Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пазбаўленыя права на ініцыятыву, мы дачакаліся новага, 1863 ro­fla. Апатычныя, пазбаўленыя надзеі на хуткае паляпшэнне нашых спраў, а таксама нашай краіны, якая ўсё яшчэ знаходзілася ў няволі, мы не наважыліся зычыць адзін аднаму лепшай долі. Разам з суворай зімой, здавалася, пачуцці нашыя — некалі жывыя — пачынаюць ператварацца ў лёд. Нас агарнула абыякавасць, мы аўтаматычна выконвалі інструкцыі, якія даваў наш кіраўнік, не ведаючы, ці зможа сумленнае іх выкананне быць карысным для справы.
Нечакана ў румынскіх газетах з’явіліся весткі пра выбух паўстання ў Польшчы, не зусім пэўным чынам і са спазненнем, з прычыны дрэнна тады яшчэ арганізаванай журналісцкай працы. Гэтай навіны было дастаткова, каб разварушыць нас, як пасля ўдару грому, склікаючы на неадкладны сход у Ясы тых, хто
знаходзіўся ў Румыніі, каб вырашыць, як дзейнічаць далей, і звязацца з палкоўнікам Мілкоўскім.
Аказалася, што ён гэта ведаў яшчэ да таго, як пра паўстанне пачалі пісаць у мясцовых газетах, але не спяшаўся абвясціць гэта, маючы намер выкарыстаць нас у фарміраванні легіёна, ён галоўным чынам утвараўся з вялікай колькасці польскіх эмігрантаў у Турцыі, якіх з Тульчы павінен быў перакінуць у Румынію, адкуль агульнымі сіламі павінны былі вырушыць у Польшчу пад камандаваннем палкоўніка Мілкоўскага.
Гэты паход не мог адбыцца хутка, асуджаючы нас на доўгую бяздзейнасць і змушаючы задавольвацца навінамі з газет пра баі ў краіне на розных пазіцыях. Моладзь знаходзілася ў невыноснай роспачы, туга па Польшчы мучыла іх, але мы былі звязаныя абавязкам вайсковай дысцыпліны. Таксама нельга было выклікаць новыя сваркі і бунт пасля нядаўна ўсталяванай згоды.
Пасля доўгіх нарад была прынятая пастанова выслаць дэпутацыю Мілкоўскаму, выказваючы просьбу аб дазволе нам неадкладна выехаць у краіну для ўдзелу ў паўстанні, заяўляючы, што прысутнасць нас, раскіданых па розных мясцовасцях краіны — як выхаванцаў генуэзскай школы і ўдзельнікаў пахода Гарыбальдзі, будзе больш карыснай, чым размяшчэнне ў легіёне, які будзе складацца з эмігрантаў, што знаходзяцца ў Турцыі, якія маюць у большасці афіцэрскія званні і ўсе без выключэння авалодалі вайсковым майстэрствам.
Для ўдзелу ў гэтай дэпутацыі выбралі мяне, але ў мяне атрымалася вызваліцца, пераканаўшы таварышаў у недарэчнасці гэтага рашэння. Пасланцам было загадана запэўніць палкоўніка Мілкоўскага, што мы ў любым выпадку прымем яго рашэнне, якім бы яно ні было, не жадаючы даваць дрэннага прыкладу ў момант, калі мы павінны найбольш старанна падтрымліваць дысцыпліну. Мы толькі сабе дазваляем, азнаёміўшы з нашымі поглядамі і меркаваннямі, угаворваць нашага кіраўніка мець ласку задаволіць просьбу тых, хто сумуе па Польшчы і жадае як мага хутчэй узяць удзел у барацьбе за адраджэнне радзімы.
Было відавочным, што п. Мілкоўскі не хацеў расставацца з намі, ён хацеў сабе ў дапамогу пакінуць прадстаўнікоў малодшага пакалення, для падняцця духу ў рэзервістаў і ветэранаў, з якіх павінен быў стварыцца яго легіён. Але, разважыўшы глыбей, як пакутавала
б моладзь, якая даўно ўжо страціла цярпенне, а таксама прызнаючы рацыю прыведзеных аргументаў нашай дэлегацыяй, сказаў, што хоць з болем у сэрцы, але прыслухаецца да нашай просьбы, дапаможа нам і дасць неабходныя парады для выезду аж да межаў Польшчы.
Ашчасліўленая моладзь у выніку гэтага хацела неадкладна і ўсе разам пакінуць Малдавію. Аднак мы вымушаныя былі супакоіцца і не спяшацца, каб не скампраметаваць сябе перад румынскім урадам, а таксама па прычыне таго, што існаваў толькі адзін шлях, арганізаваны намаганнямі п. Мілкоўскага, па якім было мажліва падарожнічаць, прынамсі аж да Львова.
Пачынаўся ён у Міхаленах, адкуль адна пара падарожнікаў магла выязджаць кожныя два дні, бо коні, прызначаныя для гэтага, павінны былі адпачываць пасля перавозу вандроўнікаў на наступную паштовую станцыю. У сувязі з гэтым мы маглі пакінуць Ясы паволі, набліжаючыся да Міхаленаў па чарзе, якая вызначалася лёсаваннем. Ад гэтага быў вызвалены толькі таварыш Штох, як самы старэйшы з нас, ён з вялікай павагай быў абраны для адкрыцця і пракладкі нашага маршруту да межаў Польшчы, якая ўжо змагалася. У пару яму павінен быў трапіць самы шчаслівы з нас усіх, які меў першы нумар.
Механік з млына на Серэце, за яго адданасць нам, быў прызнаны нашым таварышам і дапушчаны да галасавання разам з намі. Толькі панна Генрыка Пуставойтава, якая раней за нас усіх атрымала вестку пра пачатак паўстання, была пераапранутая ў хлопца і даўно ўжо адпраўленая ў Польшчу п. Мілкоўскім.
Што тычыцца мяне, на гэты раз мне не пашчасціла, я належаў да тых, хто апошнім павінен быў пакінуць Ясы, і разам з п. Шолдрскім вымушаны быў развітвацца з таварышамі, жадаючы ім шчаслівага падарожжа і поспехаў у барацьбе. Гэта было падобна на іронію, якая выклікала ў мяне моцнае раздражненне і невыносную нецярплівасць. Пан Шолдрскі абліваўся слязамі ў час расстання з кожнай парай. Яго расчуленасць ператварылася ў жудасную роспач, калі надышла чарга развітвацца з яго дарагім Жэляшкевічам. У той момант ён паведаміў, што пасля таго як мы ўсе выедзем, ён таксама пакіне Ясы, не маючы сілаў далей там заставацца ў адзіноце. Да гэтай пары я не змог даведацца аб далейшым лёсе гр. Шолдрскага.
Я належаў да пары, якая павінна была выехаць перадапошняй, і, развітаўшыся з апошнімі таварышамі, атаксама са спакутаваным дзядулем Шолдрскім, пакінуў Ясы, пажадаўшы сабе будучыні без бадзянняў па свеце і пакутаў, якія мы перажылі ў гэтым горадзе.
Паводле рэкамендацый, дадзеных Зыгмунтам Мілкоўскім, мы ўсе павінны былі кіравацца ў Львоў, дзе ўлады, устаноўленыя Цэнтральным камітэтам, павінны былі размяшчаць добраахвотнікаў — у адпаведнасці з патрэбамі — у правінцыях, у якіх ужо пачалося змаганне.
Я, забяспечаны падрабязнай пісьмовай рэкамендацыяй да п. Смолькі427 ў Львове і гр. Станіслава Тарноўскага428 ў яго маёнтку пад Кракавам, я выехаў у Полынчу, адораны блаславеннем спадарства Мілкоўскіх і пацалункам іх маленькай дачушкі, якая мяне вельмі палюбіла.
Афіны, 25 верасня 1921 г.
Раздзел XI.
У дарозе да паўстання і ўдзел у кампаніі Лангевіча
Доўга чакаў сваёй чаргі на выезд з Румыніі, толькі ў сярэдзіне лютага 1863 г. перасек мяжу ў Міхаленах, накіроўваючыся ў Букавіну. Я падарожнічаў з даўніх часоў знаёмай мне поштай, сустракаючыся са знаёмымі сем’ямі, дзе мяне прымалі з вялікім энтузіязмам, а асабліва ў спадарства Айвасаў, дзе адна з паннаў была ўжо замужам, а другая нарачонай і дзе нас змусілі пераначаваць, гаворачы пра неабходнасць адпачынку, абяцаючы на золку адправіць нас у дарогу для таго, каб нагнаць страчаны час. Зноў паўтарыліся забавы, вядомыя з даўняй пары, якія замест адпачынку нас яшчэ больш стамілі, аднак гэта нам не перашкодзіла выехаць ранкам у вызначаны час.
Дабраўшыся да Малой Польшчы429, я ехаў невядомымі мне дарогамі, кіруючыся ў бок Львова, увесь час наперад, грамадзянскай поштай. Часта трэба было доўга чакаць, пакуль вернуцца і адпачнуць коні, стомленыя перавозам папярэдняй пары генуэзскіх сяброў.
Затрымкі ў дарозе часам бывалі занадта крыўднымі, бо акрамя нас на паўстанне скіроўвалася мясцовая моладзь, забіраючы транспартныя сродкі на сваю карысць. Нельга было таксама выпраўляцца на паўстанне вялікімі дарогамі, на паштовых і афіцыйна, бо аўстрыйскі ўрад, хоць і быў узрадаваны ўзнікненню ў Расіі праблем і на паўстанцкі рух, моцна развіты ў Галіцыі, глядзеў скрозь пальцы, аднак не хацеў сябе кампраметаваць доказамі, што яго падтрымлівае. Такім чынам, частка польскага грамадства атрымала сакрэтнае папярэджанне паводзіць сябе асцярожна, адначасова перасцерагаючы, што ўсе дэманстратыўныя выступленні прывядуць да арыштаў і нават да зняволенняў. У выніку чаго нельга было выкарыстоўваць для нашага пераезду галоўных дарог, паштовых камунікацый і чыгункі, бо там падарожныя павінны былі мець пашпарт, а таксама падлягалі кантролю паліцыі. Мы павінны былі дабірацца бочнымі дарогамі, незаўважным чынам, да
тых межаў Каралеўства, прылеглых да захопленых Аўстрыяй тэрыторый, адкуль маскалі былі выгнаныя і дзе ўжо былі ўсталяваныя нашыя паўстанцкія ўлады.
Пасля прыбыцця ў Львоў я адразу ж з’явіўся да п. Смолькі, які ўзначальваў арганізацыю, з рэкамендацыйным лістом ад п. Мілкоўскага, які забяспечваў мне яшчэ больш шчырую зацікаўленасць маёй асобай. Ён прадставіў мяне іншым членам арганізацыі, якія кіравалі цяперашнім рухам у Малой Польшчы, сярод іх знаходзіўся таксама наш выбітны паэт, п. Вінцэнты Поль430. Адчуваў сябе шчаслівым, знаходзячы магчымасць — хоць бы на момант — убачыць яго, а атрыманыя ўражанні назаўсёды пакінулі ў маёй памяці шляхетныя рысы яго твару.
Згодна з атрыманай рэкамевдацыяй я пасля кароткага адпачынку быў выпраўлены з Львова ў бок Кракава, падарожнічаў бочнымі дарогамі і ўвесь час поштай, каб адтуль накіравацца ў распараджэнне Лангевіча, які быў ужо аб’яўлены дыктатарам. Паўсюль мяне гасцінна сустракалі, і я ўвесь час радаваўся, назіраючы за вялікім абуджаным энтузіязмам на польскіх землях, якія заставаліся пад аўстрыйскім панаваннем. Акрамя нашай жменькі генуэзцаў, разнастайнымі шляхамі імкнуліся добраахвотнікі, якія паходзілі з розных слаёў грамадства, да межаў захопленых Масквой земляў, ахвяруючы сябе на карысць паўстання. Цывільная пошта, як добра арганізаваная ў гэтай частцы краю, дастаўляла вялікую колькасць экіпажаў і коней, сабраных да ўказаных пазіцый, каб спрасціць перавоз добраахвотнікаў, колькасць якіх з кожным момантам узрастала.
Паўсюль нас шчодра кармілі і нават частавалі разнастайнымі прысмакамі, падрыхтаванымі нашымі панямі і прыгожымі паненкамі. Грамадзянская самаадданасць была развітая ў высокай ступені, бо акрамя гатоўнасці выплачваць вызначаны Часовым урадам падатак выкарыстоўвалася кожная магчымасць для дапамогі, гэта адбывалася ў выглядзе дароў вопраткі і зброі, якая часта мела асаблівую вартасць. У выніку чаго ўсе мы, генуэзцы, знаходзячыся ў дарозе, былі забяспечаны цёплай і адпаведнай вопраткай, таму мы скінулі нашыя аблезлыя і пацёртыя сурдуты. Я толькі не падпаў пад гэтую змену, бо быў добра апрануты з часоў майго папярэдняга побыту ў Галіцыі. Нас узброілі параднымі пісталетамі і нават каштоўнымі шаблямі, робячы шкоду сваім прыватным калекцыям зброі.