Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
Брата Яўстахія бацька, маці і мы ўсе моцна абнялі, але асабліва прыемна яму было атрымаць віншаванні ад Альберціны, бо яе ўплыў на нас быў неабмежаваны. Мы лічылі яе самай разумнай з усіх, бо ў час экзаменаў яна атрымлівала ў якасці ўзнагарод кнігі, аздобленыя залатымі літарамі.
3 таго часу, які стаў у нашым жыцці цэлай эпохай, мы сталі вельмі адчувальнымі да самых нязначных выпадковых здарэнняў, і нішто не магло апынуцца па-за нашай увагай. Мы зразумелі, што маскалі з’яўляюцца нашымі ворагамі і што трэба пазбягаць нападкаў гэтых афіцэраў з залатымі эпалетамі і аксельбантамі, з-за чаго мы спачатку ім зайздросцілі.
Мы вучыліся ненавідзець маскалёў, даведваючыся пра новыя злачынствы, якія яны здзейснілі. He бракавала таксама і штодзённых новых уражанняў для ўзмацнення нянавісці і агіды да брутальных органаў нашай няволі, якіх да нядаўняга часу мы лічылі сваімі сябрамі, бо бацькі і настаўнікі пазбягалі распальвання нянавісці ў дзяцей.
У той час, не вельмі даўно, была зліквідаваная існуючая ў некаторых мясцовасцях каталіцкая унія Касцёла ў Літве і працягвалася яшчэ катаванне нязгодных жыхароў вёскі, якіх змушалі перайсці ў праваслаўе, што лічылася рэнегацыяй не толькі веры, але і патрыятычных прынцыпаў. Вялікая колькасць вяскоўцаў была засечана да смерці, шмат выслана ў Сібір, асабліва святароў, якія не хацелі перарабіцца ў расійскіх папоў.
Часта да нашых вушэй даходзілі праклёны Сямашкі, уніяцкага біскупа, які стаў здраднікам, зрабіўшыся органам маскоўскага ўрада, ён спрычыніўся да справы абмаскальвання Літвы, праз што пакутавала і гінула вялікая колькасць найлепшых сыноў бацькаўшчыны.
Усведамленне дзятвой гэтых жорсткасцяў выклікала ў яе пачуццё абавязку да супраціўлення, жаданне помсты і гатоўнасць прынесці ахвяры. Пад уплывам такіх уражанняў расла моладзь патрыятычнага горада Вільні.
У гутарках з дзецьмі прыязных нам сем’яў мы атрымлівалі шмат навінаў для абмеркавання, а таксама падслухоўваючы цікавыя размовы нашага бацькі, які расказваў пра пакуты, спазнаваныя ўніятамі, пра што меў дакладную інфармацыю з канцылярыі біскупа Валанчэўскага. Гэты пераслед, да якога раней мы ставіліся абыякава, узмацняў нянавісць і агіду да маскалёў.
Сярод дзятвы той эпохі патрыятычны энтузіязм нястомна ўзрастаў па розных прычынах; адной з іх была — моцна ўразіла нас, — калі нам у час шпацыру паказвалі ахвяраў — прафесараў
і былых свяціл Віленскага ўніверсітэта29, ліквідаванага маскалямі, што бадзяліся па вуліцах, якім мясцовая публіка паклонамі і агаленнем галоваў не пераставала выказваць пашану. Мы ж, дробная дзятва, даведваліся пра знішчэнне хараства і экзістэнцыі нашых лепшых часоў. Так расла моладзь, якая павінна была арганізаваць паўстанне 1863 г.
Адначасова з ліквідацыяй універсітэта сусветнага значэння былі разрабаваныя і перавезеныя ў розныя расійскія гарады абсталяванні кабінетаў, універсітэцкія калекцыі, публічная бібліятэка30, нацыянальны музей31 і астранамічная абсерваторыя32. Захавальнікам гэтай апошняй установы быў знакаміты астраном канонік п. Шукевіч33, брат маёй бабулі па маці. У хуткім часе пасля гэтага ён памёр ад меланхоліі, на якую падпаў, адчуўшы вялікую роспач, бо сярод збораў, разрабаваных маскалямі, знаходзілася яго асабістая маёмасць: вялікі астранамічны глобус з бронзы, над якім працаваў доўгія гады, наносіўшы спосабам гравіроўкі, з вялікай дакладнасцю мікраскапічным чынам, нябесныя сузор’і. He могён знесці, што гэтая праца трапіла ў рукі ворага; ён хацеў пакінуць яе ў спадчыну нацыянальнай установе, а калі гэтага не адбылося, раіў — як я даведаўся ад маці, — каб мы распачалі працэс з урадам, патрабуючы звароту глобуса, правы на які хацеў вызначыць завяшчаннем на карысць нашай сям’і. Нічога не шанавалася нашымі захопнікамі.
Падчас шпацыраў па горадзе і за горадам мы знаёміліся з мясцінамі, дзе быў прыняты імператар Напалеон34, якому грамадзяне Вільні раілі перазімаваць у іх, адклаўшы паход на Маскву да вясны. Мы даведваліся аб перажытых няўдачах і страце надзеі. Падчас шпацыраў нам паказвалася месца, дзе нядаўна быў расстраляны маскалямі эмісар Канарскі35, страту якога аплаквала ўся Літва, а з яго ланцугоў былі выкаваныя пярсцёнкі, якія з’яўляліся рэліквіямі для яе жыхароў.
3 цікавасцю мы даведваліся пра былых філарэтаў і філаматаў36, пра арыштанцкія мучэнні Зана” і іншых нацыянальных пакутнікаў. Мы даведваліся пра існаванне забароненых кніг, у якіх апісваліся тайныя выпадкі, з якіх можна было ўсвядоміць значэнне філарэтаў і эмісараў, што ўзмацняла нашу цікавасць, абуджала жаданне помсты і гатоўнасць да ахвяр.
Падросшы, я даведаўся аб рашэнні бацькоў адаслаць мяне ў адну са школ вайсковых кадэтаў, якія знаходзіліся ў Полацку і Брэсце Літоўскім38, бо маскоўскі ўрад абвясціў загад, згодна з якім сыны сям’і, якая мае шляхецкія прывілеі, абавязаны несці вайсковую службу, за выключэннем аднаго сына, рыхтуючыся да атрымання афіцэрскага звання, пад пагрозай страты шляхецкага права тых, хто не хоча выканаць вышэй названае распараджэнне.
Расійскі ўрад хацеў такім чынам ліквідаваць напружанне паміж шляхтай, законна звольніўшы ад прызыву на вайсковую службу, хоць толькі яна мела прывілей атрымання афіцэрскага звання. Толькі сяляне і габрэі, пазбаўленыя шляхецкіх правоў, былі гвалтам вылаўленыя і рэкрутаваныя ў войска сялянскім старшынёй пры дапамозе паліцыі і войска ў вызначаных працэнтах39.
Звычайна загад аб правядзенні набору ўтрымліваўся ў вялікім сакрэце, бо інакш яго немагчыма было ажыццявіць; усе маладыя людзі паўцякалі б, хаваючыся ў лясах, а маскалі, не маючы магчымасці іх схапіць, павінны былі б задавольвацца рэкрутацыяй вясковага старшыні і гаспадароў хоць бы ўжо і сталага ўзросту. Рабілася гэта, каб утрымаць дысцыпліну і арганізаваць суўдзел жыхароў у агідным паляванні.
Схоплены малады чалавек быў змушаны служыць у войску 35 гадоў, часы страшных пакут у аддаленых губернях Расіі, дзе, несучы службу простага жаўнера і не маючы магчымасці атрымаць афіцэрскае званне, біты па найменшай прычыне, быў вымушаны забыць родную мову, робячыся так званым ступайкам — верным служкам цара. Аднак ніколі не здаралася так, каб хто-небудзь з тых няшчасных пакутаваў з-за свайго веравызнання. Пасля сканчэння вайсковай службы, абяссілены і састарэлы дзівак, вярнуўшыся ў родную вёску быў для ўсіх чужым і цяжарам для сябе аж да смерці.
Вестка аб надыходзе набору змушала моладзь да ўсеагульных уцёкаў у горы і лясы, і тады на іх распачыналася паляванне. Вылаўленым на ногі чаплялі калоды і везлі ў гарады і мястэчкі ў суправаджэнні лямантуючых сясцёр і матак, такіх самых, як пры аплакванні памерлых, якіх вязуць на вечны спачын на могілкі.
Зусім маленькім хлопчыкам я стаў сведкам такога палявання, якое адбывалася ў вёсцы Балванішкі40 і выклікала ў мяне ашаламляльнае ўражанне ад болю, які адчувалі сваякі праз страту навечна схопленых ахвяр. Узгадваю пакутлівае аблічча аднаго з парабкаў, якога я ведаў, які звярнуўся па дапамогу, выкрыкваючы: «Паніч,
ратуй мянеі». Але мая інстанцыя, нягледзячы на просьбы і багацце вылітых слёз, была дарэмнай. Адчуў, будучы дзіцем, няздольнасць супраціўлення нашым тыранам і патрэбу знайсці спосаб, каб адпомсціць за сябе. Пад уплывам падобных уражанняў расла моладзь, якая павінна была распачаць паўстанне 1863 г.
Трошкі пазней быў сведкам праведзенага прызыву сярод габрэйскага насельніцтва ў Вільні, пры адабранні з лона матак сямігадовых дзяцей, схопленых з намерам стварыць для іх вайсковую школу, у якой яны маглі б выхавацца добрымі хрысціянамі і вернымі служкамі, з правам атрымання звання ўнтэр-афіцэра. Школа тая павінна была адкрыцца недзе на поўдні Царства Расійскага41.
Паляванне на габрэйскіх дзяцей было прадпрынятае галоўным чынам для ўзбагачэння цывільных і вайсковых чыноўнікаў, а таксама паліцыі, якія, маючы вялікі выбар кандыдатаў для вышэй згаданай школы, лавілі дзяцей самых багатых габрэяў, каб пад выглядам выканання медычнага агляду вайсковымі дактарамі і пасля правядзення адпаведных таргоў атрымаць вялікі выкуп.
Тая рэкрутацыя працягвалася ў Вільні некалькі тыдняў, на працягу якіх былі моцна абрабаваныя самыя багатыя габрэі, якія мелі сродкі для выратавання сваіх сыноў ад службы ў войску і ад страты веравызнання. Завяршаліся звычайна гэтыя прызывы рэкрутацыяй дзяцей з самых бедных сем’яў, якіх — пасля медычнага агляду — валаклі кожны вечар, абстаўленых падвойнай аховай жаўнераў, у казармы, бо па дарозе трэба было адпіхваць прыкладамі стрэльбаў няшчасных матак, якія з дзікім лямантам і мітуснёй праціскаліся, каб апошні раз абняць такім жорсткім чынам вырваных з іх лона любімых дзяцей.
Прызыў гэты скончыўся пасля абрабавання габрэяў на вялікую колькасць тысячаў рублёў, як у Вільні, так і ў іншых гарадах Літвы, але гэты нечалавечы гвалт, які ім учынілі, не быў дастатковым, каб выклікаць вечную агіду да іх прыгнятальнікаў і ўзгадаць, што габрэі не павінны адплачваць палякам злом за дабро.
У гады майго дзяцінства ўсе ў Вільні размаўлялі па-польску, і толькі габрэі паміж сабой гергяталі на агіднай, пакалечанай нямецкай мове. Мяшчане і шляхта, будучы патрыятычна настроенымі, перашкаджалі развіццю ўжывання маскоўскай мовы, што змусіла чыноўнікаў і настаўнікаў разам з іх сем’ямі вывучыць польскую.
Эпізод
Раблю вышэйнапісаную заўвагу, бо, калі я наведваў сваю родную Вільню ў 1911 г., атрымаўшы дазвол месяц прабыць на Літве, выдадзены маскалямі дзякуючы дапамозе каралевы Грэцыі Вользе42, сутыкнуўся з сітуацыяй вельмі для мяне трагічнай, я ўбачыў, што кайданы іх няволі ўпіліся занадта балюча, ператвараючы даўнейшы характар горада ў зусім чужы, імкнучыся да зруйнавання Літвы, маёй айчыны.
Пасля больш глыбокага назірання я супакоіўся, пераконваючыся, што толькі шматкротнае памнажэнне наплыву чыноўнікаў, служак на чыгуначных станцыях, апранутых у маскоўскае адзенне, і рамізнікаў, змушаных насіць маскоўскага фасону падушкападобны ўбор на галаве, сталіся прычынай маёй хвіліннай роспачы.
У мяне была вялікая колькасць падстаў — у адносінах з грамадствам краю, — каб пераканацца, што вартасць узнёслай душы народа не згубіла сваёй магутнасці і што вера ў здабыццё лепшай долі стала бессумнеўнай для ўсіх.