Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль


Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Адпачынак, які я атрымаў на месяц, не дазваляў мне карыстацца ім толькі ў Вільні, якая маючы вялікія магчымасці магла абысціся без майго ўдзелу ў народнай справе. Большая патрэба ў ажыццяўленні падрыхтоўчай місіі існавала на правінцыі, дзе адукаваная моладзь, рассыпаная сярод народа, магла яго арганізаваць, рыхтуючы да крывавай ахвяры ў паўстанні, выбух якога набліжаўся. Менавіта таму, не наталіўшыся прыгажосцю Вільні, я павінен быў пакінуць свой родны і самы цудоўны горад, накіроўваючыся ў вёску Балванішкі, дзе я звычайна праводзіў канікулы, а таксама Каляды і Вялікдзень і дзе акрамя адпачынку пасля вучобы мы заўсёды мелі магчымасць праводзіць час у забавах, як у суседзяў, так і ў сябе, на паляванні і на рыбалцы.
Там з дзяцінства мы кантактавалі з дваровымі і з жыхарамі вёсак, якія працавалі на землеўласнікаў з прыніжальным абавязкам задарма апрацоўваць зямлю. Такія адносіны выклікалі непрыхільныя настроі ў сялянаў да гаспадароў маёнткаў. Цяпер моладзь вырашыла для здабыцця падтрымкі сялянаў на карысць радзімы змусіць сваіх бацькоў адмовіцца ад рабаўласніцкіх правоў, даць сялянам зямлю, на якой яны працуюць, і адмовіцца ад абавязку паншчыны. Моладзь разлічвала, што такім чынам яна зможа паўплываць на вясковае насельніцтва, змусіць яго адчуваць абавязак узаемадзейнічаць у час паўстання, каб пазбавіць бацькаўшчыну маскоўскай няволі.
Гэтая моладзь, рассыпаная па ўсіх вёсках Літвы, павялічвала паўстанцкія сілы, вучыла народ, што падданіцкая сістэма ў Польшчы даўно ўжо ліквідавана, што яна была ўведзеная маскалямі, якія хацелі зрабіць нас паслухмянымі нявольнікамі. Гэтая моладзь тлумачыла пакрыўджаным сялянам, што іх бацькі, якіх маскалі надзялілі правам цялеснага пакарання і правам продажы мужыка як рухомай маёмасці ў няволі ў чужыя рукі, хочуць адрачыся ад гэтых варварскіх прывілеяў, даючы раўнапраўе ўзамен на шчыры ўдзел у справе вызвалення бацькаўшчыны з чужой няволі.
Польскае рыцарства хоча адрачыся пры дапамозе сваіх сыноў ад усіх тых прывілеяў, якія забяспечваюць яго вялікім прыбыткам,
бо, з’яўляючыся адукаваным элементам, аддае перавагу волі, а не багаццю. Польская шляхта як рыцарскае і адукаванае саслоўе любіць бацькаўшчыну настолькі, што гатовая на ўсялякія ахвяры, каб яе вярнуць, лічачы селяніна сваім родным братам, з якім хоча разам біцца з ворагам аж да моманту паўстання з магілы забітай бацькаўшчыны, якая — вызнаючы вялікія цноты — з’яўлялася апірышчам свабоды ад варвараў для сябе і Еўропы.
Сялянам тлумачылася, што Польшча выконвае цывілізацыйную місію, якую маскалі імкнуцца знішчыць для таго, каб прышчапіць нам варварства, што менавіта для гэтага яны знішчылі ўніверсітэт у Вільні, вышэйшыя школы ў Беластоку і іншых гарадах краю, не дазваляючы адкрываць новыя навучальныя ўстановы, замыкаючы старыя. Ужыванне польскай мовы таксама было строга забаронена. Мы распавядалі сялянству, што наш вораг усяляк намагаўся, каб насельніцтва Полыпчы праз сваю цемнату і неадукаванасць забыла пра шчаслівае жыццё ў часы Рэчы Паспалітай.
Зразумела, што гэтай моладзі перашкаджалі праводзіць прапаганду розныя акалічнасці, часам такой перашкодай былі іх бацькі, якія неслі фінансавыя страты, а часта гэта быў недавер сялянаў, якія папракалі і пыталіся: чаму гаспадары маёнткаў не прыводзяць хутка ў выкананне гэтыя прыгожыя планы? Моладзі трэба было прыкладаць усе свае рытарычныя здольнасці, каб пераканаць сялянаў у гатоўнасці грамадства да неадкладнага ажыццяўлення абяцаных рэформаў і немагчымасці гэта зрабіць з-за перашкод маскоўскага ўрада, які за такога кшталту грамадскія выступы, што пагражаюць выклікаць пераварот іх дэспатычнай сістэмы, прыгаварыў бы да высылкі ў Сібір усіх кіраўнікоў.
Даказвалася, што рэформа будзе праведзеная адразу пасля выгнання маскалёў з краю. Вяскоўцам узгадвалі, што польскае рыцарства надзяляла шляхецкімі правамі паасобку і разам вялікія колькасці вёсак за ўдзел у абароне краю ад варожых нападаў, уздымаючы іх на адну прыступку з сабой, што таксама зробяць цяпер з такой жа ахвотай, збіраючы ўсіх да агульнага братэрства з мэтай вызвалення бацькаўшчыны з агіднай няволі і путаў маскоўскага варварства.
Адразу пасля прыбыцця ў Балванішкі я стаў адным з энергічных апосталаў гэтай прапаганды, маючы вялікую падтрымку некалькіх ляснічых, з якімі я ўжо здаўна паляваў у Балванішскай пушчы і іншых прылеглых лясах, багатых на птушку і вялікую жывё-
лу, мяне лічылі добрым стральцом, што забяспечвала іх павагу. Таксама я знайшоў падтрымку ў дваровай службы. Дзейнічаючы такім чынам, сыны ўсіх землеўласнікаў павялічвалі паўстанцкія сілы на будучыню, а на дадзены момант патрэбны для таго, каб забяспечыць поспех у перадпаўстанцкіх дэманстрацыях, якія павінны былі распачацца.
Насельніцтва горада Вільні, як і ўсіх малых і вялікіх літоўскіх гарадоў, захавала глыбокія традыцыі са шчаслівага мінулага, падрыхтаваўшыся ў любы момант панесці ахвяры для іх вяртання. Таму дэманстрацыі, распачатыя ў Варшаве і яе ваколіцах спевамі гімнаў «Воіе cos Polsk^»^, а пасля «Z dymetn poiarow»™ y касцёлах i ў працэсіях на вуліцах гарадоў, з удзелам духавенства і рамесніцкіх цэхаў, з харугвамі наперадзе, хутка пашыраліся, ахопліваючы ўсе ваколіцы, дзе адчувалася пульсацыя польскіх пачуццяў у сэрцах іх жыхароў. Усе ведалі аб пераследах і крывавых наступствах, але былі гатовыя панесці ахвяры.
Яшчэ перад тым, як паспелі выдрукаваць вышэйназваныя гімны, яны распаўсюдзіліся разам з музыкай па ўсёй Польшчы, іх перадавалі з вуснаў у вусны. Паўсюль у невялічкія групкі збіралася моладзь, каб вывучыць тэкст і мелодыю невядомых да гэтай пары песень. Нашы паненкі апярэджвалі нас у вывучэнні акордаў падчас заняткаў на фартэпіяна, а падчас дэманстрацый у касцёлах на арганах. За кароткі час малітвы, змешчаныя ў спяваных гімнах, якія гучалі і днём і ўначы паўсюль, дзе да гэтай пары не былі знішчаныя палякі, сталі народнымі песнямі, якія мелі такую самую моц, што і гімн «Jeszcze Polska піе zgintfa»™.
Вільня як сталіца Літвы дала прыклад да пачатку народных дэманстрацый. Напрыканцы аднаго з нядзельных набажэнстваў пачаліся спевы «Воіе cos Polskq», а людзі, што сабраліся ў кафедральным касцёле297, услед за малой групкай ініцыятараў дэманстрацыі з натхненнем пачалі паўтараць гэтыя словы. Пасля заканчэння набажэнства ўсе разам, схапіўшы ў рукі касцельныя харугві, аздобленыя святымі абразамі, высыпалі на вуліцу, ствараючы зародак непрадбачанай дэманстрацыі, якая ўсё павялічвалася, яна сталася надзвычайнай і паважнай для нашых прыгнятальнікаў.
Улады не паспелі своечасова зарыентавацца, каб перашкодзіць, бо гэтая дэманстрацыя была нечаканая нават для польскага насельніцтва. Асаблівай арганізацыі для правядзення дэманстрацый не існавала. Самастойныя мясцовыя гурткі, не звязаныя паміж
сабой, адчувалі неабходнасць у выступленнях і без спецыяльных інструкцый ці загадаў. У грамадстве існавала канкурэнцыя паміж тымі, хто жадаў пазбегнуць застою.
Усё адукаванае насельніцтва было гатовае да ахвяр, і кожны хацеўдаць прыклад дэмаралізаваным, хоць іх нідзе не было відаць. Энтузіязм быў агульны.
Пасля дадзенага Вільняй прыкладу, быццам пасля ўдару чароўнай палачкі, дэманстрацыі распачаліся ва ўсіх парафіяльных гарадах Літвы, а з найбольшай актыўнасцю ў Жмудзі, дзе акрамя гараджанаў актыўны ўдзел брала вясковае насельніцтва. Габрэі шпіёнілі, застаючыся на службе ў маскалёў, яны падманвалі нас сваёй любоўю да Польшчы.
У касцёле гальшанскай парафіі298, у якую ўваходзілі і Балванішкі, адбылася дэманстрацыя адразу пасля дадзенага прыкладу з Вільні, арганізавала яе групка моладзі, у якую ўваходзіў і я, складалася яна з братоў Юсевічаў, Завадскіх, Барановічаў, Ваньковічаў, Квасніцкіх, Выганоўскіх і маёй сястры Юліі299, якая моцна нам дапамагла ў навучанні нас дакладнай інтанацыі гімна падчас шматразовых хатніх рэпетыцый, кіруючы выкананнем малітоўнай мелодыі ў касцёле. Апранутая ў сукенку з нацыянальных колераў, яна ўпрыгожыла гэтую ўрачыстасць.
Я пакінуў Юлію маленькай дзяўчынкай, пасля вяртання з Пецярбурга ў Вільню застаў 16-гадовую панну, чароўную прыгажуню, якую яшчэ мацней упрыгожвала любоў да радзімы. Яна заззяла толькі на хвіліну, бо праз год я страціў яе назаўсёды, і да сёння боль гэтай страты не суціхае.
Такім самым чынам адна за адной адбыліся дэманстрацыі ва ўсіх парафіях Ашмянскага павета, за выключэннем таго горада, дзе жыхары былі выразаныя маскалямі ў час паўстання 1831 г., колькасць насельніцтва там была павялічаная за кошт вялікай колькасці габрэяў.
У час, калі дэманстрацыйны запал пашыраўся, у якім я актыўна ўдзельнічаў, дапамагаючы ў суседніх парафіях, мой месячны адпачынак даўно ўжо скончыўся. У мяне атрымалася яго працягнуць, я атрымаў ад павятовага доктара за адпаведную плату пасведчанне аб цяжкай хваробе. Гэты доктар, карыстаючыся выключным даверам урада, паведаміў мне аб гатоўнасці выпісваць падобныя пасведчанні і ў будучыні, верагодна жадаючы павялічыць свой прыбытак, які па прычыне недахопу практыкі быў невялікі.
Але маё з’яўленне ў вайсковым мундзіры на дэманстрацыях неадкладна скампраметавала мяне, а таксама падвяргала небяспецы доктара за выдачу фальшывага пасведчання аб цяжкай хваробе. 3 дапамогай даверанай асобы мы даведаліся, што кіраўніцтва ашмянскай паліцыі атрымала загад арыштаваць мяне і некалькіх маладых чалавек, якія хадзілі на дэманстрацыі. Да гэтай пары маскоўскі ўрад паводзіў сябе пасіўна, задавольваючыся шпіянажам. У мяне было два шляхі пазбегнуць арышту: неадкладнае вяртанне ў Пецярбург альбо эміграцыя за мяжу. He разважаючы, я вырашыў выбраць другі шлях, гэта была адзіная магчымасць захаваць сваю незалежнасць на будучыню.
Пра сваё рашэнне я расказаў брату Яўстахію, маці ж думала, што я вяртаюся ў Інжынернае вучылішча ў Пецярбург. Мне не хацелася яе хваляваць тым, што яе сын будзе доўгі час знаходзіцца ў небяспецы, якая пагражае кожнаму, хто нелегальна пераходзіць дзяржаўную мяжу. Брат Яўстахій змог забяспечыць мяне больш значнай, чым звычайна, сумай грошай, а мой сябра, Эмануэль Юндзіл, які ўжо дзейнічаў у Вільні ў ролі камісара300, заняўся арганізацыяй маіх уцёкаў.
Усё вырашылася вельмі хутка дзякуючы ад’езду з Вільні эмісара п. Бухавецкага301, які пасля выканання сваёй місіі вяртаўся за мяжу, скіроўваючыся ў Італію, дзе па жаданні Гарыбальдзі, італьянскі ўрад арганізоўваў Польскую вайсковую школу ў Генуі302. Пераапрануты ў студэнцкі мундзір і забяспечаны адпаведным, але падробленым універсітэцкім пасведчаннем, якое мела вартасць пашпарта, я пад апекай Бухавецкага быў адпраўлены Юндзілам у Камянец-Падольскі303.