• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

    Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 568с.
    Мінск 2017
    160.92 МБ
    ” Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 232.
    *" Kucza-Kuczynska, I. Mineyko Zygmunt // PSB. T. 20. Wroclaw, 1975. S. 284.
    УСТУП
    Я, амаль заўсёды заняты цяжкай працай, каб забяспечыць жыццёвыя патрэбы маёй вялікай сям’і, ці зацягнуты ў вір гістарычных падзей, у якіх актыўна браў удзел, не меў да гэтай пары вольнага часу, каб апісаць выпадкі і ўспаміны, назбіраныя за доўгае маё жыццё, і перадаць некаторыя карціны, якія могуць мець адносную вартасць, у спадчыну будучым пакаленням. У той самы час я раблю гэта, каб пазбегнуць абвінавачванняў, што нібы правініўся, жадаючы забраць у магілу вялікую колькасць гісторый, якія датычацца не толькі маёй асобы, але многіх маіх таварышаў і асоб палітычнага значэння.
    Аж да сярэдзіны жніўня 1917 г. быў здольны актыўна працягваць працу галоўнага інжынера ў Міністэрстве грамадскіх прац у Грэцыі1, калі ў мяне здарыўся сардэчны прыступ, які спалучыўся з расстройствам нерваў, які змусіў мяне пакінуць службу. Знаходзячыся пад апекай маёй жонкі2 і дачкі3, Каралёвай Патоцкай4, а таксама ўнучкі, Люні Патоцкай5, і сына, Станіслава6, вайсковага доктара, які падчас маёй хваробы быў часова пераведзены з Салонікаў у Афіны, здолеў часткова вярнуць страчаныя сілы, якія дазволілі праз два месяцы часу пачаць гэтае пісанне.
    Mae дзеці’і жонка баяцца, што паўтарыцца прыступ, які можа мяне нечакана зваліць, перашкаджаюць мне, не дазваляюць кожны дзень пісаць больш чым некалькі старонак, даказваючы, што па-іншаму рызыкую нашкодзіць, напружваючы свой розум.
    Сумны стан старасці стаў прычынай развіцця адначасна вялікай колькасці хвароб, якія перашкаджаюць мне працягваць гэтае пісанне, і гэта тады, калі маю ў сваім распараджэнні шмат вольнага часу. Нягледзячы на гэта, я буду старацца, пакуль апошні крызіс не настане, напісаць — наколькі гэта будзе магчыма — больш, калі я не здольны рабіць нічога іншага, знайду суцяшэнне, радуючыся таму, што розум мой працягвае працаваць, хоць і заняпад фізічных сілаў павінен быў паўплываць на хуткасць маіх меркаванняў і на халоднасць уражанняў.
    Яшчэ даўней у мяне была магчымасць знайсці вольныя хвіліны, каб удзельнічаць у журналісцкай карэспандэнцыі, дасылаючы
    лісты ў кракаўскі «Час»8і «Польскую газету» ў Львове’ пра Алімпійскія гульні10, разбурэнні на Крыце і барацьбу за незалежнасць Эпіру".
    3 моманту, калі пачалася Сусветная вайна, быў змушаны перапыніць стасункі з краем; аднак я не перастаў, маючы тым разам больш вольнага часу, перад тым як напала на мяне цяперашняя хвароба, апісваць бягучыя падзеі, якія тычацца Грэцыі, працягваючы такую працу далей, вынікам чаго стала нагрувашчванне вялікай колькасці тамоў рукапіснай хронікі, якую збіраюся абвясціць, як толькі дажыву да часу, калі мне адкрыецца дарога ў Польшчу і здароўе дазволіць ажыццявіць гэты праект.
    Па просьбе маёй сястры, п. Разаліі Засімоўскай12, даслаў ёй кароткі аповед майго ўдзелу ў паўстанні 1863 г., які павінны былі змясціць у юбілейным выданні, прысвечаным 50-годдзю гэтай падзеі. У сувязі з тым, што праект гэты не ажыццявіўся і толькі ва ўспамінах Якуба Гейштара13 напісана ў некалькіх месцах пра мяне і тую нешчаслівую выправу, я параіў маёй сястры, на жаданне нейкага пана, каб яму дазволіла апублікаваць мой дзённік14.
    Да сёння не маю ніякіх звестак — з прычыны разрыву адносінаў з краінай і смерці маёй сястры, забітай немцамі падчас уцёкаў з Засімава15 ў Мінск, — ці быў ён надрукаваны. У сувязі з гэтым павінен буду ў адпаведным месцы паўтарыць апісанне таго выпадку.
    Матэрыялам для цяперашняга дзённіка будуць служыць нешматлікія лісты і дакументы, якія засталіся пасля страты сталага хатняга агменю, бо я часта рызыкаваў страціць свой архіў назаўсёды, што жудасным чынам мела месца адбыцца пасля выезду з Парыжа і Канстанцінопаля16, дзе я пакінуў вялікую колькасць фаліянтаў, якія не магу сабе вярнуць.
    Каля 27 гадоў я жыву ў Грэцыі, тут сталым чынам захаваў свой побыт. Шмат вобразаў ужо выцвілі ў маёй памяці, таму недастаткова ярка змагу ўзгадаць вялікую колькасць дарагіх мне людзей, з якімі ядналі мяне сяброўскія сувязі, сталі страчаны сапраўдныя прозвішчы. Што датычыцца назваў мясцовасцяў і храналогіі перажытых здарэнняў, я рызыкую зрабіць памылкі.
    Па-іншаму маглі б выглядаць мае дзённікі, падрабязней перыяду падарожжа ў Сібір і ўцёкаў адтуль, калі б мог апісаць падзеі адразу пасля прыбыцця ў Францыю. Аднак я вырашыў, нягледзячы на існуючыя недахопы, сабраць усё ў магчымую цэласнасць, маючы надзею выканаць пачатую працу перад сваёй смерцю.
    Раздзел I.
    ДЗІЦЯЧЫЯ ГАДЫ
    Таемныя сходы замест ранейшых звычайных візітаў, якія праходзілі ў бацькоўскім доме і ў якіх мне і майму старэйшаму брату Яўстахію17 было забаронена ўдзельнічайь, абвастрылі нашу цікавасць, тым болын што загадалі трымаць усё ў сакрэце, не тлумачачы прычыну гэтага. Мы бачылі, што акрамя знаёмых нам людзей часта з’яўляліся і незнаёмыя асобы, каб перагаварыць з бацькам18 у дальняй залі, пакоі, які вызначыла наша маці19, якая, беручы ў памочніцы нашую старэйшую сястру Альберціну20, уважліва сачыла, каб хто-небудзь з нас не паспеў там схавацца. Калі сходы завяршаліся і ўсе разыходзіліся, нам удавалася пачуць незразумелыя словы і ўрыўкі фраз: пра Пазнанскае княства21, прусакоў, Мераслаўскага22, Сямашку23, пра хадачковую шляхту24, гэта ўсё узмацняла нашую цікаўнасць і жаданне разгадаць гэтую загадку.
    Адбывалася гэта ў 1848 г., калі мне было восем гадоў. Вялася ў той час паўстанцкая барацьба ў Пазнанскім княстве, пераследвалася хадачковая шляхта на Літве, а таксама, для хутчэйшага абмаскальвання краю, праходзіла жорсткая ліквідацыя каталіцкай уніі25. Натуральным наступствам гэтых падзей было абуджэнне супраціву ў грамадзянаў і ўсяго прагрэсіўнага насельніцтва Літвы, якія не маглі заставацца абыякавымі ў гэтай сітуацыі.
    Усе абмяркоўвалі тое, як трэба паступаць, каб нейтралізаваць забойчыя намаганні ворагаў. Нарады розных гурткоў былі непазбежным наступствам у патрыятычным горадзе Вільні26, сталіцы Літвы, а найбольш тэрміновымі станавіліся тыя, што павінны былі забяспечыць сродкі для добраахвотнікаў, якія вырашылі выправіцца на падтрымку паўстання супраць прусакоў і пошук сховаў для шляхты, якую пераследуюць і якую маскалі вырашылі знішчыць, пазбаўляючы прывілеяў і высылаючы на 35-гадовую27 службу ў аддаленыя батальёны.
    Адну з віленскіх груп утваралі асобы, якія звярталіся па парады да майго бацькі, — пра што даведаўся праз шмат гадоў ад маці — як да чалавека, якому моцна давяраў тагачасны біскуп п. Валанчэўскі28, не разважаючы пачаў дзейнічаць з вялікім поспехам у вялікай колькасці абставінаў тагачасных падзей.
    Мая сястра, Альберціна, старэйшая ў сям’і, ёй было трынаццаць гадоў, добра ведала пра развіццё падзей патрыятычнага значэння, і небяспеку арышту, і нават аб дэпартацыі, таму што паліцыя ў той час актыўна праводзіла вобшукі. Ужо некалькі дзён мы заўважалі, што ў двары дома, дзе жылі мы і іншыя сем’і, круцяцца людзі падазронага выгляду.
    Відаць, з гэтай прычыны Альберціна навучыла нас, сваіх малодшых братоў, захоўваць маўчанне і быць вельмі асцярожнымі, кажучы, што самым малым словам можна небяспечна падвесці бацькоў, і ў выпадку правядзення допытаў сведчыць, што толькі звычайныя госці нас наведваюць і што мы ніколі не бачылі незнаёмых людзей у нашым доме, а таксама ніколі не чулі сакрэтных перамоў.
    Таксама яна вучыла, каб у выпадку распытванняў пра тое, дзе бацька хавае сакрэтныя рэчы, указаць толькі — не звяртаючы ўвагі на магчымасць атрымання цялеснага пакарання — на вялікі склад цыгар, вялікім аматарам якіх ён з’яўляўся, і ні на якія іншыя патаемныя месцы, дзе знаходзіліся дакументы і пячаткі. Альберціна ўзброіла нас адвагай адпірання, растлумачыўшы, што ў супрацьлеглым выпадку мы падвергнем бацькоў небяспецы арышту, а нас саміх — сораму, сіроцтву і жабрацтву.
    Мы з маім братам Яўстахіем вырашылі набрацца непахіснай цвёрдасці і знесці самыя жахлівыя пакуты, але, кіруючыся інстынктам самазахавання, мы апраналі другую пару штонікаў, каб злагодзіць адчуванне болю ад удараў бізуна. Аднак мы былі гатовыя і вынесці самы жахлівыя ўдары па голым целе, калі б не атрымалася гэтага ўнікнуць.
    Пад уплывам падобных уражанняў расло пакаленне, якое павінна было ўдзельнічаць у падзеях 1863 г. Мы вучыліся захоўваць сакрэты і ўтойваць праўду перад ворагам. Хлусня павінна была нам забяспечыць выкананне святых абавязкаў перад сям’ёй і краем, бо вымаўленая праўда для іх была згубай і здрадай. Інакш барацьба з тыранам рабілася немагчымай. У нас была вялікая колькасць
    прыкладаў геройскай вытрымкі маленькіх хлопчыкаў, падвергнутых цялеснай кары, якіх маскоўскія і прускія каты не здолелі змусіць прызнацца. Школьныя сябры захапляліся імі, бралі з іх вытрымкі і ахвярнасці прыклад.
    У хуткім часе трэба было чакаць вобшуку ў нашай кватэры, але ў іх не атрымалася знайсці падазроных дакументаў, а ператрэсеныя лісты не даказалі ніякай віны бацькі. Тады прыйшоў наш чарод, дзяцей, выкліканых афіцэрам з жандармерыі, каб мы паказалі месцы, дзе схаваны забароненыя прадметы; гэтых допытаў не пазбегла Альберціна і другія малодшыя сястрычкі.
    Вялікі жах запанаваў паміж намі, калі жандар, увесь ў золаце і аксельбантах, які кіраваў вобшукам, пачаў пагражаць цялесным пакараннем за скрыццё праўды, абяцаючы шчодрую ўзнагароду цукеркамі, калі захочам быць паслухмянымі. Наш брат Яўстахій, маючы выдатную ідэю, адазваўся першы, пажадаўшы задатку ў абяцаных ласунках і выказаўшы падазрэнне падману.
    Жандар, усцешаны тым, што знаходзіцца на дарозе да выкрыцця, імгненна паслаў аднаго з унтэр-афіцэраў купіць цукерак, а пасля іх дастаўкі даў вялікую жменю Яўстахію, які з асаблівай помпай павёў жандара ў маленькі пакойчык, дзе наш бацька зрабіў склад старых і адборных цыгар, як вялікі іх аматар і знаўца, указваючы сховы забароненых рэчаў, бо некаторыя скрынкі з цыгарамі былі кантрабанднымі.
    Зразумела, што наступствам гэтага адкрыцця з’явіліся вялікія страты ў запасах нашага бацысі і аплата пэўнага грашовага пакарання, але сітуацыя была выратаваная, бо мы добра ведалі, дзе захоўваліся сакрэтныя дакументы, раскрыццё якіх, а асабліва пячатак, праклала б нашаму бацьку шлях у Сібір. Ідэя Яўстахія да таго ж упэўніла ў невінаватасці бацькоў, а жандар, узрадаваны поспехам у вобшуку і аддаючы нам рэшту цукерак, забраў вялікі запас цыгар і грашовае пакаранне, якое назаўсёды засталося ў яго кішэні, ён пажадаў усім добрай ночы, просячы прабачэння за прынесеныя турботы.