Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
няць за паўстанцкую дэманстрацыю, каб выказаць нязгоду з вышэйшай уладай вучылішча.
Таму што мы хутка спажылі выдадзеную ежу, нам не паспелі зрабіць заўвагу, каб мы спакайней яе елі. Шчыльная калона, сфармаваная падчас маршу, з лясной просекі, па якой мы пайшлі далей, штораз хутчэй радзела, а стомленых таварышаў, якія засталіся далёка і не маглі без адпачынку нас дагнаць, забіралі на вазы. У іх знаходзілася невялікая колькасць хворых, якія таксама скардзіліся на раптоўную, часта выдуманую слабасць.
Праз некалькі гадзін мы змаглі дабрысці да чыгуначнай станцыі, назвы якой я не памятаю, дзе нам паведамілі пра тое, што мы выратаваліся ад небяспекі варожага нападу і хутка вяртаемся ў Пецяргоф. Пачаліся забывацца ўсе непрыемнасці, бо нам далі гарачую ежу, хоць і ў не вялікай колькасці, каб пазбегнуць пераядання з-за доўгага голаду.
Мы доўга чакалі наш цягнік, вайсковыя атрады, якія ўдзельнічалі ў завершаных вялікіх вучэннях, дастаўляліся кожны сваім цягніком; вельмі хацелі хутчэй апынуцца ў сваіх утульных намётах, таму гэта выклікала ў нас зразумелую нецярплівасць. Познім вечарам здзейсніліся нашыя мары пра адпачынак у нашых намётах. Стомленасць многіх сярод нас, з дзяцінства прызвычаеных да суцэльных выгод, даходзіла да такога ўзроўню, што, адмаўляючыся ад вячэры, адразу пазасыналі ў сваіх утульных ложках, забываючы аб неабходнасці распрануцца.
Невялікая жменька нас, палякаў, якая ўвесь час мужна трымалася ў перанясенні невыгод, радавалася з нагоды магчымасці выпрабаваць свае сілы, падсілкаваўшыся яшчэ раз, пайшла адпачываць у звычайны для гэтага час.
На золку наступнага дня новая пабудка змусіла нас, невыспаных, ускочыць з ложкаў, каб скіравацца на вялікі агляд войска царом Аляксандрам. Мноства атрадаў абедзвюх армій, як той, што перамагла, так і той, што прайграла, размясцілася на Марсавым полі Пецяргофа каля царквы277, дзе перад аглядам павінна было адбыцца набажэнства ў прысутнасці цара, вялікіх князёў і генеральнага штаба.
Ваенныя школы знаходзіліся недалёка ад царквы, а таксама тут знаходзіліся ўсе вайсковыя часткі ўзброеных сіл, якія ўдзельнічалі ў вучэннях на гэтых вялікіх тэрыторыях. Набажэнства павінна было пачацца ў 9 гадзін раніцы. Размяшчэнне войска і вайсковых
школ пачалося з самага ранку, падвяргаючы салдат пакутам. Яны стаялі на адным месцы ў чаканні цырымоніі, пачатак якой павінны былі абвясціць званы і маршы, якія іграліся вайсковым аркестрам, каб прывітаць цара, які набліжаўся да царквы.
Праз хвіліну дадзеная начальнікамі вайсковых атрадаў каманда рэгулявала агульны ўдзел усіх у набажэнстве з узорнымі паводзінамі, не звяртаючы ўвагі на вялікую адлегласць ад святыні, адкуль да месца набажэнства не далятала ніводнага гуку. Думка пра тое, што яно адбываецца, павінна была задаволіць усіх.
Гарматныя залпы абвясцілі заканчэнне царкоўнай цырымоніі і пачатак вялікай царскай рэвізіі, якая абмяжоўвалася тым, што ўсе атрады войска па чарзе і ў вызначаным парадку, выстраеныя калонамі, у парадным маршы і захоўваючы наколькі магчыма акуратныя прамыя шэрагі, праходзілі перад пазіцыяй, дзе знаходзіўся цар, які сядзеў на выдатным кані і быў абкружаны вялікімі князямі, генераламі і генеральным штабам.
Так афіцэры, як і салдаты ў крытычны момант праходу перад царом, павінны былі павярнуцца тварам да яго і выкрыкваць віваты на выказанае вітанне. Батальёны, якія падчас пераходу захоўвалі ідэальна прамы шэраг, атрымлівалі асаблівую ўзнагароду. Вайсковыя школы праходзілі тым самым парадкам, а пасля і мы, палякі, разглядаючы цара разам з усімі тымі, хто ўяўляе з сябе найвышэйшую ўладу, якая незаконна прыгнятае любімую бацькаўшчыну, мы тайна прысягнулі адпомсціць і выкарыстаць першую ж магчымасць, каб змагацца за сваю незалежнасць. У душы мы радаваліся, што гэтыя вучэнні нам, вымушаным несці службу ў маскалёў, дапамогуць у вайсковай падрыхтоўцы, каб такім чынам здабытыя веды пасля выкарыстаць супраць нашых прыгнятальнікаў.
Страшны пыл, які падняўся ад пераходу шматтысячнай арміі, і стомленасць ад доўгага нерухомага стаяння на сонцы зусім нам не перашкаджалі. Мы радаваліся, пераносячы розныя пакуты, таму што яны нас узмацнялі і трэніравалі. Хоць ніякіх дамоўленасцяў паміж намі не было і ніякія нарады не праводзіліся, мы заставаліся пад уплывам аднолькавага пачуцця і рашэння быць гатовымі да ўдзелу ў паўстанні, якое хутка выбухне. Такім было евангелле моладзі, якая рыхтавалася да рэвалюцыі 1863 г.
Выдатна прыгатаваны абед, насычаны дэсертамі, дасланымі з царскай кухні, з’яўляўся ўзнагародай за цяжкасці, перажытыя
ў папярэднія дні, такім чынам усе адчувалі сябе аддзякаванымі, тым болып што ў дадатак да ўсяго вучням, якія жадалі наведаць сваякоў з Пецярбурга ці тых, якія жывуць недалёка ад яго, быў выдзелены адпачынак на тры дні. Мы, палякі, не маючы нікога ў наваколлі, засталіся ў лагеры амаль адны, што дазволіла нам завязаць больш блізкія адносіны і зразумець вялікую іх неабходнасць для размовы на роднай мове, якой была нанесеная вялікая шкода, і да таго яна сказілася праз выкарыстанне чужой нам мовы. Мы добра падумалі над гэтай важнай праблемай, і нам прыйшло ў галаву купіць польскія кнігі, чытаючы якія будзем атрымліваць падвойную карысць, пашыраць нашыя веды і практыкавацца ў сваёй мове.
He марнуючы часу, мы сабралі некалькі дзясяткаў рублёў і, карыстаючыся выдзеленым адпачынкам, вырашылі выслаць аднаго з нас у Пецярбург па кнігі. Выбар паў на мяне, я павінен быў выбраць адпаведныя кнігі, абапіраючыся на свой густ для заснавання нашай бібліятэкі.
У адной з пецярбургскіх кнігарняў я знайшоў свежавыдадзеную «Гісторыю Польшчы» Карановіча, аповесці Т. Т. Ежа278, Чайкоўскага279, дазволеныя цэнзурай выданні твораў Міцкевіча і розныя іншыя кнігі, якімі мы неадкладна падзяліліся паміж сабой, каб пазбегнуць канфіскацыі і падазрэнняў улад вучылішча ў непрыхільным стаўленні да Расіі.
Да таго як скончылася лета і пачалося згортванне лагера, мы паспелі з вялікай зацікаўленасцю прачытаць усе польскія кнігі. Таксама мы заўважылі, што нашая родная мова значна палепшылася, нас ахапіла жаданне практыкавацца далей і працягваць знаёміцца з ходам развіцця польскай літаратуры. Мы выкарыстоўвалі кожную магчымасць, каб паразмаўляць па-польску і каб сустрэцца з нашай невялічкай групкай, якая стала адным цэлым.
Пасля таго як Інжынернае вучылішча вярнулася ў Пецярбург і калі пачала з’язджацца польская моладзь, каб працягваць вучобу ва ўніверсітэце, мы навязалі з ёй больш блізкі кантакт, каб спрасціць закуп кніг з Варшавы і атрымаць парады ў іх выбары. Мой знаёмы з Вільні, п. Ігнатовіч280, які тады завяршаў медыцынскі факультэт, шмат нам дапамог у гэтай справе, пазнаёміўшы нас з ветэранам польскіх студэнтаў Пецярбурга, панам Каліноўскім281, які шмат гадоў вывучаў філалогію і быў заняты расчытваннем
польскіх рукапісаў, канфіскаваных маскалямі пераважна ў Вільні і ў Беластоку282 і вывезеных у Пецярбург.
Ён быў у два разы старэйшы за нас, п. Каліноўскі, імя якога не памятаю, вельмі ўзрадаваўся, калі даведаўся, што сярод польскай моладзі, апранутай у варожыя мундзіры, ёсць тыя, якія жадаюць захаваць сувязь са скарбамі нашых ведаў.
Новай складкі, шчодра выдадзеных кожным з нас рублёў, хапіла на закуп вялікай колькасці нашай літаратуры, мы кіраваліся каталогам, складзеным п. Каліноўскім. Тады ж мы набылі і шафу для раней купленых кніг, якія мы аддалі пераплётчыку, каб абараніць ад знішчэння і пакінуць іх у добрым стане для новых вучняў Інжынернага вучылішча. На ўсіх кнігах нашай бібліятэкі было зробленае залатое цісненне ў выглядзе чатырох літар B.P.S.I., гэта былі першыя літары слоў: Польская Бібліятэка Інжынернага Вучылішча283.
Размяшчэнне шафы з такімі кнігамі было немагчымым ў вышэйназваным вучылішчы, таму п. Каліноўскі прыняў на сябе абавязак трымаць усё гэта ў сваёй кватэры, даючы права неабмежаванага наведвання яго ў любы час для вяртання прачытаных кніг у шафу і ўзяцця тых, якія яшчэ не чыталіся. Звычайна раз на тыдзень, у нядзелю надвячоркам, на мяне падаў абавязак як на бібліятэкара наведаць п. Каліноўскага і забраць кнігі, якія жадалі прачытаць мае знаёмыя, бо ў іншыя дні мы не мелі права пакідаць сцены вучылішча. Але гасціннасцю п. Каліноўскага мы не злоўжывалі, а дакладней, не змушалі яго марнаваць на нас каштоўны час, які ён праводзіў у карпенні над пергаментамі, якімі быў засланы паркет і ўся мэбля ў вялікім пакоі, што разам з рознымі запісамі ўтварала літаратурны лабірынт, выйсце з якога было вядома толькі аўтару. П. Каліноўскі заўсёды, калі званок яму абвяшчаў з’яўленне гасцей, адчыняў дзверы, праводзіў знаёмай дарогай да прызначанага яму фатэля, назіраючы, каб раскладзеныя ім скарбы не падвяргаліся таптанню. Некалькі разоў на год у гэтым памяшканні праводзіліся змены, гэта здаралася, калі ажыццяўляўся падзел працы, якую вывучаў п. Каліноўскі, на асобныя часткі паводле храналагічнага парадку і пасля адбывалася вызваленне пакоя ад усіх занатовак. Толькі тады адчыняліся дзверы і вокны насцеж для таго, каб праветрыць і змесці сабраны пыл. Тады ж пачынаўся адпачынак п. Каліноўскага, які цягнуўся некалькі дзён, і зноў паступовае збіранне новых рукапісаў, каб
працягваць сваю марудную працу. Мы вельмі палюбілі п. Каліноўскага, чалавека, які свае маладыя гады ахвяраваў бацькаўшчыне і таму вельмі рана састарэў.
Акрамя п. Каліноўскага, які ахінаў нас асаблівым клопатам, усе польскія студэнты былі вельмі паслужлівыя, давалі нам чытаць свае кнігі, сярод якіх былі выданні, забароненыя маскоўскай цэнзурай. Уплыў універсітэцкай моладзі, старэйшай за нас на некалькі гадоў, быў магутны, бо некаторыя з іх удзельнічалі ў фарміраванні легіёна Гарыбальдзі ў 1859 г.284 і падтрымлівалі сувязь не толькі з замежным рухам, але і з Цэнтральным камітэтам285, які сфарміраваўся пазней.
Мы вярнуліся з лагера і ў Летнім замку пачаўся новы навучальны год. Дзякуючы гэтаму ў нас нечакана з’явілася яшчэ двое палякаў, п. Юндзіл і другі зямляк, імя якога я не памятаю, абодва з’яўляліся студэнтамі трэцяга курса матэматычнага факультэта, якім дазволілі пакінуць яго, каб працягваць вучыцца ў Інжынерным вучылішчы. Як навучэнцы іншай установы, яны атрымалі права карыстання ўсімі прывілеямі пасля здачы гадавых іспытаў з навучэнцамі дадзенага вучылішча. Расійскі ўрад пажадаў зрабіць такога кшталту палягчэнні для студэнтаў універсітэта з намерам павялічыць колькасць прафесійных афіцэраў без выдаткаў на пашырэнне ўстановы для павелічэння колькасці сваіх выхаванцаў і іх утрымання. Такога кшталту прывілеем скарысталіся толькі два палякі і адзін рускі.