Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Самы першы чалавек, які змог зразумець жахлівы стан моладзі, быў граф Шолдрскі; зрэшты, кожны мог з лёгкасцю заўважыць знясіленасць на пазбаўленых бадзёрасці нашых маладых тварах. Ён падвоіў прыёмы ў сябе, падмацоўваючы гарбату большай колькасцю закусак, і, ведаючы, што грашовая дапамога была б
адкінутая, часта дасылаў нам у выглядзе падарункаў разнастайныя прадукты пад прэтэкстам свайго прыходу ў госці на сняданне ці абед. Ён змяншаў свае выгоды, у значнай ступені праз тое, што выдаткоўваў свае грошы на нас.
Жэляшкевіч, вольны ад працы па нядзелях, ішоў на паляванне на балота Бахлуі416, якое знаходзілася ў пары сотняў крокаў ад нашай кватэры, дзе вясной збіралася вялікая колькасць вадаплаўных птушак, а асабліва бакасаў, на іх ніхто не паляваў, акрамя Жэляшкевіча, які ніколі не прамазваў. Таксама час ад часу ў яго атрымлівалася застрэліць качку ў палёце. 3 атрыманай такім чынам дзічыны хутка рыхтаваўся банкет, на які заўсёды прыходзіў граф Шолдрскі, з’яўляючыся з вялікай бутляй віна. У такія дні забываліся ўсе цяжкасці.
Нам хацелася паляваць і ў іншыя дні тыдня, але п. граф быў няўмольны, ён тлумачыў, што, нягледзячы ні на што, не можа задаволіць нашага жадання, бо да гэтага ён пастанавіў не даваць стрэльбу і Цытру нікому іншаму, акрамя Жэляшкевіча. У мяне атрымалася пазычыць у гаспадара нашай кватэры кароткую стрэльбу з пашыраным дулам, недальнабойная, з якой часам хадзіў на балоты Бахлуі паляваць на чаек, якія ўпарта кружылі над галавой стральца, чакаючы моманту, каб стрэліць у тых, што наважыліся падляцець найбліжэй. Але пасля таго, як скончыўся порах, якога было і так няшмат, і дробу я вымушаны быў пакінуць гэтыя выправы.
Граф Шолдрскі, які нястомна клапаціўся аб паляпшэнні нашага лёсу, пазнаёміў нас з земляком, які прыехаў з Галіцыі, механікам, там ён кіраваў вялікім вадзяным млынам на рацэ Сірэт417, ён адчуў вялікую сімпатыю да нас усіх, запрашаў наведваць яго ўвесь час пазменна па пару чалавек, для пачастунку і размяшчэння якіх меў адпаведныя ўмовы. Я быў адным з першых, хто наведаў дарагога земляка, імя якога, на жаль, не памятаю, там я забаўляўся тым, што паляваў і вудзіў рыбу.
Мне ўзгадваецца, што я, будучы галодным, наталяўся там кіслым малаком, якое спажываў са свежапрыгатаванай мамалыгай, зробленай з кукурузнай мукі, якая мне вельмі спадабалася. He ведаю, чаму іншыя знаёмыя адкідалі гэтую страву, кажучы, што яна падыходзіць толькі мамалыжнікам, гэта значыць малдаванам. На жаль, праз тыдзень, самае вялікае праз дзён дзесяць, трэба было вяртацца ў Ясы, пакідаючы гэты рай на зямлі каля
млына Сірэта на карысць новай пары таварышаў, якія павінны былі прыбыць.
У той час у Малдавію прыбыла панна Генрыка Пуставойтава418, дачка маскоўскага генерала, якая прыняла ў спадчыну ад маці, полькі па паходжанні, узнёслыя патрыятычныя пачуцці, дзейнічала на карысць нашай справы ў Кіеве і, скампраметаваўшы сябе, пазбягаючы арышту, уцякла пад апеку Зыгмунта Мілкоўскага ў Малдову, які знайшоў для яе пасаду настаўніцы ў багатага баяра, п. Харыта, які прыязна ставіўся да Польшчы, дзе яна засталася аж да пачатку студзеньскага паўстання. Дзякуючы таму, што маёнтак п. Харыта знаходзіўся блізка ад млына, пра які я апавядаў, усе мы мелі магчымасць нанесці візіт прыгожай і маладзенькай тады нашай будучай гераіні і пазнаёміцца з ёй, падвяргаючы пры гэтым сябе на сардэчныя перажыванні.
3 ранейшага апісання нашай доўгай надакучлівай вандроўкі робіцца відавочным, што, нягледзячы наўсе недахопы, трапляліся і добрыя хвіліны, якія злагоджвалі нашу сітуацыю. Гэта адбывалася аж да таго часу, пакуль суседства нашай кватэры з вялікім балотам Бахлуі не падвергла нас дакучлівай ліхаманцы, а няправільнае харчаванне — на хваробы страўніка. Нашыя пакоі ператварыліся ў шпіталь, дзе ўсе ляжалі адзін каля аднаго на падлозе. Менш слабыя і вольныя ад перыядычных прыступаў гарачкі даглядалі хворых, даючы ім лекі і падсілкоўваючы аўсянкай.
Доктар з горада, скіраваны намаганнямі графа Шолдрскага, два разы на дзень нас наведваў, граф часта яго суправаджаў. Больш слабых скіроўвалі ў гарадскі шпіталь, і ўсім давалі лекі бясплатна. Усіх, за выключэннем Жэляшкевіча, які наведваў нас раз на тыдзень, трэсла ў гарачцы. Вялікая доза хініну вяртала на момант страчаныя сілы, але цалкам ад хваробы не пазбаўляла, яна часта паўтаралася з яшчэ болынай сілай. Усе мы, хто больш, хто менш, папухлі. Тым, у каго былі праблемы са страўнікам, цяжка было вылечыцца з-за харчавання, бо адначасова з пачаткам спёкі з’явілася вялікая колькасць недаспелых грушак і іншай садавіны, яе прадавалі за бясцэнак, і, акрамя гэтага, мы амаль нічога не елі.
Спыніліся візіты да графа, бо здаравейшыя даглядалі хворых, не маглі пакінуць іх без дапамогі і пайсці на забавы. Самавар перамясціўся ў нашую кватэру, а граф Шолдрскі піў ранкам і ў абед гарбату разам з намі, палячы тытунь з кальяна невялікіх памераў, не маючы магчымасці перавозіць вялікі і аздоблены прыгожым
бурштынам са сваёй кватэры. Ён рабіў усё магчымае, спачуваючы нашай нядолі, са стратай для асабістага дабрабыту.
Хвароба ўвесь час трымала нас у стане дрымоты, яе не мог прагнаць ніводзін сродак. Для чытання ў нас не было ніякай кніжкі. Нас усіх ахапіла абыякавасць, бо сітуацыю немагчыма было палепшыць. Мы перасталі пісаць на радзіму, не жадаючы турбаваць людзей, якія нас любяць, аповесцю аб нашым гаротным стане. Бязлітасна грызеныя камарамі і мухамі, мы не мелі дастаткова моцы, каб абараняцца ад іх нападаў. У такім стане мы перажылі летнюю спёку.
Праблему пільных патрэб, да якіх належала месячная аплата за кватэру і закуп невялікай колькасці неабходных прадуктаў, мы вырашалі за кошт паступовага продажу нашых гадзіннікаў, невялікай колькасці дарагіх сэрцу рэчаў, што віселі на нашых грудзях. Прыйшла мая чарга да продажу патрэбнай вопраткі. Калі б надарылася неабходнасць нам усім разам выйсці ў горад, у нас была б вялікая праблема з укамплектаваннем нашых строяў.
Ужыванне вялікай колькасці лекаў і знікненне спякоты ў час надыходзячай восені паспрыялі паляпшэнню нашага здароўя і ажыўленню маладога тэмпераменту, нягледзячы на матэрыяльную сітуацыю, якая ўсё яшчэ была ў гаротным стане. Мы зноў пачалі дэкламаваць паэзію, спяваць вечарамі народныя песні, а таварыш Штанцэль з Варшавы ўпарта зачытваў свае новыя паэтычныя творы, забываючы аб пачуцці голаду.
На паляпшэнне нашага здароўя і змяненне фінансавага стану моцна паўплывалі частыя візіты да механіка млына, размешчанага на рацэ Сірэт, да садоўніка Юзафа ў Баташанах і да некалькіх землякоў, якія даўно аселі ў Мультанах, ім паведамілі аб крытычным стане польскай моладзі, і яны запрашалі нас да сябе ў госці для змены клімату.
Адначасова з гэтым Зыгмунт Мілкоўскі паведаміў нам аб неабходнасці актыўна заняцца справамі, якія тычыліся падрыхтоўкі паўстання, праводзячы апытанне, ці мы настроены ўдзельнічаць у гэтай працы, прасіў як мага хутчэй даць яму адказ. Пасля доўгіх стрыманых абмеркаванняў, мне было даручана напісаць ліст, у якім заяўлялася, што мы заўсёды былі і будзем гатовыя служыць польскай справе і што, прызнаючы абавязкам належыць да дыспазіцыі чалавека, адоранага даверам Цэнтральнага камітэта, становімся ў яго распараджэнне. He надта ўдала мы апраўдваліся
перад п. Мілкоўскім, што мы не скарысталі з даўней прапанаванай нам дапамогі, бо не мелі намеру ўладкоўвацца ў Румыніі. У сваю чаргу, цяпер мы ўбачылі, што гістарычныя падзеі, безумоўна, сустрэнуць нас тут, мы з гатоўнасцю прысягалі падпарадкоўвацца яго загадам як усе разам, так і кожны паасобку.
Аднак мы замоўклі — не жадаючы прызнаваць віну, — што ўжо даўно праз немагчымасць выйсці з месца вырашана чакаць тут пачатку гістарычных падзей у Польшчы. Мы таксама добра адчувалі, што п. Мілкоўскі не так па неабходнасці, як па дабрыні — забываючы аб крыўдзе — знайшоў падставу, каб выцягнуць з бяды польскую моладзь, жадаючы падтрымаць яе, каб яна паслужыла на патрэбу краіны, выконваючы адначасова філантрапічны і патрыятычны абавязак.
У хуткім часе пасля высылкі нашага адказа, да якога быў дададзены спіс хворых таварышаў, у адпаведнасці з пажаданнем п. Мілкоўскага, якім неабходна было змяніць клімат, усе яны атрымалі запрашэнне прыехаць у госці да яго знаёмых, якія выслалі экіпажы з Ясаў адначасова для перавозу ў вызначаныя месцы. Некалькі таварышаў, што былі ў добрым стане здароўя, атрымалі загад ехаць у Бухарэст, Галацу419, Бырлад і Ізмаіл для выканання пэўных місій і навязвання кантактаў з землякамі, якія там жылі. Здаровая моладзь, што засталася ў Ясах, арганізавала часовае цэнтральнае бюро ў нашай кватэры, куды прыходзілі інструкцыі і збіралася адміністрацыйнае кіраўніцтва.
Пан Мілкоўскі змог разварушыць і ажывіць польскую моладзь, якая знаходзілася ў поўнай спячцы, без прапановы прынізлівай міласціны. Здаровыя абавязаныя былі складаць падрабязны спіс выдаткаваных на падарожжа грошай, выдзеленых нам, служачым выплачваўся заробак за адказнае выкананне працы. Хворыя таксама не былі скампраметаваныя міласцінай, бо ўсе былі размешчаны на вакацыях у багатых баяр, асабістых знаёмых Мілкоўскага, схіленых ім у бок польскай палітыкі.
У пададзеным п. Мілкоўскаму спісе хворых знаходзіўся таксама і я, у апошні момант выпушчаны з гарадскога шпіталя, адкуль не зусім здаровы амаль уцёк з-за невыноснага свербу, бо паклалі мяне паміж хворымі са скураной інфекцыяй, таму што палата, дзе ляжалі людзі з ліхаманкай, была перапоўненая. Вельмі добра, што п. Мілкоўскі быў ласкавы выклікаць мяне — як даўняга знаёмага — неадкладна да сябе, каб адтуль скіраваць мяне на
лячэнне ў Чарткова ў госці да свайго цесця і шваграў, спадарства Урублеўскіх, даручыўшы перавезці некаторыя лісты і даючы інструкцыі адносна даверанай мне патрыятычнай місіі.
Мы амаль усе раз’ехаліся, нашая кватэра апусцела, там засталося толькі некалькі таварышаў, якія выконвалі ролю супрацоўнікаў бюро, і куды час ад часу вярталіся пасля задання выканаўцы спецыяльных даручэнняў у чаканні новых загадаў. У сувязі з гэтым рух сяброў, хоць і вельмі абмежаваны, не спыняўся і адносіны з графам Шолдрскім падтрымліваліся на тым самым ўзроўні з карысцю для наведвальнікаў, бо паляпшэнне нашага фінансавага стану паменшыла выдаткі графа на закускі. Ён смуткаваў з-за таго, што раз’ехаліся людзі, да якіх ён прызвычаіўся і палюбіў, суцяшаючы сябе таварыствам Жэляшкевіча, які, жадаючы дасканаліць сябе ў кавальстве, вызваліўся ад іншых абавязкаў.