Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
На наступны дзень я даведаўся, што таварышы, якія трапілі ў Ясы раней за нас, не праспалі справу, робячы належныя прыгатаванні для паспяховага выніку нашай выправы, у чым ім дапамагаў п. Зыгмунт Мілкоўскі, польскі камісар у Румыніі і Турцыі, які жыў у гарадку Міхалены, недалёка ад мяжы з Букавінай, і пан граф
Уладзімір Шолдрскі411, які ўжо год знаходзіўся ў Ясах, яны абяцалі дапамагчы пераправіцца на польскія землі тым, хто хацеў там сустрэць свята ў лістападаўскую ноч.
Гэтая навіна мяне і Альшэўскага моцна ўсцешыла, упэўніла нас у добрым выніку справы. Даўно ведаючы нашага камісара і шырокія сувязі, якія ён змог наладзіць у Румыніі, мы моцна разлічвалі на яго дапамогу. Цяпер мы даведаліся пра абяцаную падтрымку графа Шолдрскага, які меў вялікі ўплыў у Ясах і ваколіцах дзякуючы свайму тытулу і імпануючай упэўненасці ў сабе, якой характарызавалася яго асоба.
Мясцовы прэфект і ўсе мясцовыя ўлады захоўвалі павагу і гатоўнасць задавольваць усе пажаданні графа. Таму з моманту прыезду нашай першай вандроўнай партыі з Канстанцінопаля ён пачаў цікавіцца польскай моладдзю і, пазнаёміўшыся з ёй бліжэй, намагаўся зрабіць так, каб забяспечыць яе ўсім патрэбным. Яго клопаты ўзрасталі з паступовым прыбыццём нашых таварышаў. Дзякуючы яму была знята нашая цяперашняя кватэра, ён таксама ведаў, як супакоіць паліцыю, даючы адпаведныя рэкамендацыі і ліквідуючы падазронасць адносна польскай моладзі, беручы на сябе адказнасць за нас.
Каб узнагародзіць за клопат, моладзь узнагародзіла яго званнем польскага амбасадара, што моцна ўзрадавала гэтага незвычайнага чалавека. Таму пасля пабудкі першым неабходным крокам быў візіт да графа, каб не пакрыўдзіць яго і залічыцца да спіса пратэжэ да таго, як мясцовая паліцыя пачне збіраць неабходную інфармацыю адносна нас двух, прыехаўшых апошнімі ў Ясы. Такога кшталту клопаты зносіў з ахвотай, датычна нас гэты паважаны грамадзянін, выдаткоўваючы вялікую колькасць грошай па сваёй дабрыні, не чакаючы, акрамя маральнага задавальнення, іншай узнагароды.
Акрамя ўсяго, п. граф гасцінна прымаў усіх у сваім доме. Кожны дзень па чарзе з’яўляліся чацвёра з нас, запрошаных да яго на гарбату, дзе, акрамя жаданага падмацунку, мы праводзілі час за размовай і вырашэннем бягучых праблем, асабліва тых, якія тычыліся Польшчы. Яго двухпакаёвая, прыгожа мэбляваная, халасцяцкая кватэра не дазваляла прымаць большую колькасць гасцей. Як падавалася, п. граф не меў вялікіх капіталаў, што не дазваляла яму занадта раскідвацца грашыма.
Адносна чутак, якія ў нас хадзілі, не зусім пэўных і няспраўджаных, граф Шолдрскі, як спадкаемца ў Пазнанскім княстве вялікай колькасці маёнткаў, узначаліў уласнаарганізаванае на вялікай тэрыторыі таварыства абароны ад пажараў, якое прывяло да вялікіх выдаткаў і якія з часам усё ўзрасталі і без адпаведных даходаў пагражалі банкруцтвам. Сям’я, жадаючы ўратаваць ад поўнай катастрофы выстаўленыя на продаж маёнткі графа, на якія сваякі п. Уладзіміра мелі некаторыя правы, дамаглася прызначэння апекуна і ўвядзення секвестру, па выніках якога ён быў пазбаўлены правоў за няздольнасць кіраваць графскай маёмасцю і асуджаны на выгнанне з правам атрымання пажыццёвай выплаты працэнтаў з уратаваных ад продажу маёнткаў.
Маючы права выбраць месца свайго выгнання, граф Уладзімір — невядома чаму — палічыў патрэбным паехаць у горад Ясы, што стала шчаслівым здарэннем для нашай вандроўнай моладзі, якая атрымлівала тры разы на месяц грашовыя перадачы ад яго. Больш дакладныя дэталі пра лёс графа мог ведаць Ёахім Жэляшкевіч, якому давяраў і да якога ставіўся па-асабліваму, але ён умеў захоўваць у таямніцы вядомыя яму сакрэты нават ад нас, тых, хто хацеў іх разблытаць.
Мы павінны былі задавольвацца версіямі, пачутых намі дзякуючы неасцярожнасці графа, бо Жэляшкевіч заўсёды маўчаў, не пацвярджаючы і не абвяргаючы нашыя версіі. Менавіта таму асоба графа Уладзіміра заставалася для нас таямнічай, нам заставалася толькі ўпэўненасць у яго патрыятычнай самаадцанасці.
На наш погляд, хоць ён быў болей чым удвая старэйшы за нас, ставіўся да нас па-сяброўску, лічачы сябе яшчэ маладым. Асаблівай павагі жадаў толькі ў час сустрэчы на вуліцы і тады, калі мы суправаджалі яго для таго, каб паказацца перад мясцовымі ўладамі. У той час цырыманіял строга выконваўся: мы трымаліся на пэўнай адлегласці, ідучы за ім, а таксама па баках, калі, будучы ў болыпай колькасці, мы былі вымушаны ісці пасярэдзіне вуліцы. Усё гэта мы рабілі, каб прадэманстраваць грамадству і мясцовым уладам вялікую павагу да становішча графа, спрашчаючы тым самым яго ўплывы для нашай карысці.
Дзякуючы яго ўплыву нам дазволена было бясплатна лячыцца ў муніцыпальным шпіталі, калі хто з нас захварэе, а таксама мы атрымалі дазвол падарожнічаць у межах краіны. Ён таксама, падтрымліваючы адносіны з мясцовай арыстакратыяй — баярамі,
сярод якіх былі тыя, хто прыхільна ставіўся да Польшчы і верыў у яе будучае аднаўленне на карысць Румыніі, змог знайсці таго, у каго была маёмасць на мяжы з Падоллем, хто змог дапамагчы некалькім з нас у пераходзе на левы бераг Днястра для правядзення там лістападаўскай ночы. Два іншыя пункты былі знойдзеныя Зыгмунтам Мілкоўскім у польскіх маёнтках на Букавіне.
За некалькі дзён да 29 лістапада мы вырашылі паступова пачынаць разыходзіцца, каб не ствараць уражанне, нібы мы раптоўна і ўсе разам пакінулі горад. Я з чатырма таварышамі, адным з якіх быў Гіляры Альшэўскі, выехаў у Баташаны, затрымліваючыся ў садоўніка Юзафа з Галіцыі, які з даўніх часоў жыў там са сваёй сям’ёй, зладзіўшы сабе дабрабыт, меў сродкі для аказання сапраўднай польскай гасціннасці. У той жа час іншыя мае таварышы іншымі шляхамі незаўважна, з дапамогай правадніка, які добра ведаў маршрут, набліжаліся да вызначаных пунктаў.
28 лістапада я пакінуў Баташаны, накіроўваючыся ў Міхалены, дзе меў прыемную магчымасць сустрэцца з даўнім знаёмым п. Зыгмунтам Мілкоўскім, пацалаваць ручку яго шаноўнай жонцы і пабачыцца з іх падрослай ужо дачушкай Валеркай, якая не пазнала мяне.
Познім вечарам, перададзены п. Мілкоўскім пад апеку правадніка, я ўз’яднаўся з 4 таварышамі, якія чакалі іншых у пункце, з імі мы і пайпілі з хваляваннем у сэрцы да букавінскай мяжы, з надзеяй хуткага выканання шчырай прысягі, што пачынаючы з сённяшняга дня, цяпер і заўсёды будзем адзначаць урачыстасць лістападаўскай ночы на польскай зямлі.
Мы паціху ішлі наперад, вакол была цішыня, якую ніхто не наважваўся парушыць, самы ціхі гук у нашай свядомасці ператвараўся ў страшэнны шум, абуджаючы трывогу, што самае нязначнае можа разбурыць нашыя планы. Пад уплывам моцнага хвалявання час ішоў паволі і нам падавалася, што мы пакутуем у гэтым бясконцым падарожжы, хоць мы добра ведалі яшчэ да таго, як прынялі рашэнне аб падарожжы, што не так шмат мы павінны прайсці.
Раптоўна з’явілася перашкода, якая спыніла нас, праз начную цемру мы не зразумелі, што гэта было. Праваднік ціхім голасам паведаміў, што нашае падарожжа завершана, прычым мы даведаліся, што канцавы пункт знаходзіўся каля вялікага стога сена, куды ён павінен быў нас правесці і дзе мы маглі спакойна адпачыць, супакойваючы занадта хуткае біццё нашых сэрцаў.
Праз некалькі хвілін з іншага стога, вялікая колькасць якіх знаходзілася на шырокім лузе польскага абшару на Букавіне, перад намі з’явілася пара чалавек з ветлівымі прывітаннямі, а адразу за імі слугі з вялікімі кашамі, шчодра нагружанымі разнастайнай ежай, якую мы павінны былі спажываць падчас святкавання гадавіны лістападаўскага паўстання.
Пасля знаёмства мы даведаліся, што нас частуюць два маладыя гаспадары гэтага маёнтка, спадары Аходскія (здаецца), якія прыехалі, каб паўдзельнічаць у доўгачаканай урачыстасці. Гэта быў сюрпрыз, тайна падрыхтаваны Зыгмунтам Мілкоўскім, які хацеў узнагародзіць і ўшанаваць узнёслыя пачуцці польскай моладзі, якая, нягледзячы на ўсе перашкоды, засталася непахіснай і не парушыла прысягі.
Двух маладых людзей, якія павінны былі разам з намі ўшанаваць дзень слаўнай падзеі ў гісторыі адраджэння айчыны, я ведаў яшчэ з часоў уцёкаў у Румынію, таму гэтая сустрэча выклікала ўзаемную радасць. Неадкладна пачалася ўрачыстасць, яна праходзіла вельмі ціха, каб не выклікаць зацікаўленасці ў дрэнных людзей, бо тады быў моцны ўціск польскасці з боку нямецкага элемента, які дамінаваў у Галіцыі, а таксама на Букавіне.
З’яўленне эмігрантаў і кантакт з імі пагражаў суворым пакараннем і арыштам. Гэтыя абставіны вымусілі двух маладых гаспадароў палаца, што знаходзіўся непадалёк, частаваць нас у цішы пад стагамі сена ў прысутнасці некалькіх верных слуг. Амаль нячутна мы ўсе па чарзе выказалі пажаданні аб хутчэйшым адбудаванні любімай Польшчы і пасля выпітага кілішка за здароўе гаспадароў, дзякуючы ім за багата прыгатаваную вячэру, мы пачалі вяртацца ў Міхалены, каб у час і, пакуль не развіднела, перайсці мяжу, кіраваныя тым жа правадніком, пасля дадзенага ім належнага сігналу.
Пан Мілкоўскі як камісар Цэнтральнага камітэта хацеў даведацца аб настроях моладзі і яе планах на будучыню, я быў яго знаёмым, і таму ён затрымаў мяне для размовы, абяцаў дапамогу ў забеспячэнні сродкамі на ўтрыманне, калі пажадаем уладкавацца на ўсходзе, чакаючы пачатку паўстання, дамаўляўся аб уступленні ў кіраваную ім арганізацыю, каб сфармаваць з раскіданых на ўсходзе эмігрантаў моцны атрад, які ён намерваўся ўвесці ў Польшчу.
Падзякаваўшы яму за шчыры клопат, быў вымушаны сказаць, што я не маю кампетэнцыі даваць станоўчы адказ, бо ніякіх
дамоў адносна далейшага лёсу дагэтуль не планавалася ў асяроддзі моладзі, якая хацела выканаць толькі адно — не застацца за межамі краю ў дзень гадавіны 29 лістапада, які мінуў учора, што было паспяхова выканана дзякуючы дапамозе і асабліваму клопату п. камісара, за што я ўзяў на сябе абавязак ад нас усіх выказаць яму ўдзячнасць.
Пры выпадку я выказаў думку, што адсутнасць дастатковых сродкаў магла прымусіць многіх з нас застацца на доўгі час у Румыніі, нягледзячы на ізаляцыю і моцную адасобленасць, чаго амаль усе хацелі пазбегнуць, скіроўваючыся да краін, больш цывілізаваных. Пасля таго як мы сабраліся, каб вяртацца, у Ясах пачнем абмеркаванні нашых далейшыхлёсаў, пра што мы неадкладна паведамім п. камісара. На дадзены момант ведаю толькі тое, што некалькі таварышаў рыхтуюцца пакінуць Румынію, маючы дастаткова сродкаў і адпаведныя дакументы для выезду на захад, сярод іх Густаў Рэут і Гіляры Альшэўскі.