Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
Маім абавязкам тады было б заставацца ўвесь час каля начальніка этапу, заспакойваючы ўстрывожанага, гарантуючы, што ніхто з нас не ўцячэ і што па маім жаданні ў вызначаны час усе без затрымкі збяруцца ў вызначаным месцы. Вядома, афіцэр будзе пратэставаць, тады я павінен буду яму сказаць, што застануся яго закладнікам, даючы замкнуць сябе ў турме. Тады ўжо павінна будзе апускацца ноч, а афіцэр, маючы нешматколькасны гарнізон перад нашай сілай, якая была па колькасці ў 10 разоў большай, вымушаны будзе саступіць, каб як мага хутчэй заняцца крымінальнымі зняволенымі, баючыся, каб па нашым прыкладзе яны не запатрабавалі таксама вызваліцца ад кайданоў. Прапанова Вашкевіча ў аснове сваёй мне вельмі падабалася, бо давала нам магчымасць пазбегнуць пакуг, якія мы перажывалі на малых этапах, ачысціцца ад бруду і хвароб, хоць нават на хвіліну я не думаў выкарыстаць бездапаможнасць аховы, каб арганізаваць уцёкі, ведаючы, што мы знаходзімся далёка ад чужых межаў і што гэта прывяло б нас да знішчэння. 3 чаго вынікала, што дадзеная адказнасць за захаванне парадку засталася б непарушанай.
Зыгмунт Мінейка
Зыгмунт Мінейка падчас навучання ў Санкт-Пецярбургу
Зыгмунт Мінейка — удзельнік патрыятычных маніфестацый. 1861 г.
Зыгмунт Мінейка
Зыгмунт Мінейка
Сям’я Мінейкаў: Зыгмунт, Разалія, Яўстахій, Цэцылія.
Канец 1880-хгг.
Баляслаў Шастаковіч.
Пачатак XXcm.
Магіла 3. Мінейкі. Фота Н. Гардзіенкі
Афіны. Апошняя трэць XIX cm.
Томск. Канец XIX cm.
Ідэя, кінутая Вашкевічам, стала ўвесь час абмяркоўвацца. На нараду я сабраў самых значных людзей з нашай выгнанніцкай партыі, каб лепей распрацаваць план, не жадаючы выключна на сябе браць адказнасць за няўдачу. Мы абмяркоўвалі гэта на працягу ўсёй дарогі на ўсіх вялікіх этапах, да вяршыні ланцуга Уральскіх гор — мяжы Табольскай губерні, дзе знаходзіўся першы сібірскі этап.
Падчас гэтых нарад п. Вашкевіч заўсёды ўдзельнічаў як інструктар праекта, каб тлумачыць дэталі і адказваць на пытанні і ўпэўніваць у шчаслівым фінале задуманага праекта. Большасць членаў нарады падтрымлівала праект, да апазіцыі належалі людзі, высланыя на пасяленне ў сібірскія гарады, да якіх мы ўжо набліжаліся, яны баяліся, што гэта пагражае іх становішчу, і былі гатовы вытрымаць апошнія цяжкасці.
Пасля прыбыцця на апошні ў еўрапейскай частцы турэмны этап, акрамя звычайнай нарады, на якой на праект паводзін у далейшай дарозе аж да горада Табольска большая частка пагадзілася, мы вырашылі высветліць, якое рашэнне прыме грамада пасля расповеду пра нашыя намеры. План быў прыняты з энтузіязмам.
Тады я пажадаў, каб мне паабяцалі, што ніхто з таварышаў не будзе спрабаваць уцячы, бо я буду звязаны перад афіцэрам абяцаннем і не хацеў бы падважваць сваё слова, просячы, калі нехта намерваецца ўцячы, каб па сакрэце мне паведаміў пра гэта і каб я змог адкласці ажыццяўленне плана на пазнейшы час, калі прыбудзем на наступны этап, пасля ўцёкаў таварыша ці таварышаў. Для абдумвання я даў гадзіну, за гэты час высветлілася, што ўцякаць ніхто з нас не збіраўся, у выніку чаго я заняўся падрыхтоўкай нашага плана, прызначаючы памочнікаў з гэтай мэтай для кіраўніцтва групкамі і падзелу таварышаў па дамах вёскі, а таксама да збораў па маім загадзе. 3 гэтай мэтай, пасля размяшчэння па вёсцы ўсёй партыі, у кожным з атрадаў павінна быць рэгулярная варта, з якой мы маглі б захоўваць неабходную сувязь. Таксама я вызначыў некалькі маладых і спрытных таварышаў, якія павінны былі ўвесь час знаходзіцца пры мне для выканання загадаў.
На наступны дзень пасля прыбыцця на месца, дзе нашая партыя пераходзіла пад камандаванне начальніка першага сібірскага этапу, я пачаў захады, згодна з даўно дадзенай парадай Вашкевіча, да навязвання з ім прыязных адносінаў, паказваючы паслужлівасць і запэўніваючы ва ўзорных паводзінах польскіх выгнаннікаў, якія знаходзяцца пад маім загадам, гарантуючы, што ніводзін з нас не
мае намеру падвяргаць яго адказнасці за ўцёкі, бо ўсе мы ўпэўнены, што хутка атрымаем амністыю і ніхто з нас не хоча без патрэбы рызыкаваць. Я бачыў, што мае словы дзейнічалі на начальніка аховы, і я часта ў час падарожжа падыходзіў да яго для навязвання больш цесных адносінаў.
Калі мы дайшлі да вёскі, я ўжо быў у найлепшых адносінах з начальнікам, забаўляючы яго якім-небудзь расповедам, і калі наша партыя расходзілася па вёсцы і заходзіла ў дамы, ён не адразу заўважыў гэта, каб перашкодзіць ажыццяўленню нашых намераў.
Ён не мог адразу зразумець, што адбылося; я, у сваю чаргу, прасіў яго, каб ён заставаўся спакойным, пакідаючы мяне пад сваім загадам, а нават адказным закладнікам за захаванне парадку. Я паведаміў, што для выратавання ад страт наша партыя вырашыла размяшчацца ў вяскоўцаў з абавязкам з’явіцца заўтра раніцай у вызначаны час каля турэмнай брамы ў поўным зборы. Заўважаючы, што начальнік турмы вельмі ўсхваляваўся, я паказаў маю варту, якая была бачна спераду і ззаду на вялікай вуліцы, кажучы, што яны выстаўлены ўздоўж усёй вёскі, каб быць на сувязі са мной, і што я магу неадкладна разаслаць дзесяць памочнікаў, якія былі пры мне, даючы загад з’явіцца ў вызначаным месцы. Казаў начальніку, што падпарадкуемся яго загаду, гатовыя пакінуць займаныя памяшканні і сабрацца пад турэмным ключом, калі ён гэтага пажадае. Аднак я яго прасіў, каб не патрабаваў гэтага і поўнасцю даверыўся нашаму слову, за што назаўсёды будзем яму ўдзячнымі. Я заўважыў пры гэтым, калі б мы планавалі арганізаваць уцёкі, то ўжо зрабілі б гэта. Для доказу праўдзівасці маіх слоў я неадкладна загадаў маім маладзёнам, каб тыя паведамілі ахову аб неабходнасці прыйсці да вазоў, дзе змяшчаўся наш багаж, для таго, каб яго разабраць.
Набліжалася ноч. Да саней, на якіх былі складзеныя нашы мяхі, паволі з’яўляліся групкі таварышаў, кантралюючы і забіраючы сваё з сабой, а я ў той час змог пераканаць начальніка пагадзіцца з сітуацыяй і правесці мяне да дома багатага вяскоўца, недалёка ад турэмнага будынка, пакінуўшы мяне там на цэлы дзень. На заўтрашні дзень ён пагадзіўся, убачыўшы, што з разабраным багажом польскія паўстанцы замест таго, каб ісці пад турэмны замок, вярталіся з ім у хаты вяскоўцаў, у сваю чаргу, новая спроба выправіць сітуацыю цягнулася да позняй ночы, гэта пагражала разыходжаннем па вёсцы крымінальных зняволеных, калі б яны захацелі ўзяць прыклад з паўстанцаў, да гэтага часу ім невядомага.
Турэмны начальнік хутка мяне пакінуў, загадваючы, каб я чакаў, пакуль ён вернецца ў маю гасцінную кватэру.
Праект Вашкевіча дазволіў нам атрымаць перамогу. Я радаваўся, што паслухаў яго парад, правяраючы, наколькі яны былі слушныя. Вяскоўцы гасцінна прынялі нечаканых гасцей. Яны пачыналі размову, жадаючы даведацца пра мясціны, дзе мы жылі, пра нашыя сем’і, пра пакаранне, якое нам адмералі. Нам прыгатавалі багатую вячэру, якая складалася з некалькіх страў, перад адыходам да сну нас частавалі вялікай шклянкай малака для добрага сну. Афіцэр, які кіраваў нашай аховай, хутка вярнуўся пасля таго, як управіўся з крымінальнымі арыштантамі, і застаўся са мной і маім акружэннем з 10 малайцоў, каб павячэраць, дэманструючы абсалютна прыязныя адносіны да старасты партыі, быццам з’яўляўся памочнікам у яе ахове.
Хаты сібірскай вёскі, у якіх мы знаходзіліся, былі ў большасці сваёй двухпавярховыя. На другім паверсе змяшчалася вялікая гасцёўня, засланая падвойнымі дыванамі ўзімку, яна з’яўлялася адначасова і сталовай, і спальняй. На першым паверсе знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і кухня.
Усе жыхары былі заможныя, яны мелі права засяваць зямлю, якая заставалася іх уласнасйю, колькі ім хацелася, бо мясцовае насельніцтва качавала, жыло за кошт рыбалоўства і палявання. Некаторыя сем’і гэтай вёскі былі вельмі багатыя; залежала гэта ад большай ці меншай колькасці членаў іх сям’і, якія ўдзельнічалі ў апрацоўцы зямлі і доглядзе жывёлы, што давала ім вялікі прыбытак без выдаткаў, бо ўраджай быў забяспечаны. За час побыту я пераканаўся, што гэтыя людзі, якія трапілі сюды з усіх куткоў Расійскага царства, захавалі чыста славянскі характар з яго асаблівасцямі.
Гасціннасць славянскіх сібіракоў была ўзорная, і лічылася гэта натуральным абавязкам, таму госць — не чакаючы дазволу — уваходзіў у залу, скіроўваючыся адразу ў яе правы кут, дзе знаходзіліся святыя абразы, заўсёды асветленыя лампадкай, каб паводле грэцкай традыцыі некалькі разоў пакланіцца і перахрысціцца. Пасля гэтага госць вітаў гаспадароў і ўсіх, хто там знаходзіўся, а калі там нікога не было, вольна размяшчаўся, ведаючы, што будзе жаданым госцем.
У сібіракоў славянскага паходжання, якія шанавалі вальнадумства, рэлігійнасць захавалася не такая фанатычная, як у еўрапейскіх
славянаў грэцкага абраду, асабліва адносна жаночай сціпласці. Але пэўныя забабоны там усё ж усталяваліся, да якіх трэба залічыць асцярожныя паводзіны перад д’ябальскай сілай. У некаторых пакоях, акрамя лампадкі, павешанай у правым куце каля святых абразоў, свяціла адначасова меншая, павешаная ў левым пустым куце, да якога госць звяртаўся з просьбай, каб чорт не спакушаў яго. Адбывалася гэта пасля паклонаў святым абразам.
He толькі гаспадары, але яго сябры і суседзі збіраліся ў зале, каб забавіць і паразмаўляць з госцем, ад якога залежала, калі гэтая размова павінна скончыцца, выказваючы жаданне пайсці спаць. Сёння гэтая традыцыя датычыла нас, яны праводзілі кожнага з гасцей да прыгатаваных ложкаў, мякка пасланых, з цёплымі коўдрамі, у суправаджэнні гаспадынь дому ці іншых жанчын, якія павінны былі дапамагчы ім размясціцца ў пасцелі. Гэты звычай нам падаўся дзіўным; мы ўжо даўно чулі з аповедаў, а цяпер мы маглі пераканацца, што ўсё гэта было праўдай. Многія з нас былі больш сціплыя, чым сібірскія жанчыны, зазвычай разняволеныя, бландзінкі з далікатнай скурай, а часта брунеткі, якія паходзілі з паўднёвых зямель імперыі, якія пад уплывам халоднага клімату захавалі цёмнымі толькі валасы.
На наступны дзень, калі мы, добра адпачыўшы, прачнуліся, нас пачаставалі раннім сняданкам, які складаўся з сапраўднай кітайскай пахучай гарбаты, якую мы спажывалі разам з вялікімі цёплымі булачкамі са смятанай, якую залівалі ў паглыбленне, зробленае ў толькі што выцягнутым з жару печыве, яно мела ўсё, каб выклікаць апетыт. Слушна кажуць расіяне, што ядуць гарбату, бо, акрамя выключна смачных булачак, стол быў застаўлены разнастайнымі стравамі з вэнджанай свініны, кілбасамі і дэсертамі з мёду. Паяданне гэтай гарбаты, залітай празрыстай вадой з гарачага самавара, працягвалася доўгі час.