Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пра наша прыбыццё хутка даведалася эміграцыя; нас наведалі землякі, якіх цікавіў польскі рух. Прадбачачы выбух новага паўстання, яны нас лічылі вясновымі ластаўкамі, якія ляцяць, каб яго абвясціць. Ніколі да гэтага ў Канстанцінопалі не было такой колькасці палякаў. Гэта былі ветэраны 1831 г., ужо сталыя, альбо зусім старыя людзі, эмігранты з венгерскага пахода 1848 г., усе маладыя, і дэзерціры крымскай вайны, па большасці яшчэ маладыя. Усе яны працавалі ў цывільных і вайсковых установах, займаліся гандлем і рамёствамі. Ніхто не жыў у нястачы, бо для хворых і старых была арганізаваная апека ўзаемадапамогі.
Некаторыя з ветэранаў 1831 г. займалі кіруючыя пасады ў цывільных і вайсковых установах. Мне ўзгадваюцца п. п. Сакульскі346 і Мараўскі347, першы з якіх быў дырэктарам тэлеграфнай службы на тэрыторыі ўсёй Турцыі, а другі — адміністрацыйным інспектарам маякоў. Яны забяспечылі пасадамі вялікую колькасць суайчыннікаў, якія знаходзіліся ў выгнанні. Мне ўзгадваецца п. Пшэздзецкі348, былы вучань кадэцкага корпуса і самы малады са знаёмых паўстанцаў 1830 г., якія пражывалі ў Турцыі, які, прайшоўшы інжынерную практыку ў Францыі, выкарыстоўваў яе падчас арганізацыі ў Турцыі адміністрацыі дарог і мастоў.
Я пазнаёміўся з некалькімі выбітнымі дактарамі і афіцэрамі розных рангаў, яны амаль выключна былі з казацкіх і драгунскіх
палкоў, сфармаваных у некаторых правінцыях для абароны хрысціянаў ад варварскіх нападаў туркаў на падставе рашэння, прынятага саюзнымі дзяржавамі з Турцыяй пасля крымскай вайны 1853 г. 3 гэтых афіцэраўя запомніўімёны Гуркевіча і Касакоўскага, які тады ажаніўся з дачкой Янкі, гаспадара гатэля.
Многія палякі займаліся гандлем і рамёствамі. Пан Міхалоўскі, багаты імігрант 1831 г. з Літвы, меў вялікую ювелірную і гадзіннікавую краму ў Галаце34’, у вядзенні гэтага гандлю паспяхова канкураваў з армянамі. Пан Фогель (калі я не памыляюся) меў склад конскай збруі ў Галіцыі, усё гэта рабілася з вялікім талентам на яго фабрыцы, якую абслугоўвала вялікая колькасць польскіх тэхнікаў і вучняў, сыноў нашых эмігрантаў.
Тут існавалі польскія кухні, пякарні, піўныя і кавярні, раскінутыя па Канстанцінопалі, туды наведваліся палякі, і часта іх наведвалі замежнікі. Для нас, тых хто нядаўна прыехаў у Канстанцінопаль і наведваў толькі вышэйназваныя месцы заўсёды перапоўненыя землякамі, здавалася, што гэты горад ператварыўся ў Польшчу, хоць колькасць палякаў, якія там жылі, складалася ўсяго з некалькіх тысяч суайчыннікаў, уключна з салдатамі і унтэр-афіцэрамі, якія тут служылі ў двух хрысціянскіх палках, вялікая колькасць балгараў і грэкаў добраахвотна папаўнялі іх. Але не заўсёды і не ў поўным сваім складзе гэтыя палкі знаходзіліся ў сталіцы Турцыі. Тут было шмат нашых кравецкіх, шавецкіх, сталярных і іншых прадпрыемстваў, якія вызначаліся вялікай сумленнасцю ў выкананні замоў. На працягу некалькіх дзён запар да нас гарнуліся землякі, у тым ліку салдаты і рабочыя, каб даведацца аб перадпаўстанцкіх дэманстрацыях з вуснаў іх удзельніка. Мы былі змушаныя ўвесь час знаходзіцца сярод землякоў і з цяжкасцю маглі пераканаць п. п. Сакульскага, Мараўскага і Пшэздзецкага ў тым, што пасля тыдня гасціннага прыёму нам трэба ўжо ад’язджаць. Нам не дазволілі дастаць нават шэлега з нашых грошай на выдаткі ў гатэлі, у дадатак яны запыталі, ці ў нас дастаткова сродкаў, каб плаціць за сваё далейшае падарожжа. Бухавецкі, падзякаваўшы, адмовіўся ад прапанаванай дапамогі і запэўніў, што мы добра забяспечаны грашыма. Ён не хацеў прымаць міласціну, каб выцягнуць нас з цяжкага фінансавага становішча, у якое мы трапілі праз празмернае злоўжыванне грашыма.
Нам трэба было дабрацца з Канстанцінопаля ў Геную350 на французскім караблі, і, падлічыўшы нашыя фінансавыя сродкі, мы
вымушаны былі купіць білеты 3-га класа. Гэтае доўгае падарожжа, праведзенае на палубе без коўдры і падушкі, моцна нас змучыла. Я хутка забыўся пра млосць, выкліканую марской хваробай; толькі не меў адпаведнай ежы, каб заспакоіць моцны апетыт. Мы харчаваліся хлебам, купленым ў матросаў, і рэшткамі іх ежы, нам трэба было кантраляваць выдаткі, каб пазбегнуць заўчаснага вычарпання фінансаў на наша ўтрыманне і дзеля эканоміі некалькіх дзясяткаў франкаў для наведвання гарадоў, у якіх затрымліваўся французскі карабель.
Мы выйшлі ў Пірэі351 і разам з некалькімі іншымі пасажырамі паехалі ў Афіны352 на маленькім амнібусе, які спыняўся ў падножжы Акропаля. 3 цяжкасцю ступаючы па аскепках белага мармуру, мы са здзіўленнем і карысцю для нашых ведаў разглядалі архітэктурныя багайці, якія варварская рука туркаў яшчэ не паспела знішчыць, а прагнасць еўрапейцаў — паабдзіраць усе мастацкія барэльефы для ўзбагачэння сваіх археалагічных калекцый.
He маючы ў распараджэнні шмат часу, мы мусілі вярнуцца парой да нашага амнібуса, мы толькі паспелі паглядзець палац тагачаснага караля Отана353, пабудаваны на ўзор турмы, і маскоўскую царкву354. Абодва гэтыя будынкі прадстаўляліся ўзорам тагачаснага дойлідства. Вуліца Стадыюм, забудаваная сціплымі дамамі, была малазаселеная. Тое самае можна сказаць і пра астатнія вуліцы горада. Людзі апраналіся ў нацыянальныя строі. Фустанела355 ўпрыгожвала старых і маладых. Еўрапейскія касцюмы насілі толькі іншаземцы, якія жылі ў Афінах, нават кароль Отан і каралева Амалія356 парадавалі ў шыкоўна пашытых грэцкіх касцюмах.
У нас было яшчэ трошкі часу, каб паглядзець такі шэдэўр старажытнасці, як могілкі «Керамейкас»357, размешчаныя ля падножжа Акропаля, чакаючы прыходу астатніх спадарожнікаў, з якімі праз некаторы час мы вярталіся ў Пірэй дарогай, збудаванай у вялікай ступені польскімі афіцэрамі, сяржантамі і салдатамі. Гэта былі землякі, якія вярнуліся з венгерскага пахода 1848 г., знайшлі прытулак у Грэцыі і, каб пазбегнуць жабрацтва, таўклі жвір і капалі равы, жадаючы цяжкай працай забяспечыць сябе да пары, пакуль не знойдуць занятку, адпаведнага іх адукацыі. Яны толькі хацелі абараніць ад знявагі польскае імя, што змаглі зрабіць, пакідаючы прыемныя ўспаміны па сабе сярод мясцовага насельніцтва.
Пасля наш карабель, яшчэ да таго, як мы абагнулі Пелапанес358, затрымаўся ў порце горада Эрмуполіс359, размешчанага на выспе Сірас360, дзе быў вялікі гандлёвы рух. Тады там знаходзілася прыстань, непазбежная для ўсіх судоў, якія плылі з Канстанцінопаля і Смірны361 на поўдзень і захад, а таксама падчас іх вяртання з Афрыкі і Еўропы. Так здарылася, што ў Эрмуполісе мы высадзіліся ў нядзельны вечар, дзе ўбачылі вялікі натоўп людзей, які сабраўся на шырокай плошчы, упрыгожанай мноствам чароўных пальмавых дрэў, пад ценем якіх моладзь, апранутая па-еўрапейску, нястомна шпацыравала пад наглядам сваіх бацькоў альбо дарослых, якія стаялі перад кандытарскімі і кавярнямі, дзе пілі розныя напоі і каву.
Эрмуполіс выглядаў зусім па-еўрапейску, за выключэннем яго ніжняй часткі з боку порта, дзе праходзіў гандаль і дзе ўсе будынкі засталіся некранутымі з турэцкіх часоў.
Забяспечыўшыся таннымі харчамі, задаволеныя, мы працягвалі нашае падарожжа, вельмі часта разглядаючы зблізку берагі грэцкіх выспаў, пакуль не выплылі ў адкрытую прастору Міжземнага мора, тады нам прыйшлося з імі развітацца, мне на доўгі час, Бухавецкаму назаўжды. Я адчуў тугу, таму што болын не бачыў сушы, хоць ужо і прызвычаіўся да калыхання карабля, якое выклікала толькі моцны апетыт, які я з лёгкасцю заспакойваў пры дапамозе правіянту, купленага на багатай выспе Сірас.
Я задавальняўся назіраннем за іншымі караблямі альбо дэльфінамі ці іншымі вялікімі марскімі жывёламі, якія часам суправаджалі нас, праз некалькі дзён мы заўважылі ўдалечыні нейкую цёмную хмару, якая абапіралася аб марскую паверхню, пасля нам стала вядома, што гэта — Сіцылія362. Доўгі час знаходзячыся ў дарозе, па меры набліжэння да праліва і горада Месіна363, нам усё болып нецярпелася сысці на зямлю, так на адной з лодак, выгандляванай за некалькі баёкаў364 Бухавецкім, які ўжо трохі ведаў італьянскую мову, мы сышлі на бераг.
У нас было некалькі гадзін, капітан нас папярэдзіў, што пасажыраў на карабель будзе склікаць тройчы. Горад і ваколіцы Месіна былі добра вядомы Бухавецкаму, ён удзельнічаў у сіцылійскім паходзе разам з некалькімі дзясяткамі палякаў, якія залічаліся да тысячы герояў, што ішлі разам з Гарыбальдзі. Адразу пасля сыходу з карабля, перад наведваннем горада, Бухавецкі хацеў мне
паказаць некаторыя пазіцыі, дзе нядаўна адбыліся баі, а таксама фартыфікацыю з паўднёвага боку, за апельсінавымі садамі горада, дзе былі відаць пашкоджанні ад гармат.
Цікавы аповед Бухавецкага пра атаку і абарону Месіна быў перапынены скандальным і вельмі непрыемным для нас здарэннем. Мы ўбачылі групу маладых семінарыстаў, у дзесяць чалавек, апранутых у сутаны, якіх гналі ўзброеныя кіямі вяскоўцы і клікалі на дапамогу з намерам іх збіць. Выкліканыя крыкам людзі пачалі выходзіць з суседніх дамоў і садоў, каб не даць уцячы семінарыстам. Іх нагналі, пачалі неміласэрна збіваць і правяраць кішэні пад сутанай, адкуль забралі вялікую колькасць скрадзеных апельсінаў. Гэты скандал выклікаў у нас прыкрае ўражанне з прычыны знявагі святарскай сутаны, шанаванай і ніколі не апаганенай у нас, хіба толькі маскалямі ў час нашых паўстанняў, у якіх польскае духавенства заўсёды з годнасцю ўдзельнічала.
Мы ведалі, што нашыя семінарысты ў Вільні, выходзячы на шпацыр, заўсёды суправаджаліся прафесарамі з дырэкцыі семінарыі, захоўвалі сябе ўзорна, заслугоўваючы павагу грамадства, я не мог зразумець, чаму ў Італіі ім дазваляепца адным бадзяцца па прыгарадах. Я нават ведаю, што семінарыста ў выпадку атрымання дазволу наведаць бацькоў ці сваякоў, звычайна суправаджае таварыш, які вядомы дырэктару сваёй высокамаральнасцю і які павінен кантраляваць свайго таварыша.
Перад заходам сонца мы мелі час, каб наведаць узбярэжную вуліцу горада, разгледзець паўднёвых сіцылійскіх тыпаў, якія з цікавасцю разглядалі мінакоў з вокнаў сваіх хат, і прыбыць своечасова на карабель, каб падчас яго адплыву разгледзець паказаныя Бухавецкім мясціны, з якіх на італьянскай зямлі распачаўся пераможны паход тысячы доблесных рыцараў Гарыбальдзі.
Ноччу і пасля таго, як мы мінулі Сцылу і Харыбду, добра не ведаючы, дзе яны знаходзяцца і калі гэта адбылося, мы выплылі з Месінскага заліва365 ў адкрытае мора. Мы працягвалі падарожжа, тады першы раз у жыцці я ўбачыў сполахі вулкана на выспе Стромбалі366. Я глядзеў на яго вельмі доўга, пакуль вулкан не знік ўдалечыні, гэта нагадала мне пра любімую бацькаўшчыну і яе страту.