Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
У дні, прызначаныя для ваенных вучэнняў, нас будзілі рана, у той час прафесійныя вучэнні праходзілі ў пазнейшыя гадзіны, каб не перашкаджаць нашаму адпачынку. Стараліся, каб усё мела характар гульні. На азёрах, якія знаходзіліся недалёка ад нашага лагера, мы рабілі асобай сістэмы масты на пантонах, якія складаліся з незвычайна лёгкагадраўніннага матэрыялудля стварэння каркаса, які пакрываўся гудронавым палатном, такім чынам утвараючы лодку з усімі належнымі ёй прыкметамі. Мост, пакладзены на такія пантоны, вытрымліваў ціск усялякіх цяжараў падчас пераходу праз яго войска, што часта назіралі падчас летніх вучэнняў.
Моладзь Інжынернага вучылішча дасканала спраўлялася з будовай такога тыпу мастоў праз вышэйузгаданае возера, якое ў шырыню мела каля ста метраў. Сістэма такіх мастоў магла выкарыстоўвацца толькі на водах са слабым цячэннем. Падчас будовы мастоў мы вучыліся кіраваць лодкай, карыстацца вёсламі і кідаць якар.
Каб на практыцы пазнаёміцца з будаваннем мастоў на пантонах іншай сістэмы, мы накіроўваліся ў сапёрныя батальёны, якія знаходзіліся недалёка ад Пецяргофа, кожны з іх меў асобныя сістэмы пантонаў, якія былі ва ўжытку ў еўрапейскіх войсках. Адначасова мы вучыліся рабіць акопы, ставіць міны, вызначаць напрамак і вышыню акопаў адносна займанай пазіцыі, канструяваць масты з разнастайнага мясцовага матэрыялу ў час спешных
маршаў альбо калі мост сапсаваўся ў выпадку неабходнага вяртання. Мы, палякі, з вялікай цікавасцю стараліся не абмінаць магчымасці атрымаць веды, якія пасля можна будзе выкарыстаць на патрэбу бацькаўшчыны. Мы былі спакойныя за нашае сумленне, бо не па сваёй волі, а пад прымусам мы неслі вайсковую службу.
Адначасова з практычным прымяненнем тэарэтычных ведаў, якія мы атрымалі ў Інжынерным вучылішчы, мы вучыліся ў Артылерыйскім вучылішчы працаваць з гарматамі розных калібраў і вядомымі тады выбуховымі матэрыяламі. У той час, калі я там знаходзіўся, здарылася трагедыя. Аднойчы раніцай праводзіліся спробы адразання вызначанай даўжыні кноту, які ўмацоўваўся ў бомбы і гранаты, ён павінен быў згарэць у вызначаны час. У выніку неабачлівасці з арсеналу замест пустой была прынесена граната, набітая порахам і кулямі, якая ў час трэніроўкі выбухнула, забіўшы трох вучняў, сярод якіх знаходзіўся малады князь Бебутаў274. Таксама стаў ахвярай адзін салдат, у якога трапіў асколак гранаты, ён шыў боты ў намёце, які знаходзіўся далёка ад месца выбуху. Гэты выпадак горка ўразіў абодва абозы і выклікаў агульную жалобу. Імгненна рашэннем цара прафесар быў разжалаваны за неабачлівасць. У выдатна арганізаваным пахаванні ўдзельнічалі вялікія князі275, пецярбургская арыстакратыя і вайсковыя ўлады. На некалькі дзён у абодвух лагерах тэхнічных школ не праводзілі забаў і жалоба захоўвалася ўзорна.
Падчас вучэнняў, якія адбываліся па суседстве, заўсёды высылалі невялікую групу вучняў з аднаго вучылішча ў другое, каб паўдзельнічаць у іх і атрымаць новыя веды. Гэтак жа было і падчас выбуху гранаты, але ніводзін з прысутных вучняў Інжынернага вучылішча не атрымаў пашкоджанняў.
Мне трэба зазначыць, што ў час майго побыту ў Пецярбургу ніводзін паляк не з’яўляўся вучнем Артылерыйскага вучылішча. Гэта было, відавочна, звязана з тым, што палякі, вымушаныя несці вайсковую службу, жадалі навучыцца карыстацца зброяй, якую можна было б выкарыстаць у будучым паўстанні. Лічылася, што ўжыванне артылерыі ў гэтым выпадку будзе немагчымым, таму палякі не імкнуліся там вучыцца.
Напрыканцы канікулаў і перад згортваннем летняга лагера праходзілі штогадовыя вайсковыя вучэнні, у якіх не толькі ўдзельнічалі два тэхнічныя вучылішчы і ўсе кадэцкія карпусы, якіх
у Пецярбургу было вельмі шмат, але і таксама збіралася вялікая колькасць вайскоўцаў розных узброеных сілаў, падзеленых на два варожыя лагеры, з намерам правядзення вялікіх батальных вучэнняў. Гарматным стрэлам з батарэі Артылерыйскага вучылішча і барабаннай трывогай нас абудзілі ў адну з начэй, каб рыхтавацца да адпору варожых сіл. Мы павінны былі хутка апрануцца, каб у час паспець на фронт. Тых, хто спазніўся, залічалі да слабакоў.
Пасля таго як сфармаваліся калоны, мы выйшлі павольным маршам у дарогу, бо цёмная ноч спецыяльна выбраная для надання большай чароўнасці прадпрынятым вучэнням, не дазваляла рабіць хуткіх рухаў. Стаміўшыся, мы паспелі да аддаленай пазіцыі, дзе, не марнуючы часу на адпачынак, нас падзялілі на атрады, кожны з якіх неадкладна вырушыў у дарогу для выканання наступных даручэнняў: усталяванне варты, разведка, кіраванне акопнымі працамі і ўдзел у начных нападах на ворага. У нас атрымалася ўзяць палоннага.
Пасля допыту мы даведваліся аб пазіцыях лагера, да якога яны належалі, а таксама аб колькасці ворагаў. На золку, пасля бяссоннай ночы, Інжынернае вучылішча было сцягнугае са сваіх пазіцый, і яго месца было занятае іншым вайсковым атрадам для вяртання ў бок Пецяргофа, каб на возеры, якое там было, пабудаваць мост для спрашчэння сувязі.
Адначасова з намі прыбыў адзін з сапёрных батальёнаў для пабудовы другога моста, недалёка ад нашага, каб забяспечыць хутчэйшы адыход войскам, якіх гналі атрады пераможцаў, што хацелі ўзяць іх у палон. Пасля сігналу адначасова пачалася будова абодвух мастоў з намерам выклікаць спаборніцтва, хто першы скончыць працу. Інжынернае вучылішча перамагло, скончыўшы працу на некалькі хвілін раней.
Праз наш мост, усталяваны на палатнішчы, паспелі пераправіць на супрацьлеглы бераг возера пару гармат, якія належалі палявой батарэі, яшчэ да таго, як у сапёраў атрымалася дабудаваць іх мост сістэмы «Біраго»276, які меў такую ж даўжыню, што і наш. 3 пачаткам пераходу пяхоты праз мост быў арганізаваны перавоз параненых кавалерыстаў, якія пападалі з коней і пакалечыліся падчас атак, а таксама пехацінцаў, параненых кулямі, якія па неасцярожнасці пакінулі ў карабінах.
Асобная служба сачыла за павольным пераходам і ўтрыманнем парадку, прадпісанага падчас пераходу праз мост, каб пазбегнуць
небяспекі затаплення. Стрэл гармат здалёк станавіўся ўсё больш выразным, а колькасць пераможанага войска перад мастом, да якіх належала і Інжынернае вучылішча, увесь час павялічвалася. Для прыкрыцця адступлення, павінен быў затрымацца ар’ергард войска, каб, падвяргаючыся няроўнай барацьбе са шматлікімі атрадамі ворагаў, забяспечыць адступленне рэшце пераможанай арміі. Доўгі час гарматы выбухалі без перапынку, гэта даказвала нам, што ар’ергад, знайшоўшы нейкую абаронную пазіцыю, упарта адбівае ворага.
Тым часам сабранае каля маста войска радзела, а барацьба затрымала ворага і дазволіла ўсім пацярпелым перайсці на супрацьлеглы бераг возера, пасля чаго па сігнале мы пачалі сцягваць мост. На вазы, якія знаходзіліся за возерам, мы складалі дошкі, з якіх рабіліся масты, часткова іх знішчаючы, каб даць магчымасць перайсці рэшткам вайсковых частак, якія не паспелі ў час вярнуцца. Аперацыя па сцягванні моста пачалася ў той момант, калі да нашых вушэй перасталі далятаць гукі гарматных выстралаў і калі частка артылерыі змагла, перабягаючы шалёным маршам, пазбегнуць акружэння і пераправіцца праз яшчэ цэлыя масты на супрацьлеглы бераг возера. Рэшта рэзерву, абкружаная з абодвух франтоў, трапіла ў палон.
У той момант, калі наш мост быў разабраны і складзены на вазы, запрэжаныя коньмі і гатовыя адправіцца ў дарогу, мы трапілі пад абстрэл авангарда атакуючых войскаў, якія паспелі дабрацца да берага возера. На шчасце, у іх карабінах не знайшлося забытых куль, што выратавала нас ад ранаў, і мы паволі маглі аддаліцца ад тых мясцін, дзе былі чутны стрэлы. Асцерагаючыся, што вораг можа вырашыць будаваць масты на тых самых пазіцыях, дзе знаходзіліся нашыя, мы прыспешвалі адступленне без адпачынку, многімі з нас занадта жаданага. Часам азіраючыся, мы бачылі, што нашыя ворагі знаходзяцца на пазіцыях, якія нядаўна належалі нам, яны святкавалі перамогу, дэманструючы сваю радасць дзікімі крыкамі.
Гукі гэтых варварскіх крыкаў, характэрныя для мангола-татарскай расы, даляталі да нашых вушэй, выклікаючы жах і трывогу. Вымушаныя з сорамам адступаць, мы крочылі з апушчанымі ад прыніжэння галовамі, трацячы сілы ад хуткага бегу. Палова арміі, на чале якой быў цар, трыумфавала, тады калі для другой паловы заставаліся спёка і невыгоды. Лёс асудзіў нас на пакуты.
Нас пачынаўдаймаць голад, бо раніцай нам не паспелі зрабіць гарбату, да якой мы прызвычаіліся як да абавязковай стравы, а замест шчодрых закусак кожнаму з нас выдалі па адным сухарыку, які мы маглі змачыць у шчодрай вадзе пеняргофскага возера. Наш юначы апетыт не супакойваўся.
Усе мы пакутавалі, але ніхто з нас не наважыўся скардзіцца, ведаючы, што такога кшталту пратэсты ў такім крытычным становішчы маглі быць залічаны бунтам. Трэба было пакутаваць у маўчанні, вучыцйа пераносіць выпрабаванні, якія здараюцца ў час вайны. Мы адступалі сталым і напружаным маршам, каб пазбегнуць магчымага нападу з абодвух франтоў, распачатага кавалерыяй, каб пашкодзіць нашыя флангі, а таксама для зрыву камунікацыі раней высланым для гэтага атрадам, яны прадбачылі нашыя ўцёкі, таму хацелі задушыць нас цалкам.
Набліжаўся поўдзень. Надзея на адпачынак і багатага насычэння дадавала нам патрэбныя сілы, каб вытрымаць спёку пешага падарожжа. Нарэшце мы затрымаліся, узрадаваныя, у лясной просецы, дзе можна было выгодна размясційца на зялёнай траве, абапёршыся аб пні высечаных дрэў, тут мы адпачывалі перад прыняццем доўгачаканай ежы, якую нам павінны былі хутка прывезці. Праз некалькі хвілін нас выклікалі на дзяльбу прывезенага правіянту, каб пасля атрымання належнай порцыі розных харчоў вярнуцца на свае выгодныя пазіцыі, каб падсілкавацца.
Нечаканасць, на якую ніхто з нас не разлічваў, выклікала агульнае расчараванне. Нам выдалі па адным мізэрным сухарыку з аб’явай, што такі самы мы атрымаем падчас маршу, які паўторыцца неадкладна, каб пазбегнуць перакрыцця дарогі адступлення ворагам, пра што была атрыманае адпаведная эстафета. Нам было загадана захоўваць парадак у далейшай рэціроўцы, у якую нас выцягнуў у хуткім часе сігнал.
Моладзь Інжынернага вучылішча добра разумела, што гэтае цяжкае падарожжа было штучна арганізаванае, каб выпрабаваць нашую пакорлівасць да абавязкаў, але нас злавала тое, што гэтыя мукі прыпалі на нас тады, калі Артылерыйскае вучылішча мела разнастайныя выгоды, удзельнічала ў царскіх святкаваннях пераможцаў. Праклінаючы ў душы, але захоўваючы панурае маўчанне, валаклася моладзь далей у вымушанае падарожжа, спажываючы сухары, якія шаткаваліся вострымі зубамі абедзвюх сківіц адначасова, выдаючы асабліва гучны хруст, які можна было пры-