Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пасля таго як мой туалет быў скончаны, з мяне сарвалі вопратку і бялізну, якую ў мяне канфіскавалі, а ўзамен мне падаравалі новенькі гардэроб, здабыты на вялікіх складах. Мне была выдадзена кашуля з сукна, якое выкарыстоўвалі для вырабу мяхоў, шарачковыя штаны самага ардынарнага вырабу, які існаваў у Расіі, з тоўстым шнурам, зацягнутым у палатняную падкладку зверху, які служыў для іх замацавання на поясе. 3 такога ж матэрыялу была пашытая верхняя вопратка — ні пра якую ніжнюю нават не было размовы, — доўгая аж да пят, мела тры гузішчы для зашпільвання на грудзях, неахайна прышытыя, тым не менш яны называліся гузікамі. На спіне гэтага ўбору, які служыў коўдрай і парасонам, а таксама ва ўсіх магчымых жыццёвых выпадках, былі выразаныя літары рускага алфавіта К і Р, гэта значыць К і R, першыя літары слоў «каторжные работы», на падкладцы з чырвонага сукна, для таго каб пазнаць асуджанага здалёк. Галаўны ўбор, проста пашыты з шарачковага сукна, не меў брыля і падкладкі.
Замест шкарпэтак выдадзена пара кавалкаў тоўстага палатна, каб катаржнік мог абкруціць свае ногі, якія абуваліся ў агромністага памеру лапці з доўгім шпагатам для прывязкі іх да ніжняй часткі штаноў крыжавым пляценнем, ствараючы сапраўдны pedes apostolorum*M. У дадатак была выдзеленая другая кашуля і яшчэ пара ануч, змешчаных у мяху вялікага памеру, для камплектацыі гардэроба сібірака. Пасля завяршэння метамарфозаў як у вопратцы, так і ў знешнасці мае каты ўзіраліся з усіх бакоў, захапляючыся сваімі вынікамі і чапляючы ахвяру, каб яе падражніць, назаліць і нацешыцца ўдосталь.
Канец гэтым здзекам прыйшоў з прыбыццём экіпажа, у якім мяне жандары адвезлі за горад у турму, дзе ажыццяўляўся збор асуджаных на Сібір паўстанцаў і дзе знаходзілася мая камера. Дагэтуль дадзеная турма служыла для крымінальных злачынцаў і цывільных асоб абодвух палоў дрэнных паводзінаў, прызначаных для засялення Сібіры; цяпер Мураўёў выкарыстоўваў яе для паўстанцаў.
Замест таго каб быць замкнёным у якой-небудзь камеры, начальнік новай турмы мяне выпусціў у шырокі двор, абнесены
вялікім мурам і знешняй аховай, маючы права колькі заўгодна шпацыраваць па ім, там я застаў вялікую колькасць землякоў, сабраных там раней. У сярэдзіне гэтага двара знаходзіўся вялікі двухпавярховы будынак, з яго вокнаў, якія не мелі кратаў, выглядалі твары арыштаваных. 3 дзвярэй таксама выходзілі на двор, а з двара ўвесь час уваходзілі арыштанты, ствараючы ўражанне, што яны карыстаюцца поўнай свабодай.
Маскоўскія ўлады, хоць добра ахоўваліся высокімі мурамі і шматлікай вайсковай аховай звонку і той, што знаходзілася на ўваходзе ў турму, хацелі даказаць арыштаваным, якія рыхтаваліся да падарожжа, што за даўнейшыя іх злачынствы кара ўжо ажыццяўляецца, а новых правапарушэнняў яны не здзейснілі, каб сурова сябе з імі захоўваць. Пры гэтым яны хацелі прадэманстраваць арыштантам, што ўлады ставяцца з даверам да іх лаяльнасці.
Некаторыя з землякоў, пазнаўшы ў маёй асобе новага таварыша па выгнанні, прыбеглі, каб даведацца, хто я і як мяне завуць. Хутка пасля гэтага ўсе зблізіліся, каб пазнаёміцца і навязаць сталы кантакт. Я адразу стаў знаёмым для ўсіх, а было іх пару сотняў, складаліся яны з людзей розных сацыяльных груп, рознага ўзросту, апранутых па-еўрапейску і ў народных строях, былі таксама катаржнікі, апранутыя ў падобную да маёй вопратку, некаторыя з іх цягалі ланцугі, прымацаваныя да нагі. Гэты былі паўстанцы, асуджаныя на цяжкія працы, якія не мелі шляхецкіх каранёў.
У гэтай грамадзе было некалькі князёў і нашых жанчын. Гасцінныя таварышы ўзялі ў мяне мех з рэшткай майго гардэроба, і мы пайшлі ў памяшканне, прызначанае для нас, дзе пакінуты мех будзе з’яўляцца знакам, што месца занята мной на начлег. Пасля гэтай фармальнасці я быў абсалютна вольным у далейшых дзеяннях у болыпай ступені, чым раней.
Сонца сённяшняга дня яшчэ знаходзілася высока над гарызонтам, калі я перажыў найвышэйшую асалоду, дазволеную перажыць смяротніку, пасля цяжкіх выпрабаванняў, якія мне давялося перажыць, я апынуўся ў абдымках маці. Прысутнасць малодшай сястры дадало прыемнасці. Гэтыя дарагія мне асобы, атрымаўшы дазвол генерала Весяліцкага, прыехалі ўбачыць мяне, выратаванага ад шыбеніцы, пра тое, што адбылося гэта дзякуючы маёй маці, я даведаўся ў тую ж хвіліну.
За тры дні да гэтага было абвешчана аб тым, што сёння мяне павінны павесіць, мая маці была ў адчаі. Тады адзін прыязны
адвакат ёй падказаў, што ёсць магчымасць выратаваць мне жыццё за вялікую ўзнагароду. He маючы наяўных грошай, мая маці хутка прадала хатняе серабро і розныя каштоўнасці на 9000 рублёў, перададзеных пры пасярэдніцтве таго ж адваката генералу Весяліцкаму ддя майго выкупу.
He хачу цяпер прыніжаць вартасць сімпатыі, праяўленай да мяне гэтым генералам на працягу майго арышту. Магчыма, без гэтых грошай ён не змог бы атрымаць памілаванне ад Мураўёва, бо хабар быў неабходны, каб задаволіць па заведзеным сістэмай парадку, зграю чыноўнікаў, якія карыстаюцца момантам набіць кішэні і ўзбагайііша. Верагодна і тое, што Мураўёў і Весяліцкі не мелі патрэбы атрымліваць прыбытак ад хабару, карыстаючыся канфіскаванымі ў вялікай колькасці зямельнымі ўладаннямі на Літве, шчодрай рукой раздаваных царом сваім верным паслугачам.
Акрамя абяцання Весяліцкага, дадзенага маёй маці, што ён перадасць мне залаты алтарык, яна не супакойвалася на працягу гэтых трох дзён, бо баялася падману. Цяпер я даведаўся, што ў суправаджэнні сястры Разаліі досвіткам хадзіла на Лукішскі пляц485, каб спраўдзіць, ці адбываецца будаўніцтва шыбеніцы, а рэшту дня гэтыя прыгнечаныя жанчыны праводзілі ў спробах выратаваць маё жыццё з дапамогай уплывовых людзей і ў вандроўцы на Закрэнт486, каб пільнаваць мой вываз са шпіталя і не прапусціць гэты момант.
Цяпер маці, канчаткова ўпэўніўшыся ў выратаванні сына, нягледзячы на разуменне майго сумнага лёсу катаржніка, асуджанага на працы ў Нерчынскіх рудніках і небяспеку пераадолення далёкага шляху, лічыла сябе ў гэты момант самай шчаслівай істотай, абдымаючы выратаванага сына. Разам з ёй радавалася сястра Разалія, гатовая на ахвяры дзеля брата. Гэта быў асаблівы момант у нашым жыцці.
3 захадам сонца мы вымушаны былі развітацца, бо перад гэ, тым госці згодна з рэгламентам павінны былі пакінуць турму. Mae дарагія мяне ўпэўнілі, што на наступны дзень паўтораць візіт, і ён будзе яшчэ даўжэйшы за сённяшні, яны мелі дазвол ад генерала, нашага апекуна, на штодзённыя наведванні аж да таго дня, калі я павінен буду пакінуць Вільню перад высылкай у Сібір.
У майі быў час перад сённяшнім расстаннем перадаць мне вялікі мех, напханы вопраткай і бялізнай, з якіх пэўная частка —
згодна з атрыманай цыдулкай — была прыгатаваная для мяне ў адпаведнасці з маімі памерамі, а рэшту я павінен быў падзяліць сярод выгнанцаў, якім найбольш гэта было неабходна. Таксама мне перадалі, што заўтра будзе новы прывоз вопраткі, сабраны знаёмымі, занятымі гэтай дабрачыннай акцыяй. У Вільні даўно ўжо займаліся забеспячэннем ежай і больш адпаведнай вопраткай выгнаннікаў у Сібір.
Расійскі ўрад з гэтага пункту гледжання не рабіў перашкод, жадаючы пазбавіць сябе ад значных выдаткаў, якія амаль паўсюль з ахвотай прымала на сябе дабрачыннасць, а пачаўшы з Масквы з асаблівай адданасцю, з прычыны пераканання мясцовых жыхароў, што міласціна можа стаць магчымасцю атрымаць адпушчэнне ўсіх грахоў і запэўніць рай пасля смерці.
Застаўшыся адзін, я з дапамогай брамніка зацягнуў мех з вопраткай у турэмны двор, адкуль землякі яго перанеслі ў пакой, дзе мы павінны былі начаваць. Аказалася, што, акрамя маіх пажыткаў, было сабрана шмат рэчаў тых, хто ў гэтым меў найбольшую патрэбу, да якіх у першую чаргу залічваліся асуджаныя да цяжкіх прац, вопраткі, якая ім была выдадзеная, было недастаткова, у той час калі тыя, хто быў асуджаны на пасяленне ў сібірскіх вёсках і гарадах, апраналіся ў сваю асабістую вопратку, часам у дабротную і нават элегантную, а часцей зусім зношаную. 3 сённяшняй раніцы думалася, як будзем дзяліць вопратку, бо падчас візіту маёй маці жэрабя выпала на мяне і я атрымаў адпаведнае даручэнне, пра што і быў інфарміраваны.
Я не мог адмовіць, прасіў прызначыць некалькі памочнікаў, з якімі трэба было неадкладна скласці спіс асуджаных на цяжкія працы і тых, хто меў патрэбу і да іншых катэгорый. Пасля ўжо пры святле свечак з лою мы раскрывалі мяхі, каб рассартаваць і прыгатаваць спіс бялізны і вопраткі. Доўга цягнулася гэтая праца. Я быў рады, што мне далі магчымасць зрабіць нешта на карысць землякоў; не адчуваючы стомленасці, я скончыў працу, вырашыўшы працягнуць падзел на золку, калі многія з тых, хто ўжо заснуў, прачнуцца.
Асуджаныя на высылку ў Сібір лічыліся расійскім грамадствам няшчаснымі, якіх трэба падтрымліваць міласшнай, у чым маскоўскі ўрад не рабіў перашкод, ён сачыў і імкнуўся, каб усе асуджаныя на высылку да пасялення і ў руднікі, дзе павінны будуць выконваць цяжкія працы, дайшлі да канца падарожжа здаровымі і здольнымі да працы.
Таму мы маглі дзяліцца падарункамі і апранацца ў ахвяраваную вопратку, а ўлады сачылі толькі за тым, каб асуджаныя на катаргу ў час маршу насілі верхнюю вопратку з чырвонымі літарамі на спіне, маючы на сабе пад ёй, што яны пажадаюць. Для высланых на пасяленне ў вёсках і пражыванне па гарадах нейкі вызначаны строй не існаваў, кожны мог апранаць, што яму падабалася. Пасля завяршэння падзелу дароў, чым усе былі задаволеныя, змянілася нязручнае адзенне катаржнікаў, якое перашкаджала ім нават падчас вольных рухаў па двары ў час шпацыру. У сувязі з тым, што пражыванне асуджаных у іх турэмных пакоях лічылася прыватным, дзе нават негліжэ было дазволенае, улады не перашкаджалі падборцы строяў.
Хутка катаржнікі склалі ў вялікі мех вопратку, выдзеленую дзяржавай, рэшту бялізны на змену і строі, атрыманыя ў дар. У такім выглядзе мы чакалі з’яўлення сваіх сваякоў і сяброў, якім можна было прыйсці да нас, бо гэта быў апошні дзень побыту ў Вільні, а заўтра мы павінны былі вырушыць у Сібір і правесці да гэтага адпаведную падрыхтоўку.
Пераапрануты, маючы на нагах боты і са зганьбаванай маскалямі галавой і тварам, я з’явіўся перад дарагімі мне асобамі, якія сёння прыбылі, каб наведаць і развітацца са мной. Яны зноў прынеслі падарункі для няшчасных землякоў і павесілі мне на шыю святую ладанку, у якую была зашытая сторублёвая банкнота, пра што шапнула мне на вуха мая маці. Гэта было заўважана ці нас падслухаў начальнік турмы, бо ён распароў ладанку і дастаў адтуль кантрабанду і неадкладна выгнаў няшчасную маці і сястру з турмы, кажучы, што іх трэба было б сурова пакараць і што дзякуючы выдадзенаму Весяліцкім дазволу на наведванне ён робіць ім паблажку. Намарна просьбай і плачам стараліся маці і сястра ўпрасіць гэтага чыноўніка. 3 раздзертым сэрцам яны вымушаны былі заўчасна пацалаваць мяне на развітанне.