Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Маё здзіўленне гэтай раптоўнай зменай сітуацыі было перапыненае шумным прыбыццём Бухавецкага з яго паўнацелай знаёмай у акампанеменце чатырох кубкаў, напоўненых шампанскім з толькі што адкаркаванай бутэлькі. Забава распачалася грунтоўна; з крыкамі віват і пацалункамі, аб’ядноўваліся ў пары, займаючы месцы на шырокіх тапчанах, размешчаных уздоўж сценаў, а таксама на шэзлонгах, раскіданых у зале і прылеглых пакоях.
He трэба было доўга думаць, каб зразумець значэнне гэтай сітуацыі, а кроў не вада, таму яна нястрымна закіпела, кідаючы
мяне ў абдымкі гэтай да пары сціплай малдаванкі. Усе правілы прыстойнасці, як і боязь смяротна зграшыць, незаўважна зніклі ў чарах спазнанай уцехі.
Оргія працягвалася аж да белага дня, з разнастайнымі тыпамі змен, каб узмацніць жаданне да распусты пры дапамозе бессаромнага агалення цела, непрыстойных танцаў і заменай партнёраў. He хачу дэтальна апісваць увесь гэты бруд, я быў уцягнуты ва ўсё гэта не па сваёй волі і хацеў захаваць вернасць маёй малдаванцы.
П’янка, падчас якой мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю маладых афіцэраў і румынскіх баяраў, нам таксама спадабалася. Разам з імі на працягу некалькіх начэй мы наведвалі гэтае самае месца і іншыя падобныя, шпацыруючы па прыгарадзе пад акампанемент цыганскай музыкі.
Наш моцны ўхіл ад абранага курсу быў стрыманы Бухавецкім, які першым зарыентаваўся ў небяспечнай пагрозе, заўважыўшы надзвычайнае становішча нашых капіталаў, патрэбных для далейшага падарожжа. Пасля падлікаў мы былі ў пэўнай скрусе і вырашылі пакінуць Ясы як мага хутчэй, каб пазбегнуць яшчэ большых выдаткаў.
Незацерты ўспамін аб сваёй спакусе, якой, не плануючы, мы падпалі і якая не паўтарылася ў будучыні, палічыў неабходным занатаваць у гэтых успамінах, каб апісаць небяспечнасці, якія могуць чакаць моладзь, што ў стане сапсаваць будучыню, знявечыць здароўе, прывесці да стану дэградацыі.
Перапоўненым пасажырамі габрэйскім фургонам мы пакінулі Ясы, накіроўваючыся ў Бырлад335, а адтуль у Ізмаіл336, горад які яшчэ належаў Румыніі, у гімназіі, што знаходзілася ў гэтым горадзе, настаўнікам каліграфіі і малявання прайаваў наш зямляк, які меў указанне ад камісара п. Мілкоўскага дапамагаць польскім эмігрантам у камунікацыі паміж Румыніяй і Турцыяй. Бухавецкі з лёгкасцю знайшоў даўно яму вядомы адрас кватэры, мы былі вельмі галодныя, таму адтуль нас хутка павялі ў горад з намерам накарміць добрым абедам у адным з румынскіх рэстаранаў. Ветлівы бландзін, упрыгожаны пышнымі вусамі, прозвішча якога я забыў. Ён стараўся нас добра пачаставаць, бо ведаў аб цяжкасцях у час падарожжа, праз недахоп харчоў, якія замяняла нам у ваколіцах Бырлада імгла атамаў зыбучых пяскоў, якімі там насычана атмасфера, а таксама з-за пакутлівай язды праз балот-
ныя абшары навокал Ізмаіла, таксама пабудаванага на балотах. Пад’еўшы, мы пайшлі на шпацыр па шырокіх вуліцах Ізмаіла, уладкаваных драўлянымі тратуарамі, каб абараніць мінакоў ад бруду, за выключэннем таго выпадку, калі яны павінны былі перайсці на супрацьлеглы бок вуліцы.
Мы наведалі некалькі кандытарскіх і вінных, шукаючы тых нямногіх палякаў, якія жывуць у гэтым горадзе, з якімі нас хацеў пазнаёміць п. прафесар. Шпацыр гэты працягваўся аж да ўскраіны горада з боку Дуная, там мы сустрэліся з лодачнікамі, якім даручалася завезці нас да Тульчы337, горада, які быў заселены балгарамі, але заставаўся пад турэцкім захопам, гэта адбылося на наступны дзень.
Пасля бяссоннай ночы, якую мы правялі за размовай з прафесарам і іншымі землякамі, нас зноў правялі да лодачнікаў. Сардэчна развітаўшыся, мы працягнулі падарожжа ўніз па цячэнні Дуная на лодцы, кіраванай трыма ліпаванамі338, каб перабрацца да супрацьлеглага берага праз вялікую колькасці маленькіх выспаў, якімі тут усеяна вусце гэтай вялікай і шырокай ракі аж да самага мора. Ліпаване, гэта расіяне, якія належаць да рэлігійнай секты, іх пераследваў маскоўскі ўрад, і яны знайшлі прытулак у Румыніі і Балгарыі, займаліся тут у асноўным рыбалоўствам. У сваю чаргу, тыя, што знаходзіліся ў Ізмаіле, забяспечвалі водную камунікацыю гэтага горада з Тульчай.
Наша падарожжа працягнулася аж да вечара, таму што лодачнікі былі вымушаныя змяняць напрамак незалежна ад цячэння, цягнуць лодку супраць яго, каб абысці выспачкі з вялікай цяжкасцю і стратай часу, каб зноў, з іншай прыстані, ісці па цячэнні на супрацьлеглае ўзбярэжжа іншай выспачкі. Аперацыя такога кшталту паўтаралася шмат разоў. У іншым выпадку замест таго, каб трапіць у Тульчу, нас магло вынесці ў Чорнае мора. На адной з гэтых выспаў мы затрымаліся на рыбацкай стаянцы ліпаванаў, дзе лодачнікі павінны былі адпачыць, а галодныя паесці, да такіх залічаліся і мы, бо мелі воўчы апетыт.
Акрамя вялікай колькасці прыгатаваных страў з розных відаў рыб згодна з рыбацкай традыцыяй, мы атрымалі свежаспечаны хлеб, бо ліпаване не хацелі прызвычайвацца да спажывання мамалыгі339. Яны адмовіліся прымаць аплату за з’едзены намі сняданак як з прычыны сваёй гасціннасці, так і праз магчымасць
паразмаўляць на велікарускай мове. У іх не атрымлівалася схаваць непрыемнае ўражанне з прычыны таго, што палякі не хрысціліся, а таксама не выбівалі паклоны паводле ўсходняга абраду.
Адпачылыя лодачнікі змаглі з асаблівым майстэрствам змагацца з далейшымі перашкодамі нашага падарожжа, асабліва ў моманты перасячэння моцных плыняў ракі, мяне, спалоханага моцным нахілам лодкі і верагоднасцю патануць у глыбінях ракі, гэта заспакоіла. Увечары, пераадолеўшы ўсе выпрабаванні воднага падарожжа, шчаслівыя ад таго, што яно скончылася, мы высадзіліся на нейкай прыстані за Тульчай, адкуль нас кантрабанднымі сцежкамі правялі ў горад, каб пазбегнуць арышту, паколькі пашпартоў у Турцыю мы не мелі.
Бухавецкі быў зусім спакойны за нашую недатыкальнасць, ён ведаў, што было б дастаткова паказаць паліцыі атрыманае ад нашага камісара, вызначанага п. Мілкоўскім, пасведчанне у тым, што мы польскія эмігранты, імі Турцыя была перапоўненая з 1831—1848 гг. і часоў крымскай кампаніі.
Знаходзячыся пад апекай нашага камісара, салдата, які ўдзельнічаў у венгерскім паходзе 1848 г., мы пазбеглі ўсялякіх дачэпак падчас двухдзённага гасцявання ў яго, калі чакалі адплыву ў Канстанцінопаль французскага карабля. Між тым мы пазнаёміліся з некалькімі эмігрантамі, якія там былі занятыя ў адміністрацыі тэлеграфаў і канструкцыі дарог і мастоў, і я наяве ўбачыў турэцкія твары і строі, якія раней бачыў толькі на малюнках. Таксама я прыглядаўся да балгараў, якія знаходзіліся ў цяжкой няволі і прыніжэннях, заўважыўшы пагардлівае стаўленне да іх паноўнай нацыі, яны павінны былі ўстаць з месца, калі ішоў якінебудзь турак, нават калі гэта быў абадранец, і саступаць яму дарогу, каб паказаць рабскую пакору.
Гэтае падпарадкаванне балгараў тыранам абурыла мяне, тым больш што ў іх мове я адчуў славянскі гук, хацеў параіць, каб спрабавалі, беручы прыклад з палякаў, паўстаннем вызваліцца з агіднай няволі, нават з рызыкай прайграць і панесці страты, каб захаваць традыцыі і даць прыклад будучым пакаленням.
Разважаючы аб сумным становішча балгараў, я пераканаўся, што яны маюць сваё кола інтэлігенцыі і толькі яна ў стане прывесці да адраджэння Балгарыі. Усе парады і заўвагі з боку старонніх людзей не змогуць выклікаць перавароту і змены сітуацыі. У выніку я абмежаваўся пажаданнямі, каб абуджэнне балгараў з нямогла-
га стану, у які яны пагружаны, прыйшло як мага хутчэй, ведаючы, што палякі прыйдуць ім на дапамогу, у якой нікому не адмаўлялі, з’яўляючыся магутнай дзяржавай, а таксама знаходзячыся ў няволі трох тыранаў свету. Вышэй азначаныя развагі былі перапыненыя патрэбай пакінуць Тульчу, таму што французскі карабель скончыў пагрузку разнастайных тавараў і склікаў пасажыраў да ад’езду. Размясціўшыся, мы былі забяспечаныя нашым камісарам пропускам да Канстанцінопаля, гэтыя дакументы, як польскім эмігрантам, нам выдалі турэцкія ўлады, адплываючы, мы захавалі пры сабе цёплыя ўспаміны аб гасціннасці нашых суайчыннікаў, тады калі яны развіталіся з намі, жадаючы шчаслівай дарогі.
Прыемным падарожжа было нядоўга, пакінуўшы прыстань у Тульчы, мы ішлі па спакойнай плыні водаў Дунаю аж да яго вусця ў глыбіні Чорнага мора, пасля перасячэння якога наш карабель з плоскім дном, менавіта такое мелі ўсе гандлёвыя судны на гэтай рацэ, пачало моцна качаць, падвяргаючы ўсіх непрызвычаеных да марскіх падарожжаў невыноснай хваробе. Да іх ліку належаў і я, бо калі мы з Пецярбурга ездзілі на экскурсію ў Кранштат340, я толькі любаваўся відам мора.
Пасля затрымкі ў Варне341 для высадкі і прыняцця пасажыраў карабель паплыў далей, пазбаўляючы мяне магчымасці разгледзець мясцовасць, дзе адбылася вялікая гістарычная падзея, гонар Польшчы, паход Уладзіслава342 за незалежнасць Еўропы ад дзікага азіяцкага нашэсця. Працяг вандроўкі прайшоў на спакойных водах. Ненадоўга мы затрымаліся ў заліве Люлебургаса343, каб пасля накіравацца да праліва Басфор344. Усе пасажыры, і асабліва тыя, хто пакутаваў ад марской хваробы, выйшлі на борт судна, каб лепей разгледзець доўгачаканы бераг, які азначаў канец цяжкіх пакутаў.
Мы праплывалі праліў і разглядалі цікавыя ландшафты, якія адкрываліся перад намі з абодвух бакоў, гэта было месца, дзе найбліжэй адзін да аднаго сыходзіліся два сусветы, нас панесла моцная плынь пад пільным кіраўніцтвам дасведчанага капітана, які ўмела пазбягаў сутыкнення з вялікай колькасцю караблёў, якія тут праплывалі альбо стаялі на якарах для таго, каб прыстаць у порце Канстанцінопаля ў вызначаным для французскіх караблёў месцы.
Пасля сыходу на бераг і вызвалення ад дачэпак паліцыянтаў, якія хацелі атрымаць ад нас бакшыш (хабар), Бухавецкі зазірнуў
да знаёмай яму кавярні, што знаходзілася непадалёк ад порта, яе наведвалі ў асноўным палякі, каб там атрымаць правадніка і пайсці ў польскі рэстаран «Янка», які знаходзіўся за Перай345, у частцы горада з заблытанымі вуліцамі, ён не быў упэўнены, што без дапамогі зможа яе знайсці.
Двое суайчыннікаў, якіх ведаў Бухавецкі, з вялікай ахвотай нас суправаджалі, яны пыталіся аб сітуацыі ў Полыпчы і распавядалі нам пра будынкі, якія мы сустракалі па дарозе, і іх прызначэнне. Гатэль «Янка» не меў ніякай шыльды, ён прызначаўся выключна для польскіх эмігрантаў, раскіданых па ваколіцах Канстанцінопаля, якія, маючы патрэбу наведаць сталіцу, знаходзілі там жытло і польскую страву, прыгатаваную гаспадарлівай жонкай Янкі. Акрамя тых, хто здымаў пакоі, гэты гатэль наведваўся вялікай колькасцю нашых эмігрантаў, яны там снедалі і абедалі, усё там складалася з невялікай колькасці шчодрых і танных страў. Там можна было атрымаць крэдыт, а нават і дармовую ежу, якой Янкава не шкадавала бедакам, не маючы намеру ўзбагаціцца.