Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
У адным двары багатага старога кавалера, напаўдарозе паміж Львовам і Кракавам, дзе я затрымаўся на начлег, атрымаў вельмі гасцінны прыём і пасля доўгай размовы, якая дазволіла завязаць цеснае знаёмства, здабыў асаблівы давер пана гаспадара. Ён паведаміў, што мае вялікую колькасць залатых манет, сабраных за доўгія гады эканоміі, і намерваецца адцаць іх на патрэбы бацькаўшчыны ў выпадку, калі распачнецца паўстанцкая барацьба. Такім чынам, ён палічыў гэты момант адпаведным, каб гэты невялікі скарб быў выкарыстаны, хацеў даверыць яго мне, каб я даставіў гэта дыктатару Лангевічу на вайсковыя патрэбы, пазбягаючы рызыкі ўжыць іх у іншых мэтах. Пасля чаго на хвіліну гаспадар выйшаў, пакінуўшы мяне аднаго ў зале, вярнуўшыся, ён прынёс скрыначку, напоўненую рознага кшталту і велічыні залатымі манетамі, якія пасля пералічэння былі перамешчаныя ў скураны пас, якім я адразу ж падперазаўся.
Я хацеў пакінуць належны ўлік, каб запэўніць сумленнасць выканання даверанай місіі, але гэтая прапанова была з прыкрыкваннем адхіленая з заўвагай, што да мяне ён мае абсалютны давер. Карыстаючыся гэтай магчымасцю, не прамінуў выказаць падзяку за такі выключны дар ад сапраўднага патрыёта, абяцаючы, што без затрымкі дашлю яму рахунак дыктатара пасля атрымання. Расчулены дзядулька, імя якога, як і назвы яго маёнтка, я ўжо не памятаю, быў у роспачы, што ён ужо занадта састарэў і не можа ўдзельнічаць у гэтай барацьбе. На золку, бласлаўлёны гаспадаром, выехаў у далейшае падарожжа. Вельмі хутка давераныя мне ахвяраваныя дары на адміністрацыйныя выдаткі дыктатару для неадкладнага забеспячэння яго дастатковым капіталам павялічыліся.
У Кракаве я стаў сведкам развіцця вялікага руху і народнага ажыўлення дзякуючы надзеі аб блізкім вызваленні Польшчы з цяжкай няволі. Гэтыя спадзяванні лёгка знаходзілі падтрымку ў выглядзе сцішаных аўстрыйцаў, якія ўдавалі сляпых адносна нашых дзеянняў супраць іх саюзнікаў. На вуліцах паўсюль чуўся вясёлы спеў у розных танальнасцях нашага кракавяка. Яго мілыя гукі, пачутыя кожным палякам, прыбыўшым з іншых мясцовасцяў краю, дзе ён не так часта спяваецца, ствараў урачыстае ўражанне.
Калі я быў у Італіі, цэлы год слухаў спевы гімна Гарыбальдзі, але яго манатоннасць пачынала надакучаць слухачам, тады калі ў кракавяку прысутнічаюць разнастайныя пераходы, даючы маг-
чымасць лёгка змяняць і паднімаць у кампазіцыі танальнасці да бясконцасці, штохвіліну дзякуючы кампазітарам-самародкам нараджаліся новыя імправізацыі слоў і музыкі.
Так, даўно страціўшы Вільню, мне часам падавалася, што я зноў знайшоў прыстань, якая дае магчымасць атрымаць у ёй права на адпачынак і ўмацаванне сілаў, неабходных для таго, каб паспець да доўгачаканых межаў. Але яшчэ да таго, як я змог добра разгледзецца, нацешыцца скарбамі нашага вялікага мінулага і наталіцца здабыткамі мастацтва, стала там зацверджаных з даўніх часоў і далей існуючых там, як нязгасны агонь, трэба было, не затрымліваючыся, ісці наперад для выканання раптоўнага абавязку ўслед за вялікай грамадой моладзі да межаў, захопленых Масквой, адразу за Кракавам, дзе ішла барацьбу супраць усходняга захопніка.
Урачысты настрой былой сталіцы добра ўплываў на тых, хто неспадзявана з’яўляўся тут, як гэта здарылася і са мной, стаўшы перад людзьмі, працятых ва ўсіх пластах насельніцтва адзінай думкай: павярнуць сваю працу ў кірунку, карысным для бацькаўшчыны, якая несумненна патрабавала дапамогі. Кароткі побыт у Кракаве пакінуў у мяне незабыўнае ўражанне, абуджаючы жаданне глыбей распазнаць важныя рэшткі памятак і жаданнем наталіцца ўзнёсласцю духу, які ўжо шмат стагоддзяў захоўваўся ў свяцілішчы гэтага горада не толькі на карысць Польшчы, але і ўсяго свету. Усё гэта трэба было неадкладна пакінуць.
Там са мной адбыўся шчаслівы выпадак, я сустрэўся з гр. Станіславам Тарноўскім, які толькі наездамі бываў у Кракаве, асобай, якая займала значную пазіцыю ў патрыятычным руху і навуковым свеце. Даставіўшы яму рэкамендацыйны ліст ад п. Мілкоўскага, я прасіў аб магчымасці для мяне, скіраванаму ў лагер Лангевіча, спрасціць пераход аўстрыйскай мяжы.
Ад яго я даведаўся, што яна ўвогуле ўжо не існуе і што рэшта аўстрыйскіх памежнікаў маюць загад выдаляцца, робячы выгляд, што яны нічога не бачаць... Тым часам рассыпаныя па ўсіх пунктах паўстанцкія групы пераходзяць мяжу, фарміруючыся па-за ёй па выкліках і з дапамогай горнаў на роты і атрады. У выніку гэтага патрэба захоўваць асцярожнасць адпала, і п. Тарноўскі абмежаваўся тым, што выдзяліў мне свой экіпаж, на якім мяне давезлі да пэўнага пункта на мяжы, адкуль быў добра бачны двор. У таварыстве выдзеленага мне слугі я быў пешкі праведзены да памежнага
польскага маёнтка, дзе добразычлівая гаспадыня, жадаючы задаволіць пажаданні п. Тарноўскага, занялася маёй адпраўкай у Хробржа431, дзе знаходзіўся лагер Лангевіча.
Двое парабкаў былі пасланыя за двума коньмі, якія ў гэты час карміліся, з іх адзін быў асядланы для мяне, а другі — лля правадніка, які пасля дастаўкі мяне ў лагер павінен быў вярнуцца з коньмі ў двор. Да таго як усё гэта было арганізавана, мінула яшчэ пару гадзін, даючы магчымасць гасціннай гаспадыні накарміць згаладалага паўстанца на хуткую руку ў кладоўцы падчас разлівання сырадою ў гаршчэчкі, пры гэтым я спрытна дапамагаў ёй, а хутчэй перашкаджаў у працы. Перад захадам сонца, забяспечаны пажаданнямі поспеху і тысячамі блаславенняў, я апынуўся на рубяжы майго падарожжа.
Пад уплывам навакольнай цішыні я аддаваўся марам, і гатовы быў глыбока акунуцца ў іх, але мы хутка выбраліся з зараснікаў і бездаражы, якія аддзялялі пакінуты палац ад вялікага гасцінца, дзе вялікі рух мяне раптам вярнуў у рэчаіснасць, праганяючы сон.
Да лагера дыктатара з розных куткоў краю спяшаліся спозненыя добраахвотнікі, каб павялічыць яго атрады, спрычыняючыся да доўгачаканага трыумфу нашай зброі. Куды вокам ні кінеш, паўсюль можна было ўбачыць уздоўж шырокага гасцінца, у абодвух напрамках, вялікую колькасць грамадак са зброяй і адзінкавых рыцараў, якія спяшаліся наперад пешкі ці на конях. Апынуўшыся сярод іх усіх, я адчуў сябе шчаслівым ад таго, што ўдзельнічаю ў гэтым выдатным паходзе, урачыста вітаючыся з таварышамі, да якіх атрымалася наблізіцца. Будучы конным, я абмінаў тых, хто ішоў пешкі, і часта мяне абганялі тыя, у каго былі лепшыя аргамакі.
На момант завязаная размова хутка абрывалася і адразу пачыналася новая, а ў час расстання заўсёды гучалі віншаванні. Яшчэ да захаду сонца мяне дагнаў атрад кавалерыі, апрануты ў прыгожыя мундзіры ўланаў на бадзёрых аргамаках і ўзброеных коп’ямі, аздобленымі сцяжкамі нацыянальных колераў. Пры сузіранні гэтага картэжу, які ў поўным узбраенні імкнуўся ў бой, закіпела кроў у маладых жылах, я пагнаў каня, жадаючы ісці з імі, але мае намаганні аказаліся пустымі: конь адмовіўся мяне слухаць, бо быў змучаны цяжкай працай на полі.
Гэтая няўдача, у момант, калі першы раз маркотная душа ўзрадавалася ад віду сфармаваных нацыянальных войскаў і надзеі на здзяйсненне доўгачаканай мары аб ўдзеле ў абароне баць-
каўшчыны, выклікала хвілінную роспач, якая адразу ж знікла пасля таго, як мне падумалася, што і я застаюся ў няспынным руху ўжо даўно і што хутка мары мае ажыццявяцца.
У хуткім часе нас агарнуў змрок, а пасля цёмная ноч, змушаючы ісці далей павольным крокам і не дазваляючы з такой лёгкасцю распазнаваць сустрэтых па дарозе таварышаў. Недзе каля 2 гадзін ночы мой праваднік сказаў, што мы прыбылі ў Хробржу і павінны знайсці сабе прытулак на ноч, для гэтага мы грукалі, найчасцей дарэмна, цягаючыся каля дзвярэй кватэр і дамоў, многія прыйшлі раней за нас, бо вялікая колькасць паўстанцаў ужо даўно пазаймала ўсе жылыя пакоі.
Па парадзе правадніка мы пайшлі ў стайні, дзе ў яго атрымалася сустрэцца са знаёмым фурманам, які, дагледзеўшы нашых коней, пусціў нас двух у сена і салому, дзе мы выдатна адпачылі аж да самай раніцы, калі світанак дазволіў нам убачыць вялікі рух у польскім лагеры, расфарбаваным разнастайнага крою нацыянальнымі вайсковымі строямі і кракаўскімі світкамі. Гэта быў не сон, а рэальнасць. Я дзякаваў Вышэйшым сілам за здзяйсненне мараў.
Апынуўшыся ў рухавым натоўпе жаўнераў і афіцэраў, якія кружылі па лагеры ў розных напрамках, я намагаўся распазнаць сярод іх каго-небудзь са знаёмых. Я хацеў як мага хутчэй распачаць працу, атрымаўшы адпаведны загад для гэтага ад дыктатара. Некалькі разоў я накіроўваўся ў палац, дзе мне паказвалі пакой начальніка, але заўсёды варта, пастаўленая перад ім, не пускала мяне, заяўляючы, што пасля нарады, якая цягнулася ўсю ноч, яшчэ не адпачыў.
Я быў вымушаны бадзяцца доўгі час без аніякага выніку. Нарэшце недзе апоўдні, калі я быў у суцэльнай роспачы, у мяне атрымалася знайсці таварыша з Румыніі Францішка Нарбута, які адзін з першых выправіўся з Міхаленаў і ўжо даўно знаходзіўся на службе, выконваючы абавязкі памочніка кіраўніка аднаго з атрадаў у званні падпалкоўніка. Дзякуючы яго дапамозе ў мяне атрымалася разам з ім трапіць у палац, накіроўваючыся наўпрост у ад’ютантуру, дзе мяне сардэчна прывітаў прыгожы ваяр, апрануты ў вайсковую венгерку, упрыгожаную аксельбантамі, у асобе панны Генрыкі Пуставойтавай. Ад яе я даведаўся, што дыктатар пасля таго, як прачнуўся, ужо паўгадзіны знаходзіцца на вялікай нарадзе па палітычных справах і што ён загадаў, каб да яе сканчэння нікога да яго не пускалі.
Аднак панна Генрыка, палічыўшы выключным здарэннем прыбыццё новага генуэзца і жадаючы нам дагадзіць, раптоўна забегла ў залу, пакідаючы нас каля дзвярэй у чаканні, абвяшчаючы аб маім прыбыцці ў лагер і з абсалютнай упэўненасцю, што мяне неадкладна паклічуць для атрымання прызначэння ў польскай арміі.
Аднак аказалася, што гэта быў няўдалы момант, яна верагодна перарвала сур’ёзныя дэбаты, бо п. Лангевіч, раззлаваны, няветліва яе выправіў назад з загадам паведаміць, каб я з’явіўся на аўдыенцыю праз дзве гадзіны. У сваю чаргу, дарагі Нарбут, узрадаваны, што за гэты час зможа нацешыцца маім таварыствам, зацягнуў мяне згаладалага ў афіцэрскую сталовую на сняданне, дзе я меў магчымасць пазнаёміцца з некаторымі людзьмі атрада, да якога ён належаў.
Аднак мы не паспелі да канца падсілкавацца, бо прыйшоў загад аб неадкладным выступленні на вызначаную пазіцыю за раку Ніду432 атраду, да якога належаў Нарбут. Адначасова з гэтым мы даведаліся пра набліжэнне эстафет з розных пазіцый з паведамленнем аб набліжэнні ворага, якое прадказвала пачатак бою. Я зноў застаўся адзін да таго, як настане час, вызначаны на яўку да дыктатара.