Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
Gieysztor, J. Pami^tniki z lat 1857—1865. Wilno, 1913. S. 26.
веня) атрад ужо быў сфарміраваны і лакалізаваўся ў лесе паміж вёскамі Чырвоная Горка (цяп. Валожынскі раён) і Міхайлаўшчына (цяп. Ашмянскі раён) каля Гальшанаў. Добра разумеючы сітуацыю, кіраўнік атрада ведаў, што такому малаколькаснаму фарміраванню нельга сустракацца з ворагам. Аднак днём 15 чэрвеня сутычка ўсё ж адбылася з брыгадай капітана Юзафовіча’, прыкладна за 6 км ад Расолішак". Спалоханыя нечаканай сустрэчай з ворагам паўстанцы з атрада Зыгмунта Мінейкі разбегліся, пакінуўшы свайго камандзіра сам-насам з ворагам. Апынуўшыся ў такой выключнай сітуацыі, ён вымушаны быў шукаць ратунку ў бліжэйшай вёсцы Расолішкі. Аўтар успамінаў трапіў у вясковую хату, дзе жыла сям’я лесніка: там яго цёпла прынялі, накармілі, а пасля, што было абсалютнай нечаканасцю для маладога наіўнага камандзіра паўстанцкага атрада, абязволілі і перадалі ў рукі ўладаў. Беларускі даследчык Барыс Клейн у Цэнтральным архіве Літвы займаўся вывучэннем судова-следчай справы (датаванай чэрвенем 1863 г.) «дворянлна Снгнзмунда Мннейко», у якой знаходзяцца паказанні, дадзеныя яшчэ ў Ашмянах казённым селянінам Віршыцам, які паведамляў: «У тры гадзіны раніцы, прыйшоўшы да мяне ў дом, невядомы чалавек прасіў у мяне чаго-небудзь з ежы... у вельмі змучаным стане, у самай лёгкай вопратцы. А зараджаны пісталет быў пакінуты ім у сенцах. Убачыўшы як падазронага чалавека, адразу паслаў апавясціць... На пытанне Мінейка сказаў, што застаўся ад разбітай шайкі. У гэты час яго арыштавалі»". Для 3. Мінейкі здрада ад простых людзей была самай незразумелай і жорсткай: гэтулькі намаганняў перад паўстаннем было зроблена, каб перацягнуць сялянаў на свой бок, у выніку ўсё было марна. Ён увесь час супакойваў сябе думкай, што яго сітуацыя выключная. Але трэба сказаць, што вядомы шматлікія выпадкі выдачы паўстанцаў сялянамі, якія, зразумела, рабілі гэта за
Магчыма, гэта Юзафовіч Барыс Міхайлавіч (1843-1911), рускі вайсковы, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, публіныст і загадчык Кіеўскага аддзела Рускага сходу. Сын гісторыка і грамадскага дзеяча Міхаіла Уладзіміравіча Юзафовіча (1802-1889). Пасля заканчэння Кіеўскага кадэцкага корпуса і Другога вайсковага Канстанцінаўскага вучылішча быў накіраваны ў Віленскую вайсковую акругу, дзе ў 1863 г. удзельнічаў у задушэнні паўстання, быў ардынарцам М. Мураўёва. У 1867 г. у званні штабс-капітана выйшаў у адстаўку.
Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 8 cyt. z: Szczerbicki, W. E. Wspomnienie o Adrianie Snadzkim (Epizod z walk w powiecie oszmiariskim) // Kurier Wilenski. Nr X. Wilno, 1933. S. 2.
Клейн, Б. Олнмпяйскнй мятеж // Русскнй глобус (Международный ннтернет-журнал). http://www.russian-globe.com // 2010. № 9.
абяцанне ўзнагароды ад афіцыйных уладаў. Пасля арышту 3. Мінейкі паўстанцкім вайсковым начальнікам Ашмянскага і Свянцянскага паветаў стаў Густаў Чаховіч (Астоя)’.
Вестка пра арышт 3. Мінейкі хутка разышлася. У Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы захоўваецца ліст ад 28 чэрвеня 1863 года аднаго з паплечнікаў К. Каліноўскага (верагодна, Уладзіслава Малахоўскага) да Фелікса Выслауха, дзе падрабязна апісваецца становішча паўстанцкіх фарміраванняў, шырокі размах барацьбы на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Паведамляецца пра тэрор Міхаіла Мураўёва, перамогі Рамуальда Траўгута, Аляксандра Лянкевіча і Валяр’яна Урублеўскага. Аўтар ліста пазначаў, што часта паўстанцы «без ежы, абутку, вопраткі, інфармацыі і ўсіх неабходных для жыцця матэрыяльных і маральных сродкаў знішчаюць у засадах вымуштраваную дзікую гвардыю», а таксама паведамляў пра смерць 3. Серакоўскага, Б. Калышкі, пра няўдалае паўстанне ў Віцебскай і Магілёўскай губернях: «паўстанне не магло там доўга пратрымацца... Народ усімі сродкамі, падбухтораны ўладамі, з’яўляўся для яго найвялікшай перашкодай». Далей ідзе згадка і пра палон вайсковага начальніка Ашмянскага павета, «твайго паплечніка і майго сябра», як піша аўтар ліста, — Зыгмунта Мінейкі". Трэба адзначыць, што з Ф. Выслаухам (адрасатам ліста) мемуарыст быў добра знаёмы, яны разам вучыліся ў Польскай вайсковай школе ў Генуі і належалі да групы пратэстнай моладзі, якая пазней пакінула яе.
Толькі дзякуючы намаганням маці Цэцыліі кіраўнік паўстання здолеў пазбегнуць смяротнага пакарання. За вялікі хабар сям’я
Тальвнрская, 3. Созданне ошмянской революцнонной органнзацян я обшество «Пёнтковнчей» в 1861—1862 гг.//Освободмтельное двнженне западных н южных славян. ХІХ-ХХ вв. // Ученые запнскн РІнстнтута славяноведення Академнм наук СССР. Т. 29. Москва, 1965. С. 76.
Густаў Чаховіч, кіраўнік паўстання, нарадзіўся каля 1837 г. у ПаўлінавеРачкоўшчыне (Свянцянскі павет). Падаўшы ў адстаўку з расійскага войска, застаўся дома. У час паўстання 1863 г. быў прызначаны павятовым камітэтам вайсковым начальнікам Свянцянскага павета. У канцы красавіка заснаваўлагер каля возера Нарач, дзе аб’яднаўся з атрадам свайго брата Лявона. Аб’яднаныя аддзелы налічвалі каля 200 чалавек. Вымушаны быў прыняць бой, з якога выйшаў з малымі стратамі. Пасля перайшоў у межы Ашмянскага павета. Пасля шматкротных пераходаў атрада і сутычак з ворагам трапіў у ваколіцы Крэва. Паступова атрад зменшыўся да 35 чалавек. Апошняя атака на фарміраванне Чаховіча адбылася 19 кастрычніка, пасля чаго рэшткі атрада былі распушчаныя. Чаховіч пасля паўстання здолеў эміграваць і асесці ў Францыі (Sokulski, J. Czechowicz Gustaw // PSB. T. 4. Krakdw, 1938. S. 311).
Смнрнов.А. Восстанне 1863 г. вЛмтве н Белорусснн. Москва, 1963. С. 258.
3. Мінейкі здолела выкупіць яго жыццё, і асуджаны да расстрэлу паўстанец быў адпраўлены на 12 гадоў на Нерчынскія руднікі, вядомыя тым, што адтуль практычна ніхто не вяртаўся. Але ўсё ж гэта быў шанец выжыць.
Ужо падчас этапу ў Сібір 3. Мінейка пазнаёміўся з Аляксандрам Акінчыцам і Генрыкам Вашкевічам, пазней менавіта з імі аўтар успамінаў і ажыццявіў уцёкі з высылкі. Многія акалічнасці ўцёкаў сталі вядомымі ў выніку здрадніцкага ўчынку Г. Вашкевіча, які пасля ўдалага вызвалення трапіў у Варшаву і 31 снежня 1865 г. добраахвотна з’явіўся да варшаўскага обер-паліцмайстра, каб даць паказанні. Але амністыі не атрымаў і трапіў зноў у высылку. Пасля яшчэ на працягу некалькіх гадоў у следчых камісіях Пецярбурга, Омска і Томска ён даваў падрабязныя сведчанні. Чуткі пра здраду Вашкевіча пачалі разыходзіцца, у паказаннях ён сам сведчыў: «У Табольскім астрозе мяне ўтрымлівалі вельмі строга і таму бачыцца ні з кім не змог. Калі ж пасля, за некалькі дзён да майго ад’езду ў Омск, мне было дазволена шпацыраваць па калідоры, то заключаны тады ў турэмным замку паляк Жэлідоўскі сказаў мне, што чуў у паліцыі ад нейкіх палякаў пра тое, што прысланы з Варшавы невядомы яму злачынец выдаў некаторых асоб падчас допытаў у Табольску, прытым асуджаў яго за гэта, кажучы, што асобы гэтыя яму дапамаглі збегчы, а ён за гэта іх ненавідзеў»'. Але Зыгмунт Мінейка і Аляксандр Акінчыц ніколі не даведаліся пра здраду свайго знаёмага. Для аўтара ўспамінаў Г. Вашкевіч так і застаўся добрым знаёмым і героем паўстання, у якім, дарэчы, удзелу нават не браў, прыдумаўшы гэтую легенду для сваіх калег па ўцёках.
Аўтар успамінаў, дзякуючы некаторым акалічнасцям, змог пазбегнуць цяжкай катаргі і пад прозвішчам памерлага ад тыфу падчас этапу вілянчаніна Струмілы пасяліўся ў Томску. Пра гэтыя падзеі і сваю ўяўную смерць аўтар узгадвае ва ўспамінах. У 1867 годзе ў запісках томскай следчай камісіі пазначалася: «Мінейка па прыбыцці ў Томск уліку шматлікіх іншыхжыў самавольна ў горадзе каля 8месяцаў пад прозвішчам Струмілы. У ліпені месяцы 1865 г. ён быў прыведзены ў Томскі следчы замак, дзе пераначаваў, і затым быў выведзены, і дзе цяпер знаходзіцца, невядома»". У сваю чаргу, польская даследчыца Вікторыя Слівоўская ў кнізе «Ucieczki z Sybiru» (Warszawa, 2005), спасылаючыся на дакументы, якія захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным
Восстанне 1863 года. Матерналы в документы // Русско-польскне революцнонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 626.
Восстанне 1863 года. Матерналы в документы // Русско-польскне революцнонные связм. Т. 2. Москва, 1963. С. 612.
гістарычным архіве ў Пецярбургу (ф. 1286, інв. 27, 944, кк 18—21), піша, што Зыгмунт Мінейка хаваўся ў Томску ў 1865 годзе пад прозвішчам Уладзіслава Ваевіча, сына Канстаціна’. Што цікава, ва ўспамінах гэтае імя ўвогуле не фігуруе. У названай кнізе аўтарка падрабязна даследуе акалічнасці ўцёкаў і падмены дакументаў. Абапіраючыся на матэрыялы Дзяржаўнага архіва Омскай вобласці, В. Слівоўская адзначае, што 3. Мінейка разам з партыяй арыштантаў прыбыў у Табольск 1 красавіка 1864 года, у Томск скіраваўся 7 жніўня. Гэтыя дадзеныя не супадаюць з іншымі матэрыяламі, бо па дакументах ПІ аддзялення Мінейкабыў высланызТабольскаўТомск 14 кастрычніка 1864 года, прыбыў на месца 7 лістапада і праз два дні быў адпраўлены на катаргу ва Усходнюю частку Сібіры ў 32-й арыштанцкай партыі, хоць па дакументах ён павінен быў значыцца памерлым". Калі ўзяць пад увагу інфармацыю, якую падае сам Мінейка і паказанні Вашкевіча, то тут назіраецца поўнае несупадзенне з дакументамі, выяўленымі В. Слівоўскай. Магчыма, тут сваю ролю адыграў той факт, што вельмі часта мясцовыя ўлады ведалі, што ў горадзе жыве шмат катаржнікаў, якія ўхіліліся ад прац на рудніках, узяўшы сабе іншыя прозвішчы, але за хабар ці за адмову ў іх карысць кармавых грошай закрывалі на гэта вочы. У запісках Томскай следчай камісіі за 1867 год пазначалася, што «томскі паліцмайстар Сяржпінскі і яго памочнік Белагужаў ведалі пра тое, што многія з палякаў ухіліліся ад катаржных прац і жылі ў Томску. Сяржпінскі нават выдаваў ім ад сябе адмысловыя запіскі, за што браў па 5 і 10 руб. серабром. Для гэтага яны хадзілі да яго на кватэру. Сяржпінскі змушаў адмаўляцца іх ад кармавых грошай, пры гэтым заўсёды палохаў іх, што калі яны не адмовяцца ад кармавых грошай, то іх вышлюць у арыштанцкую роту. Белагужаў атрымліваў гэтыя грошы на ўсіх, але не выдаваў тым з іх, хто адмаўляўся ад іх атрымання... Калі Сяржпінскі правяраў у арыштанцкай роце партыі, якія належалі да адпраўкі, то гэтыя партыі заўсёды былі няпоўныя ў адрозненне ад спісаў, складзеных старастамі. Падчас праверкі партый старасты заўсёды стараліся загаварыць Сяржпінскага, а ў гэты час арыштанты па настаўленні Белагужава, для скрыцця падмана, пераходзілі з адной камеры ў іншую... У паліцыі не было ніякіх спісаў арыштантаў. Такія спісы для жандарскага палкоўніка і іншых асоб заўсёды складаліся старастамі»'". He дзіва, што ў такіх варунках