Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Пан Свентаржэцкі, як член Камісіі, падаў просьбу ад майго імя і двух іншых польскіх афіцэраў аб допуску нас да конкурсу, бо французскія ўлады хацелі спраўдзіць кампетэнцыю і даведацца пра мінулае іншаземных кандыдатаў. Для падання петыцыі быў вызначаны тэрмін, пасля яго іх ужо не прымалі.
Свентаржэцкі, вырашыўшы ўсе фармальнасці, паведаміў польскім кандыдатам, што яны спакойна могуць рыхтавацца да экзаменаў, запрасіўшы нас траіх да сябе на прыём. Акрамя мяне, гэта былі п. Русецкі554, маёр Генеральнага штаба, і п. Рушчэўскі, капітан артылерыі расійскага войска, абодва яны ўдзельнічалі ў апошнім паўстанні, выдатна адукаваныя, у іх не было неабходнасці паўтараць курс, яны хацелі ўдасканаліць свае веды, знаёмячыся з французскай методыкай.
Баляслаў Свентаржэцкі сабраў нас, каб мы пазнаёміліся, і, пачаставаўшы смачнымі стравамі, выказваў радасць у сувязі з магчымасцю падрыхтаваць трох старшых афіцэраў да кіравання войскамі будучага паўстання. Ён разлічваў, што на гэты раз — калі нам пашчасціць і пры ўмове, што належным чынам падрыхтуемся, — мы зможам перамагчы ў конкурсе ўсіх іншаземцаў, з вопытам вайсковых дзеянняў, і заняць тры вакантныя месцы, як гэта адбывалася падчас конкурсу ў школу Сен-Сір. Ён мяне ўгаворваў частавацца, наракаючы, што наша моладзь, якая атрымлівае адукацыю, дрэнна харчуецца, а гэта можа паўплываць на паслабленне разумовай дзейнасці і пагаршэнне здароўя.
Польская эміграцыя 1831 г. і яе стаўленне
да наступных 1848 і 1863 гадоў
Акрамя сваёй вялікай масы, якая складалася з жаўнераў і афіцэраў, наша эміграцыя 1831 г. папоўнілася і тымі цывільнымі грамадзянамі, якія былі замяшаныя ў паўстанцкія справы, яны
хацелі пазбегнуць арышту і пакінулі Польшчу, выказваючы такім чынам пратэст супраць маскоўскага гвалту.
Апынуўшыся за межамі, невялікая частка эміграцыйнага войска спынілася ў Баварыі, а дзве вялікія часткі — у Бельгіі і Францыі, цывільныя грамадзяне рассяліліся па гарадах розных краінах, перш за ўсё ў Парыжы, Лондане, не абцяжарваючы нікога, бо з фондаў краіны выдзяляліся грошы на патрэбы жаўнерам і афіцэрам, у сваю чаргу, звычайныя грамадзяне былі заможныя і мелі свае грошы.
Нашыя ж афіцэры і жаўнеры не толькі не абцяжарвалі чужыя краіны сваім побытам, але, насупраць, былі для іх карыснымі, уводзячы ў іх войсках прагрэсіўныя метады вайсковага майстэрства, найбольш дасканалыя ў нас, навучаючы іншаземных жаўнераў і афіцэраў бараніцца ад атакі карабінам, ахоўваючы сваё жыццё і забіваючы ворага пасродкам адпаведных рухаў і фехтавання карабінам. Такога кшталту службу палякі доўгія гады неслі ў Баварыі, Бельгіі і Францыі, пасля чаго разышліся, туляючыся па цэлым свеце, заўсёды паводзячы сябе ветліва, з гонарам, без кампраметацыі імя паляка.
Нават у Грэцыі з’явіўся адзін польскі афіцэр пасля падзей 1831 г. — як я змог даведацца — з прапановай навучання грэцкага войска. Тады быў каралём Ота Баварскі555, які адправіў яго ні з чым, сцвярджаючы, што афіцэры, запрошаныя з Мюнхена556, ажыццявілі належнае ўдасканаленне, навучыўшыся ад польскіх інструктараў у баварскай каралеўскай арміі. Вымушаны пакінуць Грэцыю польскі афіцэр, п. Кароцкі, як непатрэбны тут, накіраваўся ў Японію, дзе трэніраваў іх вялікае войска.
Праз многія гады ў Грэцыі даведаліся, пасля таго, як у 1897 г. прайгралі туркам557, што генерал Курокі558, відавочна сын Кароцкага, разбіў на галаву маскалёў, кіруючы японскім войскам у апошняй іх вайне з імі. Дарма наракалі, што кароль Ота не скарыстаў з прапановы польскага афіцэра, што магло прынесці ім вялікую карысць. Тады пісалі ў газетах, што п. Кароцкі ажаніўся з японкай, хрысціянкай, што яго сын Курокі да гэтай пары лічыць сябе палякам, ганарыцца сваім польскім шляхецтвам і што сваіх сыноў, а ўнукаў Кароцкага выхоўвае вернымі грамадзянамі як Польшчы, так і Японіі. Я далучыў гэты эпізод да гэтага апісання для таго, каб ён не страціўся.
Цывільнымі эмігрантамі 1831 г. з’яўляліся магнаты, паэты, навучэнцы і выключныя людзі краіны, якія не маглі супраціўляцца
маскоўскім нападкам і зносіць іх тыранію, яны ехалі за мяжу, жадаючы дыпламатычна падтрымліваць прыгнечаную радзіму. Вялікая частка гэтых бежанцаў мела вялікае багацце, а ўсе астатнія мелі стабільныя сродкі для існавання без неабходнасці шукаць падтрымку ў іншаземцаў, а калі б сярод іх апынуўся той, каму патрэбна была дапамога, яго прытулілі б свае. Незалежнае становішча эмігрантаў 1831 г. выратавала іх ад прыніжэнняў, перажытых эмігрантамі 1863 г. у Францыі.
Эміграцыя 1863 г.559 падзялялася на тых, хто меў погляды дэмакратычныя, і — манархічныя, перакананых, што толькі кіруючыся іх ідэаламі можна адрадзіць Польшчу. У выніку чаго два лагеры былі настроеныя варожа адзін да аднаго. Асабліва раздражнялі дэмакратаў прэтэнзіі Адама Чартарыйскага560 на польскі трон, які не з’яўляўся спадчынным, а залежаў ад выбараў.
Адам Чартарыйскі, магнат, які меў неверагодныя капіталы, грунтаваў прэтэнзіі на трон тым, што быў у сваяцтве з апошнім каралём Станіславам Панятоўскім561, аб’яўляючы сябе польскім каралём. Вялікія багацці дазволілі яму купіць палац на ўзбярэжжы Сены, вядомы пад назвай Гатэль Ламбер, усталяваць там трон, на якім сядзеў падчас урачыстых мерапрыемстваў, апрануты ў каралеўскі ўбор з каронай на галаве і скіпетрам у правай руцэ, сярод світы палацу, даючы аўдыенцыю і падпісваючы дэкрэты імем Адам I.
Праціўнікі манархічных поглядаў, на чале якіх знаходзіўся генерал Мераслаўскі, вялі барацьбу настолькі вострую, што ўсе адносіны паміж імі былі спыненыя. Яны лічылі сябе вечнымі ворагамі. Даўнейшыя знаёмыя і нават сваякі, калі сустракаліся на вуліцы, адварочваліся адзін ад аднаго.
Эміграцыя 1863 г., якая толькі з’явілася, маючы прагрэсіўныя погляды, абыякава ставілася да сваіх ветэранаў, шануючы іх адданасць любімай усімі аднолькава бацькаўшчыне і смеючыся над блазнотай, якая адбывалася ў Гатэлі Ламбер. Зразумела, што эмігранты 1863 г. не павялічылі шэрагаў абодвух лагераў, хоць кожны дзень знаходзіліся з імі ў кантакце.
Халоднасць, з якой ставіліся эмігранты 1863 г. да ветэранаў 1831 г., была звязаная з несправядлівымі ацэнкамі і абвінавачваннямі ў тым, што апошняе паўстанне знішчыла Польшчу, паўстанцы 1831 г. не хацелі прызнаць, што сваёй самаадданасцю новае пакаленне стварыла аснову жыццяздольнасці Польшчы і яе бессмяротнасці. Часта ўзнікала непрыемная дыскусія на
вышэйапісаную тэму, для эміграцыйнай моладзі такія абвінавачванні былі вельмі балючымі, тым больш што яны зыходзілі ад землякоў. Усё гэта побач з пачуццём абяздоленасці і нястачай павялічвала нашы пакуты.
Побач з двума вышэйапісанымі лагерамі значная група эмігрантаў 1831 г. знаходзілася пад кіраўніцтвам Юзафа Высоцкага, ён скончыў Школу Генеральнага штаба ў Парыжы, завёў шматлікія знаёмствы з французскімі афіцэрамі і, набываючы шырокую практычную дасканаласць, стаў на чале польскага легіёна ў венгерскай вайне 1848 г., кіруючы ім з вядомым поспехам. Пасля нешчаслівага завяршэння венгерскага паходу генерал Юзаф Высоцкі кіраваў не толькі сваімі таварышамі і сябрамі з 1831 г., але і вялікай колькасцю эмігрантаў з 1848 г., якія жылі ў Францыі і лічылі яго кіраўніком будучай барацьбы за вызваленне Полыпчы з няволі, што таксама ажыццявілася, бо генерал Высоцкі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 г., у выніку чаго належаў да трох нашых эміграцый.
Яго шанавалі ўсе эмігранты, бо ён лічыў, што ў Рэчы Паспалітай Польскай з павагай ставіліся да палітычных перакананняў, таму прытрымліваўся памяркоўных поглядаў, знаходзячыся ў прыязных адносінах і з манархістамі, і з дэмакратамі. У французскім урадзе меў уплывы і быў блізкі з палацам Напалеона III, што дазваляла яму садзейнічаць эміграцыйным справам, і асабліва эміграцыйнай моладзі 1863 г., якая хацела вучыцца ў французскіх вайсковых школах.
Перажытая няўдача ў паходзе генерала Мераслаўскага ў 1863 г. у Польшчу пасля яго вяртання на эміграцыю ў Парыж знішчыла ўплыў, які ён меў у дэмакратычным лагеры. Ён працягваў весці адасобленае жыццё, працуючы над канструкцыяй ранца, які павінен быў стаць бранёй для жаўнера пяхоты падчас барацьбы і заслонай ад варожых куль падчас адступлення.
Сын нашага вялікага паэта Адама Міцкевіча, п. Уладзіслаў Міцкевіч562, які застаўся на эміграцыі ў Парыжы, меў вялікія ўплывы і магчымасць даць працу вялікай колькасці эмігрантаў 1863 г. у друкарні, дзе публікаваліся творы яго бацькі, Славацкага563, Красінскага564 і іншых, забяспечваючы вялікі прыбытак, але ён ставіўся абыякава да эміграцыі 1863 г., відавочна маючы да яе непрыхільнае стаўленне. He жадаючы прызнаваць яго сваім ідалам, эміграцыя зусім аддалілася ад яго, не маючы намеру назаляць. Некаторыя распавядалі, што пан Уладзіслаў быў скнарай і што таму ён
пазбягаў збяднелых эмігрантаў, каб не прыйшлося для іх нічога ахвяраваць, не ведаючы, што ніхто з іх не збіраўся назаляць. Мне прыкра цяпер пісаць такую праўду.
Было праўдай, што ніводзін эмігрант тых часоў ці нават паляк, які не належаў да іх катэгорыі, не жабраваў за межамі Польшчы, а толькі якія-небудзь нямецкія ці чэшскія пудзілы, што прыкідваліся палякамі. Нашы эмігранты хутчэй памерлі б з голаду, чым прыніжаліся, а для польскіх жабракоў дарога была занадта далёкая для прафанацыі сябе за мяжой, калі яны маглі забяспечыць свае патрэбы дома.
Калі погляды, якіх трымаліся манархісты кшталту Адама Чартарыйскага, хвалявалі польскую дэмакратыю 1831 г., то робіцца зразумелым, чаму эмігранты 1863 г., захопленыя сусветным прагрэсам, здзіўляліся, што такога тыпу прафанацыю, падобную на казкі для малых дзяцей, атрымалася стварыць. Захапленне містычнымі ўплывамі на адраджэнне чалавецтва, якія без праліцця крыві павінны былі вызваліць Польшчу з няволі, не магло знайсці адэптаў сярод эмігрантаў 1863 г., перакананых, што толькі сілай і зацятай барацьбой магчыма выгнаць варвараў і ворагаў развіцця Полыпчы, бо ніякія маральныя ўплывы не вяжупца з імі.
Зразумела, што паміж даўнейшай і новай эміграцыяй павінен быў узнікнуць разрыў у сувязі з разыходжаннем поглядаў, аднак гэта не перашкаджала таму, што нашыя ветэраны, ацэньваючы значнасць нядолі, у якой апынулася новая эміграцыя, адчувалі да яе сімпатыю, жадаючы пазбавіць галечы, у якой апынуліся бедакі.