Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Для польскіх выхаванцаў гэты факт пашырыў нашыя кантакты па-за вучылішчам, асабліва пры дапамозе Юндзіла, сына былога прафесара батанікі ў Віленскім універсітэце, якога некаторыя з нас ведалі завочна як чалавека вялікай маральнай вартасці. Пазней аказалася, што паступленне Юндзіла ў нашае вучылішча не было звязанае з вывучэннем вайсковага майстэрства, але прадпрынятае было з намерам распаўсюдзіць уплывы на перыяд падрыхтоўкі да ўдзелу ў паўстанні і не дапусціць, каб хто-небудзь з нас мог падпасці пад маскоўскі ўплыў.
Няшмат часу спатрэбілася п. Эмануэлю, каб пераканацца, што ён знаходзіцца сярод энтузіястычна настроенай моладзі, гатовай на розныя ахвяры. Як старэйшы за нас, ён зразумеў, што самая маленькая іскрынка была б у стане распаліць вогнішча і што трэба будзе часта стрымліваць наш запал, каб выратаваць ад заўчаснай кампраметацыі. Аднак быў вельмі задаволены сяброўствам з такім
лёгкапальным матэрыялам. Мы, у сваю чаргу, моцна яго паважалі як старэйшага сябра і як чалавека, які быў звязаны з узніклай польскай арганізацыяй як на радзіме так і за мяжой. Асаблівая сімпатыя, гранічная з любоўю, праяўлялася ў нас да Эмануэля Юндзіла. Многія з нас лічылі яго нябесным пасланцам і асобай, адоранай таямнічым натхненнем духу.
Акрамя гэтых двух вучняў-палякаў, ніводзін іншы не быў уключаны ў склад навучэнцаў. Верагодна, улады, узяўшы пад увагу надзвычайны працэнт дапушчаных польскіх кандыдатаў у мінулым годзе, цяпер абмежавалі ім доступ у гэтае вучылішча. Трэба было цешыцца тым, што нас, даўнейшых вучняў, пакінулі ў спакоі, хоць прычыну для выдалення нас з вучылішча было б цяжка зайсці, бо паводзіны ў нас былі добрыя і нашыя памкненні да ведаў абаранялі нас ад усялякіх прэтэнзій.
Мы ўважліва слухалі лекцыі ўсіх прафесараў, рабілі адпаведныя нататкі і дапамагалі адзін аднаму ў незразумелых пытаннях. Узаемадапамога была абавязковая сярод нас. He адмаўляліся мы дапамагчы і нашым рускім таварышам, калі яны прасілі. Таму яны паважалі нас, былі ўдзячныя, а ў вялікай колькасці выпадкаў даказвалі сваё сапраўднае сяброўства. Некалькіх прафесараў мы страцілі, атрымаўшы новых, якія таксама вызначаліся добрымі ведамі і талентам. Вучыцца нам ніколі не было цяжка, што бывае з вучнямі, якія добра слухаюць лекцыі сваіх прафесараў.
Звычайна трохі часу заставалася на забавы, сяброўскія размовы і чытанне польскіх кніг, штораз новых. Мы прызвычаіліся да мясцовага клімату, што выратавала нас ад непажаданых хвароб. Усе мы адчувалі сябе болып моцнымі і мужнымі для супраціву. Раз на тыдзень, па традыцыі, пачынаючы ад суботняга вечара, на працягу 24 гадзін, мы маглі знаходзіцца ў горадзе і праводзіць ноч у бацькоў альбо апекуноў. Што датычыць мяне, то я меў запрашэнне на ўсе суботы да генерала Тодлебэна, чым карыстаўся без ахвоты. Часам іх наведваў, быў вымушаны заўсёды ўдзельнічаць у танцах. Рэшту часу звычайна праводзіў са студэнтамі з Вільні, а часцей за ўсё ў п. Ігнатовіча, дзе не раз начаваў і заўсёды адчуваў шчырую гасціннасць.
Там я бачыў беднасць, у якой вымушана была жыць польская моладзь, бо не магла аплаціць усе свае патрэбы на чужыне. Толькі невялікая колькасць студэнтаў з багатых сям’яў магла спакойна жыць з дня ў дзень, бо ведала, што заўсёды знойдзецца той, хто
зможа дапамагчы. Інакш польская моладзь адчувала сябе, калі ў нашым краі існавалі ўніверсітэты. Там было шмат месцаў для багатых студэнтаў і сродкі для ўтрымання бедных. Сёння наш край усё страціў, колькасць тых, хто вучыцца, паменшылася, а тыя, хто вырашае ехаць у глыб Расіі для таго, каб здабываць веды, вымушаны жыць у беднасці і голадзе.
Але ў нашых студэнтаў заўсёды ставала гасціннасці. Яны пасяброўску ўмеюць дзяліцца тым, што маюць, частуючы тым, што самі прыгатавалі са сваіх сціплых запасаў. Звычайна ўсё гэта прыпраўлялася цудоўным гумарам, які надаваў асаблівы характар застоллю.
Пан Ігнатовіч, ведаючы, што амаль кожную суботу я буду гасціць у яго, гатаваў што-небудзь асаблівае разам з іншымі кампаньёнамі па сяброўскай кухні, каб лепей пачаставаць землякавайскоўца. Я заўсёды выслухоўваў папрокі ад іх за вяндліну і кілбасы, якія прыносіў, каб зрабіць больш разнастайным бяседны стол, які складаўся з кіслай поліўкі (шчы).
Польскія вучні Інжынернага вучылішча і некаторых іншых вайсковых вучэльняў засталі ў Пецярбургскім універсітэце студэнтаў родам з тых самых мясцін, што і яны, гэта паўплывала на развіццё цесных і карысных адносінаў паміж намі. Мы, матэрыяльная пазіцыя якіх была моцная, даведаліся, з якой беднасцю нашыя землякі павінны былі змагацца. Вялікая колькасць нашых братоў страчвала здароўе яшчэ да таго, як сканчалі ўніверсітэт. Маскалі хацелі прымусіць нас выказваць удзячнасць за адукацыю, якую мы ў іх атрымлівалі. 3 часам захочуць даказваць, што дзякуючы ім Польшча здабыла асвету.
Раскіданая па ўсіх навучальных установах Расіі і Еўропы польская моладзь была вымушаная туляцца па свеце і мірыцца з жыццём на чужыне. Нашыя ворагі, зачыніўшы нашыя навучальныя ўстановы, у дадатак забаранілі ўжываць польскую мову ў ніжэйшых школах, з намерам як мага хутчэй зрабіць нас дурнямі. Нашыя ворагі пралічылі, што толькі нязначны працэнт польскай моладзі зможа здабыць неабходныя фінансавыя сродкі на вандроўку ў чужыя краіны і што вялікая іх колькасць будзе пазбаўленая належнага выхавання і гэта будзе стрымліваць інтэлектуальнае развіццё нашага грамадства. Гэтую сумную сітуацыю балюча адчувала тая моладзь, якая жадала вучыцца і была асуджаная на знявагу сваіх інтарэсаў і будучыні нашай бацькаўшчыны.
Але ў выніку гэтая моладзь не пераставала клапаціцца аб сродках абароны для вызвалення краю з крытычнага становішча, спланаванага шатанскай змовай нашых ворагаў. У краі і за яго межамі, паўсюль, дзе была польская моладзь, была тэндэнцыя да ўзаемапаразумення, моладзь арганізоўвала тайныя гурткі, каб быць гатовай да помсты, калі надыдзе адпаведны для гэтага момант. Ужо на працягу некалькіх гадоў моладзь, якая засталася ў краі, займалася пытаннем вызвалення з-пад прыгону сялянаў, каб узмацніць сярод іх прыязныя адносіны да прывілеяваных класаў і агульнымі намаганнямі ўдарыць па ворагу, калі выбухне паўстанне. А моладзь, якая вучылася ў расійскіх універсітэтах, збіралася ў гурткі, каб падтрымліваць сувязь з польскай арганізацыяй, з нашай моладцзю, якая знаходзілася ў еўрапейскіх навучальных установах, і эміграцыяй з 1831 і 1848 гадоў.
Уплыў моладзі на грамадскую думку ў Польшчы быў настолькі моцным, што старэйшыя грамадзяне, іх бацькі, не супраціўляліся меркаванню аб вызваленні з-пад прыгону сялянаў, хоць праз гэтага вялікія маёнткі цярпелі страты. Значная частка грамадства, пагаджаючыся з неабходнасцю канспіратыўнай дзейнасці моладзі альбо ставячыся да яе паблажліва, знішчыла некалькі апазіцыйных выступаў з намерам пайсці на кампраміс з расійскім урадам, каб правесці разнастайныя ўнутраныя рэформы, якія маглі забяспечыць спакой, стрымаць уціск і ўсталяваць на доўгія гады modus vivendi286 з маскалямі. [...]
Паход, прадпрыняты Гарыбальдзі ў 1859 г.287 з мэтай вызвалення італьянскіх земляў з няволі суседа, даў моцны імпульс і нервовую вібрацыю ў галовах польскай моладзі, што стала знакам да падрыхтоўкі крывавай ахвяры. 23 студэнты з Пецярбургскага, Маскоўскага ўніверсітэтаў і Кіева неадкладна выехалі за мяжу, каб далучыцца да легіёна, які пачаў фарміравацца. Дзякуючы ім усталяваўся кантакт з замежжам і да нас даходзілі навіны аб бягучых падзеях вялікага перавароту, які адбываўся ў Італіі, гэта нас упэўнівала, што некалі павінна настаць шчаслівая пара для Польшчы.
Саграваная гэтай надзеяй студэнцкая моладзь яшчэ з большым натхненнем прымалася за працу, каб назапасіць як мага болей навуковых ведаў, здабываных з надта вялікімі цяжкасцямі значнай колькасцю нашай моладзі, рассыпанай па свежаствора-
ных расійскіх навуковых установах, якія ўзбагачаліся скарбамі, па-разбойніцку забранымі з нашых кабінетаў, музеяў і падобнага кшталту ўстаноў.
3 такім настроем я правёў восень і зіму 1860 г., а таксама пачатак 1861, заўсёды знаходзячы штовечар трохі вольнага ад навукі часу для размовы з таварышамі па вучылішчы, а па суботах і нядзелях я сустракаўся з універсітэцкай моладдзю. Прызвычаены да такога ладу жыцця, я не думаў, што хутка могуць настаць раптоўныя змены, якія здолеюць зрабіць пераварот. Аднак адбылося інакш.
Вясной 1861 г. — як гром — нечаканая навіна выклікала балючае абурэнне ў польскіх сэрцах, асабліва ў тых, хто знаходзіўся далёка ад бацькаўшчыны. Стала вядома пра здзейсненыя 8 красавіка ў Варшаве забойствы людзей288, якія ў працэсіяльнай малітве звярталіся да Усявышняга і прасілі злітавацца над верным яму народам... [...]
Маскоўскі ўрад скіраваў стрэлы сваіх салдафонаў супраць людзей у момант малітвы і арасіў высакароднай крывёй гарадскі брук. Яны стапталі людзей, здзейснілі гвалт над безабароннымі. Мы, тыя, хто знаходзіўся ў Пецярбургу, даведваліся, што абурэнне і пратэсты, узніклыя ў Варшаве, не супакойваліся, а пачалі распаўсюджвацца на правінцыі, дзе таксама пачаліся пратэсты супраць агіднага ўціску грубых чыноўнікаў. [...]
Станавілася відавочным, што новае пакаленне не зможа вынесці гэтай прафанацыі і таму ўпарта будзе змагацца супраць гвалту і драпежных нападак, якія працягвалі адбывацца, часта сцякаючы крывёй, напаўняючы вязніцы, вораг накіроўваў новыя зграі для больш поўнага нашага знішчэння і адкрываў сібірскія шляхі на цяжкія працы ў руднікі для новых выгнаннікаў. Нішто не магло спалохаць нявольнікаў у роспачы. Новае пакаленне рыхтуецца да непазбежнай барацьбы. Навіны аб пашырэнні дэманстрацый у Польшчы радавалі тых, хто знаходзіўся ў Пецярбургу, даказваючы жыццяздольнасць нашага патрыятызму і нагадваючы аб патрэбе быць гатовым да барацьбы, калі гэтыя дэманстрацыі непазбежна прывядуць да паўстання Польшчы. Мы радаваліся і ў той жа момант аплаквалі новых ахвяр і ўзрост уціску.
Што датычыць мяне, я палічыў, што я не маю часу на доўгія развагі, і вырашыў неадкладна прыняць актыўны ўдзел у распачатых хваляваннях. Я баяўся, што калі паўстанне пачнецца, мы, вучні
вайсковых школ, будзем пазбаўлены магчымасці вызваліцца ад нагляду і будзем вымушаны заставацца бяздзейнымі. Аб рашэнні пакінуць вучылішча я сказаў толькі самаму дарагому свайму сябру, Баляславу Дабравольскаму, які пагадзіўся са мной, і вырашыў зрабіць тое самае.