Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Вяселле замянілася жалобай, і хутка адбылося пахаванне. 3 таго дня, гэта адбылося ў 1866 г. ці ў 1867, маці самазабойцы і мая сястра, апранутыя ў жалобнае, кожны дзень хадзілі на яго магілу, упрыгожваючы яе кветкамі і шчодра паліваючы слязамі. Гэта цягнулася праз доўгія гады; нават тады, калі сястра Разалія разам з братам і маці накіроўваліся ў горад Ясы на Валахію ў 1888 г., дзе павінна была адбыцца сустрэча са мной, калі я прыехаў з тэрыторыі, захопленай тады Турцыяй, яна абавязала свякроў заставацца каля магілы нарачонага даўжэй, чым тады, калі яны прыходзілі разам. Мой побыт разам з любімай сям’ёй у Ясах пасля ўцёкаў з Сібіры моцна нас усіх узрадаваў, адна толькі сястра хоць мяне і любіла, усё ж заставалася сумнай і была ў жалобе. Яна ўвесь час купляла невядомыя ў нашым краі расліны, каб імі ўпрыгожыць магілу каханага пасля вяртання ў Вільню.
3 вышэйапісанага становіцца зразумелым, які моцны ўплыў зрабіла на ўсю маю сям’ю тое, што я ўзяў у Сібіры прозвішча Струмілы, хрысціянскае імя якога, а таксама імя нарачонага маёй сястры мая састарэлая памяць не захавала.
Раздзел XVI.
Уцёкі з Сібіры
Наша тройка ўцекачоў уселася ў тарантас, і пара жвавых аргамакаў мясцовай пароды несла нас спешным бегам у супрацьлеглы бок ад таго, які быў прызначаны асуджаным польскім паўстанцам на катаржныя працы ў сібірскіх капальнях. Трымаліся яны добра, былі сярэдняга росту, але больш касматыя, чым нашыя коні, не патрабавалася ніякіх намаганняў, каб хутка перасякаць сібірскія прасторы, заўсёды пакідаючы задаволенымі падарожных.
Трэба было толькі добра трымацца ў экіпажы, каб не быць з яго выкінутым, калі б каму-небудзь з нас захацелася паспаць у дарозе, якую пераадольвалі ўначы, жадаючы як мага хутчэй аддаліцца ад Томска, каб нас не дагналі, калі даведаюцца пра нашы ўцёкі. Мы гэтага не баяліся, упэўненыя, што ў час нашага выезду мы захавалі асцярожнасць, і гналі па шырокім гасцінцы, тым самым, якім нядаўна пад канвоем вялі нас, мы былі ўпэўненыя: ніхто з тых, хто нас сустрэне, не зможа западозрыць, што ў святочных строях сібірскіх мужыкоў маглі хавацца польскія катаржнікі, якія едуць пад гукі званочкаў і па-асабліваму дэманстратыўна, нават нахабна. Таксама мы не хваляваліся, што каго-небудзь з нас ноччу зморыць сон. Мы ўсе былі ўзрадаваныя, бо наш план пачаў ажыццяўляцца. Нас прайінала асаблівая радасць, а Вашкевіч пачаў напяваць прыгожыя песенькі, гэта вымусіла нас сказаць яму, каб ён сціх, бо падобныя мелодыі могуць ведацьтолькі чужаземцы, якія прыбылі на пошук золата, а не простыя; пры гэтым мы яму раілі, каб замест гэтага заспяваў пра «Красный сарафан»517, тагачасную меладычную песню, што ён адразу і зрабіў, а мы падпявалі.
Мы праехалі некалькі вёсак, нідзе не затрымліваючыся; толькі на золку, калі прачыналіся жыхары, у адной з іх мы затрымаліся на адпачынак і для таго, каб накарміць коней, дзе мы маглі паспаць пару гадзін, пакідаючы гаснінным гаспадарам магчымасць іх дагледзець.
На шчасце, у пакоі, прызначаным для нашага адпачынку на тапчанах, не было нікога з гаспадароў, бо ўсе былі занятыя ранішнімі
клопатамі ўнізе, а я, абудзіўшыся першым з гасцей, пачуў, што доктар Акінчыц амаль без перапынку ў сне размаўляе па-польску. Я паспяшаўся як мага хутчэй абудзіць яго, каб нас не выкрылі. Таксама з Вашкевічам трэба было доўга змагацца, які да гэтай пары ўпарта хроп, абыякавы да ўсяго, што вакол адбывалася. На шчасце, першая нагода даведацца пра нашыя слабасці ў сне адбылася раніцай, калі мы былі адны. Нас гэта навучыла ў будучым захоўваць асцярожнасць, прымушаючы Акінчыца маўчаць падчас наступных начлегаў. Добразычлівыя гаспадары не толькі дапамаглі нам з вупражжу, напаілі і накармілі коней, але накармілі і нас разнастайнымі стравамі, адмаўляючыся ад прапанаванай платы, казалі, што госці ў іх бываюць вельмі рэдка, каб іх абдзіраць.
Мы зноў ехалі далей шчаслівымі ад таго, што ўвесь час змяншаецца адлегласць, якая аддзяляе нас ад апошняга этапу, а гэтым самым адцаляе ад Томска. Мы ехалі па дарозе, мінаючы турэмны этап, у якім нядаўна нас замыкалі, адварочваючы твар у іншы бок альбо робячы асаблівую грымасу, каб нас не распазнала турэмная служба і гандляркі, якія нас кармілі. Таму мы ўтаймоўвалі бадзёрасць і пераставалі пасвістваць, гонячы коней.
Апоўдні надышоў трагічны момант, калі мы натыкнуліся на лагер асуджаных, гнаных у глыб Сібіры. Мы былі ўзрушаныя, калі толькі заўважылі картэж цывільных злачынцаў, па большасці сваёй маскоўскіх нацыянальнасцяў, але пасля іх пачыналі ісці польскія паўстанцы, гнаныя тыранам на згубу. Усе яны былі нашымі братамі, а верагодна, сярод іх знаходзіліся і нашыя сваякі. Нашы сэрцы пачалі моцна біцца; мімаволі затрымаўшы экіпаж, мы разглядалі ахвяр, да якіх ужо не належалі. Мы апрытомнелі, калі канвой з нашымі прайшоў. Усе яны думалі, што гэта тройка падарожных сібіракоў, змучаная цікаўнасцю, узіралася на польскіх нявольнікаў. 3 упэўненасцю можна сказаць, што ніхто і не падумаў, што адбывалася ў нашых спакутаваных у той момант сэрцах.
Мы пагналі коней, каб хутчэй затрымацца ў найбліжэйшым паселішчы і адпачыць, несучыся далей, не стрымліваючы хуткасці. Уздоўж вёсак сібірскага шляху не было заезных дамоў, і апоўдні мы зноў былі прынятыя гасцінна; накармілі нас і коней, не прымаючы платы. Тое самае адбывалася і ў наступныя дні нашага падарожжа; усё забяспечвала нам камфорт без выдаткаў.
На мне, як на чалавеку з выдатнымі ведамі рускай мовы, ляжаў абавязак падтрымліваць размову з гаспадарамі і сабранымі гасцямі.
якія хацелі нас пазабавіць, пазнаёміць і задаволіць цікаўнасць, даведваючыся адкуль, дзе і з якой мэтай падарожнічаем. На ўсе пытанні без затрымкі і папярэдняй падрыхтоўкі трэба было адказваць. Той, хто добра не ведаў мясцовай мовы, мог з лёгкасцю памыліцца, таму я вызваляў абодвух сваіх таварышаў ад клопату распавядаць цікавыя гісторыі, калі хто-небудзь з іх прысутнічаў, то ім дазвалялася падтакваць альбо прамовіць толькі некалькі слоў. Нашыя папярэднія знаёмствы з вясковым людам — калі мы як выгнаннікі маглі рассяляцца па сібірскіх вёсках — дазволілі мне ўдасканаліцца ў мясцовай гаворцы, таму я мог лічыцца не толькі даведчаным прамоўцам, але і чалавекам, знаёмым з мясцовымі звычаямі.
Паводле прынятых правілаў, госці, уваходзячы ў дом, не пыталіся, ці атрымаюць яны прытулак, усе дзверы для гэтага былі адчыненыя. Уваходзіць можна было вольна, адкрываючы дзверы ў вялікі пакой, скіроўваючыся адразу ў правы кут, дзе знаходзіцца «іканастас» ці развешаныя святыя абразы, перад якімі госць кланяецца ці размашыста хрысціцца, пачынаючы ад вялікага крыжа і завяршаючы маленькім, пасля чаго прыбылы госць азіраецца, шукаючы гаспадара, каб прывітацца з ім. Першынство належыць Богу. У выпадку, калі ў левым куце пакоя гарыць маленькая лампадка для абароны ад дрэнных уплываў д’ябла, госць звяртаецца на хвіліну ў левы бок, застаючыся нерухомым, і толькі ў думках просіць д’ябла, каб яму не шкодзіў. Я і мае таварышы, рыхтуючыся да ўцёкаў, дасканала вывучылі, як трэба біць паклоны, што таксама належыць да вышэйшай навукі.
Падчас падарожжа ў другой палове дня мы раілі доктару Акінчыцу, каб ён стараўся спаць у экіпажы, каб не спаць ноччу, каб пазбягаць — як мага даўжэй — размаўляць па-польску ў сне, пазбаўляючы нас ад неабходнасці штурхаць яго, каб той прачнуўся аднаму з тых, хто быў на варце. Гэта быў адзіны спосаб пазбегнуць выкрыцця, абавязкова практыкаваны ноччу, асабліва ў выпадках, калі мы сяліліся ў адным памяшканні з мясцовымі мужыкамі. Мы не былі ўпэўненыя, што жыхары сібірскай вёскі захацелі б прыняць, калі б даведаліся, што мы іх падманваем, выдаючы сябе за маскалёў, а калі так, то ці наважыліся б яны скампраметаваць сябе перад уладамі. У любым выпадку нельга было рызыкаваць. Таму мы заўсёды захоўвалі асцярожнасць, нават у выпадку, калі нас сялілі асобна. Тады мы па чарзе хадзілі ў спальню да Акінчыца нібы для таго, каб пагаварыць.
Так мы ехалі некалькі дзён запар, нашае падарожжа поўнілася разнастайнымі выпадкамі, часта цікавымі. Падчас гасціны вечарамі мы праводзілі час за размовамі з цікавымі сібіракамі, доўгія гадзіны за аповедам небывалых здарэнняў. Такім чынам мы праехалі вялікі край ад Томска да Цюмені, куды мы прыехалі апоўдні, скіроўваючыся адразу ў мясцовы заезны дом, дзе збіраліся жыхары вёсак падчас гандлёвых дзён, бо цюменскія мяшчане з гасціннасцю прымалі толькі сваіх знаёмых і сваякоў, пра што мы даведаліся ў апошнім начлезе, дзе нам далі вялікі запас ежы для падмацавання апоўдні, бо ў Цюмені будзем пазбаўлены пачастункаў і прыстойнай стравы. Паводле парадаў, дадзеных нам, мы размясціліся ў заезным доме. Mae таварышы, звычайна вызваляючы мяне ад клопату глядзець за коньмі, заняліся самі гэтай справай, я, у сваю чаргу, прыглядаўся, стоячы каля вялікіх дзвярэй заезнага дома, да руху, які адбываўся ў горадзе.
У хуткім часе да маіх вушэй даляцела спрэчка Вашкевіча і Акінчыца з працаўніком заезнага дома, які прадаваў падарожным неабходны фураж. Хутка падбегшы, я зразумеў, што працаўнік гэты пачуў, як яны паміж сабой размаўляюць па-польску, пагражаючы, што зараз выкліча паліцыю, каб нас, уцекачоў, арыштавалі. Вашкевіч тлумачыў, што яму гэта падалося і што ён яго прыдушыць да таго, як той паспее гэта зрабіць, я стараўся задобрыць, просячы, каб ён супакоіўся, не ствараючы для нас падарожных клопату і непрыемнасцяў, за што будзе ўзнагароджаны ўсёмагутным Богам. Разам з тым даказваў, што мае знаёмыя часта забаўляюцца, ужываючы польскую мову, жадаючы перадражніць некалькіх палякаў, якія былі высланыя на пасяленне ў нашу мясцовасць. Працаўнік не хацеў верыць у гэта, але, супакоены маёй просьбай, адказаў: «Бог с вамй, ноубйрайтесь поскорее, каб не перадумаў і не змяніў свайго рашэння, бо з-за вас не хачу мець непрыемнасцяў з уладамі».
Разумеючы, што мы апынуліся ў небяспечнай сітуацыі, я хутка пачаў дапамагаць запрагаць коней у тарантас, прычым Вашкевіч пільна сачыў за рухамі маскаля, каб не дапусціць магчымага даносу. Пасля таго як мы пакінулі негасцінны заезны дом і, каб не быць западозранымі ва ўцёках, вярталіся той самай дарогай праз горад, а апынуўшыся за яго межамі, мы пусціліся галопам, жадаючы як мага хутчэй ад’ехаць, каб пазбегнуць пагоні, якую маглі выслаць па даносе працаўніка заезнага дому. Калі мы апынуліся