Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
124 Аскерка Уладзіслаў у 1858 г. з сярэбраным медалём закончыў 1-ю Віленскую гімназію. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце.
125 Юрага вылучаўся надзвычайнай магутнасцю целаскладу, праз што выклікаў захапленне і павагу сярод знаёмых па гімназіі (спасылка 3. Мінейкі).
126 Юрага Цыпрыян у 1857 г. закончыў 1 -ю Віленскую гімназію. Член тайнай паўстанцкай арганізацыі ў Вільні. У Зарэччы (раён Вільні), дзе знаходзілася пасесія Ц. Юрагі, месцілася тайная друкарня, якую ў канцы 1861 г. стварыў Эдмунд Вярыга.
127 Монтвіл Станіслаў (1841—1916), выпускнік Віленскай гімназіі, Кракаўскага і Маскоўскага ўніверсітэтаў. Перад выбухам паўстання вярнуўся на Літву і ўзяў удзел у кампаніі 3. Серакоўскага. Пасля паўстання займаўся земляробствам і прамысловасцю. Уладальнік Трашкуноў. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnieniazlat 1848—1866/ przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S.61.)
128 3 Вільні ў Маскву ехаў чыгункай; у сваю чаргу, рэшту дарогі з Масквы праз Казань, Перм, Арэнбург, Табольск, Цюмень у Томск, адкуль уцёк, быў вымушаны быў ажыццявіць пешшу (спасылка 3. Мінейкі).
129 Аплатак (ад лац. oblatum «ахвярны дар») — спечаная з мукі і вады тонкая белая пласцінка. Аплаткам дзеляцца хрысціяне каталіцкага веравызнання за вігілійным сталом (дзень перад Калядамі).
130 Вінаградаў Мікалай Андрэевіч закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1858 г., меў прыватную мужчынскую гімназію.
131 Рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова ў XVIII — пачатку XX ст. У рэальных вучылішчах істотная ўвага аддавалася навукам прыродазнаўчага 1 матэматычнага кірункаў. Пасведчанне аб заканчэнні курса ўлічвалася толькі пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя ўстановы. У вучылішчы прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў і веравызнанняў.
132 Маецца на ўвазе гімназія «с полнымн правамн правнтельственных гнмназнй».
133 Відавочна, маецца на ўвазе «Высочайшнй маннфест об усовершенствованнн государственного порядка»(кастрычніцкі маніфест 1905 г.). У маніфесце насельніцтву Расійскай імперыі надаваліся грамадзянскія правы: недатыкальнасць асобы, свабода сумлення, слова, сходаў і саюзаў.
134 Коўна, цэнтр Ковенскай губерні, цяпер Каўнас, горад у Літве.
135 Магчыма, маецца на ўвазе Марскі кадэцкі корпус, вайскова-марская навучальная ўстанова, якая ў 1860-я іт. была перайменаваная ў Марское вучылішча, у 1891 г. была вернутая першапачатковая назва.
136 Манільскія выспы — выспы ў Манільскім заліве, Філіпіны.
137 Рыга, цэнтр Ліфляндскай губерні.
138 Ён вылучаўся вялікім патрыятызмам, чаго не ўмеў хаваць, і таму маскалі адправілі яго ў адстаўку (спасылка 3. Мінейкі).
139 Пуслоўскія, шляхецкі род герба «Шэліга» ў ВКЛ, дваранскі род у Расійскай імперыі, прадпрымальнікі, мецэнаты, філантропы.
140 Крожы, горад у Расенскім павеце Ковенскай губерні, цяпер Літва. Гімназіяў Крожы мела даўнюю гісторыю. У 1614 г. у Крожы быў заснаваны езуіцкі калегіум, пасля скасавання ордэна езуітаў калегіум перайшоў пад кіраванне ордэна кармелітаў. У 1817 г. школа была пераўтвораная ў гімназію, якая знаходзілася пад апекай Віленскага ўніверсітэта. У 1823 г. у гімназіі ўзнікла антырасійская вучнёўская арганізацыя «Чорныя браты», якая пасля была выкрытая ўладамі, а члены арганізацыі падпалі пад жорсткія рэпрэсіі. У 1842 г. гімназія была перанесеная ў Коўна.
141 Друцкія-Любецкія, княжацкі род, адгалінаванне роду князёў Друцкіх. Карысталіся гербам «Друцк».
142 Магчыма, маецца на ўвазе Ян Зянкевіч (1825—1888), мастак, аўтар партрэта біскупа Валанчэўскага.
143 Адэса, горад на ўзбярэжжы Чорнага мора.
144 Ян Тамулевіч закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1865 г.
145 Тамаш Зан (1796, в. Мясата, Ашмянскага пав. — 1855), паэт-рамантык, прыродазнаўца. Адзін з заснавальнікаў тайных віленскіх студэнцкіх арганізацый — філаматаў, філарэтаў, прамяністых. У 1824 г. арыштаваны і сасланы ў Арэнбург. 3 1841 г. на радзіме. У 1846 г. ажаніўся з Брыгітай Свентаржэцкай (1820— 1900), з якой меў чатырох сыноў: Віктара (дадзеных не выяўлена), Абдона, Клеменса і Станіслава (памёр у 1854 г.). Пасяліўся ў маёнтку Кахачы.
Абдон Зан (1849—1903), уладальнік Панямуня, дзеяч Земскага крэдытовага таварыства, грамадскі дзеяч на Сувалках, памёр у Кахачах.
Клеменс Зан (1852—1889), адвакат. Закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1869 г. Быў звязаны з канспіратыўнай арганізацыяй «Зямля 1 Воля».
146 Уладзіслаў і Стафан Гулевічы, дадзеных не выяўлена.
147 Валяр’ян Карановіч (сапр. Напалеон Урублеўскі, 1809-1877), гісторык. Напісаў працу ў 3 тамах «Slowo dziejow polskich» (Ліпск, 1858-1860). Верагодна, I. Ромер меў на ўвазе гэтую працу. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 64.)
148 Мікалай Зімін закончыў 1-ю Віленскую гімназіюў 1860 г.
149 Вацлаў Жылінскі (1803—1863), з 1848 да 1856 г. біскуп Віленскі, з 1856 да 1863 г. арцыбіскуп Магілёўскі, мітрапаліт. У поглядах меў прарасійскую арыентацыю.
150 Лац. episcopus titularis in partibus infidelium (y перакладзе: тытулярны біскуп y краіне няверных) альбо проста in partibus — гэтыя словы звычайна дадаюцца да тытула тых каталіцкіх біскупаў, якія маюць біскупскі сан без належнай яму юрысдыкцыі і звычайна з’яўляюцца вікарнымі біскупамі, апостальскімі вікарыямі альбо прэлатамі ў вайсковых ардынарыятах.
151 Суфраган — біскуп, які падпарадкоўваецца вышэйшаму біскупу, тытулярны біскуп.
152 Наяўнасць кс. Берасневіча ў віленскай гімназіі была каштоўным набыткам. Таленавіты быў гэты каплан, надзелены ўзнёсла настроеным духам, яму было наканавана лёсам быць схопленым маскалямі, быць пакараным паніжэннем да пасады гімназічнага настаўніка, што яму дазволіла ўзняць узровень гэтай другараднай навучальнай ўстановы да вялікага значэння, а таксама маральна і патрыятычна выхаваць многія пакаленні літоўскай моладзі. Ён быў адзіным настаўнікам які меў права адказваць на польскай мове, і вялікім талентам свайго красамоўства дэманстраваў яе прыгажосць, выклікаючы ў моладзі энтузіязм і асаблівую любоў да яе. Сабой кс. Берасневіч замяняў страту, якую панесла Вільня з прычыны ліквідацыі ўніверсітэта. Быў ён нашым абагаўлёным апосталам. Кожны з вучняў захаваў добрыя ўспаміны і кожны ў стане доўга расказваць пра карыснасць яго ўрокаў, парад і перасцярог. Кс. Берасневіч на занятках у старэйшых класах часам закранаў пытанні па гісторыі касцёла і тэалогіі, чаго не было ў школьнай праграме, уводзячы нас у краіну вышэйшых ведаў і больш узнёслых поглядаў. Ён вельмі радаваўся, калі заўважаў у многіх з нас здольнасці да красамоўства, каб заклікаць да рашэння дадзеных ім праблем, кіруючы карыснымі дыскусіямі. Я належаў да яго добрьіх вучняў. Заўсёды клапаціўся і пытаўся пра мяне. асабліва калі знаходзіўся ў небяспецы. Нават тады, калі быў біскупам у Влацлаўку, куды ездзіла на купанні мая маці, перадаваў мне праз яе ў Патрас прывітальныя словы і блаславенне на далейшае жыццё. Да гэтай пары не былі дастаткова ацэненыя заслугі вялікага мужа Берасневіча перад Польшчай (спасылка 3. Мінейкі).
153 Самыя вялікія могілкі ў Вільні (спасылка 3. Мінейкі).
154 Форма ахоўнікаў гімназіі (спасылка 3. Мінейкі).
155 2-я віленская гімназія была створаная ў 1873 г. як Віленская шасцігадовая прагімназія, у 1884 г. яна была пераўтвораная ў поўную гімназію.
156 У гэтых будынках знаходзіўся Віленскі ўніверсітэт (спасылка 3. Мінейкі).
157 Аляксандр Здановіч (1805-1868), гісторык, выкладчык Шляхецкага інстытута ў Вільні, ажаніўся з Эміліяй Пясецкай, бацька Ігнація. З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых прац па гісторыі. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 68.)
158 Касцёл Святога Міхаіла ў Вільні знаходзіцца ў старым горадзе, будаўніцтва распачалося ў 1594 г., завяршылася ў 1625 г. Грошы на пабудову фундаваў Леў Сапега.
159 Торунь, горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (Полыпча), пернікі ў Торуні вырабляюцца ад Сярэднявечча, традыцыя падтрымліваецца да нашых дзён.
160 Магчыма, тут маецца на ўвазе Ігнацій Крышталевіч, вядомы з часоў Віленскага ўніверсітэта сваімі дзівацтвамі, легкадумны вершаплёт. Сваімі дзіўнымі вершамі і прозай ён зарабляў у студэнцкай моладзі на каву і пацяшаў увесь горад. З’яўляецца героем некаторых гумарыстычных вершаў У. Сыракомлі.
161 Касцёл Узнясення Гасподня, касцёл Місіянераў у Вільні, заснаваны ў 1695 г. Быў зачынены ў 1844 г. Зноў адчынены і адрэстаўраваны на сродкі прыватных асобаў прыкладна ў 1860 г., у 1862 г. службы аднавіліся.
162 Баляслаў Русецкі (1824-1913), польскі мастак, калекцыянер, сын Канстанціна Русецкага (1801—1860), мастака, вучня Я. Рустэма.
163 Канстанцін Русецкі (1801—1860), мастак, вучань Я. Рустэма. Выпускнік Віленскага ўніверсітэта. Вучыўся ў Парыжы і Італіі, быў настаўнікам Шляхецкага інстытута ў Вільні.
164 Ян Рустэм (1762-1835), мастак, нарадзіўся ў Канстанцінопалі, выхоўваўся пры двары Чартарыйскіх. Выкладаў у Віленскім універсітэце.
165 Магчыма, тут гаворка ідзе пра Вацлава Леона Макоўскага (1854-1929). Польскі член рады горада Вільні, кнігапрадавец, грамадскі дзеяч. У першыя гады сваёй дзейнасці ў Вільні дырэктар кнігарні Элізы Ажэшкі. Пасля закрыцця кнігарні ў 1882 г. кіраваў кнігарняй Фелікса Завадскага. Праз 9 гадоў працы вёў уласную выдавецкую кнігарню на вуліцы Святога Яна (на гэтай вуліцы знаходзілася кавярня, пра якую ўзгадваў I. Ромер), а таксама кнігарню ў Мінску. Прыкладна ў 1902 г. першым атрымаў згоду на адкрыццё польскай чытальні, якія да той пары былі пад забаронай.
166 Для нешматлікіх вучняў праваслаўнага веравызнання існавала асобнае памяшканне (спасылка 3. Мінейкі).
167 Фізічнае пакаранне вучняў было адмененае школьным уставам ў 1864 г.
168 Магчыма, маецца на ўвазе новы ўстаў гімназій і прагімназій, які быў зацверджаны ў 1871 г.
169 У адным са сваіх лістоў Ізыдор Ромер скардзіцца на адсутнасць здароўя, нягледзячы на тое што быў тады ў 63-гадовым узросце. Некалькі гадоў ён пакутуе ад моцнай эмфізэмы, і кароткае дыханне выракае яго на жыццё ў хатнім палоне падчас доўгай літоўскай зімы. Менавіта таму яму раяць выезд у Швейцарыю (спасылка 3. Мінейкі).
170 Мантро, горад на захадзе Швейцарыі на беразе Жэнеўскага возера.