Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Карыстаючыся добрым надвор’ем, мы прыемна плылі ўздоўж італьянскага берага, затрымліваючыся ў мясцовасцях, вядомых нам з папярэдніх падарожжаў. У залівах Неапаля і Чывітавек’я392 карабель затрымліваўся ненадоўга, не даючы магчымасці купіць правіянт, які ўжо быў амаль вычарпаны, гэта змусіла нас звярнуцца па дапамогу да матросаў з просьбай падзяліцца, бо грошы, якія мы мелі, не дазвалялі шмат выдаткоўваць, аплачваючы толькі тарыф, які бралі з пасажыраў трэцяга класа.
Мы не памыліліся ў сваіх разліках: кухары за невялікія грошы далі нам трохі ежы і вялікія порцыі добра спечанага хлеба. У сваю чаргу, маракі па-сяброўску і адпаведна з традыцыямі французскай гасціннасці выдалі нам поўныя бутэлькі віна з доўгімі трубкамі, прымацаванымі на дне, праз якія мы маглі струмені напою накіроўваць адразу ў рот, вельмі зручна і зграбна, без рызыкі праліць нават маленькую кроплю.
Інакш было з намі, тымі, хто не ўмеў карыстацца гэтай прыладай для піцця такога кшталту нектараў, што было абавязковым і ўвесь час ужываным сярод французскіх маракоў. Дрэнна адрэгуляваны напрамак чырвонага нектару шчодра абрасіў бялізну
некалькіх таварышаў пры першай спробе ўжывання смачнага напою, выклікаючы смех усіх сведкаў гэтай катастрофы. He страчваючы добрага настрою, яшчэ некалькі нашых спрабавалі паўтарыць за французамі з надзеяй на тое, што ў іх атрымаецца, але заўсёды завяршалася ўсё аднолькава нешчасліва. Было знойдзена некалькі шклянак, так мы хутка выпілі наш пачастунак.
Пасля прыбыцця ў Месіну мы мелі пару гадзін, каб пабыць у горадзе, бо на караблі было шмат тавару для выгрузкі і для загрузкі ў далейшае падарожжа мясцовых харчоў.
Некаторыя з таварышаў хацелі знайсці сваіх старых знаёмых з часоў мінулай вайны і аднавіць знаёмства, калі лёс не занёс іх у іншае месца. Таму ўсе, акрамя мяне, з цікавасцю разглядалі мясцовасць, дзе ўдзельнічалі ў гістарычнай падзеі, пра якія я ведаў толькі з аповедаў. На карабель, які рыхтаваўся да адплыцця, мы вярнуліся позна вечарам з вялікім запасам таннага правіянту для далейшага падарожжа, а таксама адборнай садавіны, якой у значнай ступені нас пачаставалі знаёмыя маіх таварышаў з горада Месіна.
Нам падавалася, што на працягу нашага далейшага падарожжа будзе прыгожае надвор’е. Пасля абуджэння ад сну, нічым не парушанага за ўсю ноч, мы апынуліся далёка ад берага, пасярэдзіне марскіх водаў, якія моршчыліся ад лёгкага ранішняга ветрыку, які нас асвяжаў. Доўгі час усё было без змен.
Апоўдні з захаду паказаліся цёмныя хмары, яны паступова нарасталі і паднімаліся ўверх, а ўзмацненне ветру раптоўна захвалявала паверхню мора, ствараючы хвалі настолькі моцныя, што яны пачалі калыхаць карабель. Мы зразумелі, што да нас набліжаецца бура. Бліскавіцы былі ўсё больш выразныя, гром мацнеў і нарэшце навокал зрабілася цёмна.
3 палубы пачалі прыбіраць рухомыя рэчы альбо прымацоўваць іх да карабля. Капітан даваў розныя загады, сярод пасажыраў пачалася паніка, а многія з іх, хто меў марскую хваробу, хаваліся ў сярэдзіне карабля.
Вялікія хвалі моцна біліся аб борт карабля, а некаторыя з іх перакідваліся праз яго, абліваючы вадой тых, хто застаўся на палубе, да іх належалі ўсе мы без выключэння. Адначасова з гэтым рэдкія, але буйныя кроплі дажджу ператварыліся ў лівень, які суправаджаўся перунамі.
Нарэшце падумалі і пра нас: нам адчынілі схоў недзе на дне карабля, дзе мы ўсе, прамоклыя, і апынуліся. Мы не бачылі святла,
праз гэта знаходзіліся ў стане роспачы, бо абсалютна не заслужана апынуліся ў вязніцы. Апынуўшыся на дне карабля, мы маглі толькі праз нешматлікія шчыліны, што знаходзіліся з боку карабля, бачыць агеньчыкі ад водбліску маланак і аддалена чуць грукат буры, якая ўсё не сціхала. Мы жадалі б сустрэцца з любымі іншымі пакутамі, звыклымі для шчаслівейшых за нас пасажыраў, але не з гэтым прымусам.
Знаходзячыся ў месцы, з якога мы не маглі сачыць за бурай, кожнаму з нас прыходзілася карыстацца сваёй фантазіяй, не маючы пэўнасці, ці яна сціхла альбо ператвараецца ў жахлівы ўраган, пагражаючы непазбежнай катастрофай затаплення без шанцаў на выратаванне нават тых, хто ўмеў добра плаваць. Калі прыглядаліся да драўляных сцен схову, нам здавалася — у момант роспачы, — што мы знаходзімся ў вялікай труне, якая патанае.
Тады, калі багатыя пасажыры маглі сябе супакоіць, назіраючы за ўтаймаваннем буры, для нас гэтыя пакуты цягнуліся яшчэ доўгі час, аж да моманту, калі добрае надвор’е дазволіла камандзе карабля падумаць аб неабходнасці адкрыць нам дзённае святло. Мы хутка забылі аб перажытых пакутах. У нас падняўся настрой, завязаліся доўгія размовы, цікавыя дыскусіі, мы нават пачалі жартаваць, каб ажывіць далейшае падарожжа, якое прайшло без прыгод. У дні, калі наш карабель затрымліваўся ў партах Эрмуполіса і Пірэя, мы адпраўлялі двух чалавек у горад для закупкі хлеба і садавіны, дзеля эканоміі адмаўляючы сабе ў прыемнасці пашпацыраваць, тым больш што раней мы мелі магчымасць пазнаёміцца з гэтымі мясцінамі.
Пасля прыбыцця ў Канстанцінопаль, дзе нам трэба было затрымацца на некаторы час для ўрэгулявання пытанняў адносна нашага далейшага падарожжа, мы знайшлі — з дапамогай землякоў, якія там жылі, — свабодную кватэру з некалькімі пакоямі, дзе мы ўтульна размясціліся. Пасля нарады і падліку нашых фінансавых сродкаў аказалася, што мы не ў стане заплаціць за карабель да Румыніі, дзе мы планавалі чакаць паўстанне.
Каб пазбегнуць страты апошніх грошай яшчэ да таго, як мы ажыццявім наш план, пастанавілі вырушыць з Канстанцінопаля пешкі праз турэцкія абшары аж да Тульчы, каб там пераправіцца на левы бераг Дуная ў Румынію. Разумеючы, што падарожжа на-
шай групы, якая складалася з 23 чалавек, магло падацца выправай зладзеяў, мы вырашылі падзяліцца на тры часткі, кожная з якіх павінна была выправіцца ў дарогу з розніцай у тыдзень, маючы пры сабе адпаведны запас грошай.
Некаторыя з нас, у каго былі багатыя бацькі, паслалі лісты дамоў, просячы фінансавай дапамогі, якая павінна быць дасланая на адрас Гілярыя Альшэўскага393 і мой, тых, хто павінен быў застацца на месцы, пакуль не прыйдуць грошы, неабходныя нам на будучыню. У Канстанцінопаль на нашае імя павінна была прыходзіць карэспандэнцыя з краю і з замежжа, пакуль мы ўсе не ўладкуемся ў Румыніі, пасля выканання сваёй місіі я павінен быў пераехаць з Канстанцінопаля разам з Гілярыем Альшэўскім у вызначаную мясцовасць, пра якую нам паведамілі б таварышы, якія там ужо абжываліся.
Мы вырашылі выправіцца ў дарогу, не губляючы часу; таму падзяліліся на тры групы па 7 чалавек і, вызначыўшы парадак адыходу кожнай — з розніцай у тыдзень, выйшлі. Памятаю імёны трох таварышаў, якія ўваходзілі ў склад першай групы; імі былі: Густаў Рэут394, студэнт універсітэта, з Плоцка, самы багаты сярод нас і заўсёды гатовы да самаахвяравання; Ігнацій Курневіч, таксама студэнт, з Вільні, вельмі дзейны і заўсёды да ўсіх прыязны, Ёахім Жэляшкевіч395, студэнт універсітэта, з Падолля, вылучаўся геркулесавай магутнасцю і заўсёды быў гатовы абараніць скрыўджанага. Ён вызначаўся пачуццём справядлівасці. Імёны іншых асоб з першай групы я не памятаю.
Яна павінна была выйсці неадкладна пасля вырашэння пытання, звязанага з пашпартамі, і атрымання спецыяльнай рэкамендацыі паліцыі, каб забяспечыць сябе як вандроўная моладзь ад перашкод і падазрэнняў у злачынных намерах і шпіёнстве. Нашыя землякі ў Канстанцінопалі, якія займалі там ганаровыя пасады, а дакладней, п. п. Сакульскі, Антановіч396, Мараўскі і Пшэздзецкі хутка атрымалі ад турэцкіх улад, якія заўсёды прыхільна ставіліся да палякаў, патрэбныя дакументы, што дазволіла першай групе праз тры дні распачаць сваё цяжкае падарожжа.
Мясцовыя польскія эмігранты з першага ж дня прыбыцця ў Канстанцінопаль атулілі нас клопатам, жадаючы са шчырай адданасцю дапамагчы. Нам дапамагалі не толькі тыя землякі, якія стаялі на чале нашай эміграцыі, але і самыя бедныя парабкі былі
гатовыя служыць сваім наймалодшым сябрам, якіх увасабляла наша група, з многімі з якіх ужо была магчымасць часткова пазнаёміцца ў час нашай папярэдняй пераправы на захад.
Калі мы знайшлі немэбляваную кватэру, нам прапанавалі размясціцца ў кватэры з мэбляй, сказаўшы, каб мы нават не цікавіліся аплатай. Цяжка было іх пераканаць, што мы вырашылі прынцыпова адмаўляцца ад любой старонняй дапамогі, не жадаючы, каб нехта марнаваў на нас грошы, і самастойна забяспечыць сябе ўсім патрэбным. Нашы дарагія землякі не змаглі паўплываць на нашае рашэнне зняць пустую кватэру, але мы не былі ў стане ім перашкодзіць у іншых праявах братэрскай гасціннасці.
Калі мы ўладкоўваліся на начлег на падлогах трох пакояў нашай кватэры, атрымаўшы такі вопыт на караблі, і калі, насвістваючы, мы адчувалі сябе шчаслівымі гаспадарамі ў новых уладаннях — не беручы пад увагу, што хутка будзем вымушаны спаць на голым паркеце, раптам мы ўбачылі, што каля дзвярэй нашай кватэры з’явіліся насільшчыкі з матрацамі, клункамі і мэбляй. Напад быў нечаканым; нашы землякі, якія стаялі за насільшчыкамі, скіравалі іх у нашу кватэру, паводле іх указанняў яны размясцілі сталы, табурэткі і крэслы, паслалі матрацы, на якіх мы маглі ўтульна адпачываць. На нашыя спробы супраціўляцца яны адказвалі, што клапоцяцца не толькі аб нашай выгодзе, але і аб сваёй, не жадаючы гасцяваць у нас без месца для адпачынку.
3 таго моманту ўвесь час павялічвалася колькасць рэчаў, якія паляпшалі нашую гаспадарку. Нас забяспечылі вуглём і кавай, якую мы варылі ўвесь час, часта ёй частуючы ўсіх, згодна з турэцкай традыцыяй, да якой прызвычаіліся і іншаземцы. Нас тады ж абдарылі рознымі салодкімі прысмакамі, якія мы дзялілі з нашымі гасцямі, якіх было шмат, бо ўсе жадалі з намі пазнаёміцца, адчуваючы абавязак наведаць нас як мага хутчэй. У такім шматлікім таварыстве час мінаў з прыемнасцю. Усе хацелі нас пачаставаць.
Гэта працягвалася некалькі дзён без перапынку, на працягу якіх арганізоўваліся прыёмы, таксама для пачастунку зводзілі групы па некалькі чалавек дзеля ўсталявання больш цесных адносінаў альбо праз сімпатыі, звязаныя з высвятленнем сваяцкіх сувязей ці суседствам на радзіме. Яны не пакідалі клапаціцца пра нас, працягваючы апекавацца намі пасля адыходу першай групы з Канстанцінопаля, якую яны разам з намі праводзілі далёка за горад,