• Часопісы
  • Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

    Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 568с.
    Мінск 2017
    160.92 МБ
    Пан Шолдрскі ніколі не выказваўся аб негатыўным стаўленні да Мілкоўскага, відаць не жадаючы выклікаць палітычных дыскусій, ён толькі казаў, што не згаджаецца з яго поглядамі. Часам графа наведвалі людзі з Галіцыі, якія падарожнічалі, дрэнна настроеныя да падрыхтоўкі паўстання ў Польшчы і да працы, даверанай Цэнтральным камітэтам у паўднёвай Галіцыі і Румыніі Зыгмунту Мілкоўскаму. Часам бывала, што хто-небудзь з нас, сустрэўшыся з гэтымі гасцямі, быў вымушаны выслухоўваць лаянку ў адрас Мілкоўскага, і хоць на той момант мы не былі звязаныя з ім сумеснай працай, мы не маглі спакойна выслухоўваць гэтыя рэакцыйныя выказванні, і кожны з нас выступаў у яго абарону, не дазваляючы скажаць прынятыя намі прынцыпы.
    Нам было асабліва балюча ад таго, што Мілкоўскага наважыліся абвінавачваць у злоўжываннях грашыма, нібы сабранымі ў Галіцыі на ўтрыманне польскай моладзі, якая жыве ў Румыніі, жадаючы такім чынам настроіць супраць яго. Мы добра разумелі, што гэта былі спробы прапаганды, якія не ўплывалі на нас, бо мы ведалі маральную вартасць нашага паэта-рыцара і тое, што дабрабыт ён забяспечыў сабе працай і багатым пасагам.
    Напэўна да вушэй Мілкоўскага дайшлі нікчэмныя паклёпы, скіраваныя супраць яго, і менавіта таму ён увёў у створаным бюро ў нашай кватэры бухгалтэрыю і пільны кантроль за выдаткамі, каб мець магчымасць зрабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці. Кожны выдатак, пацверджаны адпаведнай квітанцыяй, быў запісаны ў вя-
    лікіх адміністрацыйных кнігах, каб пазбавіцца ад усялякага ценю падазрэння і закрыць рот паклёпнікам.
    Я забыў змясціць на пачатку гэтага сшытка спіс маладых людзей, якія рашыліся пакінуць генуэзскую школу, кіраваныя прысягай, дадзенай Мераслаўскаму адносна правядзення гадавіны 29 лістапада. Ён выглядае так:1) Рэут Густаў, 2) Амбражэвіч Вацлаў, 3) Цыбульскі, 4) Курневіч Ігнацій, 5) Жэляшкевіч Ёахім, 6) Ябланоўскі, 7) Альшэўскі Гіляры, 8) Навацкі Леон, 9) Кулікоўскі Казімір, 10) Юдыцкі Юзаф, 11) Нарбут Францішак, 12) Выслаух, 13) Бухавецкі, 14) Чапінскі Леапольд, 15) Друганоўскі, 16) Малагоўскі, 17) Маліноўскі, 18) Штох, 19) Стэмпоўскі, 20) Шпыжа Горскі, 21) Вольман Якуб, 22) Самусевіч, 23) Высоцкі Леапольд, 24) Васілеўскі Густаў, 25) Штанцэль і 26) Мінейка Зыгмунт420.
    3 вышэй азначаных вучняў генуэзскай школы Густаў Васілеўскі, Леапольд Чапінскі і Выслаух паехалі ў Парыж, плануючы адтуль скіравацца ў Польшчу, у сваю чаргу, усе астатнія на французскім караблі паплылі ў Канстанцінопаль.
    Густаў Рэут у сваіх успамінах не залічае мяне да вучняў генуэзскай школы ў сувязі з тым, што вышэйшая вайсковая адукацыя, атрыманая ў Пецярбургу, надзяляла мяне правам залічэння прынамсі ў склад яе інструктараў, што таксама мела месца пасля майго прыбыцця ў Геную разам з Бухавецкім, калі прафесар Бразевіч уключыў мяне ў лік сваіх памочнікаў. Аднак свае функцыі мне выконваць не давялося, бо яго пастаяннай прысутнасці было абсалютна дастаткова.
    3 іншага боку, як маладзейшы амаль за ўсіх вучняў гэтай школы, унікаў гэтага занятку, жадаючы быць залічаным да яе вучняў у надзеі, што буду мець магчымасць стаць яшчэ больш дасведчаным у вайсковых навуках, слухаючы лекцыі па стратэгіі генерала Мераслаўскага і іншых прафесараў, прыезду якіх мы чакалі.
    Прывілей, нададзены капітанам Бразевічам і маёрам Н.42', вызвалялі мяне ад удзелу ў вучэннях, у якіх быў спрактыкаваны ў адной ступені з Бразевічам. Гэтая акалічнасць сталася прычынай майго адрознення ад іншых; аднак я заўсёды злаваў на тых, хто не хацеў успрымаць мяне толькі як таварыша.
    He разумею, у сувязі з чым Густаў Рэут піша, што наш выезд з Генуі адбыўся 10 студзеня 1862 г., выкліканы нібы адмовай падпарадкавацца Мераслаўскаму ў падпісанні абвінаваўчага акта
    супраць генерала Рыбінскага422, аб здрадзе па прычыне пакінутага поля бітвы ў Польшчы на чале вялікай арміі, у той час калі наш выезд быў выкліканы жаданнем выканаць дадзеную прысягу і неабходнасцю апынуцца на польскай зямлі яшчэ ў ноч 29 лістапада 1861 г.
    He падлягае ніякім сумневам, што наш выезд адбыўся прыкладна ў сярэдзіне жніўня, што дазволіла мне заняцца працай па праектаванні чыгункі з Канстанцінопаля ў Адрыянопаль восенню таго ж года, а іншым таварышам — пешкі адбыць у Румынію, каб адтуль скіравацца да польскай зямлі ў ноч 29 лістапада. Праблема Рыбінскага, закранутая Мераслаўскім, нікога з нас не датычылася, многія з нас пра яе нават не ведалі, а таксама Мераслаўскі не мог мець прэтэнзій з гэтага пункту гледжання да сумлення моладзі і магчымасці падзяліць яе на два варожыя лагеры, гатовыя кінуцца адзін на аднаго з багнетамі, каб вырашыць гэтае пытанне, успамін пра які запісаўся назаўсёды ў памяці кожнага з тых, хто ў ім удзельнічаў, і скончыўся братэрскімі абдымкамі.
    Раздзел X.
    Побыт у Галіцыі
    На пачатку восені, атрымаўшы вуснае ўказанне і вялікі пакет лістоў ад Мілкоўскага, я пакінуў Міхалены, накіроўваючыся праз Букавіну грамадзянскай поштай423 у Чарткова ў Галіцыі, дзе павінен быў на доўгі час спыніцца ў яго цесця, п. Урублеўскага, аднаго з самых выбітных жыхароў гэтага горада, эмігранта з Літвы, які ўжо даўно там жыў.
    Знаходзячыся ў дарозе да страчанай для мяне даўно Польшчы, перажываў шчаслівае пачуццё, якое адраджала страчаныя праз беднасць і хваробу сілы, і хоць я знаходзіўся далёка ад роднага краю і маці, што аплаквала мяне, кожная частка Польшчы, нават самая далёкая, падавалася аднолькава жаданай і любімай. Таксама прыёмы на кожнай станцыі і завязванне знаёмстваў з патрыятычна настроеным грамадствам, якое жыло ў Букавіне і паўднёвай Галіцыі, адраджала мне страчаны рай.
    Пан Урублеўскі даволі сталага веку, відавочна інфармаваны аб маім прыбыцці, атуліў мяне сапраўднай бацькоўскай увагай, а яго сыны, п. п. Уладзіслаў424 і Караль425, як і дарослая ўжо дачка, здаецца панна Алімпія, сястра пані Мілкоўскай, віталі мяне па-братэрску, нібы я ўжо даўно быў іх добрым знаёмым і сябрам.
    Я апынуўся ў выключным становішчы, вялікай зацікаўленасці, бо кампанія знаёмых павялічвалася кожны дзень за кошт знаёмых і сяброў, якія наведвалі сям’ю Урублеўскіх і якім мяне прадстаўлялі тым ці іншым чынам у залежнасці ад узроўню даверу, часам гэта не дазваляла казаць праўду, што я эмігрант, пасланец Мілкоўскага і г. д.; час ад часу мяне рэкамендавалі як далёкага сваяка альбо добрага знаёмага.
    Часта мне даводзілася хавацца ў дальнім пакоі з наказам ціха сябе весці па прычыне візіту аўстрыйскіх чыноўнікаў, ад якіх трэба было добра затойвацца, бо тады ў Галіцыі панавала нямецкая палітыка, непрыязная да Полыпчы, дзе выкрыццё эмігранта падвяргала вялікай небяспецы не толькі таго, хто хаваўся, але і таго,
    хто даў яму прытулак. У сувязі з гэтым я быў вымушаны цешыцца воляй толькі ў доме і ў вялікім, прылеглым да яго садзе, дзе, знаходзячыся звычайна ў вялікім таварыстве, праводзіў час надзвычай весела, беручы ўдзел у спехам імправізаваных забавах, якія арганізоўваліся прыгожымі сяброўкамі панны Алімпіі і статнымі маладымі людзьмі Чарткова, знаёмымі Уладзіслава і Караля. Часта здаралася так, што я забываў на момант аб сваёй нядолі, а сэрца маё купалася ў асалодзе. Днём я ніколі не выходзіў у горад, што не дазволіла мне пазнаёміцца з Чартковам. Толькі вечарам у мяне атрымлівалася час ад часу схадзіць у прыгатаваную для мяне лазню ў бровары, які належаў п. п. Урублеўскім, дзе лячыўся ад набытага ўяскім шпіталі свербу.
    Спрыяльныя для здароўя і псіхікі ўмовы паўплывалі на хуткую папраўку і магчымасць пачаць працу, якая магла б апраўдаць мой доўгі побыт у Галіцыі ў п. п. Урублеўскіх. Паведаміў пра гэта п. Мілкоўскаму, які абяцаў перад маім выездам з Міхаленаў, што, акрамя даручанай мне Цэнтральным камітэтам місіі абароны прынцыпаў, паспрыяюць мне ў будучыні, гэта значыць пасля таго, як маё здароўе палепшыцца, увайсці ў створаную ім нацыянальную арганізацыю ў паўднёвай Галійыі, просячы яго, каб даў мне энергічную працу.
    Яшчэ да таго, як я атрымаў чаканы адказ, нечакана здарьгўся выпадак, з-за якога я страціў Чарткоў, паведамленне пра данос і вобшук, які павінен быў адбыцца ў п. п. Урублеўскіх. Данос быў зроблены кімсьці са слуг, а выратаваў нас служачы паліцыі, які належаў да польскай арганізацыі, ён меў час папярэдзіць аб небяспецы. Настаў момант неадкладных уцёкаў, якія папярэднічалі чулым развітанням. Усе прысутныя адорвалі мяне моцнымі абдымкамі, пасля ноччу пад апекай аднаго са знаёмых, на яго конях я быў адасланы ў маёнтак п. Астроўскага, што знаходзіўся ў 4 мілях ад Чарткова.
    Праз некалькі дзён пасля гэтага вобшук даказаў беспадстаўнасць даносу, бо эмігранта, які нібы хаваўся ў п. п. Урублеўскіх, не знайшлі, а апытанне прыслугі, за выключэннем аднаго, пацвердзіла, што там нікога не хавалі. Шпіён быў ахарактарызаваны рэштай прыслугі як п’яніца, якому, відавочна, нешта павінна было ноччу прысніцца, і ў выніку гэтага распавядаў такія небыліцы. Такім чынам паліцыя канстатавала, што гаспадары і прыслуга знаходзіліся дома, усе экіпажы і коні былі на месцы, без чаго ўцёкі
    былі б немагчымымі. Шпіён пасля допыту пацвердзіў, што бачыў мяне познім вечарам у доме п.п. Урублеўскіх, не ведаючы, што я тайна быў выведзены ў горад, адкуль экіпажам паехаў у далейшы шлях. Гэтага было дастаткова для выратавання Урублеўскіх ад падазрэнняў.
    3 п. Астроўскім, вялікім сябрам маладых Урублеўскіх, я меў магчымасць пазнаёміцца падчас яго частых візітаў у Чарткоў. Гаспадарыў ён у сваім фальварку па ўсіх правілах, як прафесійны аграном, што дазволіла дзякуючы вялікім намаганням не толькі забяспечыць дабрабыт, але і выдаць некаторыя сродкі на павелічэнне атрыманай пасля бацькоў спадчыны.
    Мой начны прыезд пабудзіў маладых гаспадароў і змусіў заняцца частаваннем госця. Спробы прасіць прабачэнне за турботы з гневам перапыняліся, мяне прасілі, каб я перастаў іх абражаць. Такім чынам я апынуўся ў спадарства Астроўскіх, дзе заўсёды віравала жыццё дзякуючы панаванню маладосці, бо гаспадар быў трошкі старэйшы за мяне, а пані Астроўская мела самае вялікае 18 пражытых вёснаў.
    Доўгія размовы вечарам і абмеркаванне разнастайных надзённых праблем былі нашай інтэлектуальнай ежай. У сувязі з тым, што зіма грунтоўна распачалася, а п. Астроўскі меў больш вольнага ад гаспадаркі часу, мы часта хадзілі на паляванне. У іншыя дні чытаў кнігі з бібліятэкі п. Астроўскага. Я прызвычаіўся да такога жыцця, вяртаючы ўсе страчаныя сілы, мяркуючы, што застаючыся ў гэтым далёкім кутку, яшчэ не хутка траплю ў новы кругаварот.