Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
шарагоўцам у войска і высланы ў Арэнбургскі корпус. У салдацкім шынялі Серакоўскі пражыў 8 гадоў, у гэты час праз ліставанне пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам, спаткаўся і пасябраваў з ім толькі пазней у Пецярбургу. У верасні 1856 г. вярнуўся ў Пецярбург, у 1857 г. быў прыняты ў Акадэмію Генеральнага штаба, якую закончыў у 1859 г. У Пецярбургу Серакоўскі падтрымліваў сціслы кантакт з М. Чарнышэўскім, супрацоўнічаў з «Современннком», за мяжой сустракаўся з А. Герцэнам, Дж. Гарыбальдзі. У Акадэміі Генеральнага штаба стварыў тайную афіцэрскую суполку. Калі пачалося паўстанне, быў прызначаны ваенным начальнікам паўстання ў Літве, прыняў на сябе абавязкі камандуючага ўзброенымі сіламі ў Ковенскім ваяводстве. Пасля некалькіх перамог у адным з баёў быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Асуджаны на пакаранне смерцю, 15 чэрвеня 1863 г. быў павешаны ў Вільні на Лукішскай плошчы. (Kieniewicz, S. Sierakowski Zygmunt Ц PSB. Т. 37. Warszawa, 1996— 1997. S. 318-319.)
465	Баляслаў Калышка (1837—1863) нарадзіўся ў фальварку Карманішкі ў Лідскім павеце Віленскай губерні (цяпер Літва). Вышэйшую адукацыю атрымліваў у Маскве, дзе ўвайшоў у студэнцкі рэвалюцыйны рух. У 1861 г. арганізоўваў патрыятычныя маніфестацыі ў Лідзе і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, восенню 1861 г. быў арыштаваны, праз кароткі час быў выпушчаны і выехаў за мяжу. Наладзіў кантакт з Л. Мераслаўскім, быў некаторы час у Парыжы, пасля паступіў у Польскую вайсковую школу ў Генуі, пасля ў Кунэа. У пачатку сакавіка 1863 г. вярнуўся на Літву, арганізаваў паўстанцкі атрад у Панявежскім павеце. За кароткі перыяд на тэрыторыі, дзе дзейнічаў Калышка, царская ўлада была ліквідаваная. Пасля некалькіх параз у баях з рэштай свайго атрада далучыўся да фарміраванняў 3. Серакоўскага. Калі Серакоўскі быў паранены ў баі, Калышка а таксама ад’ютант Серакоўскага Я. Касакоўскі атрымалі загад вывезці параненага за мяжу. Яны ўсе разам былі схопленыя і вывезеныя ў Вільню. Калышка быў асуджаны на пакаранне смерцю. Павешаны 9 чэрвеня 1863 г. (Fajnhauz, D. Kolyszko Boleslaw // PSB. T. 13. Wroclaw, 1967-1968. S. 368-369.)
466	Юзаф Мінеўскі (1841-1926), псеўданім Мазур. У 1858-1860 гг. у званні паручніка закончыў Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў Пецярбургу, пасля чаго распачаў навучанне ў Інжынернай акадэміі, член Пецярбургскай суполкі польскіх афіцэраў. Падаў у адстаўку, вярнуўся дамоў, праводзіў агітацыю сярод насельніцтва. Калі пачалося паўстанне, змагаўся ў Кракаўскім ваяводстве, удзельнічаў у бітвах пад Пясковай Скалой, Пінчовам, Грахавіскамі і інш., у Мазавецкім ваяводстве змагаўся ў званні палкоўніка. Пасля паўстання эміграваў у Францыю, адкуль выехаў у Алжыр, пасля ў Егіпет, дзе працаваў на будове Суэцкага канала. Каля 1871 г. асеў у Галіцыі, жыў у Львове, з 1888 г. кіраваў бюро Таварыства ўзаемнай дапамогі ветэранаў 1863-1864 г. Памёр у Львове. (Tyrowicz, М. Miniewski Jozef // PSB. Т. 21. Wroclaw, 1976. S. 288-289.)
467	Валерый Урублеўскі (1836-1908) нарадзіўся ў мястэчку Жалудок Лідскага павета. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі. Закончыў Віленскі
шляхецкі інстытут (1853), Пецярбургскі лясны інстытут (1857). У студэнцкія гады наладзіў кантакты з К. Каліноўскім і іншымі дзеячамі. Пасля заканчэння Ляснога інстытута стаў загадчыкам лясной школы ў Саколцы Гродзенскай губерні. У 1861—1863 гг. удзельнічаў у перадпаўстанцкім руху, дапамагаў К. Каліноўскаму выпускаць «Мужыцкую праўду». У час паўстання актыўны дзеяч «чырвоных», з’яўляўся начальнікам паўстанцкага штаба, са жніўня 1863 г. камандаваў паўстанцкімі ўзброенымі сіламі Гродзенскай губерні, пасля — Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. 7 студзеня 1864 г. быў цяжка паранены ў баі, эміграваў у Францыю. З’яўляўся членам Рэпрэзентацыйнага камітэта аб’яднанай эміграцыі, а таксама іншых эміграцыйных таварыстваў, як напрыклад, Таварыства польскіх вайскоўцаў, Літоўская дэлегацыя (да яе належаў і 3. Мінейка), Таварыства ўзаемнай братняй дапамогі. У 1871 г. у званні генерала камандаваў паўднёвым фронтам Парыжскай камуны. Пасля яе паразы эміграваў у Лондан. Пасля амністыі камунараў вярнуўся ў Францыю. Пахаваны каля сцяны камунараў на парыжскіх могілках Пер-Лашэз. (Кісялёў, Г. Урублеўскі Валерый // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 589—590; Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 325.)
468	Лясны інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 1803 г. у Царскім Сяле, у 1811 г. пераведзена ў Санкт-Пецярбург. У 1837 г. СанктПецярбургскі лясны інстытут пераўтвораны ў вайсковую навучальную ўстанову пад назвай Лясны і межавы інстытут. У 1862 г. Лясны і межавы інстытут быў зачынены, была ўтвораная Лясная акадэмія. Пасля перажывала разнастайныя рэформы, змены назваў, цяпер існуе як Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт.
469	Антоні Мацкевіч (1827/28-1863), ксёндз, кіраўнік паўстанцкага атрада на Літве ў 1863 г. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, пасля ў духоўнай семінарыі ў Ворнях. Прыняў сан і да выбуху паўстання нёс духоўную службу, якую яднаў з палітычнай дзейнасцю. Хутчэй за ўсё, звязаны з перадпаўстанцкай арганізацыяй Мацкевіч заставаўся ў кантакце з 3. Серакоўскім, К. Каліноўскім. Адным з першых арганізаваў свой атрад на Літве. Пазней далучыўся са сваімі жаўнерамі да 3. Серакоўскага. Пасля разбіцця войска Серакоўскага атрад Мацкевіча працягваў змагацца. Вёў баі пад Панявежам, Быстраполем, Кейданам. Быў схоплены, асуджаны да смяротнага пакарання, загінуў на шыбеніцы ў Коўне. (Kozlowski, Е. Mackiewicz Antoni // PSB. Т. 19. Wroclaw, 1974. S. 84-85.)
470	Аплікацыйная школа генеральнага штаба (Ecole d'application d’e tat major) была створаная ў Парыжы ў 1818 г. 3. Мінейка навучаўся ў школе з лютага 1867 г. да лістапада 1868 г.
471	Я спадзяюся, што прадстаўленыя для прызнання вартасці не будуць палічаныя прэтэнцыёзным перахвальваннем, тым больш што я знайшоў магчымасць канстатаваць свае вартасці падчас войнаў грэцка-турэцкіх у 1896, 1897 і 1912 гадах, у якіх я ўдзельнічаў як афіцэр Генеральнага штаба і заўсёды з асаблівым по-
спехам, у сваю чаргу, падчас апошняй, у 74-гадовым узросце, я яшчэ быў у стане распрацаваць стратэгічны план, якім скарысталася грэцкая армія, у два разы меншая за турэцкую, запэўніў найвялікшую перамогу, якую падчас апошніх баёў Вялікай вайны атрымалі грэкі. Размешчаны турэцкі лагер пад Янінай, сталіцай Эпіра, вымушаны быў капітуляваць, складаючы больш 20 000 адзінак зброі ў рукі спадчынніка трона Канстанціна і апускаючы фартыфікацыі Бізані, якія лічыліся незахопленымі і стрымлівалі доступ да Яніны.
Грэцкаму спадчынніку трона і грэцкім афіцэрам хацелася захаваць у сакрэце, што іншаземцу, не зважаючы на тое, што я быў вялікім аматарам Грэцыі, належаў гонар атрыманай перамогі. Знайшоўся генерал Мускопулас і падпалкоўнік Катогерас, якія разам з Канстанцінам хацелі прысвоіць мае стратэгічныя здольнасці, хоць ніколі не аглядалі гэтага краю. Але падчас распачатага працэсу праўда была канстатаваная, бо кіраўніцтва Генеральнага штаба вымушанае было прызнаць, што стратэгічны план быў распрацаваны інжынерам Мінейкам, які падчас войнаў пакідае сваю цывільную службу, каб як прыхільнік Грэцыі несці службу афіцэра Генеральнага штаба. Пасля, калі Канстанцін стаў каралём, ён упрыгожыў мае грудзі залатым крыжам, хоць мая заслуга магла быць узнагароджана больш годна.
Цяпер таксама марудзіцца з афіцыйным апублікаваннем, што толькі мне належыць перамога; толькі адна гістарычная праца «Oemanikos Monapxizmoz» (выдадзеная ў 1922 годзе) прызнае выключную прыналежнасць гэтага вялікага гонару мне. Я думаю, што на гэтым я павінен скончыць сябе хваліць, тым больш у гэтай працы, бо тут ідзе гаворка аб узняцці вартасці польскага імя (спасылка
3. Мінейкі).
Канстанцін (1868-1923), кароль грэцкі ў 1913— 1917 і 1920— 1922 гг. У 1897 г. камандаваў грэцкай арміяй у вайне з Турцыяй, але прайграў пад Ларысай. Абцяжараны адказнасцю за гэтую няўдачу, напісаў справаздачу з ходу гэтай вайны, перакладаючы ўсю адказнасць на войска і камандаванне. У дадзенай частцы сваіх успамінаў 3. Мінейка ўзгадвае вайну 1912 г., у якой адыграў вялікую ролю як стваральнік ваенных планаў, а дакладней, плана захопу Яніны, якія спрабаваў прысвоіць сабе Канстанцін і вышэйшы склад грэцкіх афіцэраў. Працэс супраць грэцкага штаба пасля падзення караля Канстанціна адкрыў сутнасць усёй справы і вярнуў заслужаныя лаўры 3. Мінейку. (Гл.: Міneyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-18661 przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 329.)
472	У кнізе C. Зялінскага «Баі i сутычкі 1863—1864» (Zieliriskiego S. «Bitwy i potyczki 1863—1864». Raperswil, 1913), на c. 283, чытаем: 15.6.63. Расолішкі, Віл., п. Ашмянскі; 65 км паўд. усх. ад Ашмянаў (Бакштаўскі лес, Разалінкі). Атрад пяхоты новаінгерманладскага палка і 6 казакаў пад камандаваннем капітана штаба Юзафовіча, высланы з Ашмянаў, напаў і разбіў паўстанцкі атрадзік, які страціў сярод забітых Палонскага, чыноўніка з Ашмянаў, і другога, прозвішча якога невядома, 6 параненых і 1 узятага ў палон. Маскалі, зразумела, страт ніякіх не панеслі». (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848— 1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 331.)
473	У 1863 г. М. Мураўёў даў загад: «Прымаю меры для суцэльнага прыпынення мецяжу ў даручаным майму кіраванню краі, я між іншым 11 гэтага чэрвеня прапанаваў цыркулярна начальнікам губерняў аб’явіць сельскім абшчынам як казённых, так і часова абавязаных сялянаў, каб яны затрымлівалі шляхту, якая жыве на іх землях, аднадворцаў і інш. разначынцаў, а таксама афіцыялістаў, слуг землеўласнікаў і дваровую чэлядзь, ад удзелу ў мецяжы і яго садзейнічанню, даручыўшы гэтым абшчынам затрымліваць вінаватых ці западозраных у зносінах з мяцежнікамі, без увагі на званні і станы, і перадаваць іх бліжэйшым вайсковым камандам; а зямельныя надзелы гэтых асоб, з фальваркамі і з гаспадаркай аддаваць па мірскім прысудзе ў карыстанне сялянам тых абшчын, якія не маюць палявых надзелаў і пры гэтым вылучаюцца прыстойным жыццём і адданасць Гасудару і Ураду» (Гл.: Сост. Цылов, Н. Сборннк распоряженнй графа Мнханла Ннколаевнча Муравьева по усмнреняю польского мятежа в северо-западных губерннях 1863-1864. Внльна, 1866. Тнп. Кнркора н бр. Роммов. С. 20).