазначаюцца квадратнымі дужкамі), тымі, якія не адносіліся да падзей з жыцця аўтара. Цэнзурай былі выкінутыя часткі, што былі скрайне антырускіх поглядаў, якія ён выказваў у сваіх разважаннях. Даследчыца В. Слівоўская адзначае, што гэта было звязанае з тым, што 3. Мінейка знаходзіўся пад уплывам папулярнай на той час кантраверсійнай тэорыі польскага этнографа і гісторыка Францішка Духінскага (1816—1893)" пра неславянскае паходжанне рускага народа.
Акрамя выдадзеныху 1971 годзе ўспамінаў, уЯгелонскай бібліятэцы ў Кракаве захоўваецца вялікі збор рукапісаў 3. Мінейкі (49 тамоў), сярод якіх 42-томная праца «Хроніка вайны» (1915—1925) («Кгопіка wojny»), «Грэцыя, Албанія і Эпір» («Grecja, Albania а Еріг»), «Успаміны з падарожжа з Грэцыі ў Польшчу і праз Польшчу ў Вільню...» («Wspomnienia z podrdiy z Grecji do Polski i wzdlui Polski do Wilna w 1922 roku»), «Знішчэнне элінскай расы туркамі» («Т^ріепіе rasy helleriskiej przez Turk6w»)*”. Усе рукапісы былі перададзеныя ў фонд бібліятэкі жонкай 3. Мінейкі Празерпінай і яго дачкой Андрамахай.
Марына Запартыка
’ Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 14.