Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
30	Маецца на ўвазе бібліятэка Віленскага ўніверсітэта, заснаваная ў 1570 г. як бібліятэка Віленскага езуінкага калегіума. 3 канца XVIII ст. ствараліся адносна самастойныя кніжныя зборы факультэтаў. 3 1805 г. у бібліятэку сталі афіцыйна дапускацца пабочныя асобы. Пасля паўстання ліквідацыі ўніверсітэта ў 1832 г. кніжныя фонды падзелены паміж Медыка-хірургічнай (ІЗОООадзінак) і Духоўнай акадэміямі (20 000 адзінак), 500 адзінак перададзена абсерваторыі, частка кніг была перададзеная Беларускай навучальнай акрузе (9000 адзінак), Кіеўскаму і Харкаўскаму ўніверсітэтам. (Гл.: Галенчанка, Г. Бібліятэка навуковая Вільнюскага ўніверсітэта // ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 35—36; Bielinski, J. Uniwersytet Wilenski (1579-1831). Т. 1. Krak6w, 1899-1900. S. 133-137; Ilgiewicz, H. Wileriskie Towarzystwa i instytucje naukowe wXIXwieku. Torun, 2005.)
31	Музей старажытнасцяў быў створаны ў Вільні дзякуючы ініцыятыве Яўстахія Тышкевіча, які на працягу некалькі гадоў намагаўся яго стварыць, паводле праекта графа, музей, размешчаны ў будынку закрытага Віленскага ўніверсітэта, павінен рэпрэзентаваць чатыры губерні: Віленскую, Ковенскую, Гродзенскую і Мінскую. Аляксандр II 20 красавіка 1855 г. зацвердзіў устаў Музея старажытнасцяў у Вільні і адначасова Археалагічнай камісіі пры ім. Тышкевіч быў прызначаны куратарам музея і прэзідэнтам камісіі. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 17 красавіка 1856 г. У Музеі старажытнасцяў была створаная бібліятэка, першапачаткова збор яе складаўся з 3000 кніг, ахвяраваных Яўстахіем Тышкевічам, а таксама з 7000 тысяч кніг, прывезеных з закрытых каталіцкіх кляштараў. Збор павялічваўся, і было вырашана адкрыць чытальную залу для шырокага кола чытачоў, што і было зроблена вясной 1862 г. Аднак яе праца была перапыненая ў сувязі з паўстаннем 1863 г. Калекцыя музея ўвесь час узрастала, часамі ў дар прыносіліся цэлыя калекцыі. Паводле дадзеных самога Я. Тышкевіча, на 1865 г. у музеі было: археалагічных экспанатаў — 3818, прывілеяў і аўтографаў — 2097, нумізматыкі — 8110, партрэтаў, гравюр, бюстаў — 3948, пячатак — 487. Да таго збор заалагічны складаў 16335, мінералагічны — 11014, батанічны — 505, этнаграфічны — 408 экспанатаў. Бібліятэка налічвала 19700 кніг і 541 рукапіс. Большую колькасць наведвальнікаў складалі навучэнцы. Экспазіцыя музея стала школай патрыятызму для віленскай моладзі. Гэта не засталося незаўважаным расійскімі уладамі. Выхаванне моладзі ў польскім духу было адным з галоўных аргументаў для закрыцця музея у 1865 г. Самыя каштоўныя экспанаты былі вывезеныя ў Расію (242 прадметы) і перададзеныя ў музей Румянцава, а таксама ў Публічны музей у Маскве. Паводле прапановы куратара Віленскай навуковай акругі I. Карнілава памяшканні і рэшту збораў было пастаноўлена перадаць публічнай бібліятэцы. 28 снежня 1865 г. памяшканні, якія займаліся музеем і Археалагічнай камісіяй, пачалі перарабляць пад па-
трэбы бібліятэкі. 24 мая 1867 г. бібліятэка была адчыненая. (Гл.: Ilgiewicz, Н. Wilenskie Towarzystwa і instytucje naukowe w XIX wieku. Torun, 2005.)
32	Астранамічная абсерваторыя пры ўніверсітэце была заснаваная ў 1753 г. на сродкі мсціслаўскай кашталянкі Лізаветы Пузыны. Для абсерваторыі набывалася найлепшае абсталяванне з усёй Еўропы. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта толькі абсерваторыя працягвала сваё існаванне яшчэ 50 гадоў (закрыта ў 1883). Абсталяванне, бібліятэка і іншыя прадметы з абсерваторыі, якія не загінулі падчас пажару (1876) ці не былі вывезеныя ў Маскву, трапілі ў астранамічную абсерваторыю ў Пулкаве (недалёка ад Санкт-Пецярбурга), галоўную астранамічную абсерваторыю Расійскай акадэміі навук. (Гл.: Шалькевіч, В. Віленскі ўніверсітэт // ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 287—288; Bielinski, J. Uniwersytet Wilenski (1579—1831). Т. 1. Krakow, 1899—1900. S. 172—177.)
33	У кнізе Юзафа Бялінскага «Uniwersytet Wilenski (1579—1831)» (Т. 1. Кракаў, 1899-1900), у раздзеле аб выдатках універсітэта за 1811 і 1813 гг., Казімір Шукевіч узгадваецца як гравёр. Біяграфічных дадзеных не выяўлена.
34	Напалеон I, Напалеон Банапарт (1769—1821), французскі дзяржаўны дзеяч, палкаводзец, першы консул Французскай рэспублікі, імператар французаў (1804—1814, сакавік — чэрвень 1815).
35	Шымон Канарскі (1808—1839), рэвалюцыйны дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гг., удзельнічаў ў літоўскай кампаніі, пасля выехаў у эміграцыю. У 1835 г. трапіў у Галіцыю, праводзіў шырокую канспіратыўна-рэвалюцыйную дзейнасць на Валыні, Літве і Беларусі, наладзіў супрацоўніцтва з Медыка-хірургічнай акадэміяй у Вільні. Арыштаваны ў маі 1838 г., нягледзячы на катаванні ў час следства, паказанняў не даў, расстраляны ў Вільні 27 лютага 1839 г. Многія студэнты акадэміі, нягледзячы на забарону, прыехалі паглядзець на катаванне Шымона Канарскага, каб «вучыцца паміраць». На месцы яго расстрэлу ў Пагулянцы (раён у Вільні) стаіць памятны камень.
36	Філаматы, тайнае патрыятычнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце ў 1817—1823 гг. Заснаванае Ю. Яжоўскім (прэзідэнт), Т. Занам, А. Міцкевічам, Ф. Малеўскім, А. Петрашкевічам, В. Палюшчынскім, Б. Сухецкім. У 1823 г. таварыства філаматаў было раскрытае афіцыйнымі ўладамі, многія яго ўдзельнікі былі арыштаваныя.
Філарэты, канспіратыўнае таварыства студэнцкай моладзі ў Вільні ў 1820— 1823 гг. Створана ў складзе філаматаў, самае масавае моладзевае аб’яднанне (у жніўні 1822 налічвала 215 чал.). Прэзідэнтам з’яўляўся Т. Зан. У 1823 г. таварыства было раскрытае, сябры аб’яднання падпалі пад разнастайныя рэпрэсіі расійскіх уладаў. (Гл.: Рыбко, М. Філаматы // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 34—35; Рыбко, М. Філарэты // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 35.)
37	Тамаш Зан (1796-1855), удзельнік вызваленчага руху, прыродазнаўца, літаратар. Сябраваў з Адамам Міцкевічам. Закончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1820). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў тайных таварыстваў студэнцкай моладзі — філаматаў, філарэтаў і прамяністых. У 1823 г. арыштаваны. пасля сасланы ў Арэнбург, там ён даследаваў прыроду
Урала, стварыў мінералагічны музей. У 1837 г. прыехаў у Санкт-Пецярбург, заняў пасаду бібліятэкара ў Горным універсітэце. У 1841 г. вярнуўся на радзіму, жыў у маёнтку Кахачын, каля Оршы, дзе і памёр.
38	Полацкі кадэцкі корпус, сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпуўПолацкуў 1835-1918 гг. Заснаваны для падрыхтоўкі да вайсковай службы дваранскіх дзяцей, а таксама для дзяцей афіцэраў і чыноўнікаў ваенных пасяленняў. (Гл.: Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 535.)
Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус, з 1857 г. меў афіцыйную назву Аляксандраўскі кадэцкі корпус, сярэдняя ваенная навучальная ўстанова закрытага тыпу для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да вайсковай службы. Існаваў у 1842-1863 гг. У корпус прымалі дзяцей дваранаў, штаб-афіцэраў і оберафіцэраў. У сувязі з пачаткам крымскай вайны 1853—1856 гг. і аб’яўленнем Брэсцкай крэпасці на ваенным становішчы корпус у 1854 г. перавезены ў Маскву. У 1860 г. перавезены ў Вільню, дзе ў сувязі з рэформамі ваенных навучальных устаноў скасаваны. (Гл.: Бекцінееў, LU.; Кірылава, Н. Брэсцкі кадэцкі корпус // ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 101.)
39	Да 1827 г. для габрэйскага насельніцтва Расійскай імперыі вайсковая служба замянялася падаткам, з 1827 г. габрэі сталі падлягаць прызыву ў войска на 25-гадовую службу. Прызываліся асобы ад 12 да 25 гадоў. Значныя недаборы па рэкрутацыі габрэйскага насельніцтва прывялі на пачатку 1850-х гг. да больш жорсткіх рэакцый уладаў. 27 снежня 1850 г. быў апублікаваны загад аб тым, што за кожнага недабранага габрэйскага рэкрута трэба браць трох іншых ва ўзросце не старэй за 20 гадоў, а за кожную нястачу ў 2000 рублёў — па адным рэкруце. Гэты загад выконваўся з вялікай жорсткасцю. (Военная служба // Краткая еврейская энцнклопедня. Т. 1. Нерусалнм, 1976. Кол. 682—691.)
40	Балванішкі, радавы маёнтак Мінейкаў. Цяпер вёска мае назву Зялёны Бор (Ашмянскі раён).
41	Відавочна, маюцца на ўвазе школы кантаністаў. Кантаністамі ў 1805— 1856 гг. называлі ў Расіі непаўналетніх салдацкіх сыноў, а таксама ўзятых гвалтам у кантаністы непаўналетніх туляг, дзяцей габрэяў, раскольнікаў, паўстанцаў, цыганаў і інш. Габрэі згодна з загадам імператара Мікалая I аб увядзенні для іх вайсковай павіннасці (26 жніўня 1827) прымаліся да прызыву з 12 гадоў. Габрэйскія дзеці-рэкруты да 18 гадоў скіроўваліся ў батальёны кантаністаў, адкуль большасць іх трапляла ў школы кантаністаў (ад агульнай колькасці ўсіх кантаністаў туды бралі толькі 10—13 %). Заможныя і ўплывовыя прадстаўнікі габрэйскай абшчыны перакладалі цяжар рэкрутацыі на бедных прадстаўнікоў. У дадатак да гэтага дапускаліся злоўжыванні: у рэкруты здаваліся перш за ўсё сіроты, дзеці ўдоў (часам закон абыходзіўся — адзіных сыноў), бедных, непажаданых для абшчыны асобаў, хлопчыкаў 7—8 гадоў, якіх з дапамогай ілжывай прысягі 12 сведкаў запісвалі 12-гадовымі. Часта такіх дзяцей залічалі ў рэкруты за кошт дзяцей з заможных сем’яў. Вайсковай службе габрэяў улады надавалі асаблівае значэнне, накіраванае на змяненне іх свядомасці і зварот да хрысціянства. Менавіта таму габрэйскіх дзяцей накіроўвалі ў асабліва суво-
рыя па рэжыме школы кантаністаў, прычым у самыя аддаленыя ад рысы аселасці губерні. Каранацыйным маніфестам імператара Аляксандра II 26 жніўня 1856 г. інстытут кантаністаў быў ліквідаваны. (Кантоннсты // Краткая еврейская энцнклопедня. Т. 4. Нерусалнм, 1988. Кол. 75—79.)
42	Вольга Канстанцінаўна (1851—1926), вялікая княгіня, стрыечная сястра цара Мікалая I, у 1867 г. стала жонкай караля Грэцыі Георга I.
43	Кафедральная плошча адна з самых галоўных плошчаў у Вільні, знаходзіцца ў старым горадзе пры кафедральным саборы Святога Станіслава.
44	Святы Казімір (1458-1484), другісын караля Польшчы і вялікі князь ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка і Альжбеты Ракушанкі. Ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні і земляў былога ВКЛ. У 1471 г. па просьбе праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна беспаспяхова спрабаваў заняць венгерскі трон. Будучы хворым на сухоты і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Памёр у Вільні. Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора Св. Станіслава. У 1522 г. адбылася кананізацыя, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У 1602 г. было адноўленае ўшанаванне Казіміра як святога. (Карнілава, Л. Казімір // ЭГБ. Т. 4. Мінск, 1997. С. 9.)