Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Сяляне ўсіх гэтых вёсак павінны былі ведаць, што з гэтага моманту ўсталёўваецца польская ўлада, а расійская перастае функ-
цыянаваць, з заклікам заставацца вернымі сынамі бацькаўшчыны і падтрымліваць парадак у вёсцы, а таксама неадкладна выдаць маскоўскіх чыноўнікаў, якой бы там служба ў іх ні была, бо ўкрыццё гэтых чыноўнікаў прывядзе да пакарання не толькі вяскоўцаў, але і тых, хто ў іх хаваўся, у сувязі з тым, што праз тыдзень распачнецца кантраляванне, і кожны маскоўскі чыноўнік, схоплены ў час нясення сваёй службы, будзе пакараны смерцю за адвагу гаспадарыць у чужой краіне. Да насельніцтва кожнай вёскі трэба было звярнуцца з заклікам аддаць у рукі кіраўнікоў атрадаў падлюг, якія займаліся шпіянажам, абвінавачваючы на словах, у пісьмовым выглядзе, з подпісам сведкаў.
Гэтыя 10 атрадаў павінны былі праз тыдзень з’явіцца ў павялічанай колькасці, вядучы за сабой пешкі і на вазах абоз чыноўнікаў, а таксама шпіёнаў, каб асудзіць, калі будзе даказаная іх віна.
Я разлічваў, што раптоўнае, адначасовае з’яўленне ва ўсіх частках мястэчка Гальшаны, нечаканых, а нават і ў марах не бачаных рыцараў, нібы світа мсціўцаў, пасланых з нябёсаў воляй Усявышняга пад покрывам харугваў, упрыгожаных выявамі святых, Арлом і Пагоняй, выклікала б у жыхароў уражанне цуду, змушаючы ўшанаваць хвіліну збаўлення радзімы ад няволі. Я разлічваў, што вестка пра тое разыдзецца імгненна на шырокіх прасторах, уздымаючы энтузіязм народа, замацоўваючы веру ў поспех і заклікаючы ўсіх да дзеянняў.
Разам з тым я меркаваў, што маскалі, інфармаваныя габрэямі і іншымі шпіёнамі аб адначасовым з’яўленні паўстанцаў ва ўсіх мясцовасцях і ў колькасці, якую звычайна павялічваюць у два разы, а таксама пра злёт магутных атрадаў у Галынаны, разам з сабраным табарам спыніўшых сваю дзейнасць маскоўскіх чыноўнікаў і групы шпіёнаў, яны вымушаны былі б спыніцца ў сталіцы павета і ўмацавацца ў Ашмянах, што павінна было адбыцца адразу, бо я ведаў, што іх вайсковыя сілы, якія там былі, складаліся толькі з аднаго пяхотнага батальёна, недастатковыя для ўступлення ў барацьбу з узніклым нечакана магутным паўстаннем ва ўсіх мясцовасцях павета, згодна з атрыманымі рапартамі. Я таксама ведаў, што і Мураўёў з Вільні не змог бы хутка дапамагчы Ашмянам, бо і ў яго не было адпаведнага гарнізона для выправы ў паветы, акрамя казачых атрадаў, якія існавалі для суправаджэння схопленых паўстанцаў да месца павешання і ўдзеле ў гэтай цырымоніі і для разгону натоўпу пікамі — часта ранячы —
з перасцярогі, каб не наважыліся кінуцца ў абарону асуджаных на смерць.
Сіла Мураўёва была толькі ў тэроры, і ў гэтым ён быў непераможны. На дадзены момант, войска, каб увесці ў Ашмяны, якія знаходзяцца пад пагрозай, не меў, што на некаторы час ратавала нас ад нападу, гэтага было дастаткова, каб памножыць нашы сілы ў геаметрычнай прагрэсіі, бо мы б не спачывалі на хвілінных лаўрах. Я пастанавіў неадкладна распачаць прымусовы прызыў, збіраючы моладзь пэўнага ўзросту для фармавання пяхотных палкоў, кавалерыі і касінераў, утвараючы вялікую армію, якая ўвесь час павялічвалася за кошт патрэбных народных сіл, тых, якія маюць здольнасць аднавіць Польшчу, у той жа момант змушаючы капітуляваць маскалёў з Ашмянаў, а Мураўёва з Вільні. Зразумела, што першая частка гэтай аперацыі была выключна ў маёй кампетэнцыі, я таксама быў упэўнены, што і ў аблозе Мураўёва ў Вільні ў выніку ўзмацнення рэвалюцыі ўзяў бы магутны ўдзел.
Да таго як пачну апісваць працяг нашага руху пасля абуджэння пагружанага ў салодкі сон лагера, лічу адпаведным момантам сказаць, што я быў абавязаны стаць на чале паўстанцкага лагера і што меў адпаведныя здольнасці і ўмовы для дасягнення сур’ёзных перамог, якія ўзнялі б мяне да значэння вялікага военачальніка. Карыстаючыся магчымасцю, уздымаю далікатнае пытанне, бо вымушаны буду расхвальваць свае здольнасці — што з’яўляецца непрыстойным, а часта і шкодным, — пакідаючы крытыцы і гісторыі выказаць апошні прысуд.
Як на ініцыятары перадпаўстанцкіх хваляванняў, вайскоўцу, выхаваным у Інжынерным вучылішчы Пецярбурга і працягнуўшым адукацыю ў Вайсковай школе ў Генуі ў ролі вучня і інструктара адначасова, ляжаў на мне абавязак стаць военачальнікам паўстанцкага атрада, што я адразу і зрабіў, накіраваўшыся з Румыніі ў Кракаў, а пасля ў Хробржа. У іншым выпадку я б зрабіў недаравальную памылку і смяротны грэх перад сваім сумленнем, бо няшмат военачальнікаў мела адукацыю, лепшую за маю. Самым галоўным быў Зыгмунт Серакоўскі464, старшы афіцэр генеральнага штаба, які мог бы з поспехам кіраваць еўрапейскай арміяй, але, на жаль, бацькаўшчына заўчасна страціла гэтага героя, як і іншых, імёны якіх я не памятаю. Тады, калі цэлая грамада названых імёнаў вучняў генуэзскай школы, маіх таварышаў, паходзіла са студэнтаў універсітэтаў альбо іншых цывільных навучальных устаноў, іх вай-
сковая адукацыя справе абмяжоўвалася ведамі, здабытымі ў Генуі пад кіраўніцтвам Мераслаўскага альбо ў Кунэа пад кіраўніцтвам генерала Юзафа Высоцкага. Усе яны мелі вайсковую адукацыю горшую, чым у мяне. Да іх залічваліся Выслаух і Калышка465, мае таварышы з Генуі, а таксама ўсе астатнія. Тое самае магу сказаць пра Мінеўскага466 і Урублеўскага467 (памочніка Дамброўскага падчас Камуны), што вучыліся ў Лясной школе468, што не мела нічога агульнага з ваеннай справай. Нягледзячы на гэта, яны дасягалі выключнага поспеху, тое самае адбывалася з ксяндзом Мацкевічам46’ на Літве і многімі іншымі ў розных частках Польшчы, і нават з адным селянінам у Жмудзі, якія, перамагаючы маскалёў, змаглі павялічыць свае атрады аж да магутнасці фармаванняў сапраўднай арміі. Аднак, калі б надышоў момант супрацьстаяць магутнай арміі ворага, недахоп прафесійнай адукацыі стварыў бы для іх праблемы ў няпэўнасці выкарыстання правілаў вайсковага майстэрства, чаго са мной не магло адбыцца.
У момант майго прыбыцця на Літву я быў адным з найбольш адпаведных для прыняцця камандавання, а можа, таксама адзіным, хто мог бы кіраваць магутнымі атрадамі, бо больш здольныя і тыя, у каго была лепшая, чым у мяне, адукацыя, альбо пакінулі поле бою як героі, альбо былі здэмаралізаваны рэакцыяй.
Пакідаючы Кракаў, я думаў, што я самы здольны з усіх дзеячаў і адпавядаю патрабаванням, каб стаць вялікім кіраўніком, унутрана быў перакананы, што я змагу перамагчы. 3 гэтай верай і з гэтым перакананнем я прыбыў у Вільню, маючы наперад вызначаны план маіх аперацый, момант таму дэтальна распрацаваны, а таксама даведзены Сулістроўскаму і павятовай адміністрацыі паўстання, я прасіў забяспечыць мяне прыладамі і косамі ў вялікай колькасці, неабходнымі для ажыццяўлення маіх праектаў. Гэта даказвае, што не на сляпы лёс абапіралася мая дзейнасць, а абапіралася яна на выпрацаваны план.
У сваю чаргу, упэўненасць у рацыянальнасці абдуманых стратэгічных планаў і вера кіраўніка ў існуючыя сілы і здольнасць да атрымання пастаянных і штораз больш значных перамог не трэба лічыць яго заганай, наадварот, станоўчымі якасцямі, неабходнымі для дасягнення добрых вынікаў. Я верыў у гэта і, ведаючы, што розум мой ясны, смела ішоў наперад, упэўнены ў поспеху і ў тым, што ў справе я не дам сябе пахіснуць.
Да іншых сваіх станоўчых якасцяў, пералічаных вышэй, я залічаў добра загартаваны характар, спалучаны з літоўскай упартасцю, што не перашкаджала змяняць свае погляды ў выпадку прапановы выйсця з існуючай праблемы больш карысным і пажаданым чынам. Мне было вядома, што ў сваім асяроддзі я знаходзіўся заўсёды на адметным месцы, што вынікала з даверу і прыязнага стаўлення да мяне, хоць ніколі не рабіў намаганняў, каб заімпанаваць каму-небудзь. Падчас побыту ў Пецярбургу, Генуі, Канстанцінопалі і Румыніі таварышы і асяроддзе з ветлівасцю праяўлялі да мяне давер, а ў бітве пад Грахавіскамі я выклікаў павагу ў натоўпу, становячыся на чале касінераў, якіх пакінулі іх военачальнікі, не будучы нікім прызначаным, бо тады адбыўся роспуск дыктатарскай арміі і яе пакінула вялікая колькасць правадыроў і Лангевіч, тады, калі яшчэ ішоў жорсткі бой, які скончыўся агульнай перамогай, нягледзячы на вялікую шкоду, прынесеную войску. Рэтраграды і рэакцыянеры здрадзілі ў момант, калі бацькаўшчына павінна была вызваліцца, зацягваючы яе зноў у ярмо няволі.
Раніцай наступнага дня замест таго, каб ісці наперад пераследаваць маскалёў, якія ўцякалі з перапуду, тым, хто застаўся без военачальнікаў, было загадана перайсці пад камандаванне генерала Смяхоўскага. Даўнейшыя военачальнікі яшчэ ўчора, выконваючы загад аб роспуску, пакінулі лагер у час бою, накіроўваючыся хто куды, а рэшта зрабіла гэта пасля бою раніцай наступнага дня. Я атрымаў загад падчас канваявання схопленага палоннага пад аховай маіх касінераў, не ведаючы аб торжышчы, якое адбылося хвіліну таму, і пра тое, што мы будзем рухацца пад загадам Смяхоўскага — нібы на смех і абразу, — каб скласці зброю аўстрыякам на іх мяжы з Масквой.
Калі б я раней ведаў аб гэтых шатанскіх гульнях, то па-іншаму б дзейнічаў, каб не даць апаганіць мяне і маіх касінераў і скіравацца ў бяспечнае месца для працягвання сваёй дзейнасці, пазбягаючы пагрозы трапіць у рукі ворага, які гнаўся за намі, разгрупаваныя ў большасці сваёй жаўнеры маршыравалі да мяжы. Высланыя агенты вялікіх дзеячаў рэакцыі Велёпольскага паўстрымалі расійскую армію ад адступлення, якое адбывалася ў пярэпалаху, паведамляючы аб злачынстве Лангевіча, які быў перакананы, што неабходна распусціць лагер і пакінуць поле бою раз і назаўсёды і ў нечаканы для нашых ворагаў момант ператварыцца з пабітых у пераможцаў. Лангевіч, які з унтэр-афіцэра прускай артылерыі
вырас у вялікага правадыра і, не маючы прафесійнай вайсковай вышэйшай адукацыі, ад сваёй няўмеласці вагаўся ў барацьбе з ворагам, сілы якога мелі перавагу, і маючы ўжо магчымасць павялічыць паўстанцкія сілы ўдвая, каб сабраць ў адно цэлае ўсе народныя сілы, неабходныя для пазбаўлення нявольніцкага ярма, паддаўся ўплыву, ператвараючы ў нішто добра распачатую справу і асуджаючы сябе на выгнанне назаўсёды і на горкае забыццё, як другараднай для Польшчы асобы, на чужыне ў Канстанцінопалі.
Я ўзгадваў тут пра касінераў, бо ўбачыў вялікую вартасць такога кшталту зброі, з-за чаго я вырашыў сфармаваць іх на Літве ў вялікіх атрадах. Я ведаў, што дзякуючы літоўскім касінерам усталюю бессмяротныя атрады і што разганю на ўсе чатыры бакі свету ўсе маскоўскія сілы, якія, страчваючы веру ў штыкі, кінуць падчас уцёкаў свае карабіны, каб пазбавіцца цяжару. Касінер у тры разы хутчэй дастане касой маскаля яшчэ да таго, як ён са штыком зможа наблізіцца да яго, пераразаючы адным узмахам смельчака на дзве часткі. Яшчэ да сёння, хоць і з’яўляюся выхаванцам Школы генеральнага штаба ў Парыжы470, надаю надзвычай вялікае значэнне касе, якая ў пэўных сітуацыях магла б быць выкарыстана, маючы нашмат большае значэнне, чым сённяшнія танкі, якія не на ўсіх напрамках могуць дасягнуць ворага і ў меншай ступені прынесці яму шкоду. У сваю чаргу, часта чуты звон касы з’яўляецца добрым сігналам да пакідання займанай пазіцыі.