Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Неадкладна мы пачалі рабіпь намаганні для атрымання адпачынку на месяц, каб вярнуцца дамоў пад выдуманым прэтэкстам нейкай нечаканай патрэбы. Пры дапамозе Тодлебэнаў я з лёгкасцю атрымаў такі дазвол, за пасярэдніцтвам уплывовых сем’яў мой сябра, Баляслаў, таксама вырашыў праблему выезду. Перад землякамі, з якімі сябравалі ў Інжынерным вучылішчы, мы павінны былі трымаць у сакрэце нашае дэзерцірства, ведаючы, што яны ўсе без выключэння зрабілі б тое самае, што і мы, а гэта парушыла б увесь наш план. Развітваючыся з дарагімі таварышамі, нам было балюча трымаць сакрэт, ведаючы, што калі б мы адкрыліся, то пачулі б авацыі таму, што даем прыклад уступлення ў барацьбу, а гэта магло звярнуць увагу ўлад вучылішча і зрабіць немагчымым наш выезд.
Падман верных сяброў і сапраўдных патрыётаў падверг нас пакутам сумлення, якія мы супакойвалі перакананнем, што з часам яны нас прабачаць. Яны развітваліся з намі, па-сяброўску абдымаючы, жадалі нам шчаслівай дарогі і хуткага вяртання, якое ў мяне адбылося толькі па дарозе ў Сібір. Рыхтуючыся да выезду, абавязкі бібліятэкара я перадаў аднаму са знаёмых, а таксама пагаварыў з п. Каліноўскім і п. Ігнатовічам, якія ведалі пра мой выезд, пагаджаючыся з маімі прапановамі, каб яны прынялі на сябе абавязак паступовай перапраўкі рэшты вучняў Інжынернага вучылішча ў Польшчу.
3 Юндзілам я не змог пагаварыць, бо ён пакінуў Пецярбург не развітаўшыся, апярэдзіўшы мяне ў гэтым на некалькі дзён. Пан Каліноўскі, які з самага пачатку нашага знаёмства праяўляў да мяне асаблівы клопат, па-бацькоўску развітваўся са мной, бласлаўляючы і жадаючы поспехаў у нашай святой справе. 3 Ігнатовічам і вялікай колькасцю польскіх студэнтаў развітанне скончылася братэрскімі абдымкамі з пажаданнямі сустрэчы ў паўстанцкіх шэрагах.
У хуткім часе шчаслівыя ад таго, што наш план спрацаваў, чыгункай мы вырушылі ў бок Польшчы. Дабравольскі сардэчна
сціскаў маю далонь, выказваючы такім чынам вялікую радасць. Нам падавалася, што мы знаходзімся ў дарозе, якая вядзе нас у рай.
Каб дапоўніць вышэйапісаныя падзеі, далучаю фотаздымак усіх польскіх вучняў Інжынернага вучылішча, зроблены ў час нашага побыту там, ён добра захаваўся, яго даслалі мне ў Грэцыю з Вільні ў 1900 г. у спадчыну пасля смерці святой памяці маёй маці.
Цяпер, адзначаючы адпаведным імем усіх, хто ёсць на фотаздымку, дадаю інфармацыю, якой валодаю, пра некаторых з іх, яна можа быць няпэўнай, бо была пачутая і нічым не пацвярджалася, і можа падпасці пад абвяржэнне.
1.	Баляслаў Дабравольскі. Схоплены маскалямі і пазбаўлены шляхецкіх правоў, яго павінны былі выслаць на Каўказ салдатам. У яго не атрымалася застацца ў краі адпаведна з прынятай пастановай. Вымушаны быў вярнуцца ў Пецярбург. He ведаю, ці ў яго атрымалася ўзяць удзел у паўстанні і ці ён жывы цяпер.
2.	Шашкевіч. 3. Сіпянскі. Нічога пра іх не чуў.
4.	Ібянскі, кіраваў паўстанцкім атрадамі на Жмудзі. Схоплены маскалямі, быў асуджаны на смерць і павешаны.
5.	Шпырко. 6. Межаеўскі. He маю пра іх інфармацыі.
7.	Казімір Гірдвойн. Пісаў пра яго і яго старэйшага брата Міхала ў папярэднім томе маіх дзённікаў. He ведаю, ці апошняя сусветная вайна пакінула іх у жывых.
8.	Зыгмунт Мінейка, цяпер ён 80-гадовы старац. Змог скончыць гэтае апісанне з часоў побыту ў Інжынерным вучылішчы, але пазабываў імёны большай паловы сваіх дарагіх сяброў.
Цяпер рыхтуюся да апісання майго ўдзелу ў перадпаўстанцкіх дэманстрацыях на Літве і ўцёкаў за мяжу.
Афіны, дня 7 лютага 1920 г.
Раздзел V.
Удзел у перадпаўстанцкіх дэманстрацыях на Літве і ўцёкі за мяжу
Пакідаючы Пецярбург з Баляславам Даўнаровічам, якога па памылцы назваў перад гэтым Дабравольскім, мы зразумелі, што з гэтага моманту ў нашым жыцці распачынаецца зусім новы перыяд і мы развітваемся з мінулым, беручы на сябе адказнасць за свае будучыя ўчынкі. Няпэўнасць нашых лёсаў у далейшым, немагчымасць прадбачання падзей, у якіх мы павінны будзем удзельнічаць, дадавалі страху, што мы не зможам выканаць абавязкі, якія прыпалі нам. Мы толькі былі ўпэўненыя ў цвёрдасці свайго рашэння іх выканаць. Узброеныя загартаванай рашучасцю змагацца, мы радаваліся, што не паддаліся спакусе мець бліскучую будучыню пры дапамозе маскалёў.
Між тым чыгунка хутка несла нас у бок Дынабурга, адкуль далей мы павінны былі ехаць экіпажам. He памятаю, на якой паштовай станцыі мы павінны былі развітацца з Даўнаровічам, які падаўся ў Вількамір, а адтуль у маёнтак сваіх бацькоў, я ж у адзіноце павінен быў пераадолець яшчэ значную частку дарогі. Развітваючыся з Даўнаровічам, я быў у роспачы ад страты апошняй асобы, якая звязвала мяне з Інжынерным вучылішчам, прадчуваючы, што мы больш ніколі не сустрэнемся з маім любімым сябрам. Напэўна, тое ж самае адчуваў і ён, мяркуючы па бясконцай колькасці пацалункаў, якімі мы доўгі час абменьваліся.
Я баяўся, што дома з маім рашэннем пакінуць Пецярбург не пагодзяцца, таму перад маці я вырашыў захаваць усё ў сакрэце і з’явіўся перад ёй у Вільні нечакана. Наколькі была моцнай радасць ад таго, што яна бачыць сына, нагэтулькі маё таямнічае з’яўленне выклікала зразумелае хваляванне, бо яно азначала змены ў маім жыцці і прадказвала жахлівыя пакуты. Адначасова я разумеў, што ў далейшым мая дзейнасць будзе прычынай няспыннага хвалявання для чалавека, які любіць мяне бязмежнай любоўю. Такі лёс чакаў усіх матак майго часу.
Мне трэба было растлумачыць, чаму я прыехаў у Вільню, і паведаміць аб сваёй пастанове застацца ў краі, каб удзельнічаць у выступленнях, якія пачаліся ў Кароне і павінны будуць рапаўсюдзіцца па ўсёй Польшчы, а пасля і на Літве. Я павінен быў растлумачыць маці, ад якой не перастаў і не хацеў заставацца незалежным, што лічу патрэбным заўчасна пазбыцца ад усіх путаў, каб удзельнічаць у перадпаўстанцкай працы, бо была верагоднасць таго, што з пачаткам дэманстрацый у нас пакінуць Пецярбург было б немагчыма.
Устрывожаная, яна слухала тое, што я казаў, прадбачыла небяспеку, якая чакала яе сына, але, нягледзячы на гэта, нават не спрабавала адгаворваць мяне, разумеючы немагчымасць змяніць сітуацыю. Маці вырашыла пагадзіцца з воляй сына толькі дзеля выратавання яго ад заўчасных і неабачлівых кампраметацый, была гатова ў адпаведны для ахвяравання момант прыняць пакуты, прычынай якіх быў любімы сын.
Я пасталеў і быў поўны маладых сілаў, апрануты ў парадны мундзір, каб з’явіцца перад камандзірам гарнізона і пацвердзіць легальнасць побыту ў горадзе згодна з выдзеленым мне месячным адпачынкам, а маці глядзела на мяне з асалодай і сардэчна абдымала. Гэта было прабачэнне за неасцярожнасць, якое сведчыла і аб радасці, што яе сын захоўвае належнае пачуцце абавязку перад бацькаўшчынай.
Камандзірам гарнізона ў Вільні тады быў нейкі генерал са страшэнна брыдкімі рысамі твару, які ветліва прыняў мяне, абяцаючы пратэкцыю і запрашаючы мяне наведаць яго ў вызначаныя для гэтага дні ў час майго побыту ў горадзе. Пан камандзір быў інжынергенералам, ён узрадаваўся, бо ўбачыў, што Вільня займела былога вайсковага інжынера ў расійскай арміі, ён спадзяваўся, што дзякуючы гэтаму сярод палякаў павялічыцца колькасць верных слуг цара.
Я прагнуў убачыць любімую Вільню, таму я прабег усе яе закуткі, радуючыся, што гляджу на іх, нібы знайшоў страчаны скарб. Агледзеўшы кожную дробязь у горадзе, застаўся перакананым, што гэты горад самы прыгожы ў свеце, жыхары яго самыя лепшыя і самыя любімыя, а нашыя дзяўчаты самыя чароўныя. Я сустрэўся са сваімі прафесарамі, таварышамі і моладдзю, у якой я застаўся ў памяці старэйшым вучнем віленскай гімназіі, які вярнуўся з далёкага падарожжа. Усе ветліва прымалі мяне, а я перажыў шмат прыемных, шчаслівых хвілін.
Вестка аб распачатых маштабных дэманстрацыях у гарадах Польскага Каралеўства і гатоўнасць усіх слаёў грамадства ахвяраваць сабой, урачыста спяваючы патрыятычныя гімны са зваротам да Бога, вярнуць страчаную волю і вызваліць з путаў прыгнёту, не магла пакінуць Літву абыякавай. Моладзь, як элемент найбольш чулы, слухала загады ўрада, які фармаваўся з яе варшаўскіх равеснікаў, якім кіраваў Цэнтральны камітэт289. Бацькі гэтай моладзі збіраліся на нарады ў розных месцах даўнейшай Рэчы Паспалітай, не маючы моцы і адвагі, каб выбіць з рук моладзі кіраўніцтва далейшым лёсам народу, каб сканцэнтраваць уладу ў больш сур’ёзных руках, надаючы патрэбны кірунак падзеям, для таго каб пазбегнуць заўчаснага выбуху.
Польскае рыцарства, увогуле патрыятычнае, не мела дастаткова ўплывовай асобы для таго, каб заімпанаваць гэтай моладзі, даючы адчуць неабходнасць і абавязак здаць перадпаўстанцкую працу ў рукі больш практычныя, у рукі людзей, якія маюць у распараджэнні матэрыяльныя сродкі, патрэбныя ддя закупу і забеспячэння краю зброяй, амуніцыяй і правіянтам. На жаль, такога чалавека не было, а моладзь, якая разумела сітуацыю, не лічыла патрэбным выпускаць са сваіх рук, хоць і бездапаможных, кіраўніцтва.
Яна таксама не магла пагадзіцца з ідэяй Велёпольскага290, які хацеў і быў настроены ўвайсці ў дамову з маскоўскім урадам аб паступовым правядзенні рэформаў. Моладзь не прымала праекты Велёпольскага, лічыла яго маскоўскім агентам і ворагам краю. Кіраўніцтва засталося непарушна толькі ў руках моладзі, якая распачала праводзіць арганізацыйны рух у Кароне, скіраваны першым чынам да наладжвання дэманстрацый па гарадах і мястэчках. На Літве, Чырвонай291 і Белай Русі надалей панавала цішыня.
На момант майго прыбыцця ў Вільню адпаведнай улады, якая імпанавала б нашаму грамадству, яшчэ не было. Усе былі прасякнуты патрыятычным пачуццем, якое стварала неабходнасць збірацца ў разнастайныя групы, якія былі падобныя паміж сабой, каб абмяркоўваць немінучую змагарную будучыню. Найбольшае значэнне меў з’езд польскай і літоўскай шляхты, які адбыўся на Нёмане292, дзе паэт Кандратовіч (Сыракомля) прачытаў патрыятычны верш, які пачынаўся словамі: «Nas zebranych wielu razem»293, y якім прадбачыў надыход лепшай долі.
Аднак на той момант патрэбы ў фармаванні часовага ўрада не было. Усе раз’ехаліся, задавольваючыся толькі пашырэннем між-
суседскіх адносінаў, чакаючы загадаў Цэнтральнага камітэта, які ўжо існаваў у Варшаве. Аднак грамадскі з’езд, які адбыўся на Нёмане, адкрыў вочы маскалям, пераканаўшы, што тут справа не толькі ў забавах з піццём шампанскага, але ў нечым больш сур’ёзным. Яны таксама знайшлі добрую магчымасць шпіёніць за кожнай падазронай і небяспечнай асобай, якая ўдзельнічае ў з’ездзе.