Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
па прычынах адміністрацыйных альбо для таго, каб накарміць падарожнікаў. У выніку мы вельмі рана прыехалі ў Маскву.
Наша транспарціроўка ад чыгуначнай станцыі да аддзялення гарадской турмы, прызначанай для часовага размяшчэння выгнаннікаў у Сібір, ажыццяўлялася бакавымі вуліцамі, відавочна, каб пазбегнуць дэманстрацый мясцовага насельніцтва, верагодна, яшчэ болып варварскіх, баяліся выклікаць нападкі яшчэ больш небяспечныя, чым кіданне ў нас камянёў у Пецярбургу. Ахова спрытна кіравала намі, амаль незаўважна мы дабраліся вялікіх варотаў маскоўскай турмы, за якімі нам былі забяспечаныя недатыкальнасць і выратаванне. Мы мелі права радавацца, адначасова пераконваючыся, што расійскія турмы найлепш гарантуюць волю іх грамадзянаў.
Мы праходзілі праз вялікую колькасць падворкаў з усіх бакоў перапоўненых будынкамі розных памераў, скіроўваючыся да аддзялення, прызначанага для нашага размяшчэння. Мы не мелі права здзіўляцца, заўважыўшы вялікую колькасць брам, калідораў, скляпенняў, вуліц і завулкаў турмы, ведаючы, што матушка Москва, з’яўляючыся цэнтральным пунктам сусветнай няволі, мела ўсе правы ганарыцца цудоўна развітай турэмнай сістэмай, дзе ўсе катэгорыі зняволеных злачынцаў, іх ахова і адміністрацыя мелі адпаведнае і ўзорнае размяшчэнне.
Агульны гоман і хуткая змена тонаў стваралі ў гэтай вялікай замкнёнай прасторы асаблівы настрой і атмасферу. Праклёны, лаянка даляталі з-за жалезных кратаў, іх кідалі замкнутыя за імі спалатнелыя злачынцы, змешваючыся з лаянкай арыштантаў, якія шпацыравалі па падворках, менш сувора пакараных, з іх смехам, спевамі і выкрыкамі варты вайсковай аховы ў час змены. Да гэтай сумятні дадаваліся рух адміністрацыі, загады наглядчыкаў, прыгатаванне і разнос страў.
Тыдзень мы заставаліся ў маскоўскай турме, гэта было неабходна для падрыхтоўкі далейшага падарожжа ў Сібір і забеспячэння нявольнікаў неабходнай асенняй і зімняй вопраткай, бо лета ўжо канчалася, а склады з такога кшталту матэрыяламі тут змяшчаліся ў вялікай колькасці. Асобная камісія забяспечвала нас вопраткай згодна з памерамі кожнага з нас, сярод якой былі кароткія кажушкі з аўчыны. Высокія чыноўнікі правяралі, ці добра праходзіла падрыхтоўка, бо ўрад не хацеў, каб асуджаныя на высылку ў Сібір загінулі ад халадоў з прычыны адсутнасці цёплай вопраткі, лічачы
яго неабходным матэрыялам для засялення і дастаўкі працоўных рук на рудніках. Таксама стараліся добра нас карміць, размяшчалі ў вялікіх залах, дзе мы маглі свабодна выспацца на шырокіх тапчанах, зручна размясціўшы пажыткі і вопратку.
Такім чынам нас хацелі запэўніць, што пасля прысуду ўрад не мае дрэнных намераў, што хоча і далей апекавацца намі, лічачы, што за мінулае яны ўжо паквіталіся. Мы таксама маглі свабодна шпацыраваць па вялікім турэмным двары, звяртаючыся да адміністрацыйных уладаў, калі гэта было неабходна. Нам рабілі розныя палёгкі, жадаючы, каб мы захавалі добрыя ўспаміны аб побыце ў старой сталіцы ўсёмагутнай няволі.
Іншая камісія была занятая падрыхтоўкай спецыяльных лістоў накшталт пашпартоў, дзе ў дэталях апісваліся нашыя твары і асаблівыя прыкметы, а таксама рост кожнага індывіда, вымераны з вялікай дакладнасцю спецыяльным інструментам. Гэтыя лісты пад назвай «статейные спнскн»493 перадаваліся афіцэрам, якія асіставалі ў нашым падарожжы, суправаджалі арыштантаў ад пачатку да яго канца. Калі хто-небудзь уцячэ і яго схопяць, гэтыя лісты служылі для канстатацыі асобы. Адміністрацыя турмы павінна была падрыхтаваць усё неабходнае для адпраўкі партыі асуджаных у далейшую дарогу да Сібіры, якая павінна была адбывацца пехатой, бо за Масквой яшчэ не існавала чыгункі.
Застаючыся ўвесь час разам з перыяду знаходжання ў віленскай перасыльнай турме, у падарожжах чыгункай і цяперашнім тыднёвым побыце ў Маскве, мы ўсё лепш знаёміліся адзін з адным, ведаючы, што неразлучна мы павінны пераадолець усё нашу далёкую дарогу. Гэтыя абставіны змушалі нас навязваць як мага мацнейшыя кантакты. Сярод нас хутка ўтварыліся групы, якія грунтаваліся на блізкіх умовах выхавання і грамадскага строю і адчувалі маральны абавязак аб’яднацца ўсім у адно нацыянальнае цэлае для падтрымкі патрыятычнага духу, грамадзянскіх абавязкаў, ратуючы ад падзення менш адукаваных, каб яны сталі больш карыснымі, калі лепшы лёс дазволіць ім вярнуцца на любую радзіму.
Яшчэ падчас нашага побыту ў маскоўскай турме ўзнікла патрэба вырашыць непрыемнае пытанне адносна прыняцця намі, польскімі паўстанцамі, міласціны, шчодра раздаванай маскалямі ўсім гнаным у Сібір, для чаго нас запрасіла да сябе турэмнае начальства. Маскалі былі цвёрда ўпэўненыя, што дзякуючы міласціне
можна атрымаць адпушчэнне ўсіх грахоў, а асабліва несумленна атрыманых капіталаў.
Мы бачылі ў доўгіх турэмных залах арыштантаў, пастаўленых у два шэрагі, паміж якімі паволі прасоўваліся шматлікія дабрачынныя людзі абодвух палоў, даючы міласціну направа і налева, дастаючы з кашоў, якія неслі лёкаі, скруткі з медзякамі альбо сярэбраныя манеты і папяровыя рублі. Гэтая дабрачыннасць, часта вельмі шчодрая, дазваляла кожнаму з вязняў назапасіць некалькі дзясяткаў і нават сотняў рублёў, што дазваляла палепшыць матэрыяльнае становішча вязня на вельмі доўгі час. Цяпер трэба было вырашыць пытанне, ці добра прымаць гэтую міласціну ад варожага нам народа, які нядаўна кідаў у нас камяні, а сёння мы павінны працягваць да іх руку. He ў многіх з нас быў вялікі запас грошай, некалькі дзясяткаў таварышаў увогуле іх не мелі, яны задавольваліся ўтрыманнем, гарантаваным урадам.
Пасля нядоўгіх разваг большасць сабраных вырашылі стварыць паміж сабой складку — наколькі можна вялікую, — каб падзяліць яе сярод тых, каму гэта найбольш неабходна, жадаючы такім чынам даць ім кампенсацыю за адмову ўдзельнічаць у прыняцці маскоўскай міласціны. Хацелі таксама неадкладна скласці спіс тых, хто меў патрэбу ў грашах, заклікаючы падаць свае імёны. Ніхто не з’явіўся, а бяднейшыя, у якіх пыталіся, казалі, што ў выпадку неабходнасці будуць разлічваць на гасціннасць таварышаў, якія дадуць шклянку гарбаты, каб сагрэцца, бо хлеба ім хопіць. 3 тае прычыны не хацелі яны прымаць ахвяраванняў ад сяброў. Выпадак моцна паўплываў на ўздым нашай салідарнасці, запэўніваючы, што на працягу далейшага жыцця ў выгнанні мы будзем гэтым кіравацца ва ўсіх сітуацыях.
Раздзел XV.
Дарога праз еўрапейскую частку Расіі
Пасля адміністратыўных падрыхтовак арганізаваная партыя выгнаннікаў пакінула пэўнай раніцай у вызначаны дзень маскоўскую турму. Яна складалася з нас, паўстанцаў, у колькасці каля чатырохсот, і столькі ж, а можа і болей, крымінальных злачынцаў і амаральных людзей, якія складаліся выключна з маскалёў і іншых нацыянальнасцяў, сярод якіх гэтым разам не было ніводнага паляка.
Картэж выгнаннікаў пачынаўся цывільнымі злачынцамі, дзе былі людзі ў кайданах і тыя, каго вялі на пруце, а завяршаліся транспартам з багажом, які належаў ім. За імі на адлегласці ў некалькі дзясяткаў крокаў ішлі палякі асуджаныя на катаргу і на пасяленне, а далей цягнуўся доўгі шэраг аднаконак, якія вывозілі на пасяленне ў аддаленых губернскіх і павятовых гарадах Усходняй Расіі і Сібіры польскіх грамадзянаў, падазраваных у падтрымцы паўстання, віна якіх не была даказаная і ім было дазволена далей карыстацца сваімі грамадзянскімі правамі і шляхецкімі прывілеямі, а таксама ў іх заставалася магчымасць хуткага вяртання да страчанай ласкі, калі яны змаглі даказаць сваю невінаватасць альбо ўлагодзіць моцнай пратэкцыяй. Такога тыпу грамадзяне маскоўскага паходжання высылаліся не разам з катаржнікамі, а паштовымі, каб хутка, пазбягаючы атмасферных змен і невыгодных начлегаў, маглі, не падвяргаючы сябе прастудам і шкодным хваробам, паспець у прызначанае ім для пасялення месца.
Расійскі ўрад не хацеў клапаціцца аб паляках, заўсёды радуючыся, калі колькасць іх змяншалася, што ажыццяўлялася розным чынам праз улады, якія кіравалі Польшчай.
Асобная ахова суправаджала цывільных і палітычных вязняў разам з іх багажом, везеным на вялікіх вазах. Багаж пільна ахоўваўся, каб не даць раскрасці польскія манаткі, якія былі змешчаны ў вялікія мяхі і вандзэлкі і належалі нашым пасяленцам, ад маскоўскіх зняволеных, сярод якіх былі спрытныя злачынцы.
Асаблівую ўвагу трэба было захоўваць падчас распакоўкі багажу, калі да вазоў набліжаліся іх асабістыя ўладальнікі, каб іх разабраць, робячыся грузчыкамі свайго здабытку, які забяспечваў іх вопраткай, пасцеллю і гаспадарчымі прыладамі для падагрэву вады, патрэбнай, каб заварыць гарбату, альбо іншай стравы падчас адпачынку. Крадзеж прыводзіў пацярпелага да катастрофы, і таму ўсе з непакоем ціснуліся да вазоў, каб знайсці, выхапіць і знесці як мага хутчэй жаданы прадмет, не адчуваючы цяжару на месца начлегу.
Паколькі, праходзячы праз прыгарады і людныя ваколіцы Масквы, было лёгка схавацца ўцекачам, партыя выгнаннікаў падчас сённяшняга падарожжа была моцна абкружаная аховай з жаўнераў пяхоты і конніцы жандараў для пільнавання ад уцёкаў цывільных маскоўскіх злачынцаў, якія маглі быць у змове са злачыннымі арганізацыямі сталіцы. Павелічэнне аховы не было звязанае з намі, бо палякі не маглі знайсці ў Маскве прытулак у сваіх уцёках з няволі.
Адлегласць ад месца, дзе мы павінны былі затрымацца і пераначаваць, складала толькі дзесяць вёрстаў, у выніку чаго мы раней туды трапілі, нас змясцілі ў асобных будынках той самай турмы з вялікімі дварамі. Адразу пасля размяшчэння ў новым гарнізоне яго начальнік паведаміў нам, што наша сённяшняя дарога была адносна карацейшая ў параўнанні з тымі, якія мы будзем пераадольваць з заўтрашняга дня, таму мы павінны заняцца стварэннем арганізацыі для кантролю і ўрэгулявання парадку ва ўзаемных стасунках, а таксама з дзяржаўнай службай, якая будзе суправаждаць партыю выгнаннікаў аж да канца падарожжа. Ён сказаў нам, што мы абавязкова павінны выбраць паміж сабой прадстаўніка, да якога мелі давер, які, атрымліваючы належныя грошы для ўсіх членаў партыі выгнаннікаў, каб забяспечыць іх утрыманне, падзеліць іх паміж імі.
Гэты прадстаўнік будзе называцца старастам, і ён стане паўнамоцным пры вырашэнні розных пытанняў, якія датычацца партыі, і адказным за непарадкі, сваркі і звады. Кіраўніцтва прызнае яго кампетэнцыю як абранага, а ўсе, хто яго выбраў, павінны будуць падпарадкоўвацца яго рашэнням.