Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пан Міхалоўскі лічыў, што прыбыццё Бухавецкага і мяне абавязвае школу ўрачыста нас пачаставаць, таму прыгатаваў пару індыкоў, адкормленых арэхамі. З’едзеныя індыкі былі замененыя
новай парай худых, якіх сістэматычна адкормлівалі для наступнай нечаканай урачыстай патрэбы. Кармленне гэтых індыкоў арэхамі, гвалтам пханымі Міхалоўскім у іх доўгія глоткі, выклікала новыя жарты моладзі і рэкамендацыю нам, толькі прыбылым, яго асобы як клапатлівай гаспадыні. Міхалоўскі заўважыў, што яго гонар пад пагрозай, а перад новенькімі ён хацеў яго захаваць, пратэставаў, даводзіў, што ён не жанчына, што выклікала агульны смех і каментары некаторых паскуднікаў, якія казалі, што гэта трэба яшчэ спраўдзіць.
Раз’юшаны Міхалоўскі хацеў схапіць і пакараць хоць каго-небудзь, каб супакоіць сваю злосць, але яны заўсёды паспявалі ўцячы. Мы заставаліся толькі гледачамі, спрабавалі пасля яго супакоіць. Лагаднеў ён адразу. Неацэннай дабрыні чалавека п. Міхалоўскага любілі без выключэння ўсе, хто, карыстаючыся яго слабасцямі, дазваляў сабе для забавы злаваць яго, каб пасля прасіць прабачэння і вельмі чулліва мірыцца.
Пасля ранішніх вайсковых трэніровак і кароткай экзекуцыі па чытанні на памяць статута пяхоты для доказу капітану Бразевічу, што мы можам чытаць яго, як малітву, рэшту часу маладыя польскія гарыбальдзісты праводзілі на шпацырах, на частых дэманстрацыях, прысвечаных пераможнаму заканчэнню паходу, а вечарам сядзелі ў прыгожых недарагіх кавярнях Генуі і здзекаваліся з дабрадушнага Міхалоўскага.
Гэтая моладзь знаходзілася ў стане чакання вынікаў задання, дадзенага Бухавецкаму, яна лічыла, што трэба даць сабе цяпер адпачыць і пазабавіцца пасля доўгіх выпрабаванняў і далёкіх падарожжаў. Недастатковае валоданне мовай стрымлівала наведванне гэтай універсітэцкай моладзю лекцый у мясцовых навучальных установах, такім чынам апраўдваўся іх застой у працы.
У той дзень, калі мы з’явіліся ў Генуі, Бухавецкі даў справаздачу паўнамоцнікам аб выкананні місіі, і пасля гэтага адразу быў высланы ліст генералу Высоцкаму, каб той, згодна з рашэннем Цэнтральнага камітэта, прыбыў у Геную для ўзначальвання Польскай вайсковай школы і запрасіў сабе на дапамогу здольных выкладчыкаў. Адначасова генерала ўгаворвалі, каб паспяшаўся з распачынаннем працы гэтай установы, у якой павінна вучыцца моладзь на карысць бацькаўшчыны. У Парыж і іншыя еўрапейскія гарады былі дасланыя лісты да польскай моладзі з мясцовых універсітэтаў, каб яна прыехала і павялічыла колькасць вучняў генуэзскай школы.
Пасля заканчэння працы Бухавецкаму падзякавалі за перанесеныя цяжкасці і за паспяховае выкананне місіі, якое забяспечыла зацікаўленасць краю лёсам навучальнай установы, створанай нашай моладдзю на чужыне. 3 асабліва ўрачыстым настроем пасля багатай вячэры мы ўсе пайшлі ў горад, не выключаючы Міхалоўскага, каб весела правесці рэшту добра распачатага дня.
Жыхары Генуі добра ставіліся да польскай моладзі і паўсюль яе з’яўленне, на пляцы для муштры, а таксама ў час маршыроўкі па вуліцах горада віталі воклічамі: «Няхай жыве Польшча!» і спяваннем у гонар Гарыбальдзі гімна, які ўвесь час і без перапынку па ўсёй прасторы, злучанай у адну вялікую дзяржаву [Італіі] разносіўся як доказ таго, што святкаванні вызвалення народа з чужой няволі працягваюцца. Нашую моладзь запрашалі ўдзельнічаць ва ўсіх народных урачыстасцях, і яна звычайна ішла ў галаве дэманстрацыі са сцягам, аздобленым Арлом, Пагоняй і Арханёлам.
Групку нашых удзельнікаў у барацьбе за незалежнасць Італіі жыхары Генуі віталі тады з энтузіязмам, які даходзіў да шалу, раздаваліся бесперапынныя авацыі ў гонар адраджэння Польшчы, якая хоць і знаходзіцца ў ланцугах няволі, але даказвае сваю гатоўнасць прынесці ахвяры не толькі для сябе, але і на карысць пакутнікаў увогуле. У адной з такіх урачыстасцяў хутка пасля майго прыезду ў Геную я змог паўдзельнічаць. Тады святкавалі нейкую гадавіну перамогі над аўстрыйцамі, прыгнятальнікамі Генуі, якіх атрымалася адтуль прагнаць. Пасля аб’яднання на муніцыпальнай плошчы ў вызначаны час з іншымі групамі мы з трыумфам праходзілі па галоўных вуліцах горада, нас паставілі на чале і ўвесь час мы чулі авацыі з выкрыкваннем: Viva Polacchi! Viva Italia! A basso Tedeschi! Viva Garibaldi^'.
Польская моладзь, нягледзячы на вялікую сімпатыю, не мела блізкіх адносінаў з мясцовым насельніцтвам, прычынай таму было недастатковае валоданне мовай і замкнёнае казарменнае жыццё. Аднак гэта не перашкаджала ў час доўгіх шпацыраў, якія рабіліся ў розных напрамках горада і яго ваколіц, некаторым нашым прыгажунам ублытвацца ў рамантычныя гісторыі з прывабнымі гараджанкамі Генуі і прылеглага гарадка Сан П’ер Дарэна382, якія адрозніваліся галаўным уборам з чорнага ядвабу, тонкай карункавай працы, ад сваіх суседак, тады калі генуэзскія дзяўчаты ўпрыгожвалі сябе галаўным уборам белага колеру, маючы неаспрэчнае права называць сябе белагаловымі.
Пазней гэтыя адносіны скончыліся заключэннем некалькіх шлюбаў, у пасаг ад сваіх жонак шчаслівыя мужы мелі магчымасць хутка і добра авалодаць італьянскай мовай. Значная частка моладзі, меней здольная да любоўных перамог у чаканні прыбыцця генерала Мераслаўскага, са шчырай пастановай пасля аддацца цяжкай працы, каб выправіць адчувальную страту і адзвычаіцца ад гультайскага баўлення часу, задавольвалася правядзеннем часу ў кавярнях і наведваннем тэатраў.
У коле новых знаёмых я адчуваў іх асаблівую дабрыню і замілаванне мной як госцем і маладзейшым у параўнанні з многімі іншымі. Усё гэта дапамагло мне хутка прызвычаіцца на новага жыцця. Пасля вячэры ўсе ішлі ў горад падыхаць свежым паветрам, каб адпачыць ад дзённай спякоты канца лета, я часта ўдзельнічаў у гэтых паходах разам з капітанам Бразевічам і гаспадаром Міхалоўскім, якія гвалтам амаль выкрадалі мяне з кампаніі моладзі, якая з імі спаборнічала, кажучы, што я, як ліцвін, належу выключна ім. Зразумела, сутычкі такога кшталту былі прадпрынятыя для таго, каб выклікаць бурлівы эпізод з любімым Міхалоўскім.
Звычайна гэтыя шпацыры завяршаліся адпачынкам у кавярнях, якіх на галоўных вуліцах Генуі было вельмі шмат. У адну з такіх мяне ўзялі п. п. Бразевіч і Міхалоўскі, таксама я хадзіў з імі туды, дзе адбывалася сустрэча некалькіх нашых ветэранаў з 1831 і 1848, якія пасяліліся ў Генуі, мяне прадставілі і добразычліва прынялі ў сваё таварыства. Я быў уважлівым сведкам цікавых дыскусій па пытаннях адносна мінулых часоў, яны праводзіліся з натхненнем, а часта і з фанатычным запалам, што дазваляла мне даведвацца пра шматлікія падрабязнасці эмігранцкага жыцця, пра якое да гэтага нічога не ведаў.
Даведваўся ў дэталях пра ўпартыя баі, якія адбываліся паміж эмігрантамі розных па поглядах груп. Пытанні такога кшталту, хоць вельмі павучальныя, не выклікалі ў мяне асаблівай цікавасці, я ставіўся абыякава да гэтага, бо быў прадстаўніком новага пакалення і рос пад уплывам іншых ідэалаў. Такога тыпу нейтральнасць пераконвала нашых ветэранаў у захаванні павагі да іх усіх адначасова, я быў вымушаны пазбягаць выказванняў наконт прыняцця ці непрыняцця іх поглядаў, а гэта спрыяла прыязнаму стаўленню старэйшага пакалення палітычных эмігрантаў да малодшага.
Я часта суправаджаў Міхалоўскага, калі той хадзіў купляць садавіну і гародніну ва ўзорна дагледжаныя сады, дзе назіраў залежнасць развіцця раслін ад гатункаў. У сваю чаргу, падчас больш далёкіх паходаў са сваімі знаёмымі за горад я меў магчымасць пазнаёміцца з мясцовай флорай і параўнаць яе з нашай літоўскай. Тады мне ўзгадваліся нашыя паходы з настаўнікам Тамулевічам за Вільню для стварэння гербарыя, удасканаленага і ўзбагачанага ў час канікулаў дзякуючы зборам на балванішскіх палях і ў лясах. Я яшчэ памятаў назвы раслін, паводле батаніка Юндзіла, на польскай і лацінскай мовах. Я знаходзіў розніцу ў параўнанні з паўднёвым кліматам у развіцці раслін таго ж гатунку, якія былі ў любімай Літве, туга па якой з кожным разам мацнела.
Часам мы зазіралі ў мясцовую бібліятэку, там чыталі цікавыя працы найперш на французскай мове, якую мы ўсе без выключэння ведалі. Такога кшталту заняткі, якія не мелі ніякай сувязі з вызначаным нам выхаваннем, толькі дапаўнялі прыемны побыт у Генуі, тым болын што гарантаванае добрае ўтрыманне і жытло пазбаўлялі нас клопату аб заўтрашнім дні. Я пару тыдняў адчуваў сябе ніякавата з прычыны такога выключнага становішча і такога выгоднага жыцця ў Генуі, якое з купаннем у моры і з наведваннем тэатраў дадавала камфорту, характэрнага толькі для прывілеяванага класа грамадства.
Разумеючы, што такі стан рэчаў не адпавядае нашаму прызначэнню, моладзь пачала непакоіцца, таму што прыбыццё генерала Мераслаўскага адцягваецца. У Парыж быў дасланы новы ліст ад моладзі і ад адміністрацыйнай камісіі школы, якая складалася з віцэ-прэзідэнта, доктара Оціпінці, прызначанага Гарыбальдзі, некалькіх італьянскіх чыноўнікаў, члена муніцыпальнай рады і аднаго з польскіх ветэранаў, удзельнікаў баёў за Італію, якая, падтрымліваючы неабходнасць хуткага пачатку функцыянавання школы, хацела забяспечыць неабходнае для яе развіццё.
Тым часам тут з’явілася некалькі студэнтаў са Швейцарыі383 і Баварыі384, якія паспяшаліся прыбыць на наш заклік. Мы ўсе ўсцешыліся, бо гэта забяспечвала павелічэнне карыснага для краю інстытута. Новыя таварышы запэўнілі нас, што яшчэ некалькі асоб плануюць прыехаць сюды.
Мы чакалі яшчэ некалькі тыдняў. Мераслаўскі не толькі не з’яўляўся, але нават не адпісваў. Прайшло лета, а на прахалодным
паветры нам бавілася яшчэ весялей, бо колькасць моладзі павялічвалася. Атрыманыя ад сваякоў і бацькоў грошы гарантавалі камфорт і забавы не толькі багацейшым, але і бедным, з якімі заўсёды з ахвотай дзяліліся сваімі запасамі.
Але старэйшыя таварышы, якія клапаціліся аб малодшых, не маглі вынесці такога становішча, якое магло скампраметаваць іх у вачах італьянскага ўрада, які мог адмовіцца аплачваць забавы бяздзейнай моладзі, і таму наважыліся — нягледзячы на павагу і жаданне захаваць субардынацыю — папярэдзіць генерала аб вялікай небяспецы, у якой знаходзіцца школа з прычыны затрымкі ў прыняцці пасады. Адначасова яны прасілі неадкладна выслаць выкладчыкаў, каб заняцца належнай працай.