Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
329	Чарткоў — горад, пасля падзелу Рэчы Паспалітай адышоў Аўстрыі, у 1809—1815 гг. належаў Расійскай імперыі, пасля зноў належаў Аўстрыі. Цяпер горад у Цярнопальскай вобласці, Украіна.
330	Магчыма, гэта была старэйшая дачка 3. Мілкоўскага — Антаніна Мілкоўская (I860?—?), настаўніца, перакладчыца. А. Мілкоўская выйшла замуж за Францішка Равіту-Гаўронскага (1846—1930), удзельніка паўстання, гісторыка, пісьменніка. Іх дачка Зоф’я Казарынава (1890—1992), знакамітая пісьменніца і публіцыстка, лаўрэат вялікай колькасці літаратурных узнагарод. Сын Антаніны і Ф. Равіты-Гаўронскага, Андрэй Гаўронскі (1885-1927), мовазнаўца, прафесар Ягелонскага і Львоўскага ўніверсітэтаў.
331	«Handzia Zahomicka» (1859), аповесць 3. Мілкоўскага.
332	RSvas de drum — румынск. дарожны ліст.
333	Баташаны — горад у Румыніі.
334	Ясы — горад у Румыніі. У 1565—1862 гг. з’яўляўся сталіцай Малдаўскага княства.
335	Бырлад — горад на ўсходзе Румыніі.
336	Ізмаіл — горад, належаў Асманскай імперыі, пасля быў заваяваны і належаў Расійскай імперыі (1809—1856). У 1856 г. горад быў перададзены Малдаўскаму княству. У 1861 г. разам з усёй Малдавіяй увайшоў у склад Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі, у будучым Румынскай дзяржаве. У 1877 г. быў зноў захоплены рускімі, увайшоў у склад Бесарабскай губерні як цэнтр павета. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Украіны ў Адэскай вобласці.
337	Тульча — горад у Румыніі. У 1416 г. захоплены Асманскай імперыяй, у 1878 г. увайшоў у склад Румыніі.
338	Ліпаване (Філіпоны, Піліпоны, румынск. Lipoveni) — стараверы, якія ў канцы XVII — пачатку XVIII ст., пасля царкоўнай рэформы Нікана, пакінулі Расію і перасяліліся ў Букавіну, Румынію, Усходнюю Прусію. На дадзены момант большая частка ліпаванаў пражываюць у Румыніі, Украіне, Малдавіі і часткова ў Балгарыі.
339	Мамалыга — каша з кукурузнай мукі, была асноўнай ежай румынскіх сялянаў.
340	Кранштат — горад-порт у Расіі, знаходзіцца на выспе Котлін і прылеглых да яго больш дробных выспах Фінскага заліва.
341	Варна — горад у Паўночнай Балгарыі. 3 1391 да 1878 г. знаходзіўся пад панаваннем Асманскай імперыі.
342	Маецца на ўвазе бітва, якая адбылася 10 лістапада 1444 г. паміж аб’яднанымі войскамі крыжаносцаў і Асманскай імперыі каля горада Варна. Бітва стала завяршэннем няўдалага крыжовага пахода на Варну венгерскага і польскага караля Уладзіслава III Варненчыка (1424-1444), першага сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Вынікам бітвы стала поўная параза крыжаносцаў, смерць Уладзіслава і ўзмацненне ўлады туркаў на Балканскай паўвыспе.
343	Люлебургас — горад у паўночна-заходняй частцы Турцыі.
344	Басфор — праліў паміж Еўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым.
345	Пера — прыгарад Канстанцінопаля, у якім звычайна жылі іншаземцы.
346	Францішак Сакульскі (1811-1896), афіцэр паўстання 1831 г., эміграваў у Францыю, дзе ўступіў у Польскае дэмакратычнае таварыства. Удзельнічаў у Венгерскай кампаніі. Падчас крымскай вайны рабіў намаганні па фармаванні польскага легіёна ў Турцыі, пасля асеў там у якасці галоўнага інжынера дарог і тэлеграфаў. У 1863 г. (да мая) з’яўляўся агентам Нацыянальнага ўрада і суарганізатарам выправы 3. Мілкоўскага. 3 1865 г. зноў знаходзіўся на турэцкай цывільнай службе. У 1881 г. асеў у Галіцыі, памёр у Львове. (Гл.: Міпеуko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 I przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 166.)
347	Дадзеных не выяўлена.
348	Алаізій Адам Пшэздзецкі (1814-1897), удзельнік паўстання 1831 г., эміграваў у Францыю. Пасля 1850 г. асеў у Турцыі і працаваў на будове дарог. Пасля вярнуўся ў Галіцыю, дзе і памёр. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 166.)
349	Галата — гістарычны раён y еўрапейскай частцы Стамбула. З’яўляўся асноўным гандлёвым раёнам горада.
350	Генуя — партовы горад на поўначы Італіі.
351	Пірэй — горад у Грэцыі, на Эгейскім моры.
352	Афіны — сталіца Грэцыі.
353	Отан I (1815-1867), кароль Грэцыі ў 1833—1862 гг. Быў другім сынам караля Людвіга I Баварскага. Кіраваў краінай 29 гадоў, быў звергнуты і пакінуў Грэцыю. Апошнія гады жыцця правёў у выгнанні на радзіме, у Баварыі. У палацы караля Отана, на плошчы Сінтагма ў Афінах, цяпер размяшчаецца грэцкі парламент, будынак носіць назву Парламенцкі палац.
354	Магчыма, маецца на ўвазе Траецкая царква. Пабудова XI ст. У 1847 г. храм быў выкуплены расійскім урадам, пасля навуковай рэстаўрацыі ў 1855 г. царква была асвечаная. Цяпер з’яўляецца афіцыйным прыходам рускамоўнай групы насельніцтва ў Афінах.
355	Фустанела — мужчынская традыцыйная спадніца ў грэкаў, албанцаў і балгараў.
356	Амалія Альдэнбургская (1818-1875), каралева Грэцыі, жонка Отана I. Апошнія гады жыцця правяла разам з мужам у Баварыі.
357	Керамейкас, Керамік — знакамітыя старажытныя могілкі ў Афінах. У антычныя часы вакол могілак сяліліся ганчары, што і абумовіла іх назву.
358	Пелапанес — паўднёвая паўвыспа Балканскай паўвыспы.
359	Эрмуполіс — галоўны горад выспы Сірас.
360	Сірас — выспа ў Грэцыі, у Эгейскім моры.
361	Смірна — антычны горад, адзін з самых старажытных гарадоў у Малой Азіі. Цяпер носіць назву Ізмір, знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі ў Ізмірскім заліве Эгейскага мора.
362	Сіцылія — выспа ў Міжземным моры.
363	Месіна — горад на выспе Сіцылія.
364	Баёка — срэбная ці медная манета ў Італіі. На выспе Сіцылія так называлі неапалітанскую медную манету — грана. Баёка выйшла з ужытку ў 1867 г., калі ў Італіі былі ўведзеныя ва ўжытак італьянскія ліры 1 французскія франкі.
365	Месінскі праліў — знаходзіцца паміж усходнім берагам Сіцыліі і паўднёвым берагам Калабрыі. Натуральныя формы берага і скал, а таксама віры ў гэтым месцы звязваюць з легендай пра Сцылу і Харыбду, марскіх пачвар са старажытнагрэцкай міфалогіі.
366	Стромбалі — маленькая вулканічная выспа з дзейным вулканам. Знаходзіцца ў Тырэнскім моры на поўнач ад Сіцыліі, належыць да групы Ліпарскіх выспаў.
367	Неапаль — горад у паўднёвай частцы Італіі.
368	Маецца на ўвазе Ноцэра-Суперорэ — горад у паўднёвай частцы Італіі.
369	Нола — горад у паўднёвай частцы Італіі, каля Неапаля.
370	Капрэра — італьянская выспа, на поўнач ад Сардзініі.
371	Везувій — дзейны вулкан на поўдні Італіі, каля Неапаля.
372	Оціпінці, зяць Гарыбальдзі, намеснік старшыні Камітэта падтрымкі польскіх эмігрантаў, апякун польскай моладзі ў Нола, суарганізатар у ліпені 1861 г. Польска-італьянскага камітэта ў Турыне, суарганізатар Польскай вай-
сковай школы. У хуткім часе трапіў у востры канфлікт з Л. Мераслаўскім. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 171.)
373	Генуя — партовы горад на поўначы Італіі.
374	Караль Бразевіч (?—1872) нарадзіўся ў Зыбартанах на Віленшчыне. У час паўстання 1831 г. быў узнагароджаны сярэбраным крыжам Virtuti Militari. Пасля паўстання эміграваў. Удзельнічаў у венгерскай кампаніі, пасля, падчас знаходжання ў Францыі, падтрымліваў адносіны з Мераслаўскім, стаўяго алданым прыхільнікам і памочнікам. На пачатку 1861 г. быўвысланы Мераслаўскім у Неапаль з мэтай арганізаваць у войску Гарыбальдзі польскія атрады. У канцы 1861 г. і на пачатку 1862 г. з’яўляўся інструктарам у Польскай вайсковай школе ў Генуі. 3 1865 г. стала жыў у Жэневе, меў уласную друкарню. З’яўляўся рэдактарам часопіса «Le Peuple Polonais». Дзякуючы яго намаганням у Жэневе ўзнікла секцыя Дэмакратычнага таварыства. Да канца заставаўся верным Мераслаўскаму. (Rudzka, W. Brazewicz Karol Ц Polski slownik biograflczny. T. II. Krak6w, 1936. S. 421.)
375	Дадзеных не выяўлена.
376	Маркіз Біянчэці, ахвяраваў свой дом для казармы Польскай вайсковай школы.
377	Венгерка — кароткая куртка, пашытая з сукна, з нашытымі на грудзях папярочнымі шнурамі на ўзор формы венгерскіх гусараў.
378	Канфедэратка — польскі нацыянальны мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохкантовай шапкі.
375	Гаворка ідзе пра Уладзіслава Энглерта (7—1863). Удзельнік паўстанняў — 1831 г., венгерскага 1849 г., Гарыбальдзі і паўстання 1863 г. У школе ў Генуі з’яўляўся настаўнікам практычнай часткі пяхотнай тактыкі. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г. пад кіраўніцтвам палкоўніка Леона Чахоўскага, каля вёскі Паток (Люблінскае ваяводства) быў цяжка паранены і ў хуткім часе памёр.
380	Маецца на ўвазе Напалеон III Банапарт (пляменнік Напалеона I), першы прэзідэнт Французскай рэспублікі (1848—1852), імператар французаў (1852-1870). Здзейсніўшы пераварот у 1851 г. і ліквідаваўшы заканадаўчую ўладу, абвясціў сябе імператарам Другой імперыі.
381	Віват палякі! Віват Італія! Подлыя немцы! Віват Гарыбальдзі! (з італ.).
382	Сучасная назва — Сампердарэна, цяпер раён Генуі.
383	Швейцарыя — дзяржава ў Заходняй Еўропе.
384	Баварскае каралеўства — дзяржава на паўднёвым усходзе Германіі, якое існавала з 1806 да 1918 г.
385	У лістападзе 1860 г. Мераслаўскі прыязджае ў Італію, яго выклікае Гарыбальдзі для кіраўніцтва Інтэрнацыянальным легіёнам у Неапалі, які ў выніку арганізаваць не атрымалася. На пачатку кастрычніка 1861 г. Мераслаўскі прымае камандаванне школай, прыязджае ў Геную толькі ў сярэдзіне лістапада 1861 г., у канцы 27 лютага 1862 г. Мераслаўскі публічна заяўляе, што школай кіраваць адмаўляецца.
386	Мар’ян Антоні Мельхіёр Лангевіч (1827—1887), генерал, дыктатар паўстання 1863 г. Вучыўся на філасофскім факультэце Вроцлаўскага ўніверсітэта, браў удзел у нацыянальным руху 1848 г., у 1850 г. у Пражскім універсітэце вывучаў славянскую філалогію, праз год пераехаў у Берлін, дзе ў 1852—1853 гг. вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце, а таксама праходзіў добраахвотніцкую вайсковую службу. У 1859 г. у сувязі з мабілізацыяй зноў апынуўся ў войску ў Берліне, тады атрымаў званне паручніка, але падаў у адстаўку. На пачатку 1860 г. едзе ў Італію, каб узяць удзел у паходзе Гарыбальдзі. У Польскай вайсковай школе ў Генуі і Кунэа выкладаў матэматыку і артылерыю. Падчас канфлікту, які хутка ўзнік паміж Мераслаўскім і моладдзю, Лангевіч апынуўся ў шэрагах апазіцыі, абвінавачваў Мераслаўскага ў інтрыгах і ў недахопе вайсковай кампетэнцыі. Праз некалькі тыдняў пасля пачатку заняткаў у школе (21.11.1861) быў вымушаны пакінуць яе, з гэтага моманту распачынаецца трывалы антаганізм паміж Лангевічам і Мераслаўскім. У студзені 1863 г. прыняў камандаванне ў Сандамерскім ваяводстве, у лютым — у Кракаўскім. 10 сакавіка ў выніку палітычных інтрыг «белых» стаў дыктатарам. Пасля хаатычна праведзенага бою пад Грахавіскамі, падчас якога ўтрымаўся на сваіх пазіцыях, але зусім абяссілены, без правіянту і амуніцыі, 19 красавіка накіраваўся са штабам да Віслы, але пасля пераходу галіцыйскай мяжы быў арыштаваны аўстрыйцамі. Выезд Лангевіча справакаваў хуткае расфарміраванне яго корпуса. Лангевіч быў выпушчаны праз два гады. Пасля зняволення асеў спачатку ў Швейцарыі, пасля ў Турцыі, займаўся палітычнымі пытаннямі. Незадоўга да смерці хацеў асесці ў Галіцыі. Пахаваны ў Канстанцінопалі. (Rzadkowska, Н. Langiewicz Ma­rian// PSB. Т. 16. Wroclaw, 1971. S. 503-506.)