• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

    Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 568с.
    Мінск 2017
    160.92 МБ
    На ўсіх нашых аддаленых пазіцыях баі, сведкам якіх я не быў, сціхлі, таму нічога пра іх сказаць не магу. Ведаю толькі тое, што вораг адступіў, пакідаючы займаныя ім пазіцыі. Мы засталіся на месцы, трымаючы ў сваіх руках поле бою, а пасля і атрыманую перамогу. На змярканні я быў яшчэ ў стане распазнаваць рухі нашых раскіданых
    атрадаў, якія сцягваліся да пазіцыі фарміравання нашага лагера. Крыху пазней з супрацьлеглага боку мы заўважылі на далёкім гарызонце, калі было ўжо зусім цёмна, вялікі месяц і бледныя агеньчыкі на пазіцыі, дзе затрымаўся вораг на начлег альбо для ўсталявання лагера, адкуль заўтра мог бы пачаць новы бой, калі б захацеў палічыць гэты бой няскончаным435.
    Самым апошнім, выканаўшы сваю місію, вырушыў у бок лагера адважны Рохебрун, а за ім сапёры і рэшта бадзяг, якія паспелі перайсці яшчэ не спалены мост, да якіх належаў і я. Мы ўсе ішлі паволі. Па дарозе мы сутыкнуліся з нашымі павозкамі з параненымі, якія бочнай дарогай трапілі на галоўную, дзе пры святле ліхтара, разглядаючы параненых, заўважыў твар Мікульскага, таварыша з генуэзскай школы, які быў спачатку лёгка паранены ў нагу, але атрымаў смяртэльную рану, калі быў на насілках, у яго другі раз патрапілі маскалі, ён паміраў. Мяне паспеў прывітаць, і, праслязіўшыся апошняй слязой героя, з годнасцю сканаў, папоўніўшы шэрагі анёлаў. Моцны развітальны поціск далоняў гаварыў аб задаволенасці смяротна параненага таварыша тым, што ён не застаўся самотным, і дапамог упэўніцца, што яго сям’я, паведамленая аб страце, захавае ў спадчыне для цяперашняга і будучага пакаленняў абавязак быць заўсёды гатовым ахвяраваць сабой для абсалютнай перамогі Польшчы.
    Узрушаны перажытым, я працягваў сваё падарожжа за атрадам Рохебруна, жадаючы як найхутчэй з’явіцца ў лагеры, каб атрымаць адпаведнае прызначэнне і ўрэгуляваць пытанне майго нетрывалага становішча. Ноч была цёмная, а тлум, які здараўся ў дарозе, часта паўтараўся праз тое, што некаторыя атрады затрымліваліся на адпачынак, гэта стварала цяжкасці для праходжання. Адысці з атрада Рохебруна, дзе некаторыя асобы мяне ўжо ведалі, каб напралом прабірацца аднаму наперад, я лічыў неразумным і небяспечным адначасова. Трэба было зноў, узброіўшыся цярплівасцю, чакаць, калі яны вырушаць у дарогу.
    Праз шматлікія перашкоды мы нарэшце апоўначы трапілі ў лагер Лангевіча, мы разлічвалі знайсці адпачынак і падмацунак. Я, у сваю чаргу, быў упэўнены, што я ўрэгулюю сваё становішча і не буду больш заставацца непатрэбным баластам у чужых фармаваннях, жадаючы і ведаючы, што я ў стане з карысцю несці вайсковую службу.
    Атрымалася па-іншаму. Нас нечакана сустрэла няўдача, хутка даведаліся, што дыктатар толькі што ад’ехаў з усім сваім атачэннем,
    даючы загад усім атрадам вырушыць наперад. Без сілаў пацягнуўся за іншымі ў далейшы шлях. Мяне пачаў мучьшь голад. Мне было сорамна папрасіць кавалачак хлеба ў салдатаў, якія спажывалі ў дарозе свае асабістыя запасы. Стомленасць адначасова выклікала неабходнасць сну, такую нечаканую, што забываючыся на голад, я спатыкаўся ў паходзе, абуджаючыся ад дрымоты, якая валіла мяне на зямлю. Відавочна, перажытыя ўражанні папярэдняга дня, якія пачаліся з самай раніцы, паўплывалі на мае фізічныя сілы да такога стану, якога я ніколі раней не перажываў.
    А другой гадзіне ночы нас спынілі ў нейкай вёсачцы, дзе ўсе з вялікім задавальненнем разышліся па вызначаных для кожнага лагера месцах, каб падсілкавацца і адпачыць. Я застаўся ў двары, жадаючы перш за ўсё даведацца, дзе знаходзіцца штаб Лангевіча і яго кватэра, каб урэгуляваць пытанне майго нясцерпнага становішча, у якім я заставаўся, калі, змучаныя працай, яны яшчэ не паснулі.
    Я даведаўся, што зноў прыбыў не ў пару, бо дыктатар ужо даўно паехаў наперад са сваім штабам у нейкі двор. Гэтая няўдача не вельмі ўразіла мяне. Мне здавалася, што такі мой лёс і што ў будучыні я павінен разлічваць толькі на сябе, не спадзеючыся і не патрабуючы нічога ад іншых. Таму я кінуў намер шукаць месца дыслакацыі атрада, да якога належаў Нарбут, каб прасіць яго аб дапамозе і апецы. Я не хацеў быць надакучлівым, ствараючы таварышу клопаты, бо ад часу нашага раскватаравання ў вёсцы прайшло дастаткова, каб падсілкавацца і нават пайсці спаць.
    Пасля прынятага рашэння разлічваць толькі на сябе, калі паіншаму нічога не атрымлівалася, заўважыў адчыненыя дзверы сялянскай хаты, зайшоў усярэдзіну і знайшоў адзін з куткоў пакоя, не заняты паўстанцамі, размясціўся там без запрашэння. Ніхто мяне не частаваў, але не знайшоўся і той, хто пажадаў бы адмовіць мне ў прыёме. Знайшоўшы зацішша, забываючы на голад, хутка заснуў разам з іншымі, тымі, каму неабходна было аднавіць страчаныя сілы.
    Я прачнуўся ад моцнага тлуму, выкліканага таварышамі па начлезе, якія сілкаваліся атрыманым правіянтам, удзельнічаць у якім я не меў права, я пайшоў па дапамогу да гаспадара падворка, які знаходзіўся разам са сваёй сям’ёй у супрацьлеглым пакоі, ад яго атрымаў за златоўку жаданы сняданак і вялікую порцыю свежаспечанага хлеба, пакінуўшы нейкую частку на далейшую патрэбу.
    Памыўшыся, пад’еўшы і адпачыўшы, я вярнуў страчаныя сілы і, не хвалюючыся за тое, як хутка я знайду кватэру дыктатара, спакойна чакаў далейшага выступлення, ведаючы, што намаганні адшукаць яе будуць беспаспяховымі, пакуль мы не дойдзем да новаўсталяванага лагера.
    Як добраахвотнік паўстання, цалкам незалежны, я працягваў далейшы шлях, быў паўсюль і заставаўся на нейкі час у лагерах, якія сустракаў альбо даганяў. Такім чынам, не спыняючы з раніцы распачаты паход, апоўдні мы спыніліся на ўзгорку з нядаўна вынішчанай расліннасцю, за вузкай далінай з паўночнага боку знаходзіўся другі ўзгорак такой самай вышыні, зарослы густым хмызняком. На прыгожай пазіцыі, дзе для адпачынку затрымалася наша войска, было разведзена шмат вогнішчаў, а над імі віднеліся развешаныя катлы, у якіх наша вайсковая адміністрацыйная служба, знаходзячыся за авангардам, рыхтавала абед для падмацунку жаўнераў.
    Атрады ішлі павольна і збіраліся паблізу адзін ад аднаго, займаючы пазіцыі для больш простага размеркавання харчоў. Апетыт галодных салдатаў узрастаў разам з пахам мяса, якое варылася. Але калі ўжо былі размеркаваныя належныя кожнаму порцыі, нечакана прыйшлі весткі аб набліжэнні вялікіх сілаў ворага, і амаль адначасова з гэтай навіной пачуліся стрэлы з хмызняку супрацьлеглага ўзгорка, накіраваныя на наш лагер маскалямі з даўно прыгатаванай засады, у якой да гэтай пары хаваліся.
    Такім чынам было парушанае прыгатаванне да абеду, і распачалася ўпартая барацьба, якую назвалі бітвай пад Грахавіскамі436. Усе паўскоквалі, каб бараніцца ад незаўважанага ворага. Кіраўнікі ўсіх аддзелаў збіралі ў свае шэрагі салдатаў, якія разбрыліся і адпачывалі, з намерам вырушыць наперад, каб заняць адпаведную пазіцыю, згодна з асабістымі меркаванням кожнага з іх паасобку, калі нельга было марнаваць час на чаканне загадаў з генеральнага штаба. У нашым лагеры панаваў ліхаманкавы рух, бо кулі маскалёў, якія хаваліся на невялікай адлегласці, даляталі паўсюль, ранячы і забіваючы, а іх непрыемны свіст замест таго, каб сціхаць, усё мацнеў. Мы ўсе хацелі як мага хутчэй даць адпор захопнікам, групуючыся ў адпаведных пазіцыях.
    Адміністрацыйная служба збірала на вазы кухонны посуд, каб хутчэй пакінуць небяспечную пазіцыю. Катлы апаражняліся, а недаваранае мяса расхоплівалася галоднымі жаўнерамі, якія забіралі
    кавалкі з сабой, думаючы яшчэ падмацавацца, як англічане, з’еўшы крывавы біфштэкс. Рэчы, якія не змяшчаліся на вазах, былі пагружаныя на коней, забраных у жыхароў навакольных вёсак, якія былі лёгкай мішэнню для маскоўскіх карабінаў, а таму ў вялікай колькасці параненых. Праходзячы недалёка ад той пазіцыі, я назіраў, як селянін, убачыўшы вялікую адкрытую рану ў любімай жывёлы і страціўшы апошнюю надзею, стрымліваў кроў пучком сена, якая вельмі моцна цякла, ён хацеў яе выратаваць, забываючы пра асабістую небяспеку.
    Яшчэ да таго, як мы пакінулі пагорак, што служыў ворагам свабоды ў лёгкай перамозе, наша войска страціла шмат людзей. Шмат трагічных сцэнаў я бачыў, яны адбываліся звычайна падчас удала арганізаваных засад, якія ў дадзеным выпадку паслужылі нашым, каб узняць патрыятычныя пачуцці і жаданне сапраўднай помсты. Нашы раззлаваныя войскі вырушылі з жаданнем знайсці варожую засаду, а таксама вялікую колькасць фаланг, якія яшчэ знаходзіліся ў дарозе і хацелі нас атакаваць.
    He трэба было доўга чакаць, каб нарвацца на засаду і дорага заплаціць прынесенымі нам стратамі, пры ўцёках перажылі самае малое падвойныя страты і замест перамогі пакідалі за сабой забітых і параненых, каб весткай аб перажытай паразе спарадзіць пярэпалах у душах сваіх салдат. Але яшчэ да таго, як маскоўскае войска, што ішло наперад з намерам нас атакаваць, паспела наблізіцца да нас, займаючы выгодныя пазіцыі, амаль адначасова адбылася атака ўсіх нашых атрадаў, што змушала да неадкладнай абароны, пазбаўляючы часу падумаць аб пошуку адпаведнай для гэтага пазіцыі. Для нас, тых, каго павінны былі атакаваць, і тых, хто бачыў перад сабой ворага, кожная пазіцыя, з якой можна было дагнаць ката бацькаўшчыны, у абарону якой мы выступілі ў жаданні яго пакараць, была добрая і выгодная.
    Гнаны націскам тых, хто пакідаў крывавы пагорак, на якім мы павінны былі спыніцца на адпачынак, а стаў для многіх герояў на вечна могілкамі, я апынуўся паміж вялікім атрадам жвавых касінераў, якія сфарміраваліся ў шчыльныя калоны ў даліне, што знаходзілася паблізу, яны вырушылі наперад у пошуках маскалёў. He мог і не хацеў заставацца адзін. Я вырушыў з імі і, хутка знайшоўшы кінуты ворагамі, якія ўцякалі, карабін, ужо меў зброю, аздобленую штыком, што давала мне магчымасць абараняць сябе
    і права добраахвотнага залічэння ў касінеры, якія, не зважаючы на фармальныя правілы, ласкава і неадкладна прынялі мяне ў свае шэрагі.
    Ідучы наперад, мы ўбачылі, што на нас, як тлумы саранчы, ідзе вялікая колькасць маскалёў. Наш кіраўнік загадаў нам прысесці на кукішкі і чакаць адпаведнага моманту для атакі, калі вораг пакінуў зараснікі і выйшаў у адкрытае поле, дзе можна было свабодна размахнуцца касой, мы з нястрымным імпэтам вырушылі наперад. На жаль, мы не змаглі з імі сутыкнуцца. Убачыўшы нас, маскалі адразу ж зніклі, прымушаючы нас зноў іх шукаць. Гэта паўтаралася часта. Я хадзіў разам з касінерамі ў атаку, але ні разу не здолеў дагнаць ворага, які ўвесь час ад нас уцякаў. Тады я пераканаўся, што ў руцэ паляка каса назаўсёды застанецца страшнай зброяй.