Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Я ведаў, што ў мяне ёсць арганізацыйны талент і ўменне хутка трэніраваць паўстанцкія атрады ўжываць зброю, робячы іх мабільнымі, здольнымі шарагавацца ў калоны і змяняць шыхты пад польскія каманды, што ўзняло веру жаўнера ў яго веды, патрэбныя для перамогі. Я ведаў, што я маю талент да вынаходніцтваў у выпадку патрэбы, што таксама часта з поспехам выкарыстоўваў на практыцы471.
Доўгі час мяне мучыла гэтая бяда, якая перашкаджала мне здзейсніць вялікі паход, але, зразумеўшы, што з гэтым нічога нельга зрабіць, я вырашыў трываць цяперашняе становішча і радавацца таму, што атрымалася выратавацца ад небяспекі паразы на адкрытым полі і ў пару схавацца ў вялікім лесе, дзе бяспечна змагу распачаць далейшую працу па стварэнні многага з нічога ў надзеі знайсці іншую магчымасць для стварэння вялікай арміі. У любым выпадку, нам, ініцыятарам паўстання, нельга апускаць рукі
і дэманстраваць абыякавасць, страчваючы вытрымку, неабходную для таго, каб пераможна выйсці з сітуацыі, у якой мы апынуліся.
Падмацаваўшыся гэтай пастановай, я загадаў пабудзіць сонны лагер, каб у час выйсці ў далейшую дарогу і прыбыць на начлег у Расолішкі, адкуль мы будзем працягваць нашу дзейнасць.
Пасля двухгадзіннага маршу і калі мы, ідучы адзін за адным, пераходзілі праз дрыгву вялізных балот, якія акалялі з гэтага боку Расолішкі, мне паведамілі праз пасланца з ар’ергарда аб з’яўленні ворага, які ідзе за намі хуткім крокам. Гэтая навіна мяне моцна ўзрадавала, бо мы знаходзіліся ў канцы гаці, гэта была адзіная сцежка, па якой можна было перайсці багну, ды яшчэ толькі адзін за адным, мы мелі час сфармавацца на ўскрайках лесу, расцягваючыся ад сцяжынкі направа і налева, каб схаваныя за пнямі тоўстых дрэў нашы выдатныя стралкі маглі крыжавым агнём паспяхова абстрэльваць маскоўскіх смельчакоў, якія ішлі на нас, тых, у каго не было мячоў, пра што, відавочна, ведалі, бо інакш не наважыліся б лезці ў вялікі лес з намерам нас атакаваць.
Хутка пасля таго, як сцежку, якая была каля кіламетра даўжынёй, прайшоў наш ар’ергард, з’явіўся вораг, абстрэльваючы нас з карабінаў і праходзячы адзін за адным наперад. У мяне атрымалася ацаніць сілы ворага на адну роту пяхоты, якая мела прыкладна 100 чалавек, гэта значыць у два разы болей, чым у нас. Я, у сваю чаргу, камандаваў расстаноўкай атрада з дапамогай маіх афіцэраў, каб распачаць перакрыжаваны абстрэл з дубальтовак, упэўнены, што ніводнага з маскалёў не пушчу жывым за балота, і калі яны не ўцякуць, то ўсіх смельчакоў пастраляюць нашы жаўнеры і афіцэры, якія былі паляўнічымі першага гатунку. У нас быў добры шанец атрымаць перамогу, якая падбадзёрыла б мой лагер. Я хацеў толькі падпусціць маскалёў бліжэй да нас, каб у адпаведны момант даць сігнал для пачатку абстрэлу.
У той час маскалі, сабраўшыся за балотам у чаканні, калі падыдзе іх чарга ступіць на вузкую сцежку, увесь час нас абстрэльвалі. У момант, калі трубач абвясціў пачатак перакрыжаванага агню па некалькіх маскалях, блізкіх настолькі, што можна было страляць, недалёка ад той пазіцыі, якую займаў маёр, упаў смяротна паранены адзін з нашых таварышаў. Гэты сумны выпадак уразіў яго дзясятку, ён пачаў крычаць з жахам: «Уцякайце, уцякайце!», і яны імгненна кінуліся наўцёкі, выклікаючы пярэпалах ва ўсім атрадзе. Марна я прасіў іх застацца; пагрозы і мальбы не былі па-
чутыя, мяне адштурхнулі свае. Паніка, жахлівая невылечная хвароба, перамагла ўсе фізічныя і маральныя перашкоды. Маёр стаў военачальнікам пярэпалаху, пракладаючы дарогу ў бездань майму атраду, што па большасці сваёй складаўся з сыноў памешчыкаў і інтэлігенцыі, якія пад уздзеяннем панікі не маглі разумець, што яны робяць. Я бачыў пад Грахавіскамі, як дакладна гэтаксама ўцякалі маскалі і падалі трупамі, нават не параненыя стрэлам.
Я не паспеў азірнуцца, як застаўся адзін. Ісці за ўцекачамі я не мог, бо як военачальнік атрада паступіў бы подла; я быў абавязаны бараніцца ад ворага да апошняга, каб ратаваць гонар, які належыць нам усім472.
У мяне для гэтага быў рэвальвер і палаш. Цішыня вакол змусіла павярнуцца ў бок, адкуль чакаўся напад маскалёў, але і там я нікога не ўбачыў. Уцякалі і яны, спалоханыя гоманам і крыкам групы маёра, думаючы, што рыхтуецца небяспечная засада. Было несумнеўным, што адначасова з нашай панікай узнік пярэпалах і сярод іх. Усе ўцяклі! Я застаўся абсалютна адзін, страціўшы таварышаў і ворагаў адначасова.
Расчараванне і сапраўдная роспач агарнулі мяне: я бадзяўся па пакінутай пазіцыі, у роспачы думаў аб перажытай бядзе, якая адкрывала шлях да самазабойства альбо вар’яцтва, але, падумаўшы, што яшчэ не ўсё загінула і што я змагу выкараскацца, вырашыў дачакацца раніцы, каб вырашыць, што рабіць далей. Я натыкаўся на пакінутыя плашчы і нават на некалькі стрэльбаў, кінутых, каб уцякаць было лягчэй.
У гэтай вандроўцы я натрапіў на адзіную ахвяру майго лагера, смяротна параненага жаўнера; толькі ён застаўся героем, і ўсе астатнія павінны яму зайздросціць. Я закрыў яму вочы, паклаў рукі на грудзі і даў развітальны пацалунак, вырашыўшы загадаць жыхарам Расолішак на наступную раніцу пахаваць яго ў пясчанай зямлі каля сцежачкі, якая вядзе да іх вёскі, каб мінакі аддавалі належную пашану герою, загінуламу ў баі за бацькаўшчыну, кідаючы букет кветак на яго магілу.
Ноч была прыгожая; я правёў яе, абапершыся аб тоўсты пень дрэва, адганяючы сон, які мяне марыў і выклікаў страшныя прывіды наяве. Пасля таго як развіднела, я знайшоў схоў у пустым дубе, дзе пакінуў свой палаш за непатрэбнасцю ў далейшай дарозе, і адправіўся шукаць часовае жытло ў якім-небудзь памешчыцкім двары, дзе я мог бы абдумаць сваю далейшую,
больш шчаслівую дзейнасць. Я пакіну пры сабе толькі рэвальвер для абароны.
Праз паўгадзіны маршу я выйшаў з лесу на ўробленыя палі Расолішак, а адначасова з усходам сонца я падышоў да дамка, дбайна збудаванага ўмелымі майстрамі, ён быў з вокнамі, а гэта рэдка здаралася ў гэтай частцы Літвы, дзе вясковыя хаты былі курныя, а будова, да якой я наблізіўся мела комін, з якога спакойна ў соннай смузе выходзіў высокі слуп дыму.
У гэтым паселішчы я застаў трох жанчын, занятых выпяканнем хлеба ў моцна распаленай печы. Пасля прывітання, я сказаў, што прыйшоў у госці, і прашу, каб мяне пакармілі, бо голад даўно мяне апанаваў. Маладосць брала сваё і абвастрала апетыт нават у самыя трагічныя моманты. Ласкавыя і ветлівыя гаспадыні запрасілі мяне на сняданне, прыгатаванае — як яны патлумачылі — для іх мужоў, якія займаюцца лясніцтвам і павінны хутка прыбыць, а адна з іх, не марнуючы часу, пачала рыхтаваць стол і тапчан каля яго, на якім я павінен быў утульна сядзець.
Нядоўга трэба было чакаць прыбыцця гаспадароў і прыгатавання пшанічных блінцоў з кіслым малаком, у вялікай колькасці прынесеным у збанку і пералітым у вялікія місы разам з тоўстым слоем смятаны. Для госця на стол паставілі разнастайныя прысмакі, мёд і сушаныя плады.
Адзін з ляснічых пакінуў хату, сказаўшы сваім таварышам, каб яго не чакалі на сняданак, бо ён павінен вырашыць неадкладнае пытанне, якое можа забраць у яго шмат часу. Хутка пасля гэтага мы ўселіся за стол, адразу пасля таго, як з печы дасталі пахучыя пшанічныя бліны, усе былі галодныя, таму елі іх вельмі хутка, а жанчыны ветліва нас абслугоўвалі. Хутка скончылася застолле, і ў момант, калі госця частавалі ўжо прысмакамі, у хаце з’явіўся трэці ляснічы ў суправаджэнні двух мужыкоў і, звяртаючыся да мяне, папрасіў, каб я меў ласку прачытаць ліст, атрыманы ўчора, бо прысутныя тут не ўмеюць чытаць і пісаць.
Жадаючы задаволіць просьбу, я падняўся з-за стала і хацеў узяць працягнутую мне паперу, але адначасова з гэтым я быў схоплены з двух бакоў, ззаду адным з прыбылых мужыкоў, а спераду ляснічым з другім прыбылым, якія мяне схапілі за галаву і шыю, намагаючыся прыдушыць. У адно імгненне я быў абязволены і звязаны прыгатаванымі для гэтай аперацыі шнурамі, звязаныя
назад плечы не давалі мне магчымасці абараніць сябе, бо кожны неасцярожны рух прыносіў мне боль.
Злачынства было выкананае з вялікім поспехам, згодна з планам, прыгожа распрацаваным хітрымі мужыкамі. Мне ніколі не прыходзіла ў галаву, што нешта падобнае можа здарыцца на Літве, бо ведаў, як жорстка пераследваліся і ўціскаліся тут мужыкі і як моцна ненавідзелі яны маскалёў.
Перад тым як я пакінуў край у 1860 г., знаходзячыся ў пастаянным кантакце з людам падчас падрыхтовак да паўстання ў гэтай самай ваколіцы, дзе цяпер адбылося страшнае злачынства, лічыў я і іншыя суўдзельнікі таксама, што мясцовыя мужыкі не толькі будуць сімпатызаваць паўстанню, але і возьмуць у ім актыўны ўдзел. Таму я быў упэўнены, што мне нішто не пагражае і што злачынства, якое б знішчыла ўсе непарушныя правілы гасціннасці, тут проста немагчымае.
Я ўпэўнены, што з гэтага моманту ніколі і нідзе літоўскі мужык не падняў рукі на інтэлігенцыю і шляхту і што на маім прыкладзе ажыццявілася першы раз такога кшталту злачынства, учыненае сваімі, раптоўна пераробленымі ў сапраўдных маскалёў. Я таксама ўпэўнены, што ператварэнне гэтае магло адбыцца толькі пад уплывам трох ляснічых, якія заставаліся на дзяржаўнай службе і змаглі дрэнна паўплываць на двух мужыкоў, што ўдзельнічалі ў маім захопе. Магчыма, што папера, якую выкарысталі як прынаду, каб мяне затрымаць, заключала ў сабе загад маскалёў лавіць паўстанцаў.
У любым выпадку пэўным з’яўляецца тое, што нідзе да гэтай пары на ўсёй тэрыторыі Літвы, дзе шмат мужыкоў актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні, а былі і такія, якія стаялі на іх чале, sa­xony паўстанца мужыком не адбылося. I ніхто, а таксама я не меў падстаў хавацца ад іх і падазраваць у дрэнных намерах. Я таксама ўпэўнены, што Расолішкі з’яўляліся адзіным паселішчам на ўсім абшары Літвы, здольным на гэта, і што ніводная іншая вёска гэтага патрыятычнага краю нічога падобнага да гэтай пары не здзейсніла, а калі б у будучыні тэрор Мураўёва мог паўплываць на пераўтварэнне мужыкоў у яго катаў, застанецца фактам тое, што ў Расолішках было здзейсненае першае злачынства такога кшталту473.
Аправіўшыся ад шоку, я прамовіў да падлюг, — якія, спустошыўшы мае кішэні, узіраліся ў знойдзеную там здабычу, гэта быў рэвальвер, гадзіннік, трошкі грошай і занатоўкі, дзякуючы якім