Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Балі часта паўтараліся падчас карнавалаў і пры іншых акалічнасцях, іх хапала для поўнай выпраўкі праставатых афіцэраў на працягу двухгадовага побыту ў школе пад уплывам прыгожых паненак, што імкнуліся завязаць адносіны, якія маглі забяспечыць ім будучае замужжа. Такое паляванне ладзілася на іншаземных афіцэраў, калі канстатавалася іх заможнасць. У такім выпадку жонка дырэктара прадстаўляла іх на танец прыгожым кандыдаткам на замужжа, не такім непаваротлівым бабам, як гэта было са мной, польскім эмігрантам, спустошаным, якога гэтыя забавы і непатрэбная дрэсіроўка прыводзілі да выдаткаў і так малой грашовай дапамогі на закуп новых лакавых чаравікаў, пальчатак і разнастайных аксесуараў, змяншаючы сродкі на ўтрыманне.
Некалькі разоў на год адбываліся балі ў імператарскім палацы з вялікай пышнасцю і прыдворным цырыманіялам, куды мелі доступ толькі прывілеяваныя асобы, а для афіцэраў, што вучыліся ў Школе Генеральнага штаба, гэта было абавязковым, бо яны павінны былі стаць аздобай царскай кароны і прыбліжанымі да fleapa асобамі. У гэтых балях павінны былі ўдзельнічаць і іншаземныя афіцэры, маючы афіцыйнае запрашэнне.
Я абсалютна б збанкрутаваў, калі б намаганнямі Свентаржэцкага не ратаваўся ў такім становішчы. Ён змог упарадкаваць мой гардэроб, падрыхтаваўшы новы фрак і аднавіўшы падкладку майго паліто, знаходзячы на гэта дадатковае фінансаванне. 3 вышэйапісанага відаць, што акрамя тэхнічнай адукацыі, для вучняў Школы Генеральнага штаба абавязковай была палацавая дрэсіроўка, якая старанна і з вялікай адданасцю ажыццяўлялася.
У забавах, шчодра арганізаваных, я намагаўся, наколькі гэта было магчыма, не ўдзельнічайь, маючы неабходнасць удасканальваць веды і эканоміць на значных выдатках па аднаўленні гардэроба і непазбежных і заўсёды патрэбных закупках дарагіх аксесуараў, каб не кампраметаваць і не прыніжаць сябе перад калегамі.
У гэтым мне моцна дапамагала адасобленасць жытла дарагога сябра Канёўскага ў прадмесці, дзе ніхто з таварышаў не мог убачыць наш убогі схоў і я спакойна мог аддавацца працы. Такім чынам на адлегласці, але з частым наведваннем Свентаржэцкга, прамінуў цэлы год у Імператарскай аплікацыйнай Школе Генеральнага штаба, які завяршыўся паспяховай здачай экзамену і пераводам на другі курс.
Адначасова з гэтым прагрэсам надышлі вялікія змены ў маім жыцці, прычынай якіх з’явілася высланая маці дапамога з Польшчы, дзе наша зямля прыносіла такі ўраджай, што паспелі пазбыцца пазыкаў і сабраць грошы на паляпшэнне жыцця эмігрантаў. У выніку гэтага сродкі на маё ўтрыманне адразу павялічыліся ў два разы. Змена гэтая надышла тады, калі Канёўскаму ўдалося знайсці болып адпаведную працу, ён уладкаваўся наглядчыкам на адной з фабрык, дзе атрымліваў большы заробак, меў кватэру і харчаванне, што непазбежна прывяло да нашага расстання і майго засялення ў асобную кватэру, на што ўжо меліся дастатковыя сродкі. У мяне атрымалася знайсці аднапакаёвую кватэру ў цэнтры горада на вуліцы Дэ Матурын Сен Жак, вельмі ўтульную, з прыслугай, дзе кожную нядзелю частаваў вольнага ў гэты дзень Канёўскага і мог
прымаць візіты землякоў і п. Лаўдэ, адзінага сябра сярод шматлікіх школьных таварышаў.
У г. 1868, апошнім годзе майго навучання ў Школе Генеральнага штаба, імя Польшчы часта гучала ў нашу славу. На сусветнай выставе шэдэўр Матэйкі589, які паказваў трагічны момант нашай гісторыі, збіраў людзей з усяго свету, каб паглядзець на драпежніцкія ўчынкі дэспатызму і супраціву Польшчы, што бароніць волю ад задушэння, па-мастацку выяўленых творцам. Пачутае нашымі эмігрантамі імя Польшчы, выказанае з гонарам, памяншала нашы беды і замацоўвала перакананне ў нашым уваскрашэнні.
Хоць са стратай часу для прафесійнай адукацыі амаль кожны дзень я хадзіў на выставу, каб зазірнуць у асобную залу, прызначаную для карціны Матэйкі, і вывучаць прадметы і прылады, якія былі звязаныя з вайсковай справай, што было вельмі карысна для афіцэраў Генеральнага штаба. Дзеля гэтага нам можна было бясплатна наведваць выставу.
Сустракаючыся там з французскімі калегамі, я заўважыў, што яны перасталі рабіць выгляд, што мы незнаёмы, першымі ветліва вітаючыся са мной. Гэта адбылося дзякуючы майму патрыёту з Вільні590. Пан Лаўдэ, заўважыўшы вялікае падабенства прозвішча Матэйкі і майго, пытаўся, ці не з’яўляюся я яго сваяком. Вялікая колькасць землякоў віншавала мяне, ведаючы, што мы ліцвіны.
У той самы час адбылося выступленне знакамітага французскага юрыста591, які звярнуўся да расійскага цара: Monsieur, vive la Pologne™, гэта была заўвага, скіраваная да тырана, якая сведчыла, што намагаючыся гвалтам знішчыць народ, які мае права на існаванне, можна выйсці толькі на фалынывы шлях. Такая адозва, наколькі была жаданая і мілая для палякаў, настолькі яна назаляла Напалеону III, які прымаў расійскага тырана, але ён быў не ў стане пакараць юрыста за адозву, якая атрымала ўсеагульныя авацыі французаў за ўзурпацыю дэспатычных правоў, учыненых ім, што моцна абцяжарвалі народ, які зусім нядаўна меў асновы вольнасці.
Зноў імя Польшчы магутна заззяла па ўсім свеце як няслушна асуджанай на пакуты магутным дэспатызмам, але, на жаль, не надоўга, бо ў хуткім часе адбыўся замах на жыццё цара, яго ўчыніў Беразоўскі593, 18-гадовы эмігрант, годны таго, каб асудзіць і пакараць дэспата. Але ўрад Напалеона хацеў выкарыстаць гэтую сітуацыю, каб паквітацца за абразу цара праз юрыста, які дапускаў
рэзкія выказванні ў яго адрас, але ажыццявіць гэта ніхто не быў у стане, нягледзячы на ўпартыя патрабаванні расійскай амбасады, абвінавачваючы польскую эміграцыю 1863 г. у суўдзеле злачынству. Дзяржаўная прэса кінулася абвінавачваць няўдзячных палякаў, якім выдаткавалі мільёны і далі апеку і якія замест пачуцця ўдзячнасці набраліся мужнасці забіваць нашых гасцей і саюзных манархаў. Прэса раіла стрымаць запал гэтых іншаземцаў, якія пачалі нахабна гаспадарыць у Францыі, і адпаведнага іх пакарання. Такога кшталту артыкулы з’яўляліся ў болыпай палове парыжскіх газет, і ніводнае перыядычнае выданне не выступіла ў нашу абарону, каб стрымаць гэтыя хваляванні французскага грамадства.
Добра, што ўсе былі толькі дрэнна да нас настроены і што мы пазбеглі лінчавання. У той самы дзень, знаходзячыся на вялікім школьным двары, дзе мы шпацыравалі ў чаканні пачатку заняткаў, я заўважыў асаблівы і пранікліва звернуты на мяне позірк таварышаў. Пра замах на цара я не ведаў, бо абмяжоўваўся чытаннем толькі польскай перыёдыкі. Сустрэўшыся ў двары з паручнікам Лаўдэ, я даведаўся аб прычынах выкліканага настрою супраць палякаў, радуючыся, што не быў залічаны да суўдзельнікаў Беразоўскага і што мог працягваць сваю вайсковую адукацыю.
Што датычыць французскага ўрада, са смуткам трэба канстатаваць: ён хацеў задаволіць цара абвінавачваннем шматлікіх польскіх эмігрантаў за ўчынак, здзейснены адным з іх, і то самым маладым. Калі б французскі ўрад быў невінаваты, ён мог і быў абавязаны адмяніць артыкулы, якія падбухторвалі грамадства супраць польскай эміграцыі, растлумачыўшы, што Беразоўскі і яго суўдзельнікі будуць знойдзеныя і пакараныя, і што ўрад высока цэніць маральную вартасць польскай эміграцыі разам з польскім народам, баронячы яе ад усялякіх паклёпнікаў. Французскі ўрад гэтага не зрабіў, што таксама даказвае яго адказнасць. У выніку на працягу доўгага часу дазнанняў і правядзення следства па пошуку вінаватага і суўдзельнікаў замаху да польскіх эмігрантаў ставіліся непрыхільна, бо падбухторванне французскага грамадства працягвалася.
Канстатаваліся таксама намаганні ўрада паўплываць на 12 прысяжных суддзяў, каб кіданнем чорнага шара пакараць злачынца смерцю, як адзіна магчымага спосабу скуплення абразы цара. Яны хацелі, каб не згодна з сумленнем, а па загадах каралі вінаватага. Але выдатная абарона знакамітага адваката Карно594, які, ламаючы
несумленныя намеры, даказаў абсалютную праўду, што эміграцыя не ўдзельнічала ў замаху Беразоўскага і што ён дзейнічаў патаемна, баючыся, каб замаху не перашкодзілі, адчуваючы абавязак выканаць яго пры першай магчымасці, яго вяла помста — права вендэты, якое існавала ў правінцыі, дзе ён жыў, — за забойства бацькі, маці і сястры, пагарджаных перад смерцю маскоўскім войскам, камандуючым якога быў цар, прыбылы ў Парыж.
Карно перад прысяжным судом прамовіў, што закіпела кроў у сэрцы асірацелага юнака і ён адчуваў бы сябе годным ганьбы, калі б не адпомсціў кіраўніку забойцаў, не маючы неабходнасці шукаць памочнікаў для замаху. Ён сказаў, што ілжывым было паклёпніцтва, кінутае ў Беразоўскага аб тым, што ён быў апошнім падлюгай, і даказаў сведчаннем ганаровых жыхароў Парыжа яго ўзорныя паводзіны, якія маглі быць прыкладам высокай маральнасці, бо 6 месяцаў на год цяжка працаваў на фабрыцы, каб назбіраць грошай на навучанне ў прыватнай школе для ўдасканалення сваёй адукацыі ў астатнія 6 месяцаў. Пасля чаго ён знікаў са школы, вяртаючыся на фабрыку, каб сабраць грошы, неабходныя для працягу распачатай навукі. Цяпер на судзе выкладчык і фабрыкант пацвярджалі вышэйазначанае, выказваючы вялікую пахвалу абвінавачанаму.
У сваю чаргу, абаронца заклікаў прысяжных працаваць сумленна і не падпадаць пад уплыў міфічных абвінавачванняў і аднагалосна вызваліць Беразоўскага ад усялякіх закідаў як юнака высокай маральнай вартасці. П. Карно заклікаў, каб урад адмяніў кінутыя папрокі польскай эміграцыі перад французскім грамадствам і каб гэтае грамадства перастала падлягаць падобным уплывам, якія зневажаюць цэлы народ.
Пад уплывам абароны п. Карно знайшлося пару прысяжных, якія вызваліліся ад уціску суда і кінулі белыя шары, што выратавала Беразоўскага ад смяротнага пакарання. У сваю чаргу, суд прысудзіў пажыццёвае зняволенне з высылкай асуджанага ў Каледонію. Французскі ўрад быў незадаволены, не маючы магчымасці поўнасцю супакоіць цара, а публіка, прысутная на судзе, адчувала сябе абражанай такім жорсткім пакараннем, бо была ўпэўненая ў тым, што падследнага ўрачыста вызваляць.
Абарона адваката Карно, падтрыманая гарачымі авацыямі, дазволіла яму атрымаць вышэйшыя ўшанаванні і ўдзячнасць ад польскай эміграцыі, а таксама ўсяго грамадства. На гэта
парыжскія выданні зноў адгукнуліся, але гэтым разам на карысць нашай эміграцыі, парыжская публіка таксама стала да нас ставіцца ветліва. Маскоўскі цар, відавочна, супакоіўся ў сваіх жаданнях, бо Беразоўскі праз некалькі месяцаў пасля прыбыцця ў турму страціў розум.