Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
жадаючы шчаслівай дарогі і забяспечыўшы вялікімі пакункамі з прысмакамі, прыгатаванымі польскімі гаспадынямі з Канстанцінопаля.
Нашыя запасы былі насычаны багатымі дарамі нібы з рогу шчодрасці. Гэты невычэрпны скарб хаваўся ў цнатлівай душы толькі нашых землякоў. У іншым месцы нельга было б яго знайсці.
Асаблівую апеку адчувалі тыя з калег, якія завязалі тут знаёмства ў папярэдні свой прыезд сюды, да іх залічваўся і я. Сярод нас цяпер не было Бухавецкага, бо ён пакінуў Геную, расчараваны, раней за нас іншай дарогай з намерам скіравацца ў край для правядзення там надыходзячай гадавіны 29 лістапада.
Праз два дні пасля адыходу нашай першай групы з Канстанцінопаля сярод нас шукалі інжынера для дапамогі ў вывучэнні праекта чыгункі з Канстанцінопаля праз Радоста397 да Адрыянопаля398, распрацаванага французскай кампаніяй пад кіраўніцтвам інжынера п. Легера39’, сярод персаналу якога былі два палякі: п.п. Кентрынскі400 і Касакоўскі401. Памочнік п. Легера, француз таксама, заняты складаннем плана мясцовасці, праз якую павінна праходзіць будучая чыгунка, праз некалькі дзён пасля пачатку працы ля варот Канстанцінопаля, цяжка захварэў.
Каб пазбегнуць прастою ў працы неабходна было знайсці іншага інжынера. Здольныя людзі гэтай прафесіі маглі знайсціся толькі сярод палякаў, якія займаюць чыноўніцкія пасады і застаюцца на службе ў якіх-небудзь англійскіх кампаніях, але ўсе яны мелі працу. Тады мяне, як вучня Пецярбургскага інжынернага вучылішча, парэкамендавалі п.п. Сакульскі і Пшэздзецкі, якія былі знаёмы з п. Легерам.
Я не меў ніякіх дакументаў, якія сведчылі б аб маіх ведах, уменнях рабіць тапаграфічныя здымкі і рэдагаваць планы, мяне праэкзаменаваў п. Легер, які праверыў кампетэнцыю ў карыстанні інструментамі, уменне вылічаць шырыню і даўжыню месца. Прызнаўшы мае веды адпаведнымі, ён прапанаваў мне заробак 20 фр. у дзень з аплатай усіх коштаў за ўтрыманне і браў мяне на месяц, нават калі б інжынер, на месца якога мяне прынялі, паправіўся хутчэй.
3-за такой добрай магчымасці павялічыць нашы фінансавыя запасы на 30 напалеандораў402, тады, калі ўсё было вельмі танным, таварышы, якія засталіся ў Канстанцінопалі, пасля нарады прыйшлі да высновы, што мне трэба ўзяцца за гэтую працу, яны
ўзялі пад увагу тое, што і без таго мой побыт у Канстанцінопалі працягнуўся б прыкладна месяц, а абавязак атрымліваць лісты і грошы я магу афіцыйна перадаць Гілярыю Алыпэўскаму, што, не марнуючы часу, мы і зрабілі.
Я быў шчаслівы ад магчымасці павялічыць нашыя ашчаднасці. 3 запалам пачаў на наступны дзень здымаць планы недалёка ад гарадка Іракліян403 ці таксама Сіліўры404 за Канстанцінопалем, недалёка ад берага Мармуровага мора, мне дапамагала некалькі працаўнікоў, якія ведалі французскую мову. Пан Легер асіставаў на пачатку працы, жадаючы ўладкаваць мяне на службе і лепей упэўніцца ў тым, наколькі спрытна я магу карыстацца тапаграфічнымі інструментамі.
Пасля паўгадзінных спроб, якія прайшлі з поспехам, мой начальнік, даўшы адпаведныя інструкцыі адносна патрабаваных даследаванняў, выдаліўся, каб працягнуць вывучэнне тэрыторыі, далейшае вызначэнне і расчыстку месца для чыгункі. Акрамя мяне, інжынернай працай быў заняты п. Касакоўскі, эмігрант 1848 г., яму даверылі выраўняць папярэчныя лагчыны на шырыні 500 м направа і налева ад кожнай пазнакі, усталяванай адна ад адной на адлегласці ў 100 м. Пан Касакоўскі хутчэй за мяне спраўляўся са сваёй працай, з-за чаго я звычайна заставаўся ў хвасце адзін, маючы магчымасць сустракацца толькі апоўдні на вызначанай пазіцыі, куды мы ўсе ўтрох ішлі, каб паснедаць і трошкі адпачыць.
За нашае ўтрыманне, размяшчэнне, арганізацыю працоўнай дапамогі, а таксама перавозку нас з месца на месца адказваў п. Кентрынскі, эмігрант з часоў венгерскага паходу 1848, які шмат гадоў нёс афіцэрскую службу ў драгунскім палку Садыка Пашы (Чайкоўскага), што дазволіла яму вывучыць мову і пазнаёміцца з мясцовымі звычаямі, гэта спрашчала праблему забеспячэння нас усім неабходным, а дакладней, п. Легера, які прызвычаіўся да выгод і выкшталцонасці французскай кухні.
Пасля прыбыцця на высланых для нас асядланых конях у вызначаную мясцовасць мы заставалі пад ценем дрэў стол, накрыты на чатыры персоны, з такой жа колькасцю раскладных крэслаў, на якіх мы павінны былі размясціцца, каб з’есці прыгатаванае для нас сняданне. Кухар здапамогай кухціка разаграваў на пераноснай печцы прыгатаваныя досвіткам стравы для снядання, а лакей нас абслугоўваў; між тым падаваліся разнастайныя закускі і гарэлка ў адпаведнасці з усходнімі традыцыямі.
Пан Кентрынскі хацеў дагадзіць усім нам, галодным і змучаным працай, якой мы займаліся да поўдня, багаццем і падборам страў і напояў, выконваючы ўказанні галоўнага інжынера, у чым праяўляў непараўнальны талент і спрыт гаспадара, а таксама салдата з вялікім вопытам палявога жыцця. He заўсёды ён мог снедаць разам з намі, маючы вялікую колькасць іншых абавязкаў. Аднак гэта ніяк не ўплывала на змяншэнне асартыменту нашых страў.
Кожны вечар, перад захадам сонца, дзякуючы п. Кентрынскаму нам высылаліся коні, на якіх мы ехалі да ўтульных кватэр, якія нам часта мянялі, адпаведна з прасоўваннем наперад нашай працы. Там амаль заўсёды мы добра адпачывалі. Акрамя стала, які служыў для спажывання люксавых вячэр, у нас было і некалькі меншых па памеры, неабходных інжынерам для штодзённай працы і падрыхтоўкі плана на наступны дзень. Калі ішоў дождж, на гэтых складных і зручных для перавозу з месца на месца сталах я мог распрацоўваць планы без рызыкі марнавання часу.
Звычайна перад сном мы забаўляліся дзякуючы вясёламу настрою п. Кентрынскага, які ўмеў нас зацікавіць, і расказванню п. Легерам цікавых выпадкаў і займальных анекдотаў з цяперашняга жыцця. У вызначаны час, а звычайна вельмі рана, нас будзілі, каб мы з усходам сонца маглі распачаць нашую працу. Вельмі дакучала мне гэтая прымусовая пабудка яшчэ да сканчэння належнага адпачынку. Свежае паветра адкрытага поля ажыўляла патрэбныя сілы для выканання цяжкай працы, выпрацоўваючы здольнасць зносіць спёку, якую мы адчувалі напачатку, хоць трэба было на працягу ўсяго дня быць на нагах, стоячы за прыладай, псуючы зрок, узіраючыся праз аптычнае шкло.
Праз тыдзень я заўважыў, што прызвычаіўся да гэтых невыгод, пачаў лічыць такое становішча абсалютна нармальным, а ўсе мае клопаты шчодра ўзнагароджваліся. Штохвіліннае сузіранне новых карцін адкрывала для мяне невычэрпныя скарбы натуры, магчымасці бачыць якія былі пазбаўлены ўсе мяшчане, нават самыя дапытлівыя, бо шматразовае агляданне ваколіц горада нічога новага не магло ім прадэманстраваць.
Для мяне больш блізкае знаёмства з краем, які шмат чым адрозніваецца ад нашага, пра які я ведаў толькі з кніг, было незвычайна цікавым. Таксама з вялікай цікавасцю я прыглядаўся да мясцовай прыроды і назіраў за становішчам, у якім знаходзілася мясцовае
насельніцтва, параўноўваючы ўсё са сваёй айчынай і з толькі што пакінутай паўночнай часткай Італіі.
Пачаўшы з расліннасці, я знаходзіў падобныя іншыя віды і невядомыя траўкі, хмызнякі і дрэвы, а ў асабліва вялікай колькасці пустазелле з калючкамі, якія часта перашкаджалі мне ісці наперад да вызначанай мэты ў час зняцця планаў, драпаючы адзенне і змушаючы звярнуць з дарогі і траціць час. Я думаў, што гэтыя расліны непатрэбныя і шкодныя, але праз некаторы час я меў магчымасць пераканацца, што яе з апетытам спажываюць аслы мясцовай пароды, якія могуць яе есці, нават не калечачы свае языкі. Тое самае робяць вярблюды, якія часта тут сустракаюцца, для якіх калючыя расліны з’яўляюцца найлепшым ласункам.
Сярод фруктовых дрэў асабліва маю ўвагу прыцягнула айва, падобная да яблыні, са светла-зялёным лісцем з матавым адценнем і адораная вялікай колькасцю пладоў памерам з яблык светла-малінавага колеру з вельмі прыемным пахам. Мне здалося, што, спажываючы гэтую садавіну мне будзе таксама прыемна. Аднак аказалася, што ў сырым выглядзе яе есці немагчыма. Але гэта не перашкаджала гэтай садавіне быць карыснай для прыгатавання вытанчаных страў і спажывацца пасля прыгатавання. 3 соку айвы (лацінская назва — цыдонія) гатавалася смачнае жэле, якое мела прыгожы малінавы колер. Айву ўжываюць таксама і як закуску ў час спажывання віна, з цяжкасцю высмоктваючы сок, якога ў ёй вельмі мала, і выплёўваючы непрыдатную для спажывання мякаць.
Маючы стрэльбы, інжынеры ў час даследаванняў для бяспекі — хоць з намі нічога небяспечнага не здарылася — мелі магчымасць без страты часу папаляваць на дзічыну, што дазволіла мне даведацца пра вялікую колькасць відаў птушак і жывёл. Да птушак належалі дрофы і белыя курапаткі, а таксама іншыя віды меншых памераў, часта аздобленыя пер’ем з прыгожым металічным бляскам. Першы раз я змог упаляваць барсука. Што тычыцца свойскіх і дзікіх жывёл, нічога асаблівага не заўважыў.
Вёскі і гарадкі, якія знаходзіліся на ўзбярэжжы Мармуровага мора, дзе планавалася пракласці чыгунку, насялялі туркі і грэкі, апошнія колькасна пераважалі. He ведаючы гэтых дзвюх моў, хоць і кантактаваў з імі ўвесь час, не змог дастаткова добра даследаваць характар іх адносінаў паміж сабой, а таксама традыцыі. Відавочным быў толькі стан ганьбы, якому падпала грэцкае насельніцтва,
а таксама нахабныя паводзіны захопнікаў, якія адрозніваліся ад яго сваім строем. Асабіста нас ніхто не крыўдзіў, усе без розніцы добра ставіліся да нас. Верагодна, гэта былі праявы традыцыйнай усходняй гасціннасці.
Толькі мне, як паляку, было прыкра за няволю грэкаў, якія знаходзіліся пад турэцкім уціскам. Здарылася так, што варварскі народ стаў панаваць над цывілізаваным спакон вякоў грэцкім народам такім самым чынам, як над намі панавалі маскалі.
Жадаючы сумленна выканаць сваю працу, я імкнуўся не абмінаць самай малой дробязі падчас зняцця плана з ваколіц, а адначасова не спазніцца, паспяваючы ўслед за прасоўваннем наперад працы галоўнага інжынера, з-за чаго я кожны дзень моцна стамляўся.
Тады, калі мы набліжаліся да Адрыянопаля, адчуваў сябе на столькі стомленым, што, часта прыбываючы на адпачынак ва ўтульную кватэру, падрыхтаваную п. Кентрынскім, я кідаўся адпачываць на шырокую, пастаўленую ўздоўж сцяны канапу і імгненна засынаў. Часта, нягледзячы на шматлікія спробы пабудзіць мяне на абед, я заставаўся галодным ажно да раніцы наступнага дня, калі з падвойным апетытам вельмі рана снедаў.