Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
дуць рабіць спробы вырашыць гэтую непрадбачаную праблему. Гэтая навіна прыйшла да нас на Каляды, атручваючы не толькі нам, але і ўсёй школе іх вясёлае святкаванне, бо ўсе вучні і таксама пан дырэктар шчыра нас любілі.
У сваім лісце Свентаржэцкі назваў прычыны, па якіх мы не былі дапушчаныя да экзаменаў; яны былі наступныя: кіраўнійтва Генеральнага штаба, да кампетэнцыі якога належалі кандыдаты ў Школу Генеральнага штаба, як звычайна, звярнулася за дазволам і падтрымкай да дзяржаўных улад, якія, у сваю чаргу, палічылі неабходным праінфармаваць адносна нас, паўстанцаў 1863 г., расійскі ўрад і, атрымаўшы ў адказ паведамленне, што мы з’яўляемся злачынцамі і небяспечнымі асобамі, выкраслілі нас са спісаў кандыдатаў, нават не даючы адказу на пададзеныя петыцыі, каб пазбегнуць кантакту з нявартымі гэтага людзьмі. Такога кшталту меркаванні пра польскіх эмігрантаў існавалі тады ў французскім Генеральным штабе.
Пасля невясёлых Калядаў і Новага, 1867 года, праз пару дзён пасля гэтага мы атрымалі новы ліст ад Баляслава Свентаржэцкага з добрай навіной, што па просьбе генерала Высоцкага князь Жазэф Банапарт576, які быў з ім у добрых адносінах, змог атрымаць ад імператара Напалеона III як вялікую ласку абяцанне, каб палякаў запрасілі насуперак пратэстам Пецярбурга, праз дырэкцыю Генеральнага штаба да наноў скліканага экзамена. Свентаржэцкі запэўніваў, што калі не ўсе, то хоць бы адзін з нас будзе прыняты, папярэджваючы, каб мы былі гатовыя да выезду ў Парыж за некалькі дзён да вызначанага тэрміну экзаменаў.
Разам з гэтай навіной аднавілася вясёлая атмасфера ў школе, пачаліся частыя вечаровыя забавы, падрыхтаваныя дырэктарам, які хацеў задаволіць вучняў і сябе болын частымі размовамі з любімымі выкладчыкамі, якія збіраліся ад’ехаць. У хуткім часе мы атрымалі дэпешу з паведамленнем аб неабходнасці тэрмінова прыехаць, было прынятае рашэнне правесці апошні вечар разам, каб на золку выправіцца ў дарогу.
Пан дырэктар арганізаваў банкет і дапамог экіпажам падрыхтавацца да ад’езду ў адпаведны час на чыгуначную станцыю, што знаходзілася далёка ад школы. У вялікай зале, урачыста ўпрыгожанай, мы селі за агульны стол, нас частавалі выключнымі стравамі, а падчас дэсерту, добра аздобленага віном, распачаліся зычэнні і доўгія прамовы вучняў і п. дырэктара, якія выклікалі
ўсеагульны энтузіязм і падзякі выкладчыкаў у адказ. Фэст працягнуўся да позняй ночы пад спевы народных песень школьнага аркестра і развітальныя прамовы з пажаданнямі выкладчыкам поспеху, пры гэтым падкідвалі іх уверх на руках пад радасныя выкрыкі. У забаве актыўна ўдзельнічаў п. дырэктар, усё скончылася трыумфальным акампанементам для тых, хто пакідаў школу, нас паднялі на плечы і неслі да вялікай брамы, дзе пасадзілі ў экіпаж і адвезлі да кватэры, якая была недалёка, тады былі сказаны апошнія развітальныя словы.
На наступны дзень, забяспечаныя дырэктарам добрымі запасамі прыкладна на дзесяцідзённы побыт у Парыжы і сродкамі, каб мець магчымасць вярнуцца ў выпадку няўдачы, з правам пакінуць гэта сабе таму, у каго атрымаецца здаць экзамены, пасля ён правёў нас на чыгуначную станцыю. За добразычлівае стаўленне дырэктара мы яго сардэчна палюбілі, таму і развітанне было чулае. Ён прасіў, каб мы паведамлялі яму аб нашых справах, жадаючы быць з намі на сувязі і быць карысным у выпадку патрэбы. Мы пераканаліся, што мелі дачыненне з годным чалавекам і вялікім патрыётам; заўважыўшы, што і моладзь наша была прасякнутая глыбокай павагай да яго. Цяпер я вымушаны з сорамам прызнацца, што забыў імя і прозвішча п. дырэктара, у сувязі з гэтым я называў толькі яго пасаду, па чым можна будзе лёгка яго знайсці.
3 паднятай галавой мы пакідалі Тулузу, бо ўспаміны аб перажытым прыніжэнні падчас прыбыцця сюды зусім зацерліся. Цяпер мы не былі скаваныя сорамам і роўна трымалі спіну, развітваючыся з прыгожым горадам, да якога прызвычаіліся, навязваючы вялікую колькасць кантактаў, часта сардэчных, маючы жаданне іх аднавіць, калі ў будучыні здарыцца магчымасць прыехаць у гэтыя мясціны. Едучы цягніком у Парыж, мы маглі разглядаць з акна вагона недасяжныя страчаныя ў час папярэдняга падарожжа краявіды гарадоў і ваколіц, мы ўжо даўно парвалі на шматкі выдадзеныя нам жабрачыя пашпарты і не мелі цяпер патрэбы хавацца.
Раздзел XXL
Вяртанне ў Парыж і побыт у аплікацыйнай школе Генеральнага штаба
Падарожжа, хоць і было далёкае, нас не стаміла, з цікавасцю мы разглядалі Францыю аж да парыжскай брамы, як толькі мы дасягнулі яе, усе трое разышліся па гарантаваных для жылля сяброўскіх кутках. Што датычыць мяне, я стаў нечаканым госцем для Канёўскага, які, узрадаваўшыся сустрэчы са мной, наняў на сённяшнюю ноч чалавека для запальвання ліхтароў, каб, не марнуючы ніводнай хвіліны, правесці ўвесь вечар разам са мной.
На наступны дзень ад Свентаржэцкага мы даведаліся аб тэрмінах, вызначаных для з’яўлення на экзамен, і што толькі адзін з нас, прызнаны самым здольным, атрымае права наведваць курсы ў сувязі з недахопам месцаў у лекцыйнай зале, ужо перапоўненай, дзе з вялікай цяжкасцю змаглі за апошняй партай падрыхтаваць месца для паляка. У нас было яшчэ некалькі дзён на пошук фракаў, бо вайсковых мундзіраў, каб з’явіцца перад экзаменацыйнай камісіяй, не скампраметаваўшы сябе, мы не мелі, але для закупкі параднай вопраткі ў нас не было грошай. Эміграцыйны камітэт меў сродкі на пакупку поўнага гардэроба толькі для аднаго з нас, не маючы магчымасці зрабіць гэта для ўсіх. Неабходна было вырашыць гэтую праблему.
Пасля шматлікіх кансультацый мы змаглі знайсці склад гатовай вопраткі, дзе пад нашы гарантыі нас апранулі ў новенькія фракі, узяўшы з кожнага па 10 фр. За цыліндры мы заплацілі па 5 фр. за штуку. Белыя пальчаткі мы павінны былі купіць, бо іх не выдавалі ў наборы. Лакавыя чаравікі нам выдаў са сваіх шавецкіх складоў п. Малінары з умовай, што з яго кватэры мы сядзем у экіпаж, каб скіравацца адразу да будынка Школы Генеральнага штаба, а адтуль вярнуцца пасля здачы экзаменаў да яго, каб аддаць чаравікі як мага менш ношаныя. Усё гэта было выканана паводле яго жадання.
Да таго як экзаменацыйная камісія з’явілася ў зале, мы чакалі яе прыходу ў калідоры, разважаючы над сумнай роляй канкурэнцыі
паміж сабой і стратай магчымасці змагацца з іншаземцамі, якая давала нам шанец здабыць месцы, занятыя імі ў Школе Генеральнага штаба. Мяне апошнім запрасілі на экзамен. Я ўпэўнены, што не лепш за маіх супернікаў і дарагіх калегаў адказаў на пытанні, а калі і перамог іх, то гэта было звязана з маім асаблівым талентам маляваць крэйдай на дошцы фартыфікацыйныя фігуры і планы, якія складаліся з вялікай колькасці паралельных рысаў, якія нават пры дапамозе розных прылад і цыркуля немагчыма было б так дакладна прадэманстраваць. Камісія даручыла зрабіць план нейкага французскага бастыёна, мая кампазіцыя выклікала вялікую пахвалу з каментарам, што мой малюнак такі дакладны, што мой вусны адказ робіцца непатрэбным. Пакідаючы залу, я быў упэўнены, што перамог.
Вышэйапісаны экзамен прайшоў у апошнія дні студзеня 1867 г. Усе трое былі задаволены, бо ніводзін з нас не заікнуўся ў адказе на пытанні членаў камісіі, спакойна чакаючы вынікаў, я, у сваю чаргу, пазбягаў узгадак пра атрыманую пахвалу за талент выяўляць на дошцы фартыфікацыйныя аб’екты, каб не выглядаць хвальком і не выклікаць засмучанасці. Хоць у час паўстання я быў у званні палкоўніка, вышэйшае званне, чым у іх, што вызваляла мяне ад неабходнасці быць сціплым.
3	лютага я атрымаў павестку генерала Юзафа Высоцкага з’явіцца да яго для ўручэння дасланага яму князем Жазэфам пасведчання аб прыняцці мяне ў Школу Генеральнага штаба, падпісанага маршалам Ньелем577, якое цяпер далучаю.
Парыж, 3 лютага 1867 г.
Rue des Dames 7, Batignolles
Пры пасярэдніцтве князя Напалеона я атрымаў для Пана выдадзенае міністрам пасведчанне на права атрымання адукацыі ў школе штаба. Прашу як мага хутчэй з’явіцца і забраць яго.
3	братэрскімі вітаннямі
Ю. Высоцкі
Ministere de la Guerre 1-re Direction
Bureau des Etats Major des Ecoles Militaire
Le Marechal de France Ministre Secretaire d’Etat de la guerre ргёvient M. Mineyko Sigismond, sujet polonaise, que par suite de 1’examen
d’aptitude qu’il a subi devant le Conseil d’instruction de ГЁсоІе imperiale d’application d’Etat-Major, il est admis a suivre en 1867, comme auditeur externe, les cours de la dite Ecole.
Paris, le 30 Janvier 1867.
(-) Niel™
Баляслаў Свентаржэцкі быў надзвычай узрадаваны маім поспехам і адразу заняўся маім гардэробам, каб я мог як мага хутчэй пачаць хадзіць на заняткі ў Школу Генеральнага штаба. Дзякуючы тысячы франкаў, сабраных Эміграцыйным Ккамітэтам, для мяне быў замоўлены поўны набор элегантных строяў у аднаго з найлепшых краўцоў. He менш радаваўся майму трыумфу Канёўскі, хоць я ўсё часцей пазбаўляў яго прыемнасці гасціць у яго дома, таму што шмат часу праводзіў у Свентаржэцкага.
Mae калегі балюча перажывалі сваю няўдачу, асабліва Русецкі, які нават хацеў скончыць жыццё самагубствам. Я адчуў іх халоднасць да мяне ў час ад’езду ў Тулузу, нібы яны хацелі гэтым паказаць, што я вінаваты ў іх няшчасці, хоць гэта абсалютная няпраўда. Яны ж ведалі, што я ўдзельнічаю ў конкурсе і не дакаралі мяне за адвагу ўступіць у барацьбу з тымі, хто меў нашмат вышэйшыя званні ў расійскім войску. Усё гэта балюча ўплывала на мяне, бо я губляў шчырых сяброў, якімі яны былі для мяне да апошняга крытычнага моманту.
Адначасова з гэтым сумным выпадкам я атрымаў дэпешу з віншаваннямі ад дырэктара тулузскай школы, заўсёды прасякнутага шчырай сімпатыяй. Праз некалькі дзён ён даслаў мне ліст з выказамі вялікай радасці вучняў, якія папрасілі яго перадаць падзяку з іх подпісамі за дадзеныя ім веды. Гэта было для мяне самай каштоўнай узнагародай за несеную службу ад дарагой моладзі.
Аказалася, што патрабаванне вяртання з Сібіры высланых французаў, якія ўдзельнічалі ў польскім паўстанні, дзякуючы дадзенаму мной рэестру нядаўна выканалася. У выніку чаго п. Габур, які заставаўся ў добрых адносінах са Свентаржэцкім, даведаўшыся пра маё вяртанне з Тулузы і прыняцце ў Школу Генеральнага штаба, выклікаў мяне ў свой кабінет, дзе адбылася сустрэча з некалькімі вернутымі з выгнання таварышамі па падарожжы ў сібірскія капальні і шчырае вітанне з імі.