Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Увядзенне камічнага маскараду ў Вільні нашымі прыгнятальнікамі, з мэтай абмаскальвання, паўплывала на габрэйскую моладзь, якая набіраючыся нахабства, каб заслужыць увагу мацнейшага, распіхвала на вуліцах мінакоў, голасна ўжываючы рускую мову, якую да гэтай пары не ўжывалі. Гэта ўсё робіцца без боязі атрымапь кіямі ад тых, хто гуляе па вуліцах, відавочна маючы падтрымку расстаўленай у вялікай колькасці паліцэйскай службы.
Праз 48 гадоў лёс мне дазволіў зноў убачыць Вільню. У сябрыне маёй жонкі, сястры, Разаліі Засімоўскай, і зяця, графа Караля Патоцкага, я прабягаў усе яе закуткі, маючы жаданне аднавіць успаміны з мінулых гадоў.
Цэнтр Вільні захаваў свой ранейшы характар, змянілася і павялічылася з усіх бакоў прадмесце ў сувязі з павелічэннем насельніцтва. Я наведаў шмат мясцін на свеце і розных гарадоў незвычайнай прыгажосці, але Вільня назаўсёды застаецца найпрыгажэйшай з усіх, а Літва — найбольш чароўным краем у маім уяўленні.
Невыноснае ўражанне з’явілася ў мяне, калі я ўбачыў на Кафедральным пляцы насупраць цудоўнага будынка метрапалітальнай святыні43, пабудаванай на падмурках, дзе маліліся нашыя продкі да міфічных багоў і дзе знаходзяцца мошчы каралевіча Казіміра44,
няўклюдны помнік агіднай Кацярыне Вялікай45, які ўзвялі прыгнятальнікі з мэтай зняважыць нашыя святыні.
У той жа дзень я атрымаў яшчэ больш агіднае ўражанне, калі наведваў сястру майго калегі і сябра Эмануэля Юндзіла46, панну Марыю47, убачыў перад вокнамі яе кватэры пастаўленую на невялічкім пляцы статую вешальніка Літвы Мураўёва48.
Маскалі вырашылі няспынна падтрымліваць і далей справу, распачатую Кацярынай, працягваючы яе традыцыі і пасля смерці Мураўёва. Гэтая акалічнасць цалкам мяне супакоіла, упэўніваючы ў несумнеўнасці поспеху ў будучыні, калі і вораг зразумеў, што дэнацыяналізаваць Літву немагчыма, а пагрозы ніколі не забяспечвалі вялікай будучыні, якая знаходзіцца ў небяспецы быць разбуранай пры першым зручным моманце.
Перад тым як тэрмін вызначанага мне месячнага побыту на Літве скончыўся, я меў час, каб наведаць Ашмяны49, Гальшаны50, Балванішкі і іншыя мясціны любімых успамінаў, даўно страчаных і, магчыма, апошні раз убачаных. Паўсюль адчуў сардэчны прыём і любоў усіх тых, хто, даведаўшыся пра мой прыезд, хацеў мяне прывітаць, нягледзячы на небяспеку кампраметацыі сябе перад паліцыяй.
Мне рабілі прапанову за пасярэдніцтвам віленскага губернатара51 застацца настала з умовай прысягнуць у вернасці цару Расіі і адмовы ад прынятых поглядаў. Мне абяцалі за пасярэдніцтвам начальніка Ашмянскага павета падпалкоўніка жандармерыі п. Смірнова аднаўленне даверу і паляпшэнне становішча, калі пастараюся і дакажу, што буду шчыра трымацца прысягі. Я зразумеў, што яны хацелі мяне выкарыстаць як шпіёна і зняважыць маё мінулае.
У момант, калі, адмовіўшыся ад абразлівай прапановы, пакідаў любімую Літву, адчуваў трывогу праз магчымы арышт і знявагу аказанай мне гасціннасці. Перашкодай гэтаму напэўна павінна была быць прысутнасць маёй жонкі, майго анёла ахоўніка, якая сваім пратэстам магла б стварыць маскалям праблемы, абвінаваціўшы іх у гвалце.
3 трымценнем сэрца я пакідаў любімую бацькаўшчыну і вольна ўздыхнуў пасля таго, як мне дазволілі перайсці мяжу, і адпачынку ў Пянткове52 ў графа Освальда Патоцкага53.
Я палічыў абавязковым дадаць гэта тут, не на сваім месцы, эпізод апошніх дзён майго жыцця праз боязь, што ў мяне не
атрымаецца скончыць напісанне маіх дзённікаў з прычыны цяперашняй хваробы, што пазбавіла б мяне магчымасці выказвання перакананняў, што я не страціў веры ў жыццяздольнасць майго народу і непазбежнасць адраджэння бацькаўшчыны.
Канец эпізода
Далейшы працяг расповедаў, пачаты дня 30 мая 1919 г.
На Літве існавалі вёскі, у якіх жылі бедныя сяляне са шляхецкімі прывілеямі, нададзенымі за паслугі, аказаныя бацькаўшчыне ў час мінулых войнаў, дзякуючы гэтаму яны былі вызвалены ад прызыву ў войска як асобы з рыцарскімі прывілеямі і правам насіць палаш54, афіцэрскую адзнаку, якая не дазваляла панізіцца да звання звычайнага жаўнера.
Маскалі не маглі пагадзіцца з такім становішчам і, не губляючы часу, пачалі гвалціць вёскі, у якіх жыла такога тыпу шляхта — яе называлі хадачковай, — адмаўляючы вартасць падобных прывілеяў, хапалі моладзь у маскальскія вайсковыя шэрагі. Трагічныя сцэны разыгрываліся ў розных ваколіцах паміж той небагатай, але высокацывілізаванай шляхтай і захопніцкай ардой маскоўскіх салдафонаў, праліваннем крыві і пажарамі, у час непазбежных сутычак.
Паўсюль, дзе паспелі, такога тыпу ваколіцы пусцелі ад мужчынскага племені. Маладыя хаваліся ў лясах і там, дзе толькі маглі, а старэйшыя людзі накіроўваліся ў суды аж у Пецярбург55. Тым часам схопленых падчас уцёкаў гвалтам забіралі ў войска, на вечную згубу.
Пасля выкананага нападу на вёску, якая знаходзіцца паміж Балванішкамі і мястэчкам Гальшаны, назва якой выпала ў мяне з памяці, дзе жыла хадачковая шляхта, дзе знаходзілася шмат асобаў з вышэйшай адукацыяй і дзе знаходзіўся агмень цывілізацыі і багатая крыніца да паляпшэння нораваў усяго наваколля, маскалі вырашылі знішчыць такое шкоднае для іх паселішча, якое мае непасрэдную сувязь з людам, ужываючы для гэтага розныя варварскія метады. Я не ўпэўнены, ці паселішча гэтае існуе цяпер.
Едучы ў Гальшаны для ўдзелу там у нядзельным набажэнстве са сваёй маці, на хвілінку мы затрымаліся ў гэтым паселішчы, каб наведаць некалькі сем’яў, з якімі нас ядналі сяброўскія адносіны, а хутчэй, для таго, каб даведацца пра стан знішчэння, праведзенага нашэсцем маскалёў, якое мела месца тыдзень таму. Плач, скрыгатанне зубоў, роспач і жалоба панавалі ў ва ўсіх дамках ахайнага паселішча бедных паноў.
3 моманту затрымання нашага экіпажа ва ўсіх суседніх дамах на ганках і ў вокнах з’явіліся постаці асоб, якім было цікава даведацца пра смельчака, які адважыўся затрымацца ў краіне бяды. А адначасова, калі даведаліся пра наша прыбыццё, распачалося галашэнне нашых знаёмых, якія хацелі падзяліцца болем, звязаным са стратай братоў, сыноў і мужоў, якіх змаглі схапіць, як і тых, у якіх атрымалася ўцячы, выракаючы сябе на вечнае валацужніцтва. Вітаючы нас, аплаквалі панесеныя страты так, як аплакваюць памерлых.
He дзіўна, што момант той застаўся аж да сёння ў памяці, а тады ў дзіцячым сэрцы выклікаў агіду і нянавісць да маскаля, даводзячы яе да экстазу і гатоўнасці прынесці ахвяру ў будучыні пры першым прыдатным моманце.
Пад уплывам падобных уражанняў узрастала літоўская моладзь, зберагаючы пачуцце і жаданне помсты, каб выратаваць край і вярнуць страчанае шчасце, якому радаваліся яшчэ зусім нядаўна нашыя дзяды. Нашыя бацькі таксама, хоць і былі зламаныя паходам Напалеона Вялікага56 і няўдалым паўстаннем 1830 г.57, не заставаліся зусім бяздзейнымі, стараючыся — тайна — ствараць перашкоды маскалям у паспяховым ажыццяўленні прадпрынятых імі сродкаў знішчэння патрыятычнага і цывілізаванага насельніцтва.
Дзейнічалі асцярожна, ведаючы, што дастатковай сілы няма, каб выступіць адкрыта, аднак супраціўленне не спынялася. Даваўся прытулак і забяспечвалася харчаваннем хадачковая шляхта, якая хавалася ў лясах, вялікую колькасць уладкоўвалі на заробкі сярод гарадскіх і местачковых мяшчанаў, плацячы паліцыі і чыноўнікам, прагным да грошай. А больш адукаваныя хадачковыя шляхцічы запісваліся ў лік багацейшай шляхты, прымаючы іх — як сваякоў — у фальшывыя сямейныя рэестры.
Мая маці, вельмі дзейная ў пратэжаванні няшчасных, дапамагала вялікай колькасці ў забеспячэнні сховаў у Вільні і ў вёсцы.
Узгадваю яшчэ постаць Яна, які, забяспечаны фальшывым пасведчаннем, займаў пасаду эканома на гаспадарцы ў Балванішках. Узгадваю таксама п. Яцыну58, ён быў вельмі адукаваным і размаўляў па-французску, які хаваўся па чарзе ў нас і ў манашак візітак у Вільні59, дзе, схоплены жандарамі, быў асуджаны на бязлітаснае цялеснае пакаранне і высланне ў арыштанцкія роты, якія знаходзіліся ў нейкім расійскім краі. Няшчасны той Яцына, якога мучылі, каб ён выдаў тых, хто яму дапамагаў хавацца, змог маўчаць, не кампраметуючы нікога са сваіх дабрадзеяў, і тлумачыў, што з’явіўся ў кляштар, бо хацеў атрымаць пасаду брамніка, але і там яму адмовілі, патрабуючы дакументаў, якіх не меў.
Зразумела, што кляштар павінен быў добра заплаціць за пазбаўленне сябе ад нападаў чыноўнікаў, якія не абміналі любой магчымасці атрымаць хабар. Зрэшты, такіх не шкадавалі, задавольваючыся, што прадажныя маскоўскія чыноўнікі даюць магчымасць ратавацца ў розных сітуацыях.
Вялікім рычагом тых, хто бараніўся ад маскоўскай навалы быў подкуп. Такім чынам часта ратаваліся ад высылкі ў Сібір і ўжывання іншых надакучлівых пакаранняў, як, напрыклад, канфіскацыі. Таксама трэба запісаць тое, што пазней чуў ад сваіх бацькоў — што ніводзін ліцвін з той эпохі не займаўся шпіянажам і што маскалі павінны былі задавольвацца ў гэтым сэнсе толькі службай іх паліцыянтаў. У сувязі з гэтым не атрымалася ў Вільні маскалям выкрыць месцы пасяджэнняў шляхты і даведацца ў час аб прынятых на іх рашэннях.
Прадпрынятая маскалямі справа стрымлівання цывілізацыйнага развіцця праз пераслед народных правадыроў, сярод якіх магутны ўплыў рабіла вялікая колькасць упрывілеяваных сялянаў, узнагароджаных годнасцю рыцара за адданасць у барацьбе за айчыну з ордамі варвараў, выконвалася, на жаль, з вялікім поспехам.
Шмат гадоў працягвалася паляванне і знішчэнне хадачковай шляхты, якое пачалося ў 1848 г. Схопленых туляг высылалі ў арыштанцкія роты ці ў Сібір. Іншыя, у якіх атрымалася збегчы, папаўнялі шэрагі няшчасных эмігрантаў у замежных краінах.
Квітнеючыя вёсачкі і вёскі, заселеныя да нядаўняй пары мужыкамі-рыцарамі, у 1850-я былі ўжо пакінутыя нават жанчынамі, якія там заставаліся. Жытло ператваралася ў руіны і гніллё,
а ўрадлівыя некалі палі зараслі пустазеллем і дзірваном. Жыхары вёсак пасля канчатковай страты сваіх шляхетных суседзяў ужо не мелі магчымасці атрымаць параду і прыклад паляпшэння апрацоўкі зямлі. Таксама страцілі прыклад узбагачэння маральных і цывілізацыйных вартасцяў.
Масква трыумфавала. Сюды была скіраваная вялікая колькасць цывільных і вайсковых чыноўнікаў, хамскіх і грубых варвараў. Нават дзіцем я мог ацаніць надзвычайную брутальнасць, якая панавала нават паміж тымі, хто стаў на чале адміністрацыі. Упадніцтва пашыралася пад уплывам шкодных прыкладаў разбэшчанасці і п’янства, якія падавалі кіраўнікі маскоўскай адміністрацыі. Зараза амаральнасці без перашкоды лютавала ў забраным краі. Я ўжо быў у стане зразумець, што пята варвара топча няшчасную Літву.