Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Я ўсё не мог дачакацца з’яўлення п. Дзікоўскага, да мяне прыходзілі думкі, што я ў небяспецы, бо мне дрэнна паказалі дарогу ўцёкаў альбо з-за іншых непрадбачаных акалічнасцяў. Тым часам хваляванне кожную хвіліну ўзрастала, а тут раптоўна пачаў насувацца змрок. У мяне не было грошай, бо касірам нашых агульных сродкаў ужо даўно стаў Бухавецкі, я мог апынуцца ў цяжкім становішчы. Прадчуванне безвыходнасці становішча і магчымасці трапіць у рукі маскалёў страшна засмуціла мяне і я пачаў планаваць свой далейшы шлях уцёкаў, але ўсё малявалася ў чорных фарбах.
У гэты трывожны момант я пачуў грукат экіпажа, які змусіў азірнуцца, што на гэты раз дазволіла ўпэўніцца ў сваім выратаванні: на козлах параднага экіпажа і каля кучара ў ліўрэі я ўбачыў п. Дзікоўскага, які кіраваў парай прыгожых коней, а ў фаэтоне ўтульна сядзеў Бухавецкі. Яшчэ да таго, як экіпаж паспеў спыніцца, я ўскочыў у яго. Жахі, якія пераследвалі мяне яшчэ хвіліну таму, імгненна зніклі. Я адчуваў сябе шчаслівым чалавекам.
Пасля некалькіх гадзін спакойнага падарожжа мы затрымаліся недзе апоўначы ў лясістым месцы недалёка ад нейкай вёсачкі,
сведчаннем існавання якой нам служыла святло з акон яе дамкоў. Пан Дзікоўскі патлумачыў нам, што за гэтым ляском пачынаецца памежны дазор расійскага патруля, які можа пагражаць арыштам падарожнікам, а асабліва ў начную пару. Таму ён выслаў свайго кучара, які ведае мясцовасць, каб той выклікаў млынара з берага ракі Збруч312, якая з’яўлялася расійска-аўстрыйскай мяжой. Гэты млынар заставаўся на службе Дзікоўскага; менавіта ён павінен быў нас пераправіць на правы бераг вышэйназванай рачулкі, дзе знаходзілася паўднёвая ўскраіна Галіцыі313. Але перад гэтым у нас было шмат часу, каб распавесці пра здарэнні мінулага дня.
Я даведаўся, што перад тым, як Дзікоўскі пакінуў Камянец, яго людзі праверылі наяўнасць у двары гатэля жандараў, якія цярпліва чакалі нашага вяртання да замкнутага яшчэ пакоя. Мы абмяркоўвалі расчараванне паліцыі, калі яна, разбіўшы дзверы нашага нумара, пераканаецца ў тым, што падазроныя асобы зніклі і што позна рабіць нейкія спробы іх схапіць. Гэты выпадак павінен быў выклікаць вялікі скандал у Камянцы, але лёс не дазволіў мне больш сустрэцца з Дзікоўскім, мілым чалавекам з узнёслай душой, каб даведацца пра падрабязнасці.
Млынар, якога мы чакалі, таксама займаўся кантрабандай і павінен быў падтрымліваць цесныя адносіны з вартай абедзвюх межаў, а таксама дзяліцца з імі прыбыткам, гэта гарантавала нам бяспечны пераход мяжы. Ён баяўся страціць карысную практыку, распачатую з узаемным поспехам. Так пра яго думаў п. Дзікоўскі. Гэта ўсё не перашкаджала хітраму млынару, які быў падобны да дзікуна, бо ўвесь твар яго быў моцна аброслы, захоўваць поўную асцярожнасць, як яму раілі падчас выканання даручэння. Ён з радасці закрычаў, убачыўшы ў Бухавецкім знаёмага кліента, які даваў магчымасць падвоіць заробак.
Пасля прыйшла сумная хвіліна развітання з Дзікоўскім, які па-братэрску расцалаваў нас і пажадаў поспехаў у нашай працы на карысць бацькаўшчыны. Ён паехаў у вёсачку на начлег, у дом, прызначаны для эмігрантаў і эмісараў, якія пераходзяць мяжу з Галіцыі на Падолле, мы, у сваю чаргу, трапіўшы пад апеку млынара, пачалі пракрадацца ў напрамку да яго млына, перад гэтым атрымаўшы неабходныя інструкцыі, паводле якіх нам нельга было запальваць папяросы, размаўляць паміж сабой альбо з ім, задавольваючыся жэстыкуляцыяй. Мы павінны былі паўтараць
усе яго рухі, сядалі альбо нават клаліся на зямлю, калі гэта было патрэбна.
Мы дысцыплінавана ішлі ўслед за млынаром, часам хуткім, часам павольным крокам. Ён прыслухоўваўся да кожнага шорхату. Праз некаторы час наш праваднік скіраваў налева, хаваючыся за ценем невялікіх зараснікаў, тое самае зрабілі і мы. Хутка мы пачулі ўсё больш выразныя гукі коннага патруля, якія былі ад нас прыкладна на сто крокаў, мы захваляваліся.
Пасля таго як усё сцішылася, мы хуткім маршам рушылі ў дарогу, праз дзесяць хвілін мы былі ўжо за млынам, дзе вымушаны былі зняць боты і штаны, каб не намачыць іх у водах Збруча. Млынару дапамагаў адзін з яго памочнікаў, разам з якім мы пачалі ісці ланцужком, несучы на плечах скруткі з нашага адзення, наперадзе ішоў млынар, ззаду яго памочнік, мы знаходзіліся паміж імі.
Перад уваходам у воды Збруча нам была дадзена новая інструкцыя, мы павінны былі ісці ўслед за правадніком, імітуючы яго рухі, нагамі не пляскаць па вадзе, каб пазбегнуць празмернага шуму на хуткіх водах Збруча, якія мелі свой характэрны гук. Замест таго каб пераходзіць раку наўпрост да супрацьлеглага берага, мы доўгі час ступалі ўніз па плыні ўздоўж яго. Летам у Збручы было неглыбока, вада даходзіла нам да калена.
Каб пазбегнуць празмернага шуму мы ішлі — так, як нам было сказана, — гімнастычным крокам, падымаючы нагу ўверх, хутка апускаючы зноў у ваду. Неабходнасць ісці па плыні ракі ўзнікла таму, што мясцовасць, у якую мы спяшаліся, знаходзілася на некалькі стай314 далей ад млына, на галіцыйскім беразе. Пры святле месяца ўзбярэжныя зараснікі хваляваліся ад лёгкага павеву ветру і кідалі на хуткую плынь вады рухавыя цені, у нашай свядомасці яны ператвараліся ў пачвараў, якія хочуць затрымаць нас. Аднак хутка мы выйшлі на бераг, што выратавала нас ад гэтых чараў.
Раздзел VI.
Падарожжа праз Галіцыю, Букавіну і Малдову ў Турцыю і Канстанцінопаль
Трапіўшы ў незвычайны палац, пабудаваны недалёка ад берага ракі, дзе нас гасцінна прынялі, мы адразу ж пайшлі адпачываць. Гэта было недзе ў тры гадзіны ночы. Калі мы прачнуліся і пачалі размаўляць, рыхтуючыся пакінуць ложкі, у наш пакой увайшлі слугі з падносамі, на якіх была кава, вяршкі і румяныя булачкі, якія задаволілі жаданні нашых апетытаў.
Адсунутыя фіранкі на вокнах дазволілі ўбачыць сонца, якое было ўжо высока, гэта ўпэўніла нас у тым, што акрамя ўтульнага ложка мы мелі раскошу занадта доўгага адпачынку. Мы абуліся ў начышчаныя чаравікі, апрануліся, расправіўшы, на колькі гэта было магчыма, пагнутыя каўнерыкі, і пайшлі да гаспадыні палаца п. Семіграноўскай, каб падзякаваць за прытулак, а таксама папрасіць, каб яна выправіла нас у напрамку малдаўскай315 мяжы.
Жанчына ў сталым веку, багата апранутая, узрадавалася, убачыўшы свайго знаёмца Бухавецкага, павіншавала яго са шчаслівым вяртаннем і запрасіла нас застацца ў яе яшчэ некаторы час, каб як след адпачыць пасля цяжкай пераправы праз мяжу. Бухавецкі апраўдваўся, што абставіны змушаюць яго спяшацца, і прасіў як мага хутчэй адправіць нас у дарогу, пасля мы заключылі кампраміс — засталіся ў гасціннай гаспадыні на незвычайна смачнае сняданне. Пасля гэтага мы, пацалаваўшы ручкі ласкавай спадарыні, выехалі прыгожым экіпажам у дарогу, пакідаючы палац, назвы якога я не памятаю. У хуткім часе мы пакінулі Галіцыю, пасля апынуліся ў Букавіне316, краі, заселеным румынамі і русінамі317, там у невялікай колькасці жылі і палякі, але ім там належалі вялікія зямельныя абшары.
Акрамя кучара, нас суправаджаў адзін з афіцыялістаў318 п. Семіграноўскай, які належаў да арганізацыі п. Дзікоўскага, да яго ў нас была цыдулка ад п. Дзікоўскага з загадам дапамагчы нам у час пераправы на правы бераг Днястра319. Надвячоркам мы прыбылі
да прыстані і там былі давераныя лодачнікам, якія неслі адказнасць за самае нязначнае парушэнне ці скаргу з нашага боку. Яны павінны былі прад’явіць пацверджанне аб выкананні задання для атрымання падвойнай узнагароды.
Як толькі мы ўселіся, а дакладней, улегліся ў лодку, якой кіравалі некалькі грабцоў, яе адчапілі ад прыстані, і яна панеслася па хуткай плыні Днястра, якая з аддаленнем ад берагу ўвесь час узмацнялася. Пры набліжэнні да мяжы і намаганнях перасекчы яе нас нястрымана панесла хуткая вада. Самы малы неасцярожны рух пагражаў затапленнем лодкі і нас разам з ёй. Мы здранцвелі ад жаху, не смелі рухацца, я адчуў вялікую небяспеку, якая выракала мяне на заўчаснае развітанне з зямным жыццём, да таго, як атрымаецца ажыццявіць мары будучыні. Пралічваючы магчымасці сваіх плавецкіх здольнасцей, я сумняваўся ў магчымасці даплысці да берага ракі.
Прафесійнае веславанне ў гэты крытычны момант прымусіла нашую лодку плыць наўскос, выкінуць яе за межы плыні, дазволіўшы павольна наблізіцца да берага, з вялікай дакладнасцю да яго прыстаць і высадзіцца. Аказалася, што толькі я панікаваў, бо Бухавецкі меў неабходны вопыт у такіх справах і абсалютна давяраў нашым веслярам, якія не так даўно пераправілі яго з правага на левы бераг Днястра, пачынаючы падарожжа на два кіламетры вышэй ад прыстані, з якой мы сёння адплывалі. Цяпер нашыя лодачнікі вымушаны цягнуць сваю лодку супраць плыні ракі, ідучы пехатой каля 4 кіламетраў, каб дабрацца да прыстані, з якой раней адплываў Бухавецкі.
Пасля таго як мы трапілі на бераг, мы пешкі накіраваліся да сядзібы, якая знаходзілася непадалёк, яна ўзвышалася над абрывістым берагам Днястра, там жыла сям’я спадароў Айвасаў, польскіх армянаў, абароненых нашым польскім індыгенатам, яны вызначаліся патрыятызмам і маглі служыць прыкладам гатоўнасці да самаахвяравання. Тое самае можна сказаць адносна іншых армянскіх сем’яў, з якімі я сустракаўся ў Літве: мовай іх была толькі польская мова, іх напаўнялі тыя самыя пачуцці, што і нас. Яны захавалі толькі сваё веравызнанне, якое амаль нічым не адрознівалася ад нашых рытуалаў. Частыя шлюбы з палякамі паўплывалі на мадыфікацыю расы, яны станавіліся ўсё больш падобнымі да нас. Толькі празмерная велічыня насоў не змянілася203.
Наша з’яўленне ў спадарства Айвасаў узрадавала ўсю іх сям’ю, тым больш што адзін з гасцей — Бухавецкі — быў іх знаёмы. Узрадаваная моладзь, якая складалася з сыноў і дарослых дачок, рыхтавалася да забаў, на якія мы, падарожнікі, даўно засумаваўшы па іх, таксама разлічвалі. Пасля прывітання, вячэрняга шпацыру і шчодрай вячэры пад акампанемент фартэпіяна распачалося спяванне народных гімнаў і іншых песень, гэта былі: «Mtody wojownik»22', «Za Niemen»222, «Rosta kalina»222, «Coz my winni, ze kochacnie mozem»224 i гэтак далей. Пасля пачаліся танцы аж да позняй ночы. Назаўтра гэтыя вельмі мілыя людзі спрабавалі ўгаварыць нас застацца на некаторы час, але Бухавецкі змог пераканаць у тым, што неабходна спяшацца, каб выканаць абавязкі.