Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Абудзіўшыся, я ўбачыў, што знаходжуся на подсціле пад сцяной цёмнага падвала, абсалютна адзін. Маю ўвагу прыцягнуў стук у сцяну вязніцы, часам павольны, а часам рэзкі. Я зразумеў, што
яны ідуць ад паўстанцаў, якія сядзяць побач са мной, у суседніх падвалах, яны хацелі даведацца, хто я, і навязаць жаданы кантакт. Я дапускаў, што павольныя стукі павінны ўяўляць з сябе алфавіт, які рабіў магчымым ажыццяўляць карэспандэнцыю. Мне хацелася падняцца з цвёрдага і бруднага сенніка, але галава мая была яшчэ занадта цяжкая. Я не мог утрымацца на нагах. Трэба было чакаць, пакуль вернуцца мае сілы.
Тады я зразумеў, што я знаходжуся ў падвале глыбока пад зямлёй, дзе ніжэй столі і, відавочна, трошкі вышэй над узроўнем зямлі было падоўжанае вузкае акно, праз якое магло прабіцца да мяне трошкі дзённага святла. Да гэтай шчыліны зняволены мог бы дабрацца толькі з дапамогай драбін, туды нават яго галава не магла б пралезці.
Мой падвал быў досыць доўгі, надзвычай вузкі, так што ў адным яго месцы, над узгаданым вышэй акном, дзе быў размешчаны сяннік, мая галава і ногі абапіраліся аб супрацьлеглы доўгі мур, за якім у такіх самых падвалах, верагодна, знаходзіліся мае суседзі, якія праз стук жадалі пазнаёміцца са сваімі новымі таварышамі па шыбеніцы. 3 другога боку, гэтага ж падвала знаходзіліся дзверы з маленькім акенцам і жалезнымі кратамі, з-за якіх часта паказваўся твар салдафона з варты, што ўважліва зазіраў у памяшканне, дзе знаходзіўся небяспечны паўстанец.
Два разы на дзень з грукатам адмыкаліся дзверы вязніцы, а ў камеру ўваходзіў ключнік і некалькі чалавек персаналу, каб праверыць, ці ўсё ў парадку, і для таго, каб выдаць арыштаванаму кавалак хлеба і збан вады. Калі я першы раз убачыў гэты агляд, у мяне запыталі, ці ёсць у мяне апетыт і ці хачу я папіць свежай вады, бо выдадзеныя порцыі не былі кранутыя. Мне захацелася вады, каб наталіць смагу, якую я ўвесь час адчуваў, але гэта атрымалася ў мяне з цяжкасцю, бо збан быў занадта цяжкі і не хапала кубка ці шклянкі. Гэтая інспекцыя з цікавасцю назірала, як я хістаўся на ложку і, адыходзячы, вяла сакрэтныя перамовы.
У гэты ж дзень з’явіўся доктар, агледзеў мяне і, напісаўшы рэцэпт, загадаў шпітальнаму работніку, які быў з ім кожны дзень, даваць мне лекі. Я зразумеў, што гэта адбылося дзякуючы ўмяшальніцтву інспекцыі, а яшчэ маскалі хацелі вярнуць мне забранае здароўе таму, што хворага вешаць нельга.
Акрамя лекаў мне сталі даваць пажыўную страву, паволі павялічваючы яе порцыю, дзякуючы чаму мае сілы вярнуліся настолькі,
што праз дзесяць дзён мяне вывелі на паверхню і пацягнулі ў следчую камісію на правядзенне допытаў.
Камісію ўзначальваў генерал Весяліцкі476 — як я пазней даведаўся, чалавек вельмі далікатны ў дачыненні да правапарушальнікаў, — які, убачыўшы мяне зусім аслабелым, загадаў паставіць для мяне крэсла і, імкнучыся выклікаць у мяне жаданне адказаць на зададзеныя пытанні, нават пачаставаў мяне сігарай. Я не мог скарыстаць яго добры жэст, бо ўвогуле не паліў. Пытанні датычыліся складу паўстанцкай арганізацыі і прозвішчаў асоб, якія ёй кіравалі. Падобныя допыты цягнуліся некалькі дзён. Хацелі даведацца пра тых, хто быў у маім лагеры. Я растлумачыў генералу Весяліцкаму, што ў ім былі толькі жаўнеры і я не мог цікавіцца іх прозвішчамі, у сваю чаргу, ніводнага афіцэра пад маім камандаваннем не было. На гэта мне сказалі, што ў маім лагеры знаходзіўся маёр. Падазраючы, што ён быў засланы маскалямі, я адказаў, што ён прыбыў у апошні момант у мой лагер і што я не меў часу перамовіцца з ім, а таксама надаць яму афіцэрскую пасаду; зрэшты, мой атрад быў настолькі малаколькасны, што нават памочнік быў непатрэбны. На гэтым скончыліся мае паказанні.
Пасля я быў пастаўлены перад ваенным судом, які складаўся з афіцэраў Паўлаўскага кавалерыйскага палка477, апранутых у высокія каўпакі смешнай формы, якія рабілі іх падобнымі на арлекінаў. У час доўгага паседжання гэтага суда ў вялікай зале з удзелам вялікай колькасці афіцэраў, пісараў і чыноўнікаў мне быў зачытаны адзінагалосна падтрыманы прысуд, які выракаў мяне на пакаранне павешаннем.
Аўтары рашэння, якім, без сумневу, было загадана, каб яно было менавіта такім, з цікавасцю ўзіраліся ў мой твар, жадаючы ўбачыць, якое ўражанне гэта выклікала ў мяне. Можа, некаторыя з іх — калі не былі маскалямі, якія і не мелі нянавісці да палякаў, — адчувалі згрызоты сумлення, разумеючы няслушнасць вынесенай імі пастановы і адсутнасць смеласці выказаць супрацьлеглую думку. Фактам з’яўляецца тое, што суддзі не ведалі пра тое, што я ўдзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Лангевіча і пра побыт у Генуэзскай школе, а таксама пра ўдзел у перадпаўстанцкіх дэманстрацыях на Літве. Было вядома толькі тое, што я заставаўся ў Румыніі нібы ў сувязі з сямейнымі непаразуменнямі, якія не мелі нічога агульнага з палітыкай.
Вышэйапісаныя факты пацвярджаюць, што суд не меў падстаў асуджаць мяне на смерць, тым больш не лічыць мяне вайскоўцам яны мелі права, бо дырэкцыя Інжынернага вучылішча ў Пейярбургу, каб пазбегнуць скандалу, звязанага з маімі ўцёкамі за мяжу, выдала загад аб маім выключэнні ў сувязі з нез’яўленнем у тэрмін на апошнія экзамены. Але Мураўёва не цікавілі дэталі, ён прыспешваў суддзяў, каб тыя дастаўлялі яму ў час неабходную колькасць «корму» для шыбеніц.
Вярнуўшыся ў турму, я атрымаў доўгачаканы адпачынак пасля пакутаў доўгіх судовых цырымоній, кідаючыся на свой ложак і прыціскаючы распаленую гарачкай галаву да вільготнай сцяны. Я атрымаў асалоду ад мілага адпачынку з адчуваннем, што ён будзе ўжо апошнім на гэтым свеце. Я быў перакананы, што калі не сёння, то заўтра раніцай вынесены вырак будзе выкананы. Калі думаў пра агідную аперацыю, якой падвергнуся, перада мною зданямі паўставалі жорсткія твары выканаўцаў, змагаючыся з якімі і адпіхваючы ад сябе, вяртаў прытомнасць. Тады я адчуваў, што трэба падрыхтавацца да споведзі і прычашчэння, разлічваючы на прыбыццё каплана. Але замест яго прыбыў афіцэр жандармерыі і некалькі жаўнераў, які выцягнулі мяне на свежае паветра.
Я прагна глытаў яго, жадаючы ім наталіцца, думаючы, што экзекуцыя, якая павінна адбыцца хутка, пазбавіць мяне дыхання. Мяне здзіўляла толькі тое, што маскалі адмовілі мне ў паслугах каплана. Мяне запхалі ўсярэдзіну замкнёнага з усіх бакоў экіпажа, а за мной залез туды афіцэр жандармерыі, пасля чаго дзверы зачыніліся, пазбаўляючы святла, якое прабівалася праз два акенцы і дазваляла абнаўляцца недастатковай колькасці паветра, якога так моцна прагнуў. Я хацеў наблізіцца да аднаго з іх, робячы намаганне, але неміласэрны жандар не дазволіў мне гэтага зрабіць.
Падарожжа па гарадскіх вуліцах доўга цягнулася па бруку, выклікаючы асаблівы грукат, а частыя, занадта моцныя скалананні прыводзілі маю нервовую сістэму, сапсаваную цалкам, да страты раўнавагі. Думаючы, што падаю, хапаўся за жандара, а ён хапаў мяне сваімі дужымі рукамі, думаючы, што я хачу ўцячы, не ведаючы, што мяне збілі прыкладамі і я не маю сілы, каб ажыццявіць такога кшталту план.
Пасля таго як брук скончыўся, экіпаж паволі паехаў па пясчанай паверхні далёка за горад. Калі ён спыніўся, я змог зарыентавацца,
дзе мы апынуліся, пазнаючы цудоўныя мясціны Пагулянкі478. Перад мной раскінуўся вялікі будынак шпіталя ў суседстве з сасновым лесам і недалёка ад узбярэжжа Віліі4”.
Пасля таго як мяне завялі туды, я быў размешчаны ў асобнай палаце на другім паверсе. Пазней я даведаўся, што гэты цывільны шпіталь цяпер прызначаўся для хворых паўстанцаў. Мяне змясцілі ў вялікай палаце з двума вокнамі, адно з якіх было нядаўна замураванае, а каля другога знаходзіўся жаўнер, узброены вінтоўкай з прымацаваным да яго штыком. Да акна не паспелі прымацаваць жалезныя краты; я зразумеў, што менавіта таму сцераглі. За дзвярамі з маленысім акенцам знаходзіўся другі жаўнер, які павінен быў сцерагчы мяне, няздатнага да ўцёкаў.
Акрамя ложка, мякка пасланага і прыстойна засланага, а таксама вялікай падушкі, іншай мэблі ў вялікай палаце не было. He было нават табурэта, таму хворы вымушаны ляжаць і сядзець толькі на ложку. Я не мог зразумець прычыны гэтага раскошна засланага для мяне ложа, сеўшы на якое я меркаваў, ці не звязана гэта з вялікай дабрынёй маскалёў, якія хочуць даць добра адпачыць шыбеніку ў апошні момант перад яго пакараннем.
Для канстатацыі, наколькі вольна я магу рухацца па маёй вялікай палаце, вырашыў — нягледзячы на мой яшчэ слабы стан — абысці яе без нічыёй дапамогі. Калі я наблізіўся да дзвярэй, зразумеў, што мой вартаўнік толькі варухнуўся, не робячы ніякай заўвагі; адваротнае адбылося, калі даходзіў да акна з намерам зірнуць праз яго, ведаючы, што адтуль адкрываецца від на Вілію, а за ёй на Звярынец480; вартаўнік папярэдзіў мяне, каб болей я не рабіў крока наперад, пагражаючы ўжыць пры неабходнасці штык. Варта змянялася кожную гадзіну.
Вечарам да мяне прыйшоў доктар, агледзеў мяне і загадаў даваць мне выпісаныя лекі, якія рэгулярна мне даваліся. Я не мог зразумець, чаму яны робяць паслугу асуджанаму ўжо з аб’яўленым выракам да павешання, якое павінна было выканацца неадкладна. Магчыма, было прынятае рашэнне аб памілаванні? У такім выпадку я не мог зразумець, чаму гэта трымаюць ад мяне ў сакрэце.
На працягу рэшты дня і позняй ночы я быў у вар’яцтве, дапускаючы розныя варыянты і чакаючы святара, каб апошні раз паспавядацца. Аж пакуль, стомлены, не заснуў так моцна, што, нягледзячы на выкрыкі падчас змены варты, праспаў усю ноч аж да белага дня. Расплюшчыўшы вочы, я здзівіўся, што яшчэ знаходжуся на гэтым
свеце, не ў стане зразумець сэнс свайго выраку, які асуджаў мяне на смерць, а таксама прычынаў адцягвання экзекуцыі.
Здаровая атмасфера гэтай ваколіцы, лекі і добрая ежа выклікалі зразумелы ўплыў на папраўку знявечанага здароўя, нягледзячы на пачуццё неспакою, звязанага са штодзённым чаканнем смерці. Праз некалькі дзён у мяне аднавіліся сілы настолькі, што мог вольна шпацыраваць па палаце і паднімаць уверх плечы, спрабуючы абедзвюма рукамі на схуднелай шыі, наколькі лёгка можна заціснуць пятлю, каб адразу быць павешаным, у выніку чаго мае каты былі б пазбаўленыя ад падвойнага клопату, а я — ад падвойных пакутаў.
Часта дзверы маёй шпітальнай турмы раптоўна адчыняліся для афіцыйных асоб, сярод якіх, акрамя маскалёў, часам былі таксама прадстаўнікі замежжа, відавочна з дыпламатычных місій, жадаючы ўбачыць, як выглядае адзін са схопленых военачальнікаў паўстання, відавочна думаючы, што ўсе яны падобныя адзін на аднаго. Наведвальнікі час ад часу пыталіся ў мяне, ці не жадаю чаго-небудзь, я прасіў кнігу ддя чытання. Гэтая просьба была выкананая. Маскалі знайшлі ў разрабаваных віленскіх бібліятэках два вялікія тамы пра прастытуцыю ў Парыжы, якія на наступны дзень былі мне перададзены. Хоць тэма, якая разглядалася ў гэтай навуковай працы, была вельмі цікавая, аднак яна не адпавядала маёй кампетэнцыі. Аднак я чытаў з захапленнем, рад быў, што ў мяне ёсць занятак і магчымасць практыкавацца ў французскай мове. Тады я прыйшоў да высновы, што маральнае падзенне жанчыны, якая ідзе ў прастытуцыю, амаль заўсёды звязана з нэндзай. Падобныя візіты, а таксама наведванне доктара разнастаілі маю адзіноту.