Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
171	Паводле слоўніка Даля, бурлачка, альбо бурлачыха, — сварлівая, грубіяністая, няўжыўчывая баба.
172	Такім нікчэмным чынам скончылася кар'ера Баляслава Барэйшы, расказаная мне шаноўным Ізыдорам Ромерам — які ганарыўся сваім сяброўствам з ім і не саромеўся расказваць пра гэта нават цяпер, сумняваючыся ў сапраўднасці чутак, — зрабіў на мяне сумнае ўражанне, паяднанае з жаданнем магчымай рэабілітацыі гэтага чалавека, у будучыні якога мы мелі права прадбачыць вялікія здзяйсненні, карысныя для краю і ніяк не шкодныя. У постаці Барэйшы, які быў на пару гадоў старэйшы за ўсіх сваіх аднакласнікаў, імпанаваў нам сваімі
здольнасцямі і разважлівасцю — як першы вучань — мы бачылі ў ім прыклад для пераймання і ставіліся да яго з належнай павагай. Мне ж ён дапамагаў падчас рашэння цяжкіх школьных заданняў. Я ганарыўся яго сяброўствам, падтрымліваў з ім кантакт праз лісты пасля таго, як пакінуў гімназію і знаходзіўся ў Пецярбургу, а ён у Дэрпце. Барэйша быў маім любімым школьным сябрам. Я сапраўды яго абагаўляў, і ён таксама праяўляў да мяне асаблівую сімпатыю. Ён даслаў з Дэрпта ў Пецярбург 7 ці 9 зграбна напісаных санетаў у мой гонар. Адмаўленне Барэйшы ад выдатнай будучыні, якая павінна была яго чакаць і якую пачаў з поспехам, стаўшы абраннікам, дэлегаваным польскай молавдзю ў Варшаву, выклікала ў мяне пачуцце страшэннай роспачы. He магу зразумець, як можна было сапсаваць магутны інтэлект гэтага чалавека, ад якога Полыпча мела права чакаць вялікіх паслуг, а ён вялікай славы (спасылка 3. Мінейкі).
173	Канстанцін Мікалай Станіслаў Радзівіл (1793—1869), сын Мацея Радзівіла. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім павеце, які быў адным з культурных асяродкаў у краі. Сабраў значную бібліятэку (4000 тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва. Камергер імператарскага двара. У 1820 г. уступіў у тайнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 г. далучьгўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (член Камітэта Літоўскай правінцыі). Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў у 1825 г. быў арыштаваны. У 1850-я гг. даслаў у Рускае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (захоўваюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («крнвнцкое наречне»), склаў слоўнічак мясцовых слоў, апісваў адзенне, абрады, запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень. Ад трэцяга шлюбу з Адэляй Карніцкай (1811—1883) у яго нарадзілася восем дзяцей, пра якіх будзе ісці гаворка ў лісце I. Ромера. (Пазднякоў, В. Радзівіл Канстанцін // ЭГБ. Т. 6. Мінск, 2001. С. 55.)
174	Мікалай Антоні Густаў Радзівіл (1841-1900) у 1879 г. ажаніўся з Аленай Беніслаўскай (1841—1918), дачкой Тэафіла Беніслаўскага, уладальніка маёнткаў у Віцебскай губерні. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі ў Быкаве (Себежскі павет Віцебскай губерні).
175	Польскія інфлянты, Інфлянцкае ваяводства, адно з ваяводстваў Рэчы Паспалітай, утворана ў 1620 г. з земляў Латгаліі. Знаходзілася пад сумесным ўладаннем Польскай Кароны і ВКЛ. Цэнтрам ваяводства з’яўляўся Дынабург (цяпер Даўгаўпілс). Існавала ў 1620-1772 гг. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Інфлянцкае ваяводства ўключалася ў Пскоўскую, Полацкую, Беларускую, Віцебскую губерні. Цяпер тэрыторыя Латвіі.
176	Мацей Юзаф Канстанцін Радзівіл (1842—1907) у 1867 г. ажаніўся з Ядзвігай Корвін-Красінскай (1842—1913), займаў высокую пасаду пры варшаўскім генерал-губернатары, камер-юнкер імператарскага двара.
177	Тавяны — цяпер у Літве, палац Радзівілаў захаваўся. Горад Вількамір, цяпер Укмергэ, цяпер знаходзіцца ў Літве.
178	Вёска Паланэчка цяпер знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Калі Паланэчка перайшла ва ўладанні Радзівілаў, там у канцы XVIII — пачатку XIX ст. быў збуда-
ваны палац. У 1777 г. мястэчка наведаў расейскі пісьменнік Д. Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю, пра што напісаў у сваіх нататках. У 1845 г. пад апякунствам Канстанціна Радзівіла тут знаходзілася рэдакцыя часопіса «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланэчцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстання (1863— 1864) у ваколіцах мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы. Палац Радзівілаў у Паланэчцы захаваўся. (Дулеба, Г. Паланэчка // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 380.)
179	Караль Вільгельм Міхал Радзівіл (1848-1904), сын Канстанціна і Адэлі Карніцкай, уладальнік Тавянаў. У 1871 г. ажаніўся з Ядзвігай Броэль-Плятэр (1848-1929), дачкой Цэзарыя, капітана польскіх войскаў. У іх нарадзіўся сын Канстанцін (1873-1945), пра якога будзе ісці гаворка пазней.
180	Канстанцін Вінцэнт Радзівіл (1850—1920), сын Канстанціна і Адэлі Карніцкай, у 1876 г. ажаніўся з Луізай Антуанэтай Бланс (1856—1911), дачкой уладальніка казіно ў Монтэ-Карла і ўладальніцай маёнткаў у Францыі.
181	Дамінік Ігнацій Радзівіл (1852—1939), сын Канстанціна і Адэлі Карніцкай, уладальнік Баліцаў. У 1881 г. ажаніўся з Далорэс Марыяй д’Аграмонтэ (1854, Барселона — 1920).
182	Цяпер вёска ў Польшчы, у Кракаўскім павеце. Палац Радзівілаў у Баліцах захаваўся.
183	Зэгжэ, цяпер вёска ў Мазавецкім ваяводстве. Пасля шлюбу Мацея Радзівіла з Ядзвігай Красінскай Зэгжэ (уладанне Красінскіх) адышло ў пасаг Радзівілам. Пазней яго выкупіў расійскі ўрад з мэтай пабудовы крэпасці для ўзмацнення Варшаўскага ўмацавальнага раёна (крэпасць Варшава, Новагеоргіеўская крэпасць).
184	Мацей Мікалай Якуб Радзівіл (1873—1920), сын Мацея Юзафа і Ядзвігі Красінскай. У 1897 г. ажаніўся з Ружай Марыяй Патоцкай (1878—1931) з Крэшовіц (цяпер горад у Малапольскім ваяводстве, Польшча).
185	Сташаў, цяпер горад у Сташоўскім павеце Свентакрыскага ваяводства (Польшча).
186	Міхаліна Марыя Радзівіл (1845—1879), дачка Канстанціна і Адэлі Карніцкай, пабралася шлюбам у 1874 г. з Пятром Станіславам Святаполк-Завадскім (1847-1899).
187	Антаніна Марыя Тэрэза Радзівіл (1844-1924), дачка Канстанціна і Адэлі Карніцкай, пабралася шлюбам у 1881 г. з Зыгмунтам Дэмбоўскім (1823—1896). 3. Дэмбоўскі быў выбітны галіцыйскі дзеяч, з’яўляўся дэпутатам Краёвага сейма, які існаваў у Галіцыі ў 1861—1918 гг.
188	Селясціна Марыя Філамена Радзівіл (1843—1921), дачка Канстанціна і Адэлі Карніцкай.
189	Канстанцін Радзівіл (1873—1945), сын Караля і Ядзвігі Плятэр. Актыўны польскі дзеяч на Ковеншчыне. Радца Юзафа Пілсудскага. У выніку зямельнай рэформы ў Літве страціў амаль усю радавую зямельную маёмасць. Арыштаваны савецкімі ўладамі і вывезены ў СССР.
190	Адам Войцэх дэ Вірыён (1870—1945), інжынер, муж Зоф’і Цэліны Ромер (1869-1920).
191	Міхал Гірдвойн (1841-1924) вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, Інжынернай акадэміі ў Пецярбургу 1 Сельскагаспадарчай школе ў Жабікаве. Працягваў навучанне ў Кракаве і Парыжы ў Сарбоне. У 1877 г. ажаніўся з Люцыяй Кучэўскай. Напісаў вялікую колькасць прац па пчалярстве і рыбагадоўлі. Памёр у маёнтку Ішліны (Расенскі павет Ковенскай губерні). (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedtnowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 74.)
192	Відавочна, маецца на ўвазе Мікалаеўская Інжынерная акадэмія.
193	Дубельн, прыморскі пасёлак у Ліфляндскай губерні. Цяпер Дубулты, 20 км ад Рыгі.
194	Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Жабікаве імя Халіны была створаная Аўгустам Цішкоўскім у вёсцы Жабікава, пачала сваю дзейнасць у 1870 г.. праіснавала да канца 1876 г. На той момант з’яўлялася адзінай польскай вышэйшай навучальнай установай, якая пасля падзелаў Рэчы Паспалітай існавала на захопленых Прускім каралеўствам тэрыторыях.
195	Назва працы гучыць «Anatomia pszczo-іу» (Парыж, 1875), у 1878 г. кніга выйшла на французскай мове.
196	Ротшыльды, еўрапейская дынастыя банкіраў і грамадскіх дзеячаў габрэйскага паходжання, заснаваная ў канцы XVIII ст.
197	Шаўлі, горад у Ковенскай губерні. Цяпер Шаўляй, Літва.
198	Зубаў Мікалай Мікалаевіч (1823-1898), граф, надворны саветнік у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік, губернскі маршалак шляхты ў Ковенскай губерні (1878—1898).
199	Залаты Паток — вёска ў Польшчы, у Сілезскім ваяводстве. У 1881 г. па загадзе ўладальніка Залатога Патока гр. Эдварда Рачынскага (1847—1926) там быў пабудаваны інкубатар для вывядзення стронгі, які спраектаваў Міхал Гірдвойн.
200	Адам Пжаноўскі (1830—1901), уладальнік маёнтка ў Паточку (вёскаўЛюблінскім ваяводстве, Польшча).
201	Эдвард Жултоўскі (1848—1931), граф, уладальнік маёнтка ў Коцку (горад уЛюблінскім ваяводстве, Польшча).
202	Род Веслаў валодаў землямі пад Жыжынам (вёска ў Люблінскім ваяводстве, Польшча).
203	Ішліны — маёнтак у Расенскім павеце.
204	Ян Гірдвойн, сын Міхала Гірдвойна, доктар.
205	3 сям’ёй Гірдвойнаў маіх бацькоў ядналі сяброўскія адносіны, а з Казімірам я пачаў сябраваць яшчэ са школы Германа, працягваючы далей вучыцца ў Вайсковым інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу. Міхал Гірдвойн быў старэйшы за мяне і гімназію закончыў раней. Тады, калі мы з Казімірам паступалі ў Інжынернае вучылішча, Міхал яго заканчваў, каб працягваць вучобу ў Інжынернай акадэміі. Пасля крывавых падзей 8 красавіка 1861 г. у Варшаве я вырашыў кінуць вучылішча, бо быў перакананы, што паўстанне непазбежнае, каб не мець цяжкасцяў падчас выезду нам, ваенным, з Пецярбурга, калі яно пачнецца. Тады я прапанаваў Казіміру, каб ён узяў прыклад з майго ўчынку, але ён быў меншым
рызыкантам, хоць нас аб'ядноўвалі аднолькавыя патрыятычныя пачуцці. Пад прэтэкстам хваробы маці я змог атрымаць вольную на месяц і прыехаць у Вільню, я развітаўся з Казімірам і Міхалам, пакінуўшы школу з цвёрдым рашэннем больш у яе не вяртацца. Што таксама здзейснілася.
Больш ужо ніколі не меў шчасця сустрэцца з Прдвойнамі, хоць у мяне і атрымалася наведаць ненадоўга Вільню ў 1913 г., пра што паведаміў Казіміру, які тады знаходзіўся ў Троках, але занятасць працай не дазволіла яму прыехаць на сустрэчу са мной, а мне цяжка было выехаць з Вільні, бо я знаходзіўся ўвесь час пад наглядам паліцыі і меў абмежаваны час. Мы з Казімірам павінны былі задаволіцца падтрымкай адносінаў праз лісты, якія мы пісалі адзін аднаму аж да пачатку апошняй вайны і якія пастараюся аднавіць пісаць, калі дажыву да моманту, калі адновіцца перарваная да гэтай пары сувязь з Літвой (сёння ў нас 17 верасня 1919) (спасылка