Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пачуўшы гэта, чыноўнік, які мяне дапытваў, забыўшыся, што размаўляе з падазроным бадзягам, з узрушанасцю тлумачыў, што французскі ўрад на патрабаваную інфармацыю адносна сваіх грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў польскім паўстанні, атрымаў з Пецярбурга адказ, што яны да гэтай пары недзе хаваюцца, іх хутка зловяць і пераправяць у Францыю. Першы раз мы даведваемся — казаў мне гэты чыноўнік, — што нас падманваюць. Францыя будзе патрабаваць іх вызвалення. Дзякуючы гэтаму я зразумеў, што маю дачыненне з вельмі ўплывовым чалавекам, які займае сур’ёзную пасаду.
Пасля ён папрасіў мяне назваць прозвішчы тых, каго я ведаў. Я прадыктаваў яму некалькі дзясяткаў прозвішчаў, з гэтага спіса дасюль у маёй памяці захаваўся Арман Пэрон, з якім найдаўжэй быў разам у падарожжы, мы абодва былі асуджаныя на цяжкія працы ў Нерчынскіх капальнях, што з’яднала нас і мы пасябравалі. Пасля гэтага начальнік, просячы прабачэння за прынесеныя турботы, заявіў, што ў выпадку неабходнасці хоча быць для мяне карысным. Я бачыў, што ён быў сканфужаны, я, у сваю чаргу, спешна пакінуў кабінет, каб з’яднацца з таварышамі, якія з нецярплівасцю мяне чакалі.
Урэгуляванне майго становішча перад урадам
і Эміграцыйнай камісіяй
Замест таго каб адразу пайсці адпачываць ў гатэль «Карнэль», што магло адкласціся на наступную раніцу, дзе пайшла пагалоска, пасля таго як даведаліся аб з’яўленні своеасаблівага кліента, даўжэй застаўся ў горадзе з землякамі для аповеду пра дэталі маіх прыгод, якія шчасліва завяршыліся, а паводле заўваг маіх таварышаў, гэта быў сапраўдны трыумф. Мы доўга размаўлялі, седзячы на лавах на ўзбярэжжы Сены. Ад таварышаў я даведаўся, што
я размаўляў з шэфам тайнай паліцыі, п. Габурам536, фаварытам імператара Напалеона III і гісторыкам Напалеона Банапарта, які меў вялікую вагу ва ўрадзе цяперашняга. Разумеючы, што мы не зможам так лёгка вырашыць закранутыя пытанні, пры тым моцна стомленыя, пайшлі адпачываць, мяне зноў правялі да дзвярэй гатэля, дзе абуджаныя слугі віталі мяне з відавочным здзіўленнем, разлічваючы на арышт небяспечнага госця.
Сустрэча наступнага дня з групай таварышаў адбылася ў маленькай кавярні (сгётегіе)™, адкуль пасля выпітай кавы з малаком і булачкамі, паводле ўсеагульнай пастановы, я быў праведзены Густавам Рэутам у бюро Камітэта аб’яднанай польскай эміграцыі538 для ўрэгулявання майго становішча. Гэты камітэт складаўся са старшыні п. Рушчэўскага539, сакратара Валерыя Урублеўскага і пяці членаў, з якіх мы засталі, акрамя двух першых, прысутным п. Баляслава Свентаржэцкага540.
Пра ўсё, што са мной адбылося, і пра высылку ў Сібір яны ведалі, а з Урублеўскім мы пазнаёміліся яшчэ ў Пецярбургу, калі ён хадзіў у Лясную школу, а я ў Інжынернае вучылішча; таму асаблівыя рэкамендацыі не былі патрэбныя, я павінен быў толькі распавесці без падрабязнасцяў пра мае шчаслівыя ўцёкі, а Рэут дадаткова распавёў пра ўчарашні эпізод у п. Габура, выказваючыся пра неабходнасць забяспечыць мяне адпаведнай абаронай Эміграцыйнага камітэта. Гэтая прапанова была прынятая, а п. Свентаржэцкі ўзяў на сябе абавязак перадаць усім уладам аб уключэнні мяне ў спіс эмігрантаў 1863 г., дзякуючы гэтаму ўсялякія магчымыя прэтэнзіі адносна мяне павінны былі ў будучыні вырашацца пры пасярэдніцтве Камітэта.
Мяне доўга трымалі ў Камітэце, ветліва прымаючы і жадаючы даведацца пра лёс розных людзей, высланых у Сібір. Пра некаторых я ведаў, што яны памерлі ад хвароб, не перанёсшы пакутаў. Да поўдня я заставаўся там, а калі мы пачалі развітвацца, то п. Свентаржэцкі пачаў запрашаць мяне і Рэута на сняданак, на што ён запратэставаў, кажучы, што рэшта ўчарашняй групы чакае нас для гэтага ў рэстаране, дзе збіраюцца палякі і дзе гатуюць некаторыя нашыя стравы. 3 гэтай нагоды п. Рэут запрасіў п. Свентаржэцкага, каб быў ласкавы і пагадзіўся пайсці туды з намі. Прапанова была прынятая з умовай, што мы зробім тое самае ў адказ.
Урачысты прыём польскай эміграцыяй
у Парыжы ўцекача з Сібіры
У рэстаране, запоўненым амаль выключна палякамі, за адным сталом, урачыста ўпрыгожаным, чакалі нашага прыходу, заўважыўшы, што нас суправаджае п. Свентаржэцкі, хутка загадалі прынесці яшчэ адзін прыбор. 3 добрым апетытам хутка былі з’едзеныя стравы, з талентам і майстэрствам прыгатаваныя, за сталом панавала цішыня, пакуль ўсе не спаталілі голад за раскошным сталом. Пасля пачалі піць за маё здароўе, робячы пры гэтым ухвальныя прамовы, змушаючы мяне выказваць падзякі і адпаведныя адказы. Прысутныя ў зале землякі, зразумеўшы, што тут адбываецца вітанне паўстанца, які знаходзіцца сярод іх, хацелі з ім пазнаёміцца, беручы ўдзел у вітаннях і прыёме. Незаўважна каля нашага стала сабраліся ўсе, утвараючы агульны сход. 3 гэтага моманту яшчэ больш шчодра палілося віно. Прыём цягнуўся доўга, часта ўзнікалі чуллівыя сцэны. Гэтыя хвіліны мне здаваліся райскімі, знаёміўся з усё новымі і новымі людзьмі, якія выконваюць ганаровыя ролі ў нашай эпапеі.
У той самы дзень за вячэрай вялікую грамаду запрасіў п. Баляслаў Свентаржэцкі, а на працягу вялікай колькасці дзён запар мяне частавалі нашы карпарацыі, якія хацелі пазнаёміцца з уцекачом з Сібіры, а таксама больш заможныя асобы. Усё гэта павялічвала колькасць знаёмых і сяброў. He было б канца такога кшталту ўрачыстасцям, калі б нястача не перашкаджала нашай новай эміграцыі, бо не многія з іх маглі лічыць сябе багатымі.
Пра Эміграцыйны камітэт 1863 г. іяго кампетэнцыю
He магу назваць дату, калі быў заснаваны Эміграцыйны камітэт, я стаў яго дзеячам з поўнай легітымнасцю, бо ўсе яго пастановы былі легалізаваныя французскімі ўладамі. У сувязі з тым, што прадстаўнікі новай эміграцыі 1863 г. не былі вядомыя французскаму ўраду, ён пажадаў, каб старшынёй Камітэта быў прызначаны чалавек, які належаў да папярэдняй эміграцыі і меў добрую пасаду. Выбар спыніўся на п. Рушчэўскім, які належаў да эміграцыі 1848 г., ён карыстаўся абсалютным даверам у дзяржаўных улад. Рэшта членаў Камітэта складалася выключна з начальнікаў паўстання 1863 г., у выніку чаго ён насіў назву: Камітэт аб’яднанай эміграцыі.
Галоўнай задачай Камітэта была ахова эміграцыі ад фігуравання ў ёй інтэрнацыянальных пудзілаў, найчасцей немцаў, якія ведалі некалькі слоў па-польску, каб прасійь міласціну, і перш за ўсё ад злачынцаў і крыміналу, які змог уцячы ў Францыю. Толькі па пасведчанні Камітэта можна было залічацца ў эміграцыю.
Камітэт пацвярджаў акты аб нараджэнні эмігрантаў, заканчэнні гімназій, якія дазвалялі атрымліваць пасады ў дзяржаўных і прыватных установах, а таксама надавалі права вучыцца ва ўніверсітэтах Францыі тым, хто хацеў працягнуць далейшае навучанне. Але гэты камітэт не меў права пацвярджаць заканчэнне ўніверсітэта, у выніку чаго дактары, адвакаты, настаўнікі і інжынеры вымушаны былі вучыцца паўторна ў французскіх універсітэтах, каб атрымаць права на практыку.
Для атрымання месячнай дапамогі, што выдзялялася французскім урадам і залежыла ад звання, якое было ў час паўстання, неабходна было мець пацверджанне ад Камітэта. Увогуле ва ўсіх пытаннях камітэт дапамагаў эмігрантам.
Пра вайсковыя і цывільныя школы ў Францыі, у якія імкнулася эмігранцкая моладзь 1863 г. для павышэння сваёй адукацыі
Хутка пасля таго, як я прыехаў у Парыж, праходзіў экзамен для іншаземцаў на прыём у пяхотна-кавалерыйскую школу ў СенСір541 пад Парыжам. У аб’яўленым конкурсе ўдзельнічалі палякі: Ігнат Курневіч, Ёахім Жэляшкевіч і яшчэ адзін прыгожы малады чалавек, імя якога я не памятаю. Нягледзячы на тое што колькасць удзельнікаў у конкурсе была вялікая, а вакантных месцаў мала, добра падрыхтаваных палякаў прынялі ў школу. Першых двух залічылі ў пяхоту, а трэцяга — у кавалерыю. Нашы поспехі сталі прычынай вялікай радасці сярод эмігрантаў у сувязі з павелічэннем колькасці адукаваных афіцэраў на патрэбу будучых паслуг бацькаўшчыне. Тых, хто хацеў навучыцца вайсковаму майстэрству, было шмат, але той, хто быў недастаткова добра падрыхтаваным, вымушаны быў адкласці гэтыя планы на пазней.
Адначасова з гэтым праходзілі экзамены для прыняцйа іншаземцаў у вышэйшыя вайсковыя школы: Генеральнага штаба ў Парыжы і Артылерыйская і Інжынерная школа ў Мецы542, але ў гэтым конкурсе ніводзін з палякаў не ўдзельнічаў.
Вучні школы Сен-Сір пасля заканчэння двухгадовых курсаў станавіліся афіцэрамі ў званні падпаручніка. Найлепшыя вучні
маглі ўдзельнічаць у конкурсе на прыём у школу Генеральнага штаба. Для паступлення ў вышэйшыя вайсковыя школы Парыжа і Меца іншаземцы павінны былі мець самае меншае званне падпаручніка, бо іх таварышы, французы, якія складалі большасць у вышэйапісаных школах, пасля заканчэння Політэхнічнай школы атрымлівалі званне падпаручніка. Пасля заканчэння першага курса ўсе станавіліся паручнікамі, пасля заканчэння другога курса, які быў апошнім, усе павышаліся да звання капітана. Польская моладзь, якая вучылася ў вышэйапісаных школах, не магла забяспечыць сабе становішча, бо паводле французскіх законаў да іх войска не мог быць прыняты іншаземец, у сваю чаргу, Польшча ўсё яшчэ заставалася ў няволі. I тады, калі іншыя замежнікі, таварышы палякаў, пасля заканчэння вышэйапісаных школ, вяртаючыся ў сваё войска, запэўнівалі сабе бліскучае будучае і званні генералаў, нашы эмігранты павінны былі клапаціцца пра тое, дзе здабыць кавалак хлеба пошукамі любой працы ў дзяржаўных ці прыватных установах і нават у рамесніцтве.
Значная колькасць моладзі, якая ўдзельнічала ў паўстанні 1863 г., рыхтавалася да экзаменаў у спецыяльныя школы Парыжа: Дарог і Мастоў543, Цэнтральнай школы544 і іншых, якія гарантавалі ім незалежную будучыню, атрымліваючы адукацыю ў Польскай падрыхтоўчай школе, якую называлі манпарнаскай545, заснаванай багатымі паўстанцкімі эмігрантамі пры дапамозе з радзімы для забеспячэння іх дзяцей адукацыяй, чым карысталася цяпер моладзь апошняга паўстання.
Гэтая школа заўсёды была ўкамплектаваная, маючы вучняў з іншых месцаў і вольных слухачоў. 3 вялікім поспехам тут выкладалі навукі паводле праграм для падрыхтоўкі вучняў у спецыяльныя школы першарадныя прафесары. Там чытаў лекцыі па матэматыцы на польскай мове наш геніяльны прафесар Невянглоўскі546. У гэтай школе ўсталяваліся добрая дысцыпліна і парадак.