Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
I на гэты раз моладзь не атрымала адказу. Ён быў скіраваны ў адміністрацыйную раду з просьбай супакоіць вучняў, там тлумачылася, што заданне вялікай значнасці адносна патрэб бацькаўшчыны перашкодзілі яму заняцца выключна патрэбамі школы, а таксама выбарам адпаведных выкладчыкаў, якіх пасля неабходных працэдур адбярэ і хутка скіруе ў Геную385.
Натуральна, маладыя людзі не чакалі такой ускоснай адмовы, і гэта стала прычынай халоднага стаўлення да асобы генерала, якога ўвесь час абагаўлялі, яны расчараваліся ў сваім ідэале. Без найменшых нараканняў праглынуліся горкія лекі; захоўваючы ўзорную цярплівасць, моладзь была перакананая, што заўвагай Мераслаўскаму і выкліку ў яго гневу яны выканалі святы абавязак, падштурхнуўшы справу да тэрміновага адкрыцця ў Італіі выпатрабаванай школы, не дапускаючы, каб яна існавала толькі на паперы.
He маючы магчымасці на лепшае змяніць сітуацыю, усе працягвалі жыць па-ранейшаму, толькі вайсковыя трэніроўкі павялічыліся на паўтары гадзіны з прычыны асенніх халадоў і неабходнасці інтэнсіўных заняткаў, каб хутчэй разагрэцца раніцай. Зрэшты, усе былі задаволеныя выгодным жыццём у Генуі, вялікім горадзе, поўным чароўнасці калі не для ўсіх, то для большасці маладых людзей нашага ўзросту. Таму кожная скарга і пратэст заўсёды ставіліся на галасаванне, але з перакананнем, што той, хто намі кіруе, адказны за свае ўчынкі, лепей ведае, што яму трэба рабіць. Нам застаецца толькі падпарадкоўвацца яго рашэнням, не рызыкуючы зноў скампраметавацца і парушыць мір. Такім чынам мы пражылі некалькі тыдняў.
Выкліканая намі моладзь для павелічэння колькасці вучняў школы не з’явілася, бо амаль усе кандыдаты, якія вучыліся ў Парыжы, не хацелі марнаваць час, таму чакалі выезду Мераслаўскага, каб выехаць разам з ім.
Прайшоў кастрычнік, а на пачатку лістапада, калі пачаліся маразы, у школу прыехалі некалькі кандыдатаў, якія паведамілі аб прыездзе Мераслаўскага з указаннем знайсці памяшканні для моладзі, якая ў вялікай колькасці рыхтуецца прыехаць сюды. Паколькі ў афіцэрскіх казармах, дзе жылі мы, не засталося месца, адміністрацыйная камісія забяспечвала выплату адпаведнага крэдыту на кожную асобу, што спрыяла хуткаму рашэнню гэтай праблемы.
Для размяшчэння чаканай моладзі знайшлі вялікую колькасць кватэр, іх дамовіліся зняць і ўнесці аплату ў дзень засялення. Па размове з новымі таварышамі, якія мелі бліжэйшы кантакт з генералам, мы зразумелі, што ён быў пакрыўджаны на тое, што ў Варшаве сфармаваўся Цэнтральны камітэт без папярэдняй дамоўленасці з эміграцыяй, якая дагэтуль кіравала палітыкай Полыпчы за мяжой, і асабліва з ім, чалавекам, які меў вышэйшае права кіраваць паўстанцкімі рухамі. Таму Мераслаўскаму было цяжка пагадзіцца з тым, што ён павінен падпарадкоўвацца рашэнням і нават загадам Камітэта, які ў значнай ступені складаўся з моладзі.
Мераслаўскі хацеў узначаліць будучае паўстанне і выступіць з дыктатарскімі загадамі, якім усе павінны былі падпарадкоўвацца. Ён лічыў сябе чалавекам, які мае найвышэйшае права перад іншымі вайскоўцамі, што знаходзіліся ў эміграцыі і на радзіме. Стварэнне ўрада, які незалежна працуе ў Польшчы, ён павінен быў лічыць не толькі абразай годнасці, але і шкодным, забойчым для краю. Генерал уяўляў, што ніхто не мае права падумаць аб будучай арганізацыі, а тым больш арбітральна фармавацца ў незалежны і сакрэтны ўрад, не звяртаючы ўвагі на значэнне, заслугі і вартасць яго генія.
Абраза і гнеў генерала ўзмацняліся з-за складу Цэнтральнага камітэта пад кіраўніцтвам моладзі, ён быў перакананы, што яе блазнерскі выступ не можа мець падстаў да далейшага існавання. He маючы яшчэ дакладных звестак пра Цэнтральны камітэт і распачатую ім дзейнасць, Мераслаўскі абудзіўся ў момант атрымання нашага ліста, дзе паведамлялася аб ускладзеным на яго польскімі
ўладамі абавязку прыняць кіраўніцтва генуэзскай школай, ён лічыў сябе зняважаным і збітым школьнікамі, якія хацелі пазбавіць яго дыктатарскай моцы, зніжаючы значэнне да звычайнага школьнага настаўніка.
3 гэтага моманту ён трымаў на польскіх гарыбальдзістаў крыўду, якая не магла з лёгкасцю забыцца, тым больш што змагаліся яны на выспе Сіцылія, дзе Мераслаўскі кіраваў рэвалюцыйным рухам, і, з’яўляючыся ўжо эмігрантамі, яны павінны былі па пытанні заснавання школы звярнуцца да эміграцыі, а не ўцягваць у гэтую справу край.
Менавіта таму — як мы даведаліся ад яго цяперашніх пасланцаў — раней ён звяртаўся да нас праз адміністрацыйную раду школы, а цяпер праз дэлегатаў, высланых з Парыжа. He хацеў і не мог спяшацца прымаць кіраўніцтва школай да таго, як звяжацца з Цэнтральным камітэтам і засведчыць сваю павагу да яго, загады якога слухала ўся Польшча, захопленая трыма імперыямі. Зразумела, гэты страчаны час зашкодзіў развіццю школы.
Таксама генералу трэба было пераканацца, што эміграцыя, шмат гадоў адарваная ад радзімы, не магла заставацца з ім на адной ступені ў сваім развіцці, якім карысталася новае пакаленне, і лічыла, што яно павінна самастойна кіраваць сваім лёсам, а не састарэлая эміграцыя. Генералу трэба было пераканацца, што яму не будзе дадзеная ўлада над кіраўніцтвам знешніх і ўнутраных спраў Полыпчы, а толькі выкананне далейшай службы на карысць айчыне праз канцэнтрацыю значнай колькасці здольных афіцэраў у школе, створанай у Італіі. Такое заданне ўсклаў — на цяперашні момант — польскі ўрад на генерала.
Яго вялікай заслугай было тое, што ён змог зразумець гэтую неабходнасць і рашыўся на прыезд у Геную, што адбыўся ў сярэдзіне лістапада 1861 г. Моладзь, якая прыехала з Парыжа разам з генералам, павялічыла колькасць вучняў на пару дзясяткаў. Харчаваліся і жылі яны ў горадзе, атрымліваючы адпаведную пенсію ад італьянцаў. Пан Міхалоўскі не быў абцяжараны гатаваннем на большую колькасць асоб. Адсутнасць будынка, дзе маглі б змясціцца ўсе вучні разам, не давала завязаць цесныя сяброўскія адносіны паміж сабой і ўскладняла своечасовыя зборы на ранішнюю муштру, а таксама на вывучэнне статутаў, якія адбываліся ў школе.
Першы кароткі візіт генерала дзеля інспекцыі і знаёмства з намі быў вельмі павярхоўны і халодны, вельмі балюча ўразіў моладзь, якая не была ні ў чым вінаватай. Ён абвясціў, што прымае на сябе абавязак выкладаць курс па стратэгіі, іншыя вайсковыя навукі будуць весціся выкладчыкамі, якія прыбудуць трохі пазней, сярод якіх быў названы п. Лангевіч386. Першы раз мы пачулі гэтае імя. Тады ніхто нават не мог падумаць, што прыезд гэтага чалавека ў генуэзскую школу пракладзе яму дарогу да дыктатуры, пра якую не пераставаў марыць Мераслаўскі, і паўплывае налёс няшчаснай бацькаўшчыны.
Нягледзячы на праяўленую абыякавасць, моладзь адчувала сябе шчаслівай, бо генерал Мераслаўскі ўсё ж прыняў кіраўніцтва школай. Яна была ўпэўнена, што хутка іх кіраўнік, ацэньваючы стараннае вывучэнне прадметаў, вытрымку ў працы і ўзорную дысцыпліну, захоча змяніць сваю халоднасць на добразычлівае стаўленне да нічым не вінаватых выхаванцаў.
Застаючыся ў такім настроі, яны спадзяваліся, што цесныя штодзённыя ўзаемадачыненні з генералам паскораць усталяванне гарманічных адносінаў, але час ішоў, а чаканні не спраўджваліся. За 10 дзён побыту ў Генуі Мераслаўскі не з’явіўся нават на хвілінку ў школе, на плошчы, дзе ў польскіх мундзірах адбываліся вайсковыя трэніроўкі. Выкладчыкі, на якіх усе чакалі, не ехалі, і абяцаныя заняткі не маглі пачацца.
Тым часам набліжалася 29 лістапада, дзень, у які нашыя эмігранты, раскіданыя па ўсім свеце, збіраліся ў братэрскія групы для ўрачыстага святкавання гадавіны паўстання 1831 г. Тое самае павінна было паўтарыцца ў нас і ў Генуі, і таму наш гаспадарлівы Міхалоўскі рабіў адпаведныя прыгатаванні, жадаючы з гэтай нагоды вечарам пачаставаць сваіх малодшых таварышаў літоўскім крупнікам, для гэтага запрасілі моладзь, якая жыла па-за школай.
Прыблізна апоўначы, у самы ўрачысты момант, калі самы старэйшы наш маёр — удзельнік паўстання 1831 г. — у некалькіх словах узгадаў пра гэтую значную нацыянальную падзею, нечакана сярод нас з’явіўся генерал Мераслаўскі і, годна трымаючыся, зрабіў прамову ва ўзнёслым стылі, напрыканцы якой заклікаў нас: «Станьце на калені, каб прысягнуць у тым, што вы апошні раз адзначаеце гадавіну лістападаўскага паўстання на чужой зямлі і непахісна выканаеце дадзенае мне абяцанне». Нібы працятая
маланкай, моладзь кінулася на калені і прамовіла ў адзін голас: «Прысягаем!»
Немагчыма ўявіць, да якой ступені энтузіязму і ўсхваляванасці былі ўзведзеныя пачуцці гэтай моладзі, якая гарэла ідэяй і была гатовая да самаахвяравання. Радаснымі крыкамі віталі Мераслаўскага як збаўцу бацькаўшчыны, які, праклаўшы ўжо дарогу да паўстання, прадказваў хуткі яго пачатак. Шчаслівая моладзь прыкладала ўсе намаганні, каб як мага лепей прыняць і пачаставаць генерала, хацела дзякуючы гэтаму ўлагодзіць халоднасць, якая ўзнікла праз навязлівае жаданне хуткага ўрэгулявання праблем школы і яе развіцця, моладзь рабіла гэта несвядома, бо не ведала, што больш значныя праблемы займалі яго каштоўны час. Гэтая моладзь была ўпэўненая, што генерал зразумеў яе пачуцці і праз сваю бязмерную дабрыню прабачыў іх даўнейшыя правіны.
Урачыстае свята з выказваннем пажаданняў працягнулася да позняй гадзіны, пры гэтым генерал паведаміў вучням, прагным да навукі, што хутка ўжо мае намер пачаць заняткі па стратэгіі, загадаў знайсці вялікую дошку, на якой мог бы адлюстроўваць рух вялікіх варожых войскаў пасля паведамлення аб вайне. У сваю чаргу, іншыя выкладчыкі, якія мусілі ўжо хутка прыехаць, павінны былі на гэтай жа дошцы адзначаць размяшчэнне акопаў і батарэй у момант сутыкнення варожых войскаў ці пасля пачатку агню.
Слухаючы ўсё гэта, наш высакародны п. Міхалоўскі меў адвагу запэўніць генерала, што назаўтра замовіць вялікую дошку, якая праз 24 гадзіны будзе змешчана на той сцяне, куды пакажа генерал. Аднаму з новапрыбылых таварышаў, які выконваў абавязкі сакратара, генерал загадаў тады ж адрасаваць лісты да польскай моладзі, якая знаходзілася ў розных гарадах Еўропы, з заклікам хутчэй ехаць у Геную. Чуючы ўсё гэта, мы радаваліся, што надыходзіць час навукі, якога засталося няшмат, каб цягам некалькіх месяцаў, якія папярэднічалі абяцанаму паўстанню, удасканаліцца як мага больш у вайсковай навуцы на карысць радзімы.